Студопедия — Творчай дзейнасці людзей
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Творчай дзейнасці людзей






 

Мастацтва як адна з форм сацыяльнай свядомасці і галін творчай дзейнасці людзей знаходзіцца ў цесных узаемасувязях з іншымі падобнымі з’явамі ў грамадстве — філасофіяй, навукай, этыкай і мараллю, рэлігіяй.

Цесныя ўзаемадачыненні ў мастацтва з філасофіяй. Яны су­дакранаюцца на працягу ўсяго гістарычнага шляху развіцця мас­тацтва. Філасофская праблема сэнсу жыцця стала галоўным ма­тывам вялікай колькасці твораў мастацтва, і асабліва твораў літаратуры. У многім філасофская праблема ўзаемаадносін асобы і грамадства, вырашэння сацыяльных супярэчнасцей — таксама вечная тэма сусветнага мастацтва. Шэраг твораў старажытнай філасофскай думкі (такія, напрыклад, як «Пір», «Іон», «Гіпій Большы» Платона), будучы філасофскімі трактатамі, у якіх аб­мяркоўваюцца важнейшыя праблемы быцця, пазнання, творчасці, маралі, па сваёй пластычнасці, выразнасці, вобразнасці выкла­дання з’яўляюцца вельмі блізкімі да твораў мастацтва.

Часта мастацкія творы выступаюць у якасці важнейшых да­кументаў для навуковага аналізу і абагульненняў. Так, напрык­лад, «Іліяда» і «Адысея» выкарыстоўваюцца навукай у якасці крыніцы для вывучэння надзвычай аддаленага ад нас па часе ан­тычнага грамадства. Творы вялікага французскага пісьменніка А. Бальзака нясуць у сабе багаты матэрыял для вывучэння эканомікі, палітычных і прававых адносін Францыі першай паловы ХІХ ст. Творчасць Л. Талстога У. Ленін назваў «люстэркам» рускай рэва­люцыі.

Яркія і змястоўна насычаныя рэлігійныя сюжэты (як правіла, біблейскія) сталі тэматычнай асновай многіх твораў выяўленчага мастацтва, літаратуры, музыкі і г. д.

Цесныя сувязі і кантакты мастацтва з навукай, філасофіяй, этыкай і мараллю, рэлігіяй — гэта толькі адзін з аспектаў праб­лемы яго ўзаемадачыненняў з формамі грамадскай свядомасці і галінамі культурнай дзейнасці людзей.

Месца, роля, значэнне мастацтва ў розных сацыяльна-гістарычных сітуацыях разумеліся па-рознаму. Неаднойчы ат­рымліваў распаўсюджанне погляд, згодна з якім мастацтва — гэта з’ява залежная, падначаленая, службовая: у адносінах да дзяр­жавы (эстэтыка Платона), да рэлігіі і маралі (сярэднявечча), да данасці розуму (рацыяналізм класіцызму і Асветніцтва), да наву­ковага пазнання (пазітывісцкая эстэтыка), да афіцыйнай палітычнай ідэалогіі (апошняе мела месца ў СССР, і асабліва моцна ў 1930–1950-я гг.). Наўрад ці ёсць неабходнасць даказваць аднаба­ковасць і гістарычную вычарпанасць падобных уяўленняў, якія зараз успрымаюцца як дагматычна вузкія і варожыя мастацкай культуры. З цягам часу станавілася ўсё ясней, што мастацтва ва­лодае незалежнасцю (няхай сабе і адноснай) ад іншых з’яў грамадскага і асабовага жыцця, што яно мае сваё, асаблівае пры­значэнне, што яго свабода патрабуе абароны ад знешніх замахаў.

Унікальнасць, самакаштоўнасць і свабода мастацтва былі дэклараваны нямецкай эстэтыкай рубяжа ХVІІІ–ХІХ стст. (І. Кант, іенскія рамантыкі), якая аказала значны ўплыў на далейшую мастацкую культуру Еўропы, ды і ўсяго свету. Філосафы і мастакі эпохі рамантызму падкрэслівалі, што мастацтва валодае велізарнай і ў аснове сваёй станоўчай сілай уздзеяння на духоўнае жыццё асобы, грамадства, чалавецтва. Жывапісцы, музыканты, паэты бачыліся людзям таго часу правадырамі, настаўнікамі, нават прамымі заканадаўцамі гісторыі развіцця чалавецтва. Лічылася, што яны здольныя істотна паўплываць на працэс развіцця грамадства, на жыццё народаў.

Безумоўна, абарона і абгрунтаванне самастойнасці мастацтва склалі велізарную заслугу рамантыкаў перад гэтай важнай галіной культуры і творчай дзейнасці людзей. Разам з тым філосафы і мастакі рамантычнай арыентацыі часам перабольшвалі магчымасці і грамадскую ролю мастацкай дзейнасці, ставячы мастацтва над іншымі формамі культуры, грамадскай думкі і свядомасці. Яны нават аддаліся летуценням наконт усталявання мастакамі раю на зямлі, дэкларуючы свайго роду утопію — міф аб усемагутнасці мастацтва і яго поўным прыярытэце і перавазе над іншымі формамі культуры, над жыццём у цэлым. Гэты міф аказаўся жывучым. Ён працягваў існаваць і ў паслярамантычныя эпохі, у прыватнасці, у сімвалісцкай эстэтыцы. Абарона самастойнасці мастацтва, як бачна, неаднаразова абарочвалася яго аднабаковай апалогіяй, часам нават агрэсіўнай. Іерархічнае ўзвелічэнне мастацтва над усім і ўся абазначаецца тэрмінам «мастацтвацэнтрызм», які так ці інакш роднасны з эстэтызмам — канцэпцыяй, згодна з якой эстэтычныя каштоўнасці ставяцца над усімі астатнімі.

Крытыка «мастацтвацэнтрызму» (адначасова і мастацкай творчасці як самакаштоўнай і непараўнальнай з ніякімі іншымі заняткамі чалавека і формамі яго жыццядзейнасці) прысутнічае ўжо ў рамантычнай эстэтыцы (Шэлінг, Вакенродэр, Жукоўскі і інш.). У ХХ ст. думкі-перасцярогі наконт залішняй апалогіі мастацтва і мастацкай дзейнасці, іх быццам бы надзвычайнага месца ў жыцці асобы і ўсяго грамадства выказвалі Л. Талстой, М. Цвятаева, А. Камю, В. Астаф’еў і многія іншыя мастакі.

Мастацтву (пры ўсім тым, што яго значэнне для чалавецтва з’яўляецца важным і унікальным) не патрабуецца іерархічнае ўзвышэнне над іншымі формамі чалавечай жыццядзейнасці. Яно знаходзіцца ў шэрагу раўнапраўных галін (навукі, філасофіі, маралі, палітыкі, асабістых зносін, навыкаў працоўнай дзейнасці і г. д.), займаючы там сваё адпаведнае месца. Пры гэтым усе названыя галіны паміж сабой узаемазвязаны, у іх ёсць моманты і зоны сыходжанняў і ўзаемаўплываў. Для мастацкай творчасці з’яўляецца надта нязручнай і зусім непатрэбнай устаноўка на яе аўтаномію (лозунг «чыстага мастацтва»), на ізаляцыю ад жыццёвай рэальнасці.

Чалавек фарміруецца і самавызначаецца на шляхах творчага далучэння да культуры ў цэлым, наследуючы яе традыцыі і засвойваючы каштоўнасці самага рознага роду. І мастацтва ў яго высокіх праявах — у цесным і моцным саюзе з іншымі формамі культуры — садзейнічае «актыўнаму духоўнаму самавызначэнню асобы»[54]. Яно дае чалавеку магчымасць востра адчуць і напружана перажыць асабістую свабоду і адначасова — сваю прыналежнасць быццю як цэламу, сваё адзінства са светам і яго каштоўнасцямі, сталымі і вечнымі. Такое сапраўднае прызначэнне мастацкай творчасці.







Дата добавления: 2015-08-27; просмотров: 463. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Разновидности сальников для насосов и правильный уход за ними   Сальники, используемые в насосном оборудовании, служат для герметизации пространства образованного кожухом и рабочим валом, выходящим через корпус наружу...

Дренирование желчных протоков Показаниями к дренированию желчных протоков являются декомпрессия на фоне внутрипротоковой гипертензии, интраоперационная холангиография, контроль за динамикой восстановления пассажа желчи в 12-перстную кишку...

Деятельность сестер милосердия общин Красного Креста ярко проявилась в период Тритоны – интервалы, в которых содержится три тона. К тритонам относятся увеличенная кварта (ув.4) и уменьшенная квинта (ум.5). Их можно построить на ступенях натурального и гармонического мажора и минора.  ...

Приложение Г: Особенности заполнение справки формы ву-45   После выполнения полного опробования тормозов, а так же после сокращенного, если предварительно на станции было произведено полное опробование тормозов состава от стационарной установки с автоматической регистрацией параметров или без...

Измерение следующих дефектов: ползун, выщербина, неравномерный прокат, равномерный прокат, кольцевая выработка, откол обода колеса, тонкий гребень, протёртость средней части оси Величину проката определяют с помощью вертикального движка 2 сухаря 3 шаблона 1 по кругу катания...

Неисправности автосцепки, с которыми запрещается постановка вагонов в поезд. Причины саморасцепов ЗАПРЕЩАЕТСЯ: постановка в поезда и следование в них вагонов, у которых автосцепное устройство имеет хотя бы одну из следующих неисправностей: - трещину в корпусе автосцепки, излом деталей механизма...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.007 сек.) русская версия | украинская версия