Студопедия — Мадальнасць і сродкі яе выражэння
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Мадальнасць і сродкі яе выражэння






Мадальнасць (лац. mоdus — спосаб, мера) — граматычная катэгорыя, якая выражае адносіны зместу выказвання да рэчаіснасці. Мадальнасць адлюстроўвае не толькі суб'ектыўныя, але і аб'ектыўныя адносіны чалавека да з'яў рэчаіснасці, што існуюць незалежна ад свядомасці людзей. Кожны сказ, на думку акад. В. У. Вінаградава, мае мадальнае значэнне, г. зн. уключае ў сябе указанне на адносіны да рэчаіснасці1.

У сучаснай беларускай мове катэгорыя мадальнасці выражаецца рознымі граматычнымі і лексічнымі сродкамі:

· сказамі з апавядальнай, пытальнай і клічнай інтанацыяй (інтанацыйны спосаб): Народныя думы і казкі давалі мне сілы нямала (Куп.). Хіба ж краскі не спяваюць? (К-с). Якія знаёмыя назвы і словы, якая цудоўная родная мова! (Панч.);

· інфінітывам у спалучэнні з дзеясловамі, якія выражаюць магчымасць, неабходнасць, жаданне, імкненне і г. д.: не магла заснуць, стараўся вучыцца, хачу спяваць, дазвольце сказаць, умеем працаваць, загадаў спыніцца, мусіў прызнацца;

· інфінітывам у спалучэнні са словамі катэгорыі стану: нельга адставаць, трэба ехаць, варта прыйсці, можна меркаваць;

· формамі абвеснага, загаднага і ўмоўнага ладу дзеясловаў: прачытаў кнігу, прачытай кнігу, прачытаў бы кнігу;

· часціцамі: ага, так, не, хіба, няўжо, няхай, нібы, як бы і інш. Мой народ! Ты гаворыш з палёў і будоўляў, і вышэйшай трыбуны не знойдзеш нідзе (Луж.);

· мадальнымі словамі: безумоўна, бясспрэчна, здаецца, мабыць, напэўна, праўда і інш. Напрыклад: На дварэ, праўда, было ўжо холадна (Бяд.). А пойдзеш у Ліпава лясамі, напэўна стрэнешся з ласямі (К-с).

 

2. Мадальныя словы і іх характарыстыка

 

Мадальныя словы — гэта лексіка-граматычны разрад слоў, якія выражаюць адносіны асобы да з'яў рэчаіснасці.

Месца мадальных слоў у сістэме часцін мовы яшчэ канчаткова не вызначана. Не зусім выразна акрэслены і межы паміж мадальнымі словамі і мадальнымі часці­цамі. Аднак мадальныя словы ўжо адасобіліся ад тых часцін мовы, ад якіх утварыліся, і аб'ядналіся ў асобны семантычны клас слоў.

Мадальныя словы нязменныя і іншых слоў у сказе не паясняюць. Яны не называюць пэўных прадметаў, прымет, дзеянняў, а толькі паказваюць на адносіны таго, хто гаворыць, да рэчаіснасці. Мадальныя словы могуць адносіцца як да ўсяго сказа, так і да часткі яго: Работа ў школе, бясспрэчна, вельмі цікавіла маладога настаўніка (К-с). Ён, здаецца, чуў, як ідзе час, секунда за секундай (К. Ч.). Заходзіла сонца і зямля была мокрая, мусіць, нядаўна прайшоў дождж (К. Ч.). У першым сказе мадальнае слова бясспрэчна выражае ўпэўненасць, перакананне ў тым, пра што гаворыць аўтар, у другім — мадальнае слова здаецца выражае няўпэўненасць, меркаванне; тут мадальныя словы адносяцца да ўсяго выказвання. У трэцім сказе мадальнае слова мусіць паказвае сумненне, меркаванне і адносіцца не да ўсяго сказа, а толькі да апошняй яго часткі.

Мадальныя словы не адносяцца ні да самастойных, ні да службовых часцін мовы. Ад самастойных часцін мовы яны адрозніваюцца тым, што не выконваюць намінатыўнай функцыі, не маюць лексічнага значэння, а таксама не з'яўляюцца членамі сказа.

1 Гл.: Виноградов В. В. Избранные труды. Исследования по русской грамматике. М., 1975, с. 53—87.

У адрозненне ад службовых часцін мовы (прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц) мадальныя словы не служаць для сувязі слоў у сказе і не надаюць сэнсавых адценняў словам, словазлучэнням і сказам.

Мадальныя словы выконваюць розныя сінтаксічныя функцыі: удакладняюць, узмацняюць мадальнасць выказніка, выражаюць дакладную ці прыблізную ацэнку выказвання. Яны звычайна ўжываюцца як пабочныя словы і выдзяляюцца інтанацыйна: Марылін пасаг, праўда, прадалі з яе згоды і купілі столькі ж зямлі бліжэй (Б.). У полі паветра, здаецца, аж звініць ад чысціні (Хадк.).

У дыялогу мадальныя словы ўжываюцца ў ролі слоў-сказаў: «Гаваку Юзіка знаеш?» — «Пэўна» (Б.). «А ты ў іх [сялян] знайшоў бярозу?» — «Вядома» (Ц. Г.). «Хіба тут прымем бой?» — «Магчыма» (Хадк.).

Паводле значэння мадальныя словы падзяляюцца на дзве трупы.

Да першай трупы адносяцца мадальныя словы, якія выражаюць упэўненасць, перакананне, сцвярджэнне таго, пра што гаворыцца ў сказе: безумоўна, бясспрэчна, вядома, зразумела, канешне, праўда, сапраўды і інш. Дождж, безумоўна, прынясе больш карысці, чым шкоды (Шам.). Канешне, асушыць балота — не тое, што грэблю зрабіць (I. М). Сапраўды, жыццё цяпер здавалася Валі надзвычай прыгожым і цікавым (Шам.).

Да другой групы належаць мадальныя словы, якія выражаюць няўпэўненасць, меркаванне, сумненне: здаецца, мабыць,можа, мусіць, напэўна, пэўна і інш. Апейка ўсё слухаў моўчкі і, здавалася, нібы падтрымліваў такія думкі (I. М.). Са сцяны тырчаў той самы драўляны крук, убіты яшчэ дзедам, на які два ці, можа, тры пакаленні вешалі вопратку, хусткі, шапкі (К. Ч.). У Галасках, мусіць, некалькі Пархвенаў ёсць! (К. Ч.). Партызаны, напэўна, ужо падрыхтаваліся сустрэць карнікаў як належыць (Лыньк.).

 

3. Суадноснасць мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы

 

Мадальныя словы як асобны лексіка-граматычны разрад слоў гістарычна развіліся з розных часцін мовы. Многія мадальныя словы не страцілі суадносносці з тымі часцінамі мовы, ад якіх утварыліся. У сучаснай беларускай літаратурнай мове мадальныя словы суадносныя:

- з назоўнікамі: праўда, факт; параўн. Садок быў, праўда, невялічкі (К-с) і Праўда даражэй за грошы (Прык.);

- з прыметнікамі кароткай формы, з дзеепрыметнікамі, прыслоўямі: безумоўна, бясспрэчна, відавочна, вядома, канешне, магчыма, напэўна, пэўна; параўн. Там, вядома, лепш за мяне здолеюць ацаніць вашу працу (Кр.) і Усім вядома, што адклад не ідзе ў лад (Бяд.);

- з дзеясловамі: здаецца, здавалася, зразумела, можа, мусіць; параўн. Горад, здавалася, пасвятлеў і павесялеў (Грах.) і Адзінокая гармата здавалася жывою істотаю (К. Ч.).

Самастойныя часціны мовы, пераходзячы ў разрад мадальных слоў, страчваюць свае граматычныя катэгорыі, перастаюць змяняцца. Гэты пераход суправаджаецца і стратай лексічнага значэння слова. Суадноснасць мадальных слоў з названымі часцінамі мовы толькі знешняя. Мадальныя словы ў адносінах да слоў, з якімі супадаюць гучаннем, з’яўляюцца вытворнымі амонімамі.

Як мадальныя могуць ужывацца словазлучэнні трэба думаць, можа быць, можна меркаваць, на самай справе, па ўсёй верагоднасці, па праўдзе сказаць, можна сказаць, можна думаць, уласна кажучы і інш. Па праўдзе сказаць, настаўніку хацелася пабачыць Ядвісю (К-с). Ехалі ці, праўдзівей сказаць, паўзлі ўсю ноч і раніцу... (К. Ч.). Можна сказаць, Ганна адна тут была без справы (I. М.).

Некаторыя вучоныя мадальнымі словамі лічаць усе пабочныя словы, незалежна ад таго, якія адносіны яны выражаюць. Аднак усё ж пераважае думка, што да мадальных слоў нельга адносіць:

- словы тыпу на жаль, на шчасце, якія выражаюць эмацыянальныя адносіны таго, хто гаворыць, да з’яў рэчаіснасці; гэтыя словы яшчэ не страцілі поўнасцю лексічнага значэння;

- словы і ўстойлівыя словазлучэнні, якія выражаюць паслядоўнасць, парадак паведамлення, думак, злучаюць, далучаюць ці супрацьпастаўляюць часткі сказа або сказы і займаюць прамежкавае становішча паміж злучнікамі і мадальнымі словамі: па-першае, па-другое, па-трэцяе, наогул, напрыклад, наадварот, нарэшце, такім чынам, гэта значыць, апрача таго, між іншым, тым больш, тым не менш, разам з тым і інш.

Гэтыя словы і словазлучэнні аднанасова служаць для сувязі або далучэння частак сказа ці сказаў і надаюць выказванню дадатковае сэнсавае адценне мадальнасці.

 







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 3506. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Методы прогнозирования национальной экономики, их особенности, классификация В настоящее время по оценке специалистов насчитывается свыше 150 различных методов прогнозирования, но на практике, в качестве основных используется около 20 методов...

Методы анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия   Содержанием анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия является глубокое и всестороннее изучение экономической информации о функционировании анализируемого субъекта хозяйствования с целью принятия оптимальных управленческих...

Образование соседних чисел Фрагмент: Программная задача: показать образование числа 4 и числа 3 друг из друга...

Сущность, виды и функции маркетинга персонала Перснал-маркетинг является новым понятием. В мировой практике маркетинга и управления персоналом он выделился в отдельное направление лишь в начале 90-х гг.XX века...

Разработка товарной и ценовой стратегии фирмы на российском рынке хлебопродуктов В начале 1994 г. английская фирма МОНО совместно с бельгийской ПЮРАТОС приняла решение о начале совместного проекта на российском рынке. Эти фирмы ведут деятельность в сопредельных сферах производства хлебопродуктов. МОНО – крупнейший в Великобритании...

ОПРЕДЕЛЕНИЕ ЦЕНТРА ТЯЖЕСТИ ПЛОСКОЙ ФИГУРЫ Сила, с которой тело притягивается к Земле, называется силой тяжести...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия