Студопедия — Вучэбна-практычныя матэрыялы. Заданне 1. Выпішыце сказы з безасабовымі дзеясловамі.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Вучэбна-практычныя матэрыялы. Заданне 1. Выпішыце сказы з безасабовымі дзеясловамі.






 

Заданне 1. Выпішыце сказы з безасабовымі дзеясловамі.

Каторы дзень ідуць дажджы. Не такія дажджы, калі ўдар кожнай кроплі адчуваецца, а дробныя і ўедлівыя, быццам у небе, пад самымі хмарамі, нехта нябачны прасейвае ўсю гэтую безліч вады праз вельмі густое і далікатнае сіта. Стынуць вербалозы па калені ў вадзе, губляючы апошні зжухлы ліст. Стаяць голыя лісты, і ў лугах і ў палях пустэча, адно толькі на стагах, пад дажджом, застылі ў нерухомасці буслы — сёлетнія, яшчэ не выпрабаваныя жыццем вывадкі.

Ночы золкія, пранозлівыя, халодныя. Часам, калі не бывае дажджу, выбліскваюць зоры. Яны буйнейшыя, чымся ўлетку, як факелы, палыхаюць і мігцяць сіняватым і загадкавым святлом у загадкавым бясконцым небе. Яны як бы пракладваюць людзям шлях, і хочацца глядзець і глядзець у таямнічую, поўную цудоўнага хараства глыбіню неба, у якой само сабой адгадваецца яшчэ адно невядомае жыццё. І хоць неба чыстае і не ідзе дождж, а вада ўсё роўна адчуваецца; яна ўсюды — у каляінах дарог, у нізінах і па ямінах, пад капытом у каня і ва ўласнай кішэні пінжака. Восень усе роўна спявае сваю нудную песню, цемень не хавае маўклівасці бору і навакольнай пустэчы, а вецер прыносіць вільгаць і пах завялага бульбоўніку.

 

Заданне 2. Знайдзіце ў сказах безасабовыя дзеясловы, дайце ім граматычную і лексічную характарыстыку. Адзначце, у якіх сказах асабовыя формы дзеясловаў ужываюцца з безасабовым значэннем.

 

1. На золку ўсё заціхла за акном. Світала і развіднела нясмела, дыхнула з саду маладым віном, і ўсё наўкол было да болю бела (С. Грахоўскі). 2. Шэранню завалакло сцены Брэсцкай крэпасці (А. Вялюгін). 3. Надыходзіў вечар. Змяркалася (Я. Колас). 4. Цямнела, было суха ад лёгкага марозу і холадна (К. Чорны). 5. Зноўку павеяла холадам, сцюжай, грозна навіслі крывавыя хмары (Я. Брыль). 6. Раніцай яму[Коласу] нядужылася; «у вачах з’явіліся плямы», але ўдзень усё ж «прысеў за работу» (М. Лужанін). 7. Наступным вечарам неспадзеўкі прынесла Дубадзела (І. Мележ). 8. Цямнела ў вачах, а сэрца вугаллем пяклося ў грудзях (З. Бядуля). 9. Цягнула да цёплай печы. 10. Пахне свежым сенам на Пцічы, месяц за дубраваю знікае (С. Грахоўскі). 11. І раптам заснежыла, замільгацела — віхура лістовак зляцела на нас (П. Панчанка). 12. З балот патыхае вільгаццю, халадком (Б. Сачанка).13. Раптам наперадзе па ўсім прасторы, відным воку і схаваным за ўзгоркамі і лясамі, забухала, загрукатала (І. Мележ).

 

Заданне 3. Замяніце безасабовыя дзеясловы ў сказах асабовымі.

1. Засмужсу не хацелая падымацца з мяккай снежнай пярыны. Хацелася спаць. 2. Тут пахне рыбай і морам, салёным ветрам і водарам тайгі. 3. Мне ніяк не ўдавалася звязацца з кім-небудзь. 4. Але ёй (Ядвісі) не страшна. Ёй проста чагось шкада. Ёй хочацца заплакаць. 5. Не ведаю, як каму, а мне асабліва хораша думаецца ў асеннім лесе. 6. Шкада мне вас, шэрыя хвалі. 7. На сухой траве не было ні расінкі. 8. Пахне маладой зелянінай, мокрай травой.

 

Заданне 4. Складзіце сказы, каб прапанаваныя дзеясловы выступалі: у адным сказе — у функцыі асабовых, а ў другім — безасабовых.

Цягне, звініць, пякло, пацямнела, пацыпала, носіць.

 

5. Адзначце дзеяслоў, які можна лічыць неасабовым:

1) чырванеюць;

2) маеш;

3) разрастуцца;

4) гуляў;

5) знайду;

6) усміхаюцца;

7) забялее;

8) адчуваеш;

9) сплюшчымся;

10) адстаў.

Заданне 6. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя дзеясловы безасабовыя:

1) Няма ж нічога благога ў тым, калі чалавек ступае на адну і тую ж сцежку двойчы і калі на яго ад гэтага находзяць успаміны. (М. Стральцоў);

2) Дыхалася лёгка: скрозь ляжала прывялая трава, чаруючы рознымі пахамі. (І. Чыгрынаў);

3) Толькі што развіднела. Па небе плылі нізкія хмары; зямля дыхала восеньскай вільгаццю. (І. Навуменка);

4) За роўняддзю вялікай, зіхоткай ад усходу вады – далёкая града ці грыва лазняку. Адтуль чуваць салавей, як быццам тут ён недзе, зусім блізка. (Я. Брыль);

5) Змянілася, багата чаго змянілася з гэтых дзён, як прыйшоў сюды, паставіў першую хату чалавек. (Б. Сачанка);

6) Хораша пахла з каляін вільготным сасновым карэннем, а з дробных хмызоў – свежым лісцем, а потым неяк нечакана і саладкавата-густа патыхнула водарам ад зламанага пры дарозе куста крушыны. (М. Стральцоў);

7) За горадам яшчэ ляжаў снег і былі праталіны, што пахнулі зямлёю... (У. Караткевіч);

8) Праўда, ехаць па вуліцы давялося нядоўга, усяго напачатку, пасля дарога забірала направа і зноў знікала ў лесе. (І. Чыгрынаў);

9) У першай частцы тэксту, выбітага на срэбных з пазалотаю пластках, паведамляецца пра кошт дарагіх металаў і камянёў, якія пайшлі на аздабленне крыжа, і плату, якую атрымаў сам Лазар Богша. (У. Арлоў);

10) І ўсё раптам у адзін момант памаладзела, змянілася, ажыло. (М. Капыловіч).

 







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 1866. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Метод архитекторов Этот метод является наиболее часто используемым и может применяться в трех модификациях: способ с двумя точками схода, способ с одной точкой схода, способ вертикальной плоскости и опущенного плана...

Примеры задач для самостоятельного решения. 1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P   1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P...

Дизартрии у детей Выделение клинических форм дизартрии у детей является в большой степени условным, так как у них крайне редко бывают локальные поражения мозга, с которыми связаны четко определенные синдромы двигательных нарушений...

В эволюции растений и животных. Цель: выявить ароморфозы и идиоадаптации у растений Цель: выявить ароморфозы и идиоадаптации у растений. Оборудование: гербарные растения, чучела хордовых (рыб, земноводных, птиц, пресмыкающихся, млекопитающих), коллекции насекомых, влажные препараты паразитических червей, мох, хвощ, папоротник...

Типовые примеры и методы их решения. Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно. Какова должна быть годовая номинальная процентная ставка...

Выработка навыка зеркального письма (динамический стереотип) Цель работы: Проследить особенности образования любого навыка (динамического стереотипа) на примере выработки навыка зеркального письма...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.007 сек.) русская версия | украинская версия