Студопедия — Трэнінг уменняў
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Трэнінг уменняў






Заданне 1. Вызначце стан дзеясловаў.

1. Працай шліфуецца талент. Усё прыходзіць у нябыт, астаюцца толькі плёны чалавечай працы. Неўзабаве Васіль Паўлавіч быў выбраны старшынёй калгаса імя Першага мая. Сады агалошваюцца нястомным ціньканнем сініц. Каця вельмі любіла тыя часы хвалявання, калі разлівалі расплаўлены метал па формах.

У вільгаці зелянілася трава, бялела наперадзе жвірыстая дарога. А на дубах, як шапкі тыя. чарнеюць гнёзды буславыя.

Удзень вучні распускаліся на паўтары гадзіны для абеду. Дзень быў святы. Яшчэ ад рання блінцы пякліся на сняданне. Пан Крулеўскі назначаецца павятовым камісарам; войтаў па валасцях ставяць. Усё вайною нішчыцца, усё, усё знішчаецца.

Ілья Капіеўскі праследаваўся іезуітамі, таму вымушаны быў пакінуць родную зямлю і перасяліўся ў Амстэрдам. Яму, па-еўрапейску адукаванаму чалавеку, Пётр вырашыў даручыць навучанне за мяжой рускіх маладых людзей, а галоўнае — стварэнне (упершыню на Русі) уласнай навуковай, тэхнічнай інават мастацкай літаратуры на тагачасны заходні манер.

Заданне 2. Ахарактарызуйце тэрміны «творны дзейнага прадмета» («творны суб’екта») і «творны сродку дзеяння». Спішыце сказы, падкрэсліце творны дзейнага прадмета адной літніяй, а творны сродку, спосабу дзеяння — дзвюма.

 

1. Што аднаму з цяжкасцю даецца, тое калектывам лёгка бярэцца. (Прык.) 2. Запаліўшы ў палях электрычныя сонцы, у адказ, што гэта праўда — не мана, гулі, гулі трактары бясконца, і ўздымалася плугамі цаліна. 3. Ірвы гэтыя шырокія, глыбіня іх мераецца сажнямі, і замаскоўвае гэтую глыбіню тонкі пласт прэлага моху, на які зыбаецца кволае трысцё. (Сам.) 4. Дарога сціскаецца лесам і спускаецца ў лагчыну, потым ізноў падымаеца на горку (Я. Колас). 5. Хмара нібы расшчапілася маланкай, прагучаў магутны ўдар грому)А. Хадкевіч). 6. Яшчэ з вечара неба з паўднёвага боку заценьвалася дымнаю павалокаю лёгкіх воблакаў, а над далёкімі лясамі звісала тонкая блакітная смуга, прадвеснік адлігі (Я. Колас). 7. Калідор быў доўгі, і хоць зверху ён асвятляўся электралямпачкамі — у другім, дальнім канцы яго панаваў паўзмрок (Т. Хадкевіч). 8. На пятнаццатым годзе я стаў сацыял-дэмакратам, і настаўнік мой — студэнт Пецярбургскага палітэхнікума не забудзецца мною да самай смерці. (Р. М.) 9. Як пераказаць пачутае? Хіба ж пераказваюцца словамі полымя, гром, паводка? (М. Лужанін).

 

Заданне 3. Выпішыце сказы з дзеясловамі залежнага стану (іх падкрэсліце) у такім парадку: з творным дзейнага прадмета, без творнага дзейнага прадмета, з творынм сродку дзеяння.

 

1. Шэфы прабылі больш за два тыдні — пакуль не скасілася, не згрэблася і не звезлася ў гумны ўсё калгаснае сена (А. Васілевіч). 2. Нашы беды, нашы крыўды забінтуюцца, вылечымся мы без дактароў (П. Панчанка).3. Ірвы гэтыя шырокія, глыбіня іх мераецца сажнямі… (Э. Самуйлёнак). 4. Хмара нібы расшчапілася маланкай, прагучаў магутны ўдар грому (Т. Хадкевіч). 5. Кожную раніцу маці з цёткай ішлі на поле (толькі што стварыўся калгас, работы хоць адбаўляй) (М. Парахневіч). 6. Дождж ліў так, што ўся зямля ў сляпучым святле бліскавіц укрывалася сінімі ўспышкамі падаючых кропель (У. Караткевіч). 7. Шмат каго з тых людзей, аб якіх расказваецца, ужо няма на свеце (Я. Колас). 8. Лірычныя, поўныя душы і сэрцы вершы сцяпана Смелякова ўсюды ўспрымаліся аўдыторыяй з вялікім захапленнем (А. Куляшоў). 9. Нямецкі аэрадром… моцна ахоўваўся (Р. няхай).

 

Заданне 4. Вызначце значэнне стану дзеясловаў. Знайдзіце дзеясловы, якія ўтвараюць суадносныя па стану пары, і дзеясловы, якія выражаюць значэнне толькі пэўнага стану.

 

1.Прыгожае, высокае, глыбокае — тое, што не вельмі дакладна завецца класікай — успрымалася мною на пачатку жыцця з выклічнай сілай свежасці. 2. Два гумны былі пустыя. Там заставалася толькі трохі саломы і абмецця (М. Лынькоў). 3. Увесь дзень, да позняга вечара, шчыравала Хадоська: зграбала сена, зносіла з Іванкам копы, з бацькам, з маткаю, з Іванкам складвала стог (І. Мележ). 4. Успаміналіся зарослыя дзікімі грушамі і збэрсаным маліннікам і брызглінаю недагледжаныя з пазелянелымі камянямі дварчанскія могілкі (В. Адамчык). 5. Кветкі за кратамі пахнуць свабодаю! Іх забараняецца прыносіць у турмы: там гэта ўжо зброя — белыя, жоўтыя, чорныя кветкі (Я. Сіпакоў). 6. Ад шасэ дом аддзяляўся садам з чатырох яблынь і кустамі агрэсту і парэчак (Я. Маўр). 7. У гэты дзень сеялася мокрая імгла, але к вечару выяснілася і заход сонца быў чысты (К. Чорны). 8. Сябры не набіраюцца гадамі. Іх ніколі не бывае так многа, каб сказаць, што сяброў ужо досыць. Людзі сустракаюцца, дружбуюць і часта разыходзяцца, каб не звацца сябрамі (Я. Скрыган). 9. Кропля дажджу апала на зямлю. Зямля напаіла зярно. Зярно стала хлебам. Хлеб стаў песняй (М. Танк). 10. Вось і ноч. Нада мной заліліся слязамі нябёсы, смагла цягне расу ўся сухая і пыльная глеба (А. Бачыла).

 

Заданне 5. Скласці залежны стан з творным ці без яго.

Расшчапілася маланкамі; асвятляўся электралямпачкамі; уздымалася плугамі; калектывам бярэцца; мераецца сажнямі; робіцца гаспадаром, выпраўляецца настаўнікам, разносіцца паштальёнам, адпраўляецца сяброўкай.

 

Заданне 6. Прачытайце тэкст, выпішыце дзеясловы, у дужках вызначце іх стан.

У гісторыі Радзімы ёсць нямала прыкладаў, калі нашы суайчыннікі, што жылі за рубяжом, аказвалі ёй значныя паслугі, часам зусім бескарысліва, па абавязку сыноўняй любові. Яркі прыклад звязаны з імем і справамі беларуса Ільі Капіеўскага (Капіевіча) — вернага спадзвіжніка Пятра I, актыўнага прыхільніка яго радыкальных рэформ пераўтварэння Расіі, пра якога, на жаль, пакуль так мала вядома.

Ілья Капіеўскі праследаваўся езуітамі, таму вымушаны быў пакінуць родную зямлю і перасяліўся ў Амстэрдам. Яму, па-еўрапейску адукаванаму чалавеку, Пётр вырашыў даручыць навучанне за мяжой рускіх маладых людзей, а галоўнае — стварэнне (упершыню на Русі) уласнай навуковай, тэхнічнай інават мастацкай літаратуры на тагачасны заходні манер.

І цяпер не перастаеш здзіўляцца, разглядаючы кнігі, якія пісаліся і друкаваліся І. капіеўскім: значная не толькі іх колькасць — больш за дваццаць (асобныя з іх затым неаднаразова перавыдаваліся на працягу XVIII ст.), але асабліва шырокі дыяпазон — энцыклапедычны ахоп ведаў і практычных уменняў таго часу. Кнігі гэтыя — цяпер вялікая рэдкасць, іх адрозніш адразу — па асаблівым фармаце, багацці афармлення, разнастайных гравіраваных ілюстрацыях, стараннасці друкарскага выканання. Яны сталі адным з самых цікавых раздзелаў у гісторыі рускага мастацтва. З іх дапамогай рускія людзі змаглі знаёміцца з багаццем еўрапейскай навукі, культуры, «прарубалі» такое неабходнае акно ў Еўропу.

 







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 1121. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Весы настольные циферблатные Весы настольные циферблатные РН-10Ц13 (рис.3.1) выпускаются с наибольшими пределами взвешивания 2...

Хронометражно-табличная методика определения суточного расхода энергии студента Цель: познакомиться с хронометражно-табличным методом опреде­ления суточного расхода энергии...

ОЧАГОВЫЕ ТЕНИ В ЛЕГКОМ Очаговыми легочными инфильтратами проявляют себя различные по этиологии заболевания, в основе которых лежит бронхо-нодулярный процесс, который при рентгенологическом исследовании дает очагового характера тень, размерами не более 1 см в диаметре...

Философские школы эпохи эллинизма (неоплатонизм, эпикуреизм, стоицизм, скептицизм). Эпоха эллинизма со времени походов Александра Македонского, в результате которых была образована гигантская империя от Индии на востоке до Греции и Македонии на западе...

Демографияда "Демографиялық жарылыс" дегеніміз не? Демография (грекше демос — халық) — халықтың құрылымын...

Субъективные признаки контрабанды огнестрельного оружия или его основных частей   Переходя к рассмотрению субъективной стороны контрабанды, остановимся на теоретическом понятии субъективной стороны состава преступления...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия