Студопедия — Слоўная пластыка. Літаратура адносіцца да тых відаў мастацтва, якія прынята называць выяўленчымі ў адрозненне ад экспрэсіўных
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Слоўная пластыка. Літаратура адносіцца да тых відаў мастацтва, якія прынята называць выяўленчымі ў адрозненне ад экспрэсіўных






 

Літаратура адносіцца да тых відаў мастацтва, якія прынята называць выяўленчымі ў адрозненне ад экспрэсіўных. Пры гэтым літаратура прынцыпова адрозніваецца ад іншых мастацтваў, для якіх характэрнай рысай з’яўляецца выяўленчасць. Жывапісцы і скульптары, акцёры і рэжысёры ствараюць вобразы, якія валодаюць нагляднасцю. Лініі і фарбы ў жывапісе, бронзавыя, драўляныя, мармуровыя фігуры скульптурных твораў, рухі артыстаў у тэатральных спектаклях і кінафільмах непасрэдна ўздзейнічаюць на нашы зрокавыя адчуванні.

Не тое ў мастацкай літаратуры. Словы ўсяго толькі асацыятыўна звязаны з тым, што яны абазначаюць. Чытаючы альбо слухаючы літаратурны твор, мы не бачым таго, што адлюстроўваецца, але з дапамогай уяўлення як бы па-новаму ўзнаўляем прадметы і факты, аб якіх распавядаецца. Слоўныя вобразы пазбаўлены нагляднасці, яны ўмоўныя і «нярэчыўныя», як зазначыў у свой час Лесінг у «Лаакаоне». М. Чарнышэўскі сцвярджаў, што, паколькі вобразы фантазіі (г. зн. уяўлення) больш бляклыя і слабыя ў параўнанні з непасрэдным пачуццёвым успрыманнем, паэзія па сіле і яснасці суб’ектыўнага ўражання істотна прайграе астатнім мастацтвам. Адзін з відных замежных тэарэтыкаў мастацтва Р. Інгардэн, прадстаўнік фенаменалагічнага накірунку, гаварыў аб непаўнаце і некаторай схематычнасці слоўных вобразаў.

Адсутнасць прамой нагляднасці ў літаратурна-мастацкіх вобразах кампенсуецца іх асаблівымі, спецыфічнымі магчымасцямі. У адрозненне ад жывапісца і скульптара, пісьменнік узнаўляе не толькі тыя бакі рэчаіснасці, якія могуць быць успрыняты зрокава, але і ўсё тое, што адкрываецца слыху і пачуццю.

Галоўнае ж, што аўтар літаратурнага твора непасрэдна арыентуецца на «пазаадчувальнае» ўспрыманне чытача, а менавіта на яго інтэлектуальнае ўяўленне.

Такім чынам, слоўна-мастацкія вобразы ўзнаўляюць не столькі самі па сабе прадметы ў іх пачуццёва ўспрымальных уласцівасцях, колькі рэакцыі на рэчаіснасць чалавечай свядомасці, цэласныя суб’ектыўныя ўспрыманні.

Літаратуры супрацьпаказана шматстайная «рэгістрацыя» зрокава ўспрымальных частак прадметаў і мноства «дапаможных» падрабязнасцей. Разам з тым для пісьменніка непажаданыя і сумарныя, тэзісна-схематычныя абазначэнні пры адсутнасці дэталей, штрыхоў, прыватнасцей. Адцягненае «лагізіраванне» (няхай яно кампактнае, сціснутае альбо, наадварот, грувасткае, шматслоўнае) няздольнае даць сапраўднага мастацкага эфекту. Слоўны тэкст поўнасцю адпавядае патрабаванням мастацтва, калі пісьменнікам знойдзены нешматлікія яркія дэталі і падрабязнасці, якія ўзнаўляюць прадмет у цэласнасці яго выгляду.

У асацыяцыях чытача, якія вызываюцца слоўна-мастацкімі вобразамі, шмат індывідуальнага і адвольнага. І гэта адна з істотных рысаў літаратуры як мастацтва. Уяўленні аб знешнасці герояў, іх рухах, жэстах, міміцы, аб абставінах дзеяння ў чытача больш суб’ектыўныя ў параўнанні з успрымаючым жывапіс, скульптуру, тэатральнае дзеянне, кінакарціну. У кожнага з нас свой Фауст, Таццяна Ларына, дзядзька Антось, Ганна Чарнушка. Такім чынам, чытач становіцца свайго роду саўдзельнікам стварэння мастацкіх вобразаў.

Зносіны чалавека з «нярэчыўнымі» вобразамі літаратурнага твора ажыццяўляюцца ў любых абставінах і «ўпісваюцца» ў яго паўсядзённае жыццё намнога лягчэй, чым успрыманне жывапісу, скульптуры, тэатральнай пастаноўкі, кінамастацтва. Чытач сам выбірае тэмп успрымання твора. Па ходу знаёмства з раманам, драмай альбо паэмай ён часам ізноў вяртаецца да ўжо пройдзенага тэксту, выбіраючы моманты, калі яму трэба, закрыўшы кнігу, падумаць аб прачытаным альбо, наадварот, засяродзіцца на чымсьці іншым. Слоўны вобраз — гэта свайго роду трамплін для сатворчасці чытача, штуршок для дзейнасці яго ўяўлення.

Пры ўсіх адзначаных нюансах слоўнае мастацтва ўсё-такі захоўвае свае сувязі са сферай бачнага. Літаратурны твор уяўляе сабой своеасаблівы сінтэз вобразаў, якія адлюстроўваюць і «нябачнае», і «бачнае». Таму мастак слова часта бывае занепакоены тым, каб у чытачоў фарміраваліся яркія зрокавыя ўяўленні. Дадзеная якасць літаратурна-мастацкага твора імянуецца слоўнай пластыкай.

Слоўная пластыка была асабліва важнай у антычнай літаратуры. Не выпадкова старажытнымі філосафамі паэзія нярэдка характарызавалася як «жывапісанне словам». Пластыка захавала сваё значэнне і ў літаратуры наступных эпох. Так, напрыклад, аб арыентацыі на «жывапісанне словам» у сваёй творчасці зазначалі Гётэ, Горкі і некат. інш. славутыя пісьменнікі.

Разам з тым пры ўсёй важнасці перадачы мастакамі слова рэчаіснасці ў яе бачных зрокам праявах сфера слоўнай пластыкі ад эпохі да эпохі паступова звужалася. Гэта вымушалася грунтоўным і ўсебаковым аналізам жыццёвых з’яў, а таксама імкненнем пісьменнікаў даць глыбокія псіхалагічныя характарыстыкі сваім персанажам.

Такім чынам, адсутнасць у слоўных вобразаў прамой нагляднасці, будучы ў пэўнай ступені іх абмежаванасцю, кампенсуецца разам з тым магчымасцю выхаду з дапамогай «нярэчыўных» вобразаў на шырокія гарызонты пазнання свету.







Дата добавления: 2015-08-27; просмотров: 475. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Методы прогнозирования национальной экономики, их особенности, классификация В настоящее время по оценке специалистов насчитывается свыше 150 различных методов прогнозирования, но на практике, в качестве основных используется около 20 методов...

Методы анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия   Содержанием анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия является глубокое и всестороннее изучение экономической информации о функционировании анализируемого субъекта хозяйствования с целью принятия оптимальных управленческих...

Образование соседних чисел Фрагмент: Программная задача: показать образование числа 4 и числа 3 друг из друга...

Ваготомия. Дренирующие операции Ваготомия – денервация зон желудка, секретирующих соляную кислоту, путем пересечения блуждающих нервов или их ветвей...

Билиодигестивные анастомозы Показания для наложения билиодигестивных анастомозов: 1. нарушения проходимости терминального отдела холедоха при доброкачественной патологии (стенозы и стриктуры холедоха) 2. опухоли большого дуоденального сосочка...

Сосудистый шов (ручной Карреля, механический шов). Операции при ранениях крупных сосудов 1912 г., Каррель – впервые предложил методику сосудистого шва. Сосудистый шов применяется для восстановления магистрального кровотока при лечении...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.007 сек.) русская версия | украинская версия