Студопедия — Тэорыі разнастайнасці балансаў
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Тэорыі разнастайнасці балансаў






 

лу. Гэта тычыцца, напрыклад, устарэлага абсталявання, нізкай якасці або дэфектных матэрыялаў, прадукцыі і тавараў, якія не карыстаюцца попытам, няпэўных даўгоў і іншых неліквідных аб’ектаў маёмасці.

Статычны баланс умоўнай ліквідацыі распрацоўваецца для самаінфармавання ўласнікаў і менеджэраў аб рэальным фінансавым стане арганізацыі. Ён не выкарыстоўваецца ні для вызначэння падатковай базы, ні для мэт статыстычнай справаздачнасці аб вартасці маёмасці. Прызначэнне статычнага балансу умоўнай ліквідацыі толькі для вырашэння задач, звязаных з кіраваннем прыростам чыстых актываў менеджэрамі суб’екта гаспадарання пасля разліку і налічэння падаткаў па ўсталяваных органамі дзяржаўнай улады правілах, дае магчымасць даць уласнікам права самастойна вызначаць вартасць сваёй маёмасці па цэнах магчымай рэалізацыі.

Суб’ектывізм ацэнкі актываў можа аказаць уплыў толькі на кіраўніцкія рашэнні адносна змянення прыярытэтаў выкарыстання прыбытку не закранаючы пры гэтым інтарэсы дзяржаўнага бюджэту. Перавага будзе аддавацца не выплаце дывідэндаў, выкарыстанню атрыманага арганізацыяй

прыбытку на павышэнне аплаты працы і іншыя сацыяльныя мэты, а павелічэнню ўласнага капіталу ў структуры крыніц сродкаў арганізацыі. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што магчымая цана продажу састаўных аб’ектаў маёмасці паасобку вельмі часта з’яўляецца больш нізкай у параўнанні з вартасцю арганізацыі ў цэлым. Аднак, паколькі ўласнікі не маюць намеру прадаваць арганізацыю, для мэт складання статычнага балансу ўмоўнай ліквідацыі перавагу неабходна аддаць цэнам магчымага продажу састаўных частак маёмасці паасобку.

Вынікам распрацоўкі статычнага балансу ўмоўнай ліквідацыі з’яўляецца вызначэнне велічыні рэальных актываў па бягучай рыначнай вартасці, якая параўноўваецца з велічынёй абавязацельстваў. У выніку такога параўнання магчымы наступныя дзве сітуацыі:

першая ¾ вартасць па цэнах магчымага продажу ліквідных актываў, якія належаць арганізацыі на праве ўласнасці, раўняецца або перавышае суму яе абавязацельстваў перад крэдыторамі;

другая ¾ сумарная велічыня абавязацельстваў перад крэдыторамі перавышае вартасць ліквідных актываў па цэнах магчымага продажу, якія належаць арганізацыі на праве ўласнасці.

У першым выпадку ўзнікае пагроза банкруцтва арганізацыі, паколькі маёмасці, зыходзячы з прафесійнага меркавання менеджэраў арганізацыі, недастаткова для выплаты даўгоў. Такое самаінфармаванне ўласнікаў арганізацыя дае магчымасць прыняць адпаведныя захады, накіраваныя на павелічэнне ўласнага капіталу ў структуры крыніц сродкаў, да таго моманту як па патрабаваннях крэдытораў будзе ўзбуджана справа аб банкруцтве. Такімі захадамі могуць быць унясенне ўласнікамі дадатковых узносаў, часовая адмова ад выплаты дывідэндаў і іншых даходаў на капітал, замарожванне заработнай платы персаналу.

У тым выпадку, калі статычны баланс умоўнай ліквідацыі суб’екта гаспадарання сведчыць аб дастатковасці яго актываў па цэнах магчымай рэалізацыі для пакрыцця даўгавых абавязацельстваў, узнікае падстава для вызначэння эфектыўнасці ўкладання капіталу ў справу, крытэрыем якой з’яўляецца велічыня прыбытку або страт за справаздачны перыяд. Для гэтай мэты складаецца статычны баланс эфектыўнасці ўкладання капіталу, дзе паказваюцца толькі актывы, якія ўдзельнічаюць у фарміраванні прыбытку або страт, ацэненыя па прынцыпе найменшай цаны. Пры выкарыстанні гэтага прынцыпу для ацэнкі актываў выбіраецца найменшая вартасць з першапачатковай вартасці (цана набыцця або фактычны сабекошт) і бягучай рыначнай вартасці.

Статычны баланс эфектыўнасці ўкладання капіталу выражае інтарэсы ўласнікаў і сведчыць аб якасці работы менеджэраў арганізацыі. Методыка складання такога балансу грунтуецца на прынцыпе асцярожнасці (кансерватызму). Гэта прынцып складання балансу, згодна з якім у актыве адлюстроўваюцца толькі пазіцыі, якія маюць каштоўнасць і канкрэтызаваны ў рыначных здзелках. Таму створаныя непасрэдна ў арганізацыі нематэрыяльныя актывы не павінны адлюстроўвацца ў балансе. Пры ацэнцы артыкулаў балансу ўказаны прынцып з неабходнасці абароны інтарэсаў крэдытораў і кампаньёнаў, а таксама захавання вартасці капіталу арганізацыі. Па гэтай прычыне актывы рэкамендуецца ацэньваць па больш нізкай вартасці, а абавязацельствы ¾ па больш высокай, што абумоўлівае асцярожны падыход да вызначэння прыросту чыстых актываў арганізацыі. а значыць і прыбытку на аснове канцэпцыі статычнага рахункаводства.

Тэорыя разнастайнасці балансаў прадугледжвае іх распрацоўку і на аснове іншых тэарэтычных канцэпцый зыходзячы з інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў, што будзе разгледжана ў наступных параграфах гэтага і наступнага раздзелаў. Неабходнасць выкарыстання для кіравання фінансамі арганізацыі некалькіх балансаў, складзеных на аснове розных тэарэтычных канцэпцый і метадычных падыходаў абумоўлівае неабходнасць распрацоўкі балансавай палітыкі арганізацыі.

 

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 393. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Концептуальные модели труда учителя В отечественной литературе существует несколько подходов к пониманию профессиональной деятельности учителя, которые, дополняя друг друга, расширяют психологическое представление об эффективности профессионального труда учителя...

Конституционно-правовые нормы, их особенности и виды Характеристика отрасли права немыслима без уяснения особенностей составляющих ее норм...

Толкование Конституции Российской Федерации: виды, способы, юридическое значение Толкование права – это специальный вид юридической деятельности по раскрытию смыслового содержания правовых норм, необходимый в процессе как законотворчества, так и реализации права...

Измерение следующих дефектов: ползун, выщербина, неравномерный прокат, равномерный прокат, кольцевая выработка, откол обода колеса, тонкий гребень, протёртость средней части оси Величину проката определяют с помощью вертикального движка 2 сухаря 3 шаблона 1 по кругу катания...

Неисправности автосцепки, с которыми запрещается постановка вагонов в поезд. Причины саморасцепов ЗАПРЕЩАЕТСЯ: постановка в поезда и следование в них вагонов, у которых автосцепное устройство имеет хотя бы одну из следующих неисправностей: - трещину в корпусе автосцепки, излом деталей механизма...

Понятие метода в психологии. Классификация методов психологии и их характеристика Метод – это путь, способ познания, посредством которого познается предмет науки (С...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия