Студопедия — ТЭРЫТОРЫЯ, ПРЫРОДНЫЯ ЎМОВЫ, НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСІ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ТЭРЫТОРЫЯ, ПРЫРОДНЫЯ ЎМОВЫ, НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСІ






Беларусь размешчана на захадзе Усходнееўрапейскай раўніны, на водападзеле Чорнага і Балтыйскага мораў. Цяперашняя плошча складае 207,6 тым км.кв. Насельніцтва – 9,7 млн.чал.

Краіна не мае выхаду ні да мора, ні да гор. Яна мяжуе з Літвой, Латвіяй, Расіяй, Украінай і Польшчай. Межы Беларусі з суседнімі краінамі не звязаны з істотнымі прыроднымі рубяжамі ці перашкодамі.

Большую частку паверхні Беларусі ўтвараюць рауніны і нізіны. Узвышшы не займаюць і трэцяй часткі плошчы краіны. Асноўныя формы рэльефу сфраміраваліся яшчэ ў ледавіковы перыяд. Выгляд тэрыторыі і сетка рэк атрымалі блізкія да цяпершаніх рысы ў эпоху мезаліту, каля 9-5 тысячагоддзяў назад, калі адбылося таянне ледавікоў. Марэнныя ўзгоркі чаргуюцца з раўнінамі ды азёрна-балотнымі нізанамі, асабліва на поўдні, дзе прырода захавала больш старажытнае аблічча.

Галоўныя рэкі Беларусі Дзвіна, Днепр, Нёман і Прыпяць. Іх прытокі густой сеткай пакрываюць усю тэрыторыю краю і звязваюць яе ў адно цэлае. Водасістэмы Дзвіны і Нёмана ўпадаюць у Балтыйскае мора. На поўначы сярод забалочаных нізін і раўнін знаходзіцца беларускае Паазёр’е – тут засталася найбольшая колькасць азёр, пакінутыя яшчэ ледавіком.

Цэнтральная частка Беларусі ўзвышана, таму яна заселена больш шчыльна за іншыя раёны і лепш гаспадарча асвоена.

На поўдні, у басейне Прыпяці, знаходзіцца моцна забалочаная нізіна. Гэта беларускае Палессе.

Клімат Беларусі ўмерана-кантынентальны і вільготны. У сярэднявеччы і і раннім новым часеі клімат мала адрозніваўся ад сучаснага. Можа толькі зімы былі больш марознымі, а летам менш дажджыла.

Глебы ў Беларусі малаурадлівыя, пясчана-гліністыя ці пясчаныя, толькі зрэдку – дзярнова-падзолістыя, а на поўдні – тарфяністыя.

Галоўным прыродным багаццем краю здаўна былі лясы, якія густым масівам пакрывалі ўсю яго паверхню. З XVIII ст. іх высечка набыла знішчальны характар, але у ХІХ ст. лясы ахаплялі яшчэ больш за палову тэрыторыі Беларусі,. і нават цяпер лясное покрыва займае каля 1/3 плошчы краіны. Асабліва багатыя лесам Падзвінне ды басейн Бярэзіны. Лёгкімі планеты зямля лічыцца Белавежская пушча, якая знаходзіцца на Брэстчыне і часткова на Гродзеншчыне. Беларускі лес змешаны., але ў цэлым на сухіх землях дамінуюць хваёвыя, а ў забалочаных раёнах – вольха і бяроза.

Вандроўнікі, чый шлях у XVI–XVII ст. пралягаў праз нашу Бацькаўшчыну, захапляліся яе прыгажосцю. Іх уражвалі яе незлічоныя рэкі, азёры, бясконцыя лясы. Нерушы і вадаёмы былі багатыя на звяроў і рыбу.

Ланштафт Беларусі, вядома ж, на працягу стагодзяў мяняўся у выніку як прыродных працэсаў, так і людскога гаспадарання. Аднак у асноўных рысах выгляд мясцовасцяў з эпохі Сяроднявечча да гэтага часу не зведаў асабліва значных трансфармацый.

Найбольшай шчыльнасцю насельніцтва і гаспадарчай асвоенасцю у ХVI ст. вылучаліся заходнія і цэнтральныя землі – Панямонне, Падляшша, Меншчына. Асобнымі выспамі жыхарства канцэнтравалася у Полацкай, Віцебскай і Смаленскай землях, у раёнах Пінска і Турава. Астатнія абшары, асабліва на поўдзень ад пінскіх балотаў, якія аддзялялі Беларусь ад Украіны, былі зусім малалюдныя.

На сярэдзіну XVI ст. насельніцтва Беларусі складала каля 2 млн. чалавек. У 1650 г. тут пражывала 2,9 млн.чалавек. 53 % гэтай колькасці загінула або памерла ад голаду і эпідэмій у вайне 1654–1667 г. На 1700 г. у Беларусі было 2,1 млн. жыхароў. Паўночная вайна скараціла яго на 1/3. У канцы ХVIII ст. тут было ўжо 3, 6 млн. насельніцтва, у 1811 г. – 5 млн. З пачатку ХХ ст. да 1975 г. насельніцтва Беларусі павялічылася прыкладна ўдвая, хоць унутры гэтага перыяда і вагалася неаднаразова ў сувязі з войнамі, а таксама тэрытарыяльнымі падзеламі ХХ ст.

Асноўную частку насельніцтва з часоў позняга сярэднявечча складалі беларусы, але ў памежных ранах беларусы пражывалі ўперамешку з суседнімі народамі: на поўначы, у раёне Ашмян, – з літоўцамі, у Браслаўскім, Дзісненскім і Міёрскім раёнах – з латышамі. У Падзвінні і Падняпроўі пражывалі рускія, на Берасцейшчыне і Гарадзеншчыне – палякі. З часоў Гедыміна і Вітаўта на Беларусі абжыліся татары і яўрэі.

Гісторыкі, калі гавораць і пішуць пра тэрыторыю Беларусі, звычайна ўдакладняюць, якую тэрыторыю яны маюць на ўвазе. Бо паняцце тэрыторыя Беларусі ўжываецца ў двух сэнсах: 1) тэрыторыя Беларусі ў яе цяперашніх палітычных межах; 2) этнічная тэрыторыя Беларусі – тэрыторыя кампактнага пражывання беларусаў, на якой адбывалася фарміраванне і развіццё нашага этнасу.

Этнiчная тэрыторыя Беларусi шырэй за сучасную тэрыторыю і ахоплівае пераважна ўсходне­сла­вянскiя землi, на якiх жылi нашчадкi крывiчоў (Вiцебшчына, Смаленшчына, Невельшчына), гiстарычнай лiтвы (Вiленшчына, Гарадзеншчына), дрыгавiчоў (цэнтральная Беларусь, Палессе, Берасцейшчына), радзiмiчаў (Магiлёўшчына, Гомельшчына, заходняя Браншчына). У XIV—XV стст. амаль уся этнічная тэрыторыя беларусаў знаходзiлася ў межах Вялiкага княства Лiтоў­скага i складала прыкладна 260 тыс. кв. км.

Этнiчная тэрыторыя кожнага народа вызначаецца ўстойлiвасцю на працягу стагоддзяў. Яшчэ ў пачатку XX ст. беларусы насялялi Смаленшчыну, сумежжа Браншчыны, Чарнiгаўшчыны, Пскоўшчыны, Латгалii, Падляшша i Вiленскi край. У вынiку наступных штучных падзелаў гэтыя землi апынулiся па-за палiтычнымi межамi Беларусi.

 


 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 887. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Метод Фольгарда (роданометрия или тиоцианатометрия) Метод Фольгарда основан на применении в качестве осадителя титрованного раствора, содержащего роданид-ионы SCN...

Потенциометрия. Потенциометрическое определение рН растворов Потенциометрия - это электрохимический метод иссле­дования и анализа веществ, основанный на зависимости равновесного электродного потенциала Е от активности (концентрации) определяемого вещества в исследуемом рас­творе...

Гальванического элемента При контакте двух любых фаз на границе их раздела возникает двойной электрический слой (ДЭС), состоящий из равных по величине, но противоположных по знаку электрических зарядов...

Тактика действий нарядов полиции по предупреждению и пресечению правонарушений при проведении массовых мероприятий К особенностям проведения массовых мероприятий и факторам, влияющим на охрану общественного порядка и обеспечение общественной безопасности, можно отнести значительное количество субъектов, принимающих участие в их подготовке и проведении...

Тактические действия нарядов полиции по предупреждению и пресечению групповых нарушений общественного порядка и массовых беспорядков В целях предупреждения разрастания групповых нарушений общественного порядка (далееГНОП) в массовые беспорядки подразделения (наряды) полиции осуществляют следующие мероприятия...

Механизм действия гормонов а) Цитозольный механизм действия гормонов. По цитозольному механизму действуют гормоны 1 группы...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия