Студопедия — Якуб Колас. Бібліяграфічная даведка.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Якуб Колас. Бібліяграфічная даведка.






(1882-1956)

 

Якуб Колас - вялікі беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, педагог, грамадскі дзеяч.

Сапраўднае імя Якуба Коласа – Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч. Ён нарадзіўся 3 лістапада 1882 г. у засьценку Акінчыцы Менскага павета Менскай губэрні, ахрышчаны ў праваслаўнай царкве. Бацькі - Міхал Міцкевіч і Ганна Лёсік паходзілі з сялян вёскі Мікалаеўшчына. 13 дзяцей, якія нарадзіліся ў іх сям'і, да сталых гадоў дажылі 9. Бацька служыў лесьніком у князя Радзівіла, маці вяла хатнюю гаспадарку.

У час вучобы захапляўся мастацкай літаратурай: чытаў творы А. Пушкіна, М. Лермантава, М. Гогаля, М. Някрасава, Л. Талстога, А. Міцкевіча. Складаў вершы і байкі на рускай мове, зьбіраў матэрыялы па беларускай этнаграфіі, запісваў вусную народную творчасьць. У гэты ж час пачаў ствараць вершы і празаічныя творы на беларускай мове. Складаў вершы аб прыродзе, нялёгкім існаваньні селяніна, напісаў паэмы "Каля кастра" і "Страх", тэксты якіх не захаваліся, а таксама першы празаічны твор - нататку "Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле".

Свой шлях дзіцячага пісьменніка Якуб Колас пачаў у 1909 г. выданнем кнігі "Другое чытанне для дзяцей беларусаў", і з таго часу на працягу амаль 50 гадоў пісьменнік плённа працаваў на ніве дзіцячай літаратуры.

Асноўная педагагічная задача аўтара – пашырыць жыццёвы далягляд дзяцей, навучыць іх роднай мове, выхаваць высокія этычныя і эстэтычныя ідэалы – вызначае як змест, так і будову кнігі.

Аўтар групуе матэрыял вакол некалькіх асноўных тэм – прырода, родны край, жыццё і праца беларускага селяніна, дзяцінства.

Сістэматычны цесны кантакт з дзецьмі, праца педагога-практыка ў спалучэнні з вялікім пісьменніцкім талентам абумовілі ўменне аўтара чула бачыць і глыбока разумець псіхіку дзяцей.

Якуб Колас па-майстэрску злучае адукацыйны змест сваіх артыкулаў з займальнасцю выкладу. Веды, што паведамляюцца дзецям, падаюцца тут у форме мастацкіх замалёвак.

Пісьменнікам быў створаны шэраг апавяданняў, якія, хоць і не былі адрасаваны дзецям, тым не менш трывала ўвайшлі ў круг дзіцячага чытання: “Думкі ў дарозе”, “Бунт”, “Васіль Чурыла”, “У балоце”, “Жывая вада” і інш.

Асабліва любімыя дзецьмі тыя апавяданні, у якіх гучыць тэма дзяцінства: "У старых дубах", "Дзеравеншчына", "Сірата Юрка", "На жалезнай дарозе". Разам з тым ён не мог прайсці міма тых умоў, якія нараджалі дзіцячую бездагляднасць, беднату, пакуты і адзіноту. Аўтар часта прымушае чытача ўбачыць свет вачамі дзяцей, карціны жыцця падае праз іх успрыманне. У гэтых творах выявілася высокае псіхалагічнае майстэрства пісьменніка, веданне асаблівасцей мыслення, пачуццяў, духоўнага жыцця дзіцяці.

Асобнымі выданнямі для дзяцей быў выпушчаны шэраг зборнікаў вершаў: "На рэчцы зімою", "Вершы для дзяцей", "Усход сонца", "Дзецям".

Да лепшых узораў пейзажнай лірыкі паэта можна аднесці вершы "На полі вясною", "Ручэй", "Дуб", "Зіма", "Вясна", "Летам", "Лес", "Ноч". Паэт адухаўляе прыроду, вучыць дзяцей бачыць у, здавалася б, звычайных карцінах неўміручую прыгажосць і сілу.

Вершы паэта – адна з самых папулярных, найбольш ахвотна чытаемых дзецьмі старонак творчасці Якуба Коласа.

Якуб Колас пакінуў магутны след у беларускай дзіцячай літаратуры. Ён надаў творам для дзяцей такія ідэйна-мастацкія асаблівасці, якія засталіся жыць у літаратуры, сталі традыцыйнымі. Вельмі шырокі і ўзроставы дыяпазон кніг пісьменніка: ад казак для дашкольнікаў да кніг для юнацтва. Кожны твор пісьменніка знаходзіць свайго ўдзячнага чытача сярод дзяцей.







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 1225. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Классификация потерь населения в очагах поражения в военное время Ядерное, химическое и бактериологическое (биологическое) оружие является оружием массового поражения...

Факторы, влияющие на степень электролитической диссоциации Степень диссоциации зависит от природы электролита и растворителя, концентрации раствора, температуры, присутствия одноименного иона и других факторов...

Йодометрия. Характеристика метода Метод йодометрии основан на ОВ-реакциях, связанных с превращением I2 в ионы I- и обратно...

Плейотропное действие генов. Примеры. Плейотропное действие генов - это зависимость нескольких признаков от одного гена, то есть множественное действие одного гена...

Методика обучения письму и письменной речи на иностранном языке в средней школе. Различают письмо и письменную речь. Письмо – объект овладения графической и орфографической системами иностранного языка для фиксации языкового и речевого материала...

Классификация холодных блюд и закусок. Урок №2 Тема: Холодные блюда и закуски. Значение холодных блюд и закусок. Классификация холодных блюд и закусок. Кулинарная обработка продуктов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия