Студопедия — Янка Купала. Жыццё і творчасць.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Янка Купала. Жыццё і творчасць.






(1882-1942)

Іван Луцэвіч нарадзіўся ў фальварку Вязынка Вілейскага павета ў сям'і арандатара. Паходзіць са збяднелай шляхты. Старэйшы продак па бацьку ўпамінаецца ў дакументах XVII ст. Маці — рубяжэвіцкая шляхцянка.

Пасьля сьмерці бацькі ў 1902 г. Ясю, каб пракарміць сям'ю, давялося на працягу шасьці гадоў (1902-1908 гг.) не толькі працаваць на сваёй гаспадарцы, але таксама шукаць працу ў іншых мясцох. Ён быў хатнім настаўнікам, прыказчыкам у панскім маёнтку, чорнарабочым, тры гады працаваў памочнікам вінакура на броварах. Да гэтага пэрыяду адносяцца першыя літаратурныя спробы.

Паэт-пачатковец шмат чытаў. Найбольш падабаліся яму кнігі тых пісьменьнікаў, якія блізка стаялі да народа, пісалі аб яго жыцьці і працы. Асаблівую цікавасьць выклікала творчасць М. Някрасава, А. Кальцова, М. Лермантава, Т. Шаўчэнкі, А. Міцкевіча, Ю. Славацкага, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі, Э. Ажэшкі і іншых.

11 мая 1907 г. у газэце "Наша ніва" быў зьмешчаны верш "Касцу", які стаў першым выступленьнем Купалы ў беларускамоўным друку. Пасьля гэтага Купала ў "Нашай ніве" друкаваўся рэгулярна. Асноўныя тэмы тагачасных вершаў - бяспраўнае становішча селяніна, прыгажосьць роднай зямлі. Купала - паэт-рамантык.

У творах выразнымі становяцца матывы нацыянальнага Адраджэньня і абароны роднай мовы. Публіцыстычныя выступленьні Купалы заклікалі да паляпшэньня сацыяльнага становішча беларускага народа, закраналі праблемы нацыянальнай самасьвядомасьці. У 1913 г. у артыкуле "Чаму плача песьня наша?" ён выказаў сваё бачаньне прынцыпаў тагачаснай беларускай літаратуры - адзначыў неабходнасьць установак на народнасьць і дэмакратызм, а таксама арыентацыю на высокі мастацкі ўзровень эўрапэйскай літаратуры.

У час нямецка-савецкае вайны, у вершах і публіцыстычных выступленьнях заклікаў да барацьбы зь нямецкімі акупантамі, выказваў упэўненасьць у перамозе над ворагам.

Твораў, напісаных спецыяльна для дзяцей, у Я. Купалы няшмат. У 1921–1922 гг. на старонках часопіса “Зоркі” друкаваліся такія яго творы для дзяцей, як “Задачкі”, “Песня і казка”, “Бай”, “Вяртаюцца з выраю жоравы, гусі...”, “Сын і маці”, “А зязюлька кукавала”. У той жа час сярод твораў Я. Купалы, напісаных для дарослых, шмат такіх, якія могуць быць цікавымі школьнікам як творы – сведчанні пра пэўны гістарычны час. У іх адлюстраваны лёс, жыццёвыя праблемы людзей (дзяцей у тым ліку) у дарэвалюцыйны і савецкі час.

Творы сацыяльнага, сямейна-побытавага зместу: “Над калыскай”, “Сірочая доля”, і інш. Літаратурныя героі гэтых твораў – маці, дзіця, сірата, а таксама вобраз лірычнага героя, які асэнсоўвае долю чалавека ад яго нараджэння да смерці (“Сірочая доля”). Форма гэтых вершаў – калыханка, песня, знаёмая для юнага чытача, спрыяе больш глыбокаму разуменню іх сэнсу.

Творы пазнавальна-выхаваўчага зместу: белетрызаваныя “Задачкі”. У іх не проста прапаноўваецца матэматычная ўмова, але і акрэсліваецца падзейная сітуацыя, якая вымагае лагічнага вырашэння. Такія кароткія белетрызаваныя задачкі спрыяюць развіццю лагічнага мыслення і вынаходлівасці дзіцяці.

Творы пра дзіцячыя захапленні, свет дзіцячых уяўленняў: (“Кароль”, “Хлопчык і лётчык” і інш.) Калі ў вершы-аповедзе “Кароль” (1922) адлюстраваны вобразныя ўяўленні хлопчыка-пастушка, што бачыць сябе каралём прасторы, на якой пасецца яго статак, то лірычны герой верша “Хлопчык і лётчык”’ (1935) – гэта маленькі рамантык новага часу. Твор вельмі ўдала перадае гераічна-рамантычныя захапленні і памкненні дзяцей савецкага часу. Варта адзначыць, што гэты верш-зварот (верш-прамова) быў папулярным сярод дзяцей на працягу цэлай эпохі. І гэта натуральна: у ім праўдзіва, жыва, пераканаўча, матывавана перададзены памкненні маленькага хлопчыка, які марыў стаць лётчыкам.







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 1947. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Что такое пропорции? Это соотношение частей целого между собой. Что может являться частями в образе или в луке...

Растягивание костей и хрящей. Данные способы применимы в случае закрытых зон роста. Врачи-хирурги выяснили...

ФАКТОРЫ, ВЛИЯЮЩИЕ НА ИЗНОС ДЕТАЛЕЙ, И МЕТОДЫ СНИЖЕНИИ СКОРОСТИ ИЗНАШИВАНИЯ Кроме названных причин разрушений и износов, знание которых можно использовать в системе технического обслуживания и ремонта машин для повышения их долговечности, немаловажное значение имеют знания о причинах разрушения деталей в результате старения...

Метод Фольгарда (роданометрия или тиоцианатометрия) Метод Фольгарда основан на применении в качестве осадителя титрованного раствора, содержащего роданид-ионы SCN...

Потенциометрия. Потенциометрическое определение рН растворов Потенциометрия - это электрохимический метод иссле­дования и анализа веществ, основанный на зависимости равновесного электродного потенциала Е от активности (концентрации) определяемого вещества в исследуемом рас­творе...

Гальванического элемента При контакте двух любых фаз на границе их раздела возникает двойной электрический слой (ДЭС), состоящий из равных по величине, но противоположных по знаку электрических зарядов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.014 сек.) русская версия | украинская версия