Студопедия — Патэнцыяльная тэмпература
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Патэнцыяльная тэмпература






Звычайная тэмпература паветра – гэта малекулярная тэмпература. Яна характаразуе ўнутраную энергію, абумоўленую цеплавым рухам малекул. Аднак малекулярная тэмпература не характарызуе энергію паветра, якое знаходзіцца на розных вышынях і залежыць ад атмасфернага ціску. Разглядаючы адыябатычныя працэсы, мы ўпэўніліся, што ў сувязі са змяненнем ціску з вышынёй паветра, калі яно паднімаецца, губляе энергію, і наадварот, паветра атрымоўвае энергію, калі яно апускаецца.

Каб параўнаць поўную энергію паветра, якое знаходзіцца на розных вышынях пры розным ціску, звычайнай тэмпературы недастаткова. Для гэтага ўводзіцца паняцце патэнцыяльнай тэмпературы. Патэнцыяльнай тэмпературай Θ; называецца такая, якую набудзе паветраная маса, калі яе апусціць па сухаадыябатычнаму закону да нармальнага ціску (1000 гПа) на ўзровень мора. Інакш, патэнцыяльная тэмпература роўная малекулярнай на ўзроўні мора (Θ=t).

Няхай на вышыні 3000 м звычайная тэмпература паветра роўная – 10ºС. Апусцім гэту масу паветра сухаадыябатычна да ўзроўня нармальнага ціску. Тады яго тэмпература можа быць вызначана па ўраўненню Пуасона:

(3.33)

У нашым выпадку патэнцыяльная тэмпература на ўзроўні мора роўная пачатковай (-10 ºС) плюс 30 ºС. У выніку атрымаем Θ= 20 ºС.

Патэнцыяльная тэмпература дае магчымасць параўноўваць цеплавы стан паветраных мас, якія знаходзяцца на розных вышынях, а таксама выяўляюць больш цёплыя, ці больш халодныя масы паветра. Патэнцыяльную тэмпературу можна атрымаць пры дапамозе аэралагічнай дыяграмы, калі апускацца з вышыні ўздоўж сухой адыябаты да ўзроўня 1000 гПа.

Патэнцыяльная тэмпература не зменяецца, калі маса паветра паднімаецца і апускаецца па сухаадыябатычнаму закону. Гэта ўласцівасць патэнцыяльнай тэмпературы мае вялікае значэнне для ацэнкі ўнутранай энергіі паветраных мас і аналіза сінаптычных працэсаў. Вылічваючы патэнцыяльную тэмпературу розных тыпаў мас паветра, мы ў думках сухаадыябатычна апускаем іх да ўзроўня ізабарычнай паверхні ў 1000 гПа і мяркуем аб іх цеплавой энергіі.

Для разліку патэнцыяльнай тэмпературы паветра можна карыстацца наступнай формулай:

Θ=T+γa·Z (3.34)

дзе Т – тэмпература паветра на вышыні Z, выражанай у сотнях метраў.

Дапусцім, што на вышыні 1000 м тэмпература паветра 10 ºС (283 К). Тады патэнцыяльная тэмпература паветра на ўзроўні 1000 гПа Θ;=273+10+1·10=273+20 ºС=293К. Дапусцім, паветра паднялося на вышыню 1500 м паводле сухаадыябатычнага закона, атрымаўшы тэмпературу 5 ºС (278К). Цяпер зноў апусцім паветра паводле сухаадыябатычнага закону на ўзровень мора. Мы бачым, што патэнцыяльная тэмпература не змянілася (20 ºС=293 К).

На ўсім працягу сухой адыябаты патэнцыяльная тэмпература аднолькавая. Лічыцца, што сухія адыябаты ўяўляюць ізалініі роўнай патэнцыяльнай тэмпературы паветра. Любая сухая адыябата характарызуе пэўную патэнцыяльную тэмпературу (гл. рыс. 3.5).

Змяненні патэнцыяльнай тэмпературы сведчаць аб тым, што ў паветранай масе адбыліся вільгацеадыябатычныя працэсы, пры якіх назірался кандэнсацыя і вылучалася скрытая цеплата параўтварэння. Патэнцыяльная тэмпература пры такіх працэсах павялічваецца.







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 465. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Решение Постоянные издержки (FC) не зависят от изменения объёма производства, существуют постоянно...

ТРАНСПОРТНАЯ ИММОБИЛИЗАЦИЯ   Под транспортной иммобилизацией понимают мероприятия, направленные на обеспечение покоя в поврежденном участке тела и близлежащих к нему суставах на период перевозки пострадавшего в лечебное учреждение...

Кишечный шов (Ламбера, Альберта, Шмидена, Матешука) Кишечный шов– это способ соединения кишечной стенки. В основе кишечного шва лежит принцип футлярного строения кишечной стенки...

Деятельность сестер милосердия общин Красного Креста ярко проявилась в период Тритоны – интервалы, в которых содержится три тона. К тритонам относятся увеличенная кварта (ув.4) и уменьшенная квинта (ум.5). Их можно построить на ступенях натурального и гармонического мажора и минора.  ...

Понятие о синдроме нарушения бронхиальной проходимости и его клинические проявления Синдром нарушения бронхиальной проходимости (бронхообструктивный синдром) – это патологическое состояние...

Опухоли яичников в детском и подростковом возрасте Опухоли яичников занимают первое место в структуре опухолей половой системы у девочек и встречаются в возрасте 10 – 16 лет и в период полового созревания...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия