Студопедия — Фізічнага капіталу
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Фізічнага капіталу






Тэндэнцыя падтрымкі фізічнага капіталу мае на ўвазе яго аперацыйную здольнасць, пад якой разумеецца вытворчая магутнасць арганізацыі, заснаваная на выпуску адзінак прадукцыі, аб’ёмах выкананых работ і іншых падыходах да вымярэння фізічнай прадукцыйнасці. Згодна з гэтай тэндэнцыяй прыбытак лічыцца атрыманым, толькі тады, калі рэсурсы, патрэбныя для падтрымкі фізічнай прадукцыйнасці арганізацыі ў канцы справаздачнага перыяду, перавышаюць рэсурсы, якія арганізацыя мела на пачатку гэтага перыяду пасля выліку укладаў заснавальнікаў, унесеных імі ў справаздачным перыядзе і выплачаных ім дывідэндаў. Значыць, прыбыткам пры выкарыстанні тэндэнцыі падтрымкі фізічнага капіталу лічыцца выражанае ў грашовай форме павелічэнне вытворчых магчымасцей арганізацыі.

Методыка фарміравання прыбытку на аснове выкарыстання тэндэнцыі падтрымкі фізічнага капіталу грунтуецца не на карэкціроўцы інфляцыйнага абясцэньвання чыстых актываў на канец справаздачнага перыяду, а на аснове бягучай вартасці пакупкі. Размова ў дадзеным выпадку ідзе аб вытворчых магчымасцях чыстых актываў арганізацыі, таму капітал захоўваецца не дзякуючы ўліку інфляцыйных працэсаў, а шляхам выкарыстання вартасці замяшчэння, або, як яе яшчэ называюць, бягучай уваходнай вартасці.

Сутнасць гэтага падыходу заключаецца ў тым, што сабекошт рэалізаванай прадукцыі, які прымаецца ў падлік пры вызначэнні фінансавага выніку, не павінен раўняцца фактычнай (гістарычнай) яго велічыні. Ён павінен раўняцца вартасці замяшчэння рэалізаванай прадукцыі пры ўмове, што такое замяшчэнне адбываецца неадкладна. Пры ажыццяўленні гаспадарчай дзейнасці гэтыя аперацыі ўзаемазвязаныя і неразрыўныя, паколькі адначасова з рэалізацыяй прадукцыі, выкананнем работ і аказаннем паслуг неабходна набываць рэсурсы для наступнага вытворча-гандлёвага цыклу. Прыбытак у такім выпадку ўяўляе сабой вартасць, якая зароблена арганізацыяй звыш той сумы, якая патрэбная для замяшчэння прададзеных актываў.

Сказанае разгледзім на наступным прыкладзе. Дапусцім, у справаздачным перыядзе арганізацыя рэалізавала прадукцыі без падатку на дабаўленую вартасць на суму 38117 млн руб., сабекошт якой пры выкарыстанні гістарычных цэн набыцця патрэбных рэсурсаў для іх вытворчасці і рэалізацыі вызначыўся ў суме 36282 млн руб. Таму, калі выкарыстоўваць фактычны сабекошт рэалізаванай прадукцыі, які склаўся ў мінулым справаздачным перыядзе, намінальны прыбытак арганізацыі складзе

 

38117 – 36282 = 1835 млн руб.

 

Аднак для ажыццяўлення вытворчай або гандлёвай дзейнасці ў такім жа аб’ёме ў наступным справаздачным перыядзе неабходна набываць рэсурсы па больш высокіх цэнах, для чаго патрэбная большая велічыня ўласнага абаротнага капіталу. Яго прырост за кошт атрыманага прыбытку не заўсёды дасягаецца, паколькі кіраўніцтва арганізацыі можа выкарыстаць гэты прыбытак на іншыя мэты, а не на папаўненне ўласнага капіталу. Дапусцім, у справаздачным перыядзе арганізацыя рэалізавала 9316 халадзільнікаў і 12439 кандыцыянераў, для вытворчасці якіх у наступным справаздачным перыядзе спатрэбіцца ўжо не 36282 млн руб., а 36861 млн руб. Гэта і ёсць вартасць замяшчэння рэалізаваных запасаў, пры выкарыстанні якой у якасці сабекошту продажу прыбытак складзе

 

38117 – 36861 = 1256 млн руб.

 

Параўнанне вынікаў дзейнасці арганізацыі пры выкарыстанні двух тэндэнцый канцэпцыі захавання капіталу прыведзена ў табліцы 5.3. Ні тэндэнцыя падтрымкі фінансавага капіталу, ні тэндэнцыя падтрымкі фізічнага капіталу не аказваюць уплыў на велічыню базы для абкладання падаткам прыбытку, паколькі ў аснове апошняй ляжыць падатковы ўлік з прызнаннем расходаў у адпаведнасці з падатковым заканадаўствам. Няхай у нашым прыкладзе сума расходаў, прызнаных падатковым заканадаўствам для вызначэння падатковай базы па падатку на прыбытак, склала 35731 млн руб.

Тады велічыня падатковай базы складзе

 

38117 – 35731 = 2386 тыс. руб.,

 

што пры стаўцы падатку на прыбытак 20 % абумовіць суму апошняга ў памеры

 

2386 × 20: 100 = 477,2 млн руб.

 

Пры выкарыстанні тэндэнцыі падтрымкі фізічнага капіталу сума папраўкі на яго падтрымку вызначыцца ў памеры







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 342. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Демографияда "Демографиялық жарылыс" дегеніміз не? Демография (грекше демос — халық) — халықтың құрылымын...

Субъективные признаки контрабанды огнестрельного оружия или его основных частей   Переходя к рассмотрению субъективной стороны контрабанды, остановимся на теоретическом понятии субъективной стороны состава преступления...

ЛЕЧЕБНО-ПРОФИЛАКТИЧЕСКОЙ ПОМОЩИ НАСЕЛЕНИЮ В УСЛОВИЯХ ОМС 001. Основными путями развития поликлинической помощи взрослому населению в новых экономических условиях являются все...

Принципы и методы управления в таможенных органах Под принципами управления понимаются идеи, правила, основные положения и нормы поведения, которыми руководствуются общие, частные и организационно-технологические принципы...

ПРОФЕССИОНАЛЬНОЕ САМОВОСПИТАНИЕ И САМООБРАЗОВАНИЕ ПЕДАГОГА Воспитывать сегодня подрастающее поколение на со­временном уровне требований общества нельзя без по­стоянного обновления и обогащения своего профессио­нального педагогического потенциала...

Эффективность управления. Общие понятия о сущности и критериях эффективности. Эффективность управления – это экономическая категория, отражающая вклад управленческой деятельности в конечный результат работы организации...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия