Студопедия — Гласарый. Навуковы стыль — разнавіднасць літаратурнай мовы, якая выкарыстоўваецца з мэтай даходлівага, доказнага апісання навуковых адкрыццяў
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Гласарый. Навуковы стыль — разнавіднасць літаратурнай мовы, якая выкарыстоўваецца з мэтай даходлівага, доказнага апісання навуковых адкрыццяў






Навуковы стыль — разнавіднасць літаратурнай мовы, якая выкарыстоўваецца з мэтай даходлівага, доказнага апісання навуковых адкрыццяў, тэхнічных дасягненняў асвятлення культурна-гістарычных праблем.

Афіцыйна-дзелавы (справавы) стыль — гэта разнавіднасць літаратурнай мовы, якая забяспечвае афіцыйныя зносіны людзей і рэалізуецца ў галіне права і заканадаўства, у справаводстве.

Публіцыстычны стыль — разнавіднасць літаратурнай мовы, якая выкарыстоўваецца ў грамадска-палітычнай літаратуры, перыядычным друку, публічных выступленнях, прамовах на сходах, мітынгах і г.д.

Мастацкі стыль — разнавіднасць літаратурнай мовы, якая выкарыстоўваецца ў прозе, паэзіі, драматургіі з мэтай эстэтычнага ўздзеяння на людзей, з мэтай задавальнення духоўных патрэб грамадства.

Гутарковы (або размоўны) стыль — гэта стыль штодзённых зносін людзей, які рэалізуецца без папярэдняй падрыхтоўкі ў вуснай дыялагічнай форме ў неафіцыйных, нязмушаных умовах.

Словы, якія выконваюць толькі намінатыўную функцыю мовы, не маюць стылістычнай афарбоўкі і выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях літаратурнай мовы называюцца нейтральнымі або міжыстылёвымі.

Гутарковая (размоўная) лексіка — гэта словы, якія ўжываюцца ў штодзённых неафіцыйных, бытавых зносінах людзей.

 

Вучэбна-практычныя матэрыялы

 

Заданне 1. Падбярыце адпаведныя сінонімы кніжнай афарбоўкі да прыведзеных слоў.

Прывід, раўназначны, заняпад, аб’яднанне, дасведчаны, пераважаць, вандроўца, азначэнне, уступ, падробка, фактар, самавучка, катастрофа.

Для даведак: інтэграцыя, чыннік, кампетэнтны, фальсіфікацыя, катаклізм, прэамбула, прэваліраваць, дэфініцыя, фантом, ідэнтычны, дэкаданс, аўтадыдакт, пілігрым.

 

Заданне 2. Замяніце словы і спалучэнні слоў справавога стылю міжстылявымі.

Мець месца, праявіць цікавасць, недавыкананне плана, давесці да ведама, ажыццяўляць кіраўніцтва, мерапрыемства, працаўладкаванне, займаць жыплошчу, прыняць пад увагу, аказаць уплыў, ахапіць усімі формамі выхавання, ажыццявіць на практыцы, распачаць вытворчаць, выключыць магчымасць, мабілізаваць сілы, асвятліць пытанне, мець на мэце, рабіць захады, аказаць садзейнасць, прыцягнуць да адказнасці.

 

Заданне 3. Размяркуйце выразы па наступных групах: 1) якія маюць кніжную афарбоўку; 2) стылістычна нейтральныя; 3) якія маюць размоўна-гутарковы характар.

Пускацца ў вандроўку; волат мастацкага слова; агульначалавечыя каштоўнасці; ускладаць надзеі; падупасці здароўем; важкі аргумент; стаўленне да жыцця; сядзець на дыеце; абраць правільны накірунак; шуснуць у гушчар; арэол славы; несці страты; прыняць да свайго хаўрусу.

 

Заданне 4. Скласці і запісаць некалькі сказаў у навуковым стылі на тэму «Паветра»

Заданне 5. У якім стылі ўжываюцца выразы даводжу да ведама; мы, ніжэйпадпісаныя; зыходзячы з меркаванняў; у адказ на запыт.

Скласці сказы з гэтымі спалучэннямі слоў.

 

Заданне 6. Вызначыць стыль тэксту. Назваць галоўныя прыкметы гэтага стылю.

Кніга — гэта вечны незгасальны агонь людскога сэрца і розуму На працягу вякоў яна была адзіным з самых пэўных сродкаў перадачы вопыту ад пакалення ў пакаленне. Яна адзіны жывы сведка чалавечага прагрэсу. Не зважаючы на новыя тэхнічныя сродкі фіксацыі перадачы гэтага вопыту ў нашу эпоху, кніга і цяпер служыць і надалей будзе нязменна служыць чалавеку. Асабліва вялікая яе роля ў нашым сацыялістычным грамадстве, калі ўсеагульная пісьменнасць і адукаванасць людзей, калі шырокі размах выдавецкай і бібліятэчнай справы зрабілі яе даступнай усім і кожнаму. Вось чаму савецкія народы так глыбока шануюць пачынальнікаў кнігадрукавання, якім у нашай краіне поруч з іншымі падзвіжнікамі гэтай справы з’яўляецца і выдатны сын беларускага народа Францыск (Георгій) Скарына (П. Глебка).

 

 







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 3012. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Основные симптомы при заболеваниях органов кровообращения При болезнях органов кровообращения больные могут предъявлять различные жалобы: боли в области сердца и за грудиной, одышка, сердцебиение, перебои в сердце, удушье, отеки, цианоз головная боль, увеличение печени, слабость...

Вопрос 1. Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации К коллективным средствам защиты относятся: вентиляция, отопление, освещение, защита от шума и вибрации...

Задержки и неисправности пистолета Макарова 1.Что может произойти при стрельбе из пистолета, если загрязнятся пазы на рамке...

Тема 2: Анатомо-топографическое строение полостей зубов верхней и нижней челюстей. Полость зуба — это сложная система разветвлений, имеющая разнообразную конфигурацию...

Виды и жанры театрализованных представлений   Проживание бронируется и оплачивается слушателями самостоятельно...

Что происходит при встрече с близнецовым пламенем   Если встреча с родственной душой может произойти достаточно спокойно – то встреча с близнецовым пламенем всегда подобна вспышке...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия