Студопедия — Літаратуразнаўчая герменеўтыка
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Літаратуразнаўчая герменеўтыка






 

Тэрмін «герменеўтыка» грэчаскага паходжання, што абазначае ў літаральным сэнсе «тлумачэнне». Этымалогія слова звязана з імем бога Гермеса — міфічнага пасланца алімпійскіх багоў. Перадаючы іх загады і паведамленні людзям, Гермес павінен быў тлумачыць таксама і боскія тэксты. Сучасная філасофія вызначае герменеўтыку як тэорыю інтэрпрэтацыі, вучэнне аб разуменні сэнсу. На сённяшні дзень герменеўтыка ў шэрагу краін з’яўляецца асновай літаратуразнаўства і крытыкі, выконвае функцыю ўскрыцця ў мастацкім тэксце культурных традыцый як сутнасці чалавечай гісторыі.

Герменеўтыка, зарадзіўшыся ў антычнай культуры, гістарычна эвалюцыянавала ў двух накірунках: гістарычнага (александрыйская школа) і сімвалічна-алегарычнага (антыахійская школа) тлумачэння. У сярэднія вякі значнае развіццё атрымала «сапраўдная» інтэрпрэтацыя свяшчэнных тэкстаў у свеце царкоўных традыцый. У эпоху Адраджэння ўмацоўваецца тэкстуальна-гістарычнае паведамленне ў імя ўдасканалення пазнання (Ф. Бэкон). У часы Асветніцтва вучоныя імкнуліся да ўзнаўлення гістарычных умоў стварэння тэксту з мэтай яго разумення.

«Бацькам» сучаснай герменеўтыкі заходнія тэарэтыкі лічаць нямецкага філолага-класіка эпохі рамантызму Ф. Шлейермахера, які бачыў прызначэннне гэтай дысцыпліны ў разуменні чужой індывідуальнасці, спасціжэнні духоўнага свету аўтара ў акце яго творчасці. Шлейермахер размяжоўваў у герменеўтычнай інтэрпрэтацыі тэксту два моманты: сферу моўнай, граматычнай інтэрпрэтацыі і сферу псіхалагічнага ўваходжання ў думку. Герменеўтыка Шлейермахера арыентавалася ў асноўным на лінгвістыку.

Нямецкі літаратуразнаўца і філосаф В. Дыльтэй глядзеў на герменеўтыку ў свеце духоўна-гістарычнай канцэпцыі: гэта «навука аб духу», такі раздзел сацыяльна-гуманітарных даследаванняў, які заснаваны на духоўна-псіхалагічным разуменні. Герменеўтычная інтэрпрэтацыя павінна ажыццяўляцца з дапамогай уяўлення, пераўвасаблення і інтуіцыі. Працэс разумення мысліўся Дыльтэем як пазнанне аднаго жыцця іншым.

Буйнейшы нямецкі філосаф-экзістэнцыяліст М. Хайдэгер распрацаваў новы падыход ў герменеўтычнай метадалогіі. Ён імкнуўся ачысціць тэорыю разумення тэксту ад суб’ектывізму і псіхалагізму. Разуменне ў дадзеным выпадку павінна дапамагчы індывіду ўбачыць сэнс існавання і ў выніку знайсці сябе ў жыцці. Для чалавека, які не валодае такімі здольнасцямі, недаступны сапраўдны сэнс мастацкай культуры. Акт разумення, на думку Хайдэгера, заўсёды ажыццяўляецца ў рамках г. зв. «герменеўтычнага кола», распрацаванага яшчэ Ф. Шлейермахерам. Самае распаўсюджанае ўяўленне аб «коле» наступнае: цэлае нельга зразумець, не разумеючы яго частак, а разуменне частак гаворыць аб тым, што цэлае ўжо зразумета.

Вучань Хайдэгера, заходнегерманскі тэарэтык Г. Гадамер, у даследаванні «Ісціна і метад» (1960) разглядае герменеўтыку як вучэнне аб быцці ў анталагічным плане. У працэсе разумення тэксту няма неабходнасці цікавіцца асобай інтэрпрэтатара і ўзнаўляць культурны кантэкст эпохі. Інтэрпрэтацыя пачынаецца, па Гадамеру, з «папярэдняга разумення», якое задаецца традыцыяй. Яно карэкціруецца і паглыбляецца ў працэсе аналізу тэксту і вядзе, ва ўяўленні нямецкага вучонага, да «зліцця гарызонтаў». «Гарызонты» інтэрпрэтатара і аўтара тэксту розныя ў сувязі з гістарычнай дыстанцыяй. Аднак гэтая розніца праяўляецца толькі на пачатковай стадыі разумення тэксту. У працэсе тлумачэння «гарызонт» рэцыпіента (успрымаючага) «пашыраецца» за кошт «гарызонта» аўтара твора, у выніку чаго ўзнікае «агульны» гарызонт»[10].

У русле герменеўтыкі ў 1960–1970-я гг. атрымалі інтэнсіўнае развіццё канцэпцыі г. зв. рэцэптыўнай эстэтыкі[11].

Герменеўтычная метадалогія знаходзіцца яшчэ ў стадыі станаўлення і дыскусій. У шэрагу прац айчынных даследчыкаў у якасці недахопаў герменеўтыкі і рэцэптыўнай эстэтыкі адзначаецца перабольшванне мастацка-сэнсавых значэнняў і недаацэнка аксіялагічнага (каштоўнаснага) боку твора мастацтва. У той жа час даследчык дадзенага метаду Ю. Бораў лічыць, што «вопыт герменеўтыкі з’яўляецца даволі важным для сучаснай літаратуры, бо гэтае філасофскае вучэнне аб інтэрпрэтацыі 1) ставіць пытанне аб тым, што трэба бачыць за тэкстам: аўтарскую асобу? пытанні сучаснай эпохі? рэальнасць гістарычнай эпохі, якая парадзіла дадзены твор? культурную традыцыю? і г. д.; 2) дае метадалагічныя прынцыпы інтэрпрэтацыі <...>; 3) арыентуе на выяўленне канкрэтна-гістарычнага зместу культуры; 4) накіроўвае крытыка на неэмпірычны, цэласны, канцэптуальна-філасофскі падыход да твора; 5) садзейнічае прымяненню тэксту ў сучасным культурным жыцці»[12].

Станоўча ацэньвае герменеўтычны падыход да літаратуры і В. Халізеў — аўтар аднаго з найноўшых і, на нашую думку, самых грунтоўных і лепшых на сённяшні дзень падручнікаў па тэорыі літаратуры на сучаснай постсавецкай прасторы, прысвяціўшы ў ім цэлы падраздзел разгляду дадзенай метадалогіі[13].

 







Дата добавления: 2015-08-27; просмотров: 1793. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Основные структурные физиотерапевтические подразделения Физиотерапевтическое подразделение является одним из структурных подразделений лечебно-профилактического учреждения, которое предназначено для оказания физиотерапевтической помощи...

Почему важны муниципальные выборы? Туристическая фирма оставляет за собой право, в случае причин непреодолимого характера, вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения общего объема и качества услуг, в том числе предоставлять замену отеля на равнозначный...

Тема 2: Анатомо-топографическое строение полостей зубов верхней и нижней челюстей. Полость зуба — это сложная система разветвлений, имеющая разнообразную конфигурацию...

Дезинфекция предметов ухода, инструментов однократного и многократного использования   Дезинфекция изделий медицинского назначения проводится с целью уничтожения патогенных и условно-патогенных микроорганизмов - вирусов (в т...

Машины и механизмы для нарезки овощей В зависимости от назначения овощерезательные машины подразделяются на две группы: машины для нарезки сырых и вареных овощей...

Классификация и основные элементы конструкций теплового оборудования Многообразие способов тепловой обработки продуктов предопределяет широкую номенклатуру тепловых аппаратов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.007 сек.) русская версия | украинская версия