Студопедия — З гісторыі беларускай тэрміналогіі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

З гісторыі беларускай тэрміналогіі






Першапачатковай асновай фарміравання тэрміналагічнай лексікі бела­рускай мовы была намінацыя розных прадметаў і з’яў прыроды ў народным маўленні і пазней фіксацыя гэтых намінацый у пісьмовых помніках стара­беларускай мовы. Захаваліся археалагічныя помнікі ма­тэрыяльнай культуры ХІ–ХІІ стст. (камяні, гліняныя гладышы, прас­ліцы, берасцяныя гра­маты), якія фіксуюць моўныя намінацыі прад­метаў і паняццяў рэчаіснасці таго часу, у тым ліку і тэрміналагічнага характару: грыўня, жыта, наяўнасць і пад.

Непасрэднае фарміраванне беларускай тэрміналогіі адбывалася ў працэсе развіцця пэўных галін навукі і ўласна тэрміналагічнай работы.

У ХІV–ХVІ стст., калі беларуская мова мела статус дзяржаўнай у ВКЛ, найбольш развітымі тэрміналагічнымі сістэмамі былі грамадска-палітычная, юрыдычная, сельскагаспадарчая, прамысловая, гандлё­вая, ваенная, філала­гічная. Ролю тэрміналагічных слоўнікаў у гэты час часткова выконвалі глосы, якія змяшчаліся на палях ці паміж радкамі рукапісу або друкаванага выдання, часткова слоўнікі Л. Зізанія («Лексіс», 1596 г.) і П. Бярынды («Лексікон», 1624). Аднак спецыяльных тэрміналагічных слоўнікаў не было.

Забарона беларускай мовы ў значнай ступені разарвала пісьмовую традыцыю, адмоўна сказалася на пераемнасці ў тэрміналогіі.

Беларуская навуковая тэрміналогія пачала фарміравацца ў самым па­чатку ХХ стагоддзя, калі адрадзілася кнігадрукаванне, з’явіліся кнігі, га­зеты, навуковыя і навукова-папулярныя брашуры на беларускай мове.

У лютым 1921 г. пачала працу Навукова-тэрміналагічная камісія, у склад якой уваходзілі тры секцыі: гуманітарных, прыродазнаўчых і матэ­матычных навук. Камісія павінна была апрацаваць беларускую тэрміна­логію па ўсіх галінах ведаў у аб’ёме сярэдняй школы. За час працы камісіі было створана і прапанавана для ўжывання каля 2500 слоў-тэр­мінаў, якія друкаваліся на старонках «Весніка Народнага каміса­рыята асветы ССРБ» у 1921–1922 гг., а ў стане распрацоўкі знаходзіліся яшчэ 4184 тэрміналагічныя найменні. Аднак у працэсе такой дзейнасці вы­свет­лілася, што праца камісіі не адпавядае моўнай практыцы, для стварэння беларускай тэрміналогіі патрэбны былі іншыя маштабы, якія б ахапілі ўсю тэрміналагічную лексіку. Таму 30 студзеня 1922 г. быў заснаваны Інстытут беларускай культуры. У выніку тэрміналагічнай працы ў перыяд з 1922 па 1930 гг. было апублікавана больш за 30 тэрміналагічных слоўнікаў па розных галінах навукі.

Галоўным прынцыпам працы камісіі было ўвядзенне слоў, якія бытавалі ў жывой народнай мове. Так, у сферу навукі былі ўведзены агульнаўжывальныя словы бялок, ланцуг, сіла, сцябло, ціск, чаранок ды іншыя, якія страчвалі сваю бытавую выразнасць, набывалі строга акрэсленае спецыяльнае значэнне.

Другі напрамак – стварэнне неалагізмаў згодна законаў беларускай мо­вы. Ва ўжытак уводзіліся калькі з рускай мовы: азначэнне, вочка, суквецце. Узмацненне пурыстычных тэндэнцый прывяло да таго, што часам неалагізмы пачалі стварацца без уліку пашырэння таго ці іншага слова ў мове, толькі каб пазбавіцца чужых слоў: замест гібрыдмяшанец, пейзажкраеабраз, песімістсмутнаглядзец, пралета­рыйбабыль, прафесійныумец­кі, бомбагуля, фокусвогнішча і пад. У пэўнай ступені штучнымі былі наватворы пустаслоўе (дыя­лектыка), вызыск (эксплуатацыя), пашыршчык (прапагандыст), споказ (дэманстрацыя), пераносня (метафара), кантаслуп (прызма), старчак (перпендыкуляр) і пад. Іншамоўныя тэрміны ўжываліся вельмі рэдка і, як правіла, у выпадках, калі ў народнай мове не было адпаведнага беларускага тэрміна.

Значная праца па стварэнні беларускай навуковай тэрміналогіі вя­лася не толькі тэрміналагічнай камісіяй. У 1923–1927 гг. былі выда­дзе­ны наступныя тэрміналагічныя слоўнікі: «Слоўнік геаметрычных і тры­ганаметрычных тэрмінаў і сказаў» К. Душ-Душэўскага і В. Ластоўскага, «Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік» Зоські Верас, «Спіс назваў птушак і некаторых рыб» А. В. Фядзюшына ды інш.

У 1929 г. быў створаны Інстытут мовазнаўства АН БССР, які рас­пачаў работу па ўкладанні больш вузкіх тэрміналагічных слоўнікаў. У 1932 г. выйшаў з друку першы выпуск «Слоўніка тэхнічнай тэрміна­логіі» А. Гурло, у 1933 г.– «Ваенны руска-беларускі слоўнік».

Аднак у 30–40-я гады праца па стварэнні беларускай тэрміналогіі амаль спынілася. І пасля вайны не было агульнага цэнтра па рас­пра­цоў­цы і ўпарадкаванні тэрміналагічнай лексікі. Значную ролю ў нармалі­за­цыі беларускай тэрміналогіі адыгралі «Руска-беларускі слоўнік» (1953), «Беларуска-рускі слоўнік» (1962), «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (1977–1984) і некаторыя іншыя.

Аднак шэраг задач заставаўся па-ранейшаму не вырашаным. У пры­ват­насці, вывучэнне практыкі ўжывання тэрмінаў у навуковых тэкстах і выданне слоўнікаў, папаўненне паняційна-тэрміналагічнага фон­ду, прывядзенне яго ў адпаведнасць з узроўнем развіцця сучаснай на­вукі. Для вырашэння гэтых задач у 1980 г. была створана Рэспуб­ліканская тэрміналагічная камісія, якая складаецца з прэзідыума і дзе­вяці секцый (грамадазнаўчай, навукова-тэхнічнай, фізічнай і матэма­тычнай, хімічнай, біялагічнай, сельскагаспадарчай, геалагічнай і геагра­фіч­най, медыцынскай і фізіялагічнай, секцыі па архітэктуры і будаў­ніцтве). З 1989 г. працуе Тэрміналагічная камісія ТБМ імя Ф. Скарыны.

Пытанні і заданні:

1. Што абазначаюць паняцці «тэрмін» і «тэрміналогія»?

2. Якая розніца паміж агульнаўжывальным словам і тэрмінам? Назавіце адметныя асаблівасці тэрміна.

3. Назавіце асноўныя прычыны ўзнікнення варыянтных і сінанімічных тэрмінаў?

4. Якія тыпы тэрмінаў выдзяляюцца ў залежнасці ад будовы?

5. Назавіце асноўныя прыкметы іншамоўных тэрмінаў.

6. Пералічыце спосабы ўтварэння тэрмінаў і растлумачце сутнасць названых спосабаў.

7. У чым розніца паміж тэрміналагічнай і прафесійнай лексікай?







Дата добавления: 2015-08-30; просмотров: 2754. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Внешняя политика России 1894- 1917 гг. Внешнюю политику Николая II и первый период его царствования определяли, по меньшей мере три важных фактора...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

БИОХИМИЯ ТКАНЕЙ ЗУБА В составе зуба выделяют минерализованные и неминерализованные ткани...

Ваготомия. Дренирующие операции Ваготомия – денервация зон желудка, секретирующих соляную кислоту, путем пересечения блуждающих нервов или их ветвей...

Билиодигестивные анастомозы Показания для наложения билиодигестивных анастомозов: 1. нарушения проходимости терминального отдела холедоха при доброкачественной патологии (стенозы и стриктуры холедоха) 2. опухоли большого дуоденального сосочка...

Сосудистый шов (ручной Карреля, механический шов). Операции при ранениях крупных сосудов 1912 г., Каррель – впервые предложил методику сосудистого шва. Сосудистый шов применяется для восстановления магистрального кровотока при лечении...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия