Студопедия — Лексіка і лексікаграфія
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Лексіка і лексікаграфія






Лексіка (ад грэц. lexikos – слова, слоўнікавы) – сукупнасць слоў мовы, яе слоўнікавы запас (беларуская лексіка), а таксама сукупнасць слоў, якія ўжываюцца ў пэўнай сферы дзейнасці (прафесійная лексіка) або ў творах асобнага пісьменніка (лексіка Якуба Коласа). Дакладна падлічыць колькасны склад беларускай лексікі немагчыма. У Тлумачальным слоўніку падаецца 98 тысяч слоў, у беларуска-рускім – 110 тысяч, але ў названыя слоўнікі не ўвай­шлі многія словы з народных гаворак, спецыяльныя тэрміны, наватворы, уста­рэ­лыя словы. Для паўнацэнных зносін чалавеку дастаткова 8–10 тысяч слоў.

Раздзел мовазнаўства, які вывучае лексіку, г. зн. слоўнікавы склад мовы, лексічныя значэнні слоў (семантыку), іх паходжанне, развіццё і ўжыванне, называецца лексікалогіяй (ад грэц. lexikos – слова і logos – вучэнне).

Багаты слоўнікавы запас сучаснай беларускай мовы разглядаецца ў мовазнаўстве з розных пунктаў гледжання. У прыватнасці, вельмі вялікая ўвага даследчыкаў надаецца вывучэнню лексічнага значэння (семантыкі) слоў. Лексічнае значэнне слова – замацаваная ва ўсведамленні суад­носнасць гукавога (графічнага) комплексу з той ці іншай з’явай рэчаіснасці (прадметам, дзеяннем, прыметай і пад.). Ёсць словы, якія называюць адно паняцце, з'яву рэчаіснасці, прыкмету і г. д. Такія словы называюцца адназначнымі. Побач з адназначнымі ў беларускай мове шмат слоў, якія маюць два і больш значэнняў. Гэта мнагазначныя словы. Мнагазначнасць (полісемія) слова праяўляецца ў кантэксце, у спалучэнні з іншымі словамі: ціхі голас – нягучны; ціхі нораў – спакойны; ціхая язда – павольная; ціхае надвор’е – бязветранае; ціхае дыханне – роўнае.

Калі падабенства або блізкасць дазваляюць супастаўляць і параўноўваць прадметы, з’явы і дзеянні паміж сабой, то ў слоў, што іх называюць, на аснове асацыятыўных сувязей узнікаюць новыя значэнні: льецца вадальецца гаворка, неглыбокі ручайнеглыбокі сон. Такія новыя значэнні з’яўляюцца пераноснымі і групуюцца вакол асноўнага, прамога значэння. Прамое значэнне – першаснае, зыходнае, якое стала асноўным. Пераноснае значэнне ўзнікае на базе прамога ў выніку пераносу назвы адной з’явы на другую на аснове агульнасці іх прымет.

У залежнасці ад прыметы, пакладзенай у аснову пераносу назвы з аднаго прадмета, з’явы або якасці на другі, адрозніваюць наступныя тыпы полісеміі: метафара, метанімія і сінекдаха.

Метафара – перанос назвы з аднаго прадмета, з’явы рэчаіснасці на другі на аснове падабенства:

· вонкавай формы: шышка сасновая – шышка на галаве; востры серп – серп месяца;

· колераў: залаты пярсцёнак – залаты колас; чорны колер – чорны дзень, чорныя думкі, чорны намер;

· прызначэння, функцыі: крыло птушкі – крыло самалёта;

· размяшчэння: хвост рыбы – хвост поезда.

На аснове падабенства адбываецца таксама перанос назваў і ў тых выпадках, калі дзеянні, якасці, уласцівасці, характэрныя для чалавека ды іншых жывых істот, прыпісваюцца з’явам нежывой прыроды: стаіць чалавекстаіць добрае надвор’е, шэпчуць дзяўчатышэпчуць дубровы.

Метанімія – перанос назвы аднаго прадмета на іншы на аснове сумежнасці ў прасторы і часе, на аснове пэўнай знешняй ці ўнутранай сувязі паміж прадметамі:

· перанос назвы памяшкання на людзей, якія там знаходзяцца: светлая школасабралася ўся школа;

· перанос назвы пасудзіны на колькасць і меру таго, што змешчана ў ёй: купіў талеркіз’еў дзве талеркі (супу);

· перанос назвы з дзеяння на вынік гэтага дзеяння: пасеў азімых закончыўся – пасевы дружна зарунелі;

· перанос назвы дзеяння на выканаўцаў гэтага дзеяння: пайсці ў разведку – разведка вярнулася з задання;

· перанос назвы матэрыялу на выраб з гэтага матэрыялу: злітак срэбразаваявалі срэбра (медаль);

· перанос назвы прадмета, якасці на таго, хто імі валодае: у яго прыгожы барытонспяваў гучны барытон;

· перанос імя аўтара на яго творы: чытаць пра Якуба Коласачытаць Якуба Коласа.

Сінекдаха – перанос назвы аднаго прадмета на другі на аснове колькасных адносін:

· ужыванне слова як назвы цэлага і часткі гэтага цэлага: цвіце сліваз’еў сліву;

· ужыванне слова як назвы часткі цела чалавека і ў значэнні ‘чалавек’: адкрыць роту сям’і восем ратоў;

· ужыванне аднаго ліку замест другога: «Не возьме немец Масквы»,– гаварыла цётка Тэкля (М. Парахневіч). Не дадзім, каб новыя Хатыні ранамі чарнелі на зямлі! (Х. Жычка).

· ужыванне канкрэтнай назвы замест агульнай і наадварот: Ніколі не бывае, каб у хаце вывелася капейка (Г. Далідовіч);

· ужыванне назвы адзення, абутку замест назвы чалавека, яго імя, прозвішча: Вось вылезла за вароты з двара аднаго барановая шапка, зірнула асцярожна на бакі і застыла на вуліцы пры плоце (Р. Мурашка).

Ад мнагазначных слоў, у якіх розныя значэнні аднаго слова заўсёды звязаны паміж сабой сэнсава, трэба адрозніваць амонімы. Амонімы (ад грэц. homos – аднолькавы і onyma – імя) – словы, аднолькавыя паводле фанетычнага афармлення, вымаўлення і напісання, але зусім розныя паводле значэння: легенда 1 – 'народнае паэтычнае паданне' і легенда 2 – 'тлумачальны тэкст, а таксама ўмоўныя знакі да карты, плана'; ліра 1 – 'старажытны музычны інструмент' і ліра 2 – 'грашовая адзінка ў Італіі, Турцыі'.

Адрозніваюць поўныя і няпоўныя амонімы. Поўныя амонімы – сло­вы адной і той жа часціны мовы, якія супадаюць ва ўсіх граматычных формах: гасцінец 1 (дарога) і гасцінец 2 (падарунак). Калі словы адной і той жа часціны мовы супадаюць толькі ў адной або некалькіх граматычных формах, то гэта няпоўныя амонімы: адрываць 1 (ад адрыць) і адрываць 2 (ад адарваць).

Акрамя лексічных амонімаў у сучаснай беларускай мове вылуча­юцца наступныя тыпы: амаформы, амографы і амафоны. Іх сутнасць паказана ў табліцы:

Тыпы амонімаў Сутнасць падабенства Сутнасць адрознення Прыклады
Амаформы супадаюць толькі ў асоб­ных граматычных формах адрозніваюцца большасцю граматычных форм брылі салдаты – саламяныя брылі
Амографы супадаюць у напісанні адрозніваюцца ў вымаўленні удалы пры́клад – ружэйны прыкла́д
Амафоны супадаюць у гучанні адрозніваюцца ў напісанні салдацкая каска – цікавая казка

Пры вывучэнні пытанняў, звязаных з праблемай «слова і яго значэнне (семантыка)», шмат увагі надаецца таксама сінонімам, антонімам і паронімам.

Сінонімы (ад грэц. synonymos – аднайменны) – блізказначныя словы і выразы, якія абазначаюць адно паняцце, але адрозніваюцца адценнямі значэння (параўнайце: дыскусія ‘свабоднае публічнае абмеркаванне’ і палеміка ‘спрэчка ў друку, на дыспуце, сходзе’) або стылістычнай афарбоўкай (параўнайце: асілак, сілач і волат (кніжн.), здаравяк (разм.), здаравіла (разм.), бугай (разм., грубае) ды інш.). Група блізказначных слоў утварае сінанімічны рад, у якім вылучаецца адно слова, што выражае агульнае для ўсіх членаў гэтага рада паняцце і называецца дамінантай (ад лац. dominans – які пануе).

Паронімы (ад грэц. para – каля і onyma – імя) – словы, блізкія паводле гучання, але розныя паводле значэння, якія маюць, як правіла, адзін корань і належаць да адной часціны мовы: барэльеф і гарэльеф, гуманны і гуманістычны, фальклорны і фалькларыстычны.

Антонімы (ад грэц. anti – супраць і onyma – імя) – словы адной часціны мовы з процілеглым значэннем: радасцьсум, добрызлы, устацьсесці, першыапошні, лёгкацяжка і пад.







Дата добавления: 2015-08-30; просмотров: 3068. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Кишечный шов (Ламбера, Альберта, Шмидена, Матешука) Кишечный шов– это способ соединения кишечной стенки. В основе кишечного шва лежит принцип футлярного строения кишечной стенки...

Принципы резекции желудка по типу Бильрот 1, Бильрот 2; операция Гофмейстера-Финстерера. Гастрэктомия Резекция желудка – удаление части желудка: а) дистальная – удаляют 2/3 желудка б) проксимальная – удаляют 95% желудка. Показания...

Ваготомия. Дренирующие операции Ваготомия – денервация зон желудка, секретирующих соляную кислоту, путем пересечения блуждающих нервов или их ветвей...

Предпосылки, условия и движущие силы психического развития Предпосылки –это факторы. Факторы психического развития –это ведущие детерминанты развития чел. К ним относят: среду...

Анализ микросреды предприятия Анализ микросреды направлен на анализ состояния тех со­ставляющих внешней среды, с которыми предприятие нахо­дится в непосредственном взаимодействии...

Типы конфликтных личностей (Дж. Скотт) Дж. Г. Скотт опирается на типологию Р. М. Брансом, но дополняет её. Они убеждены в своей абсолютной правоте и хотят, чтобы...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия