Студопедия — Драма і тэатр абсурду
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Драма і тэатр абсурду






Тэрмінам «драма абсурду» (даволі часта побач з ім ужываецца так­са­ма тэрмін «антыдрама») абазначаецца цэлы шэраг твораў у еў­ра­пей­скай драматургіі 1950–1960-х гг., на аснове якіх узнік ад­па­вед­ны тэатр.

Як і большасць мадэрнісцкіх з’яў у літаратуры і мастацтве ХХ ст., тэ­атр абсурду (яго яшчэ імянуюць «тэатрам жарту», «тэат­рам пара­док­су») склаўся найперш у Францыі. У пачатку 1950-х гг. у Па­­рыжы прай­шлі прэм’еры п’ес «Лысая спявачка» (1950) Э. Іанэска і «У чаканні Гадо» (1952) С. Бекета, якія і сталі першымі творамі но­ва­га тэатра.

Пошукі і эксперыменты Э. Іанэска і С. Бекета, іх аднадумцаў і па­сля­доўнікаў Г. Пінтэра, Т. Стопарда, Н. Сімпсана, С. Мрожака, Ж. Жэ­нэ, Б. Ві­яна, А. Адамава, Д. Буцаці і інш. былі ў пэўным сэнсе вель­мі бліз­кі­мі да тых пошукаў, што вяліся ў прозе неараманістамі. Як і неа­ра­ма­ніс­ты, драматургі-абсурдысты адмовіліся ад трады­цый­ных персанажа і сю­жэ­та, канкрэтных карцін-вобразаў. На змену апошнім прый­шлі аба­гуль­не­на-сім­валічныя, універсальныя вобразы, якія маг­лі б інтэрпрэтавацца па-роз­наму, а часам і зусім супярэчліва. «У тэат­ры абсурду паказвалася не столь­кі само жыццё, колькі яго ілю­зор­насць, уяўнасць; чалавечае існа­­ван­не пазбаўлялася руху, ды­на­мікі, дзеяння, прыпадаб­нялася да пра­цэ­су ўспа­мінаў ці простага га­ва­рэння — з-за адсутнасці іншых форм рэа­лі­­за­цыі сябе ча­ла­ве­кам» [277].

Праблемы, што закраналіся ў тэатры абсурду, мелі дачыненне да са­мых драматычных і нават трагічных аспектаў чалавечага жыц­ця і вы­ра­ша­ліся, як правіла, у экзістэнцыялісцкім духу. Таму невы­пад­кова, што най­больш распаўсюджанымі ў тэатры абсурду сталі жан­ры трагікамедыі і тра­гіфарсу.

Пэўны комплекс прыёмаў характарызуе кампазіцыйна-сты­лё­вую струк­туру антыдрамы. Надзвычай важная роля надаецца ў п’есе ма­на­ло­гу, пабудаванаму практычна па аналогіі з маналогам тво­­раў «плыні свя­до­масці». Рэальнасць у п’есе трансфармуецца, у ёй да­мінуе гратэск, па-сюр­рэалісцку спалучаецца неспалучальнае. «Ан­тып’есы часта будуюцца па прынцыпу калейдаскопа, мантажу асоб­ных рэплік ці спроб учынкаў (ме­навіта спроб, а не ўласна ўчын­каў, бо, як правіла, у тэатры абсурду ні­чо­га па-сапраўднаму не ад­бы­ваецца). Персанажы часта ананімныя, што пад­крэслівае іх без­аса­бо­васць, неадэкватнасць уласнаму «я», уні­фі­ка­ва­насць, а яшчэ — іх шмат­лікасць, множнасць» [278].

Асяроддзе, у якім дзейнічаюць героі (больш правільна іх назы­ваць «не­героямі» і яны «не дзейнічаюць»), — гэта замкнёная прас­то­ра, што ў вы­ніку ўказвае на несвабоду чалавека, ягоную не­маг­чы­масць хоць нешта змя­ніць у сваім існаванні ці хоць бы пайсці з жыц­ця па ўласнаму жа­дан­ню. Гэтае асяроддзе нельга нават па-са­праўд­наму ўявіць. Адсутнічае ў тэат­ры абсурду і час, таму не­вы­пад­ко­ва яго часта імянуюць «тэатрам спы­ненага гадзінніка».

Творы драмы абсурду ў выніку сацыяльна-палітычных змен у на­шым грамадстве сталі ставіцца і на Беларусі. Шэраг беларускіх дра­ма­тур­гаў, у асноўным маладых (І. Сідарук, С. Мінскевіч, З. Віш­нёў, А. Ту­ро­віч і інш.), пачалі спрабаваць свае сілы ў на­пісанні п’ес у аб­сур­дыс­цкай (ці блізкай да яе) манеры.







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 861. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Эффективность управления. Общие понятия о сущности и критериях эффективности. Эффективность управления – это экономическая категория, отражающая вклад управленческой деятельности в конечный результат работы организации...

Мотивационная сфера личности, ее структура. Потребности и мотивы. Потребности и мотивы, их роль в организации деятельности...

Классификация ИС по признаку структурированности задач Так как основное назначение ИС – автоматизировать информационные процессы для решения определенных задач, то одна из основных классификаций – это классификация ИС по степени структурированности задач...

ОЧАГОВЫЕ ТЕНИ В ЛЕГКОМ Очаговыми легочными инфильтратами проявляют себя различные по этиологии заболевания, в основе которых лежит бронхо-нодулярный процесс, который при рентгенологическом исследовании дает очагового характера тень, размерами не более 1 см в диаметре...

Примеры решения типовых задач. Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2   Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2. Найдите константу диссоциации кислоты и значение рК. Решение. Подставим данные задачи в уравнение закона разбавления К = a2См/(1 –a) =...

Экспертная оценка как метод психологического исследования Экспертная оценка – диагностический метод измерения, с помощью которого качественные особенности психических явлений получают свое числовое выражение в форме количественных оценок...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия