Студопедия — ЭВАЛЮЦЫЯ НАЗВАЎ КРАЮ І НАСЕЛЬНІКАЎ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ЭВАЛЮЦЫЯ НАЗВАЎ КРАЮ І НАСЕЛЬНІКАЎ






Агульную і адзіную назву «Беларусь» наша Бацькаўшчына атрымала не адразу.

У ІХ–XIII ст. наша зямля, як і тэрыторыя сучаснай Украіны, называлася Руссю, а насельніцтва звалася этнонімам “рускiя”, “русiны”. З утварэннем у ХІІІ–ХIV ст. Вялікага княства Літоўскага землі Беларусі сталі называцца Літвой, а насельніцтва – літвінамі (ліцвінамі). Але захавалася і назва Русь. Пры гэтым яна мела больш стабiльную распаўсюджанасць ва Усходняй Беларусi i на Смаленшчыне. За заходнімі землямі Беларусi аж да ХІХ ст. i больш замацавалася назва Літва. Гэтак жа звалася і ўсходняя Летува. Заходняя Летува называлася Жмуддзю, або Жамойцю.

Да XVII ст. назвы “Русь”, “рускiя”, “русiны” былі агульнымі для праваслаўнага насельнiцтва Беларусi, Украiны, Масковii. Беларускiя “русiны” ўжо ў XV—XVI ст. адрознiвалi сябе ад “маскавiтаў” суседняй дзяржавы, iх мову называлі “маскоўскай”, а сваю — “рускай”. Пры гэтым кожны: жыхары Русі Літоўскай (або беларусы ВКЛ) і жыхары Русі Маскоўскай лічылі сябе адзіна сапраўднымі русінамі. Апошнія назвалі літоўскіх русінаў літоўцамі, літвінамі, літвой.

Ф. Скарына ў Кракаўскім універсітэце запiсаўся “лiтвiнам”. Беларускi гуманiст XVI ст. М. Цiшкевiч — аўтар трактата “Пра норавы татараў, лiт­вiнаў i маскавiтаў” — паўсюль падпiсваўся Мiхалонам Лiтвiнам. Простыя сяляне, гараджане, шляхцiчы, захопленыя ў палон цар­скiмi войскамi ў войнах XVI—XVII ст., называлi сваю радзiму Лiтвою.

Словы “Лiтва” i “лiтвiн” выкарыстоўвалiся як саманазва беларусаў заходняй i цэнтральнай частак нашагакраю аж да другой паловы ХІХ ст. Нават прадстаўнiкi афiцыйных колаў Ра­сiйскай iмперыi разглядалi Вiленскую, Гродзенскую, Менскую гу­бернi i Беласточчыну як Лiтоўскi край. На iх тэрыторыi пасля падзелаў Рэчы Паспалiтай былi ўтвораны Лiтоўская губерня, потым Лiтоўскае генерал-губернатарства, Лiтоўская епархiя.

“Нарадзіўся я ліцвінам” – гаварыў пра сябе ураджэнец Брэстчыны Тадэвуш Касцюшка“О, Лiтва, мая Айчына”, — пiсаў пра Наваградчыну Адам Мiцкевiч. “Продкi мае выйшлi з лiтоўскiх балотаў”, — пiсаў пра Пiншчыну Фёдар Дастаеўскi.

Назва Літва ўжывалiся на нашых тэрыторыях больш за пяцiсот гадоў, а ў другой палове XIX ст. пера­мясцiлiся на паўночны захад i сталi найменнем суседняга балцкага народа i яго зямлi.

Дзесяткi вёсак на Беларусi маюць у аснове назву Лiтва. Пэўна, кожны з нас мае знаёмых беларусаў з прозвiшчамi Лiтвiн, Лiтвiновiч, Лiтвiнка...

Аддзялiўшы ад сябе словы Лiтва i Русь, мы атрымалi поўную блытанiну ў нашай мiнуўшчыне — не можам знайсцi ў сваёй гiсторыi сябе, заблыталiся, што ў нашай культуры нашае, а што чужое, адкуль мы i адкуль iншыя. Часам даходзiць да недарэчнасцяў: згадваючы Старажытнабеларускую дзяржаву — Вялiкае княства Лiтоўскае, сучасны беларускi гiсторык мусiць як быццам выбачацца i кожны раз тлумачыць, што i мы, беларусы, маем да гэтага княства нейкае дачыненне.

Нельга лiчыць назву Лiтва пашыралася i ўмацоўвалася на беларускiх землях, як нешта асобнае ад нас i чужое, гэтак жа нельга ўспрымаць як чужую Вiльню — калыску беларускай нацыi, дзяржаўнасцi i культуры, нашу старажытную сталiцу.

 

Назва “Белая Русь” упершыню згадана ў ананімным лацінамоўным рукапісе другой паловы ХІІІ ст., які быў параўнальна нядаўна выяўлены ў Дубліне. Гэта геаграфiчны трактат “Апiсанне зямель”. Аўтар трактата, каталіцкі місіянер, пісаў, што яго калега прапаведуе слова Божае на Белай Русі. Як выцякае з кантэксту апавядання, аўтар хутчэй за ўсё, разумеў пад Белай Руссю тэрыторыю сучаснай Усходняй Беларусi i Пскоўшчыны.

Што да ўсходнеславянскіх крыніц, то назва Белая Русь упершыню згадваецца ў Iпацьеўскiм летапісе пад 1305 г. у наступным кантэксце: “В лето 6813 (1305)... много бо зла Ляхом Литва, Жмоит, прежде сотвори, Ляхов и Мазуров полками в полон бра, сице Лях един по гривне, се есть по десяти грошей литовских, в Литве и Руси Белой продаван был...” У крыніцах, створаных на тэрыторыі ВКЛ, першыяпрыкелады выкарыстання назвы Белая Русь фіксуюцца ў ХV ст. Аднак спачатку гэта назва не мела пастаяннай геаграфічнай прывязкі. Дакументальна зафiксаваны факты выкарыстання назвы “Белая Русь” маскоўскiмi князямi ў дачыненні да сваёй дзяржавы ў другой палове XV — пачатку XVI ст.

У другой палове ХVI ст. “Белая Русь” у крыніцах ужо мела больш дакладную геаграфічную лакалізацыю. Яназамацавалася за ўсходнебеларускiмi землямi Вiцебшчыны, Смаленшчыны, Магiлёўшчыны i часткова Міншчыны, або ў беларускім Падняпроўі і Падзвінні. З’явілася і вытворная назва “беларусцы”. Так назвалі сябе жыхары этнічнай Беларусі з канца ХVI ст. Пачынаючы з ХVII ст. назва Белая Русь паступова выцясняе назву Русь з Падвіння і Падняпроўя.

У XIV—першай палове XIX ст. тапонiм “Белая Русь” i этнонiм “беларусы” не ахоплiвалi ўсёй нашай зямлi i этнасу, а з’яўлялiся толькi лакальна-тэрытарыяльным вызначэннем i толькi ў другой палове XIX ст. распаўсюдзiлiся на ўсю нашу Бацькаўшчыну i народ. У другой палове ХІХ–ХХ ст. гэта назва ўвайшла ў свядомасць народа і была замацавана першай канстытуцыяй БССР 1924 г. у якасці назвы дзяржавы. Сёння ў тэрмін Беларусь мы ўкладаем дваякі сэнс: 1) этнічная тэрыторыя беларусаў; 2) скарочаная назва дзяржавы РБ.

Згадаем яшчэ 2 гістарычныя назвы: Чорная Русь і Палессе.

Названыя этнонiмы ў залежнасцi ад абставiн маглi ўжывацца паасобку цi сумесна (“лiцвiн рускага роду”, “лiцвiн-беларусец”).

 

Тлумачэнняў паходжання i сэнсу назвы “Белая Русь” безлiч, але ўсе яны з’яўляюцца толькi здагадкамi. Паходжанне назвы звязваюць то з клiматычна-геаграфiчнымi або этнаграфiчнымi асаблiвасцямi гэтых зямель, то са знешне­па­лiтыч­нымi цi канфесiйнымi фактарамi, то са своеасаблiвым статусам iх у складзе княства.

 


4. АСАБЛІВАСЦІ ГІСТАРЫЧНАГА ШЛЯХУ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА

Асаблівасці гістарычнага шляху беларускага народа ў значнай ступені вызначаны геапалітычным фактарам – такім размяшчэннем Беларусі на карце Еўропы, якое аказала ўплыў на гістарычны лёс нашых продкаў. Польскія гісторыкі лічылі Беларусь крэсамі всходнімі. Рускія называлі заходнім краем. У іх падачы беларусам прышчэпліваўся комплекс перыферыйнасці, правінцыйнасці, а значыць, другараднасці і гістарычнай няпоўнацэннасці. У канцы ХХ ст. беларускія гісторыкі, адмовіўшыся ад прывязкі гісторыі сваёй краіны да гісторыі суседняй Польшчы і Расіі, паглядзелі на Беларусь, карту Еўропу нібы з вышыні і ўбачылі, што Беларусь – ніякая не перыферыя, не правінцыя. Яна знаходзіцца у самым цэнтры, у сэрцы Еўропы. Культурна-цывілізацыйнае памежжа, раздарожжа заходне- і ўсходнееўрапейскай цывілізацыі. Каталіцкі і праваслаўны свет. Адзін развіваўся пад уплывам візантыйскай цывілізацыі. Другі – заходнееўрапейскай.

Колькі вядзе свой адлік пісаная гісторыя, Беларусь знаходзілася ў эпіцэнтры супрацьстаяння Захаду і Усходу, якія вялі барацьбу за тое, каб уцягнуць яе ў сферу свайго палітычнага, культурнага, рэлігійнага, ідэалагічнага ўплыву. Яна не аднойчы станавілася арэнай крывавых войнаў. Тут скрыжоўваліся інтарэсы дзяржаў. М.Ермаловіч: “Беларусы пасяліліся на надта бойкім месцы”.

І.Абдзіраловіч: «Ваганне паміж Захадам і Усходам і шчырая непрыхільнасць ні да аднаго, ні да другога з’яўляецца асноўнаю адзнакаю гісторыі беларускага народа».

Асаблівасці:

· Ішлі да цывілізацыі больш доўгім шляхам у параўнанні з народамі Заходняй і Паўднёвай Еўропы (прыродна-кліматычныя ўмовы)

· Адсутнасць рабаўладання

· Наяўнасць некалькіх гістарычных назваў зямлі і народа

· Тып свецкага і царкоўнага дзеяча на мяжы культур

· Поліканфесійнасць

· Берасцейская царкоўная унія – феномен гісторыі

· Рысы менталітэты: талерантнасць, цярплівасць, працалюбства

· Адсутнасць да 1918 г. уласнабеларускай дзяржавы і прабыванне ў складзе розных дзяржаў: 500 гадоў у адной дзяржаве з Літвой (ВКЛ), 2 стагоддзі з Польшчай у адной дзяржаве (Рэс Паспалітая), 2 стагоддзі ў адзінай дзяржаве з Расіяй (Расійская імперыя і СССР).

· І інш.

·

5. ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ (самастойнае заданне - КСР)

 

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1223. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Травматическая окклюзия и ее клинические признаки При пародонтите и парадонтозе резистентность тканей пародонта падает...

Подкожное введение сывороток по методу Безредки. С целью предупреждения развития анафилактического шока и других аллергических реак­ций при введении иммунных сывороток используют метод Безредки для определения реакции больного на введение сыворотки...

Принципы и методы управления в таможенных органах Под принципами управления понимаются идеи, правила, основные положения и нормы поведения, которыми руководствуются общие, частные и организационно-технологические принципы...

Броматометрия и бромометрия Броматометрический метод основан на окислении вос­становителей броматом калия в кислой среде...

Метод Фольгарда (роданометрия или тиоцианатометрия) Метод Фольгарда основан на применении в качестве осадителя титрованного раствора, содержащего роданид-ионы SCN...

Потенциометрия. Потенциометрическое определение рН растворов Потенциометрия - это электрохимический метод иссле­дования и анализа веществ, основанный на зависимости равновесного электродного потенциала Е от активности (концентрации) определяемого вещества в исследуемом рас­творе...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия