Студопедия — Вучэбна-практычныя матэрыялы. кантралюемай самастойнай работы студэнтаў (КСР)
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Вучэбна-практычныя матэрыялы. кантралюемай самастойнай работы студэнтаў (КСР)






УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«БАРАНАВІЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ»

 

 

КАФЕДРА ФІЛАЛОГІІ

ФАКУЛЬТЭТ СЛАВЯНСКІХ І ГЕРМАНСКІХ МОЎ

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ

для забеспячэння

кантралюемай самастойнай работы студэнтаў (КСР)

павучэбнай дысцыпліне «Сучасная беларуская мова»

Для спецыяльнасці

1-02 03 07-01 Замежная мова (англійская).

Беларуская мова і літаратура.
1 — 4 курс

 

Усяго КСР – 68 гадзіны, 2—8 семестр З іх: Практычныя заняткі — 58 гадзін Лекцыйныя заняткі — 10 гадзін     Матэрыялы падрыхтаваны Ваўчок Г.І., старшым выкладчыкам кафедры (у адпаведнасці з Палажэннем аб кантралюемай самастойнай рабоце студэнтаў БарДУ, зацверджаным 26.06.2012 г. № 289)

 

 

Баранавічы 2012


Змест

 

2. ФАНЕТЫКА І ФАНАЛОГІЯ  
2.3 Пазіцыйныя змены зычных. Чаргаванне зычных гукаў  
2.6. Інтанацыя  
4. ГРАФІКА  
4.2 Графіка  
5. АРФАГРАФІЯ  
5.4. Арфаграфія  
6. ЛЕКСІКАЛОГІЯ  
6.4 Дыферэнцыяцыя лексікі сучаснай беларускай мовы паводле паходжання  
6.6. Стылістычная дыферэнцыяцыя лексікі  
7. ФРАЗЕАЛОГІЯ  
7.1 Фразеалогія  
8. ЛЕКСІКАГРАФІЯ. ФРАЗЕАГРАФІЯ  
8.2 Лексікаграфія. Фразеаграфія  
9. МАРФЕМІКА. СЛОВАЎТВАРЭННЕ  
9.3 Словаўтварэнне  
10. МАРФАЛОГІЯ  
10.2 Часціны мовы. Назоўнік  
10.3 Прыметнік  
10.4 Лічэбнік  
10.5 Займеннік  
10.6 Дзеяслоў  
10.11 Дзепрыслоўе  
10.10 Прыслоўе  
10.11 Безасабова-прэдыкатыўныя словы (словы катэгорыі стану)  
10.12 Прыназоўнік  
10.13. Злучнік  
10.14. Часціца  
10.15 Мадальныя словы  
11. СІНТАКСІС  
11.2 Словазлучэнне  
11.4 Просты сказ  
11.5. Ускладнены сказ  
11.9 Асноўныя адзінкі і формы арганізацыі звязнай мовы  

Тэма 2.3. Пазіцыйныя змены зычных. Чаргаванне зычных гукаў

Мэта: акрэсліванне асаблівасцей фанетычнай сістэмы беларускай мовы: фізіялагічных, акустычных і лінгвістычных аспектаў вывучэння гукаў, класіфікацыі паводле спосабу і месца ўтварэння. класіфікацыі зычных паводле ўдзелу голасу і шуму, спосабу і месца ўтварэння, цвёрдасці і мяккасці

 

План

1. Дзеканне і цеканне ў беларускай мове.

2. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні зычных.

 

Гласарый:

Дзеканне і цеканне — гэта змяненне гукаў [д] і [т] на [дз'] і [ц'] пры іх змякчэнні, у выніку чаго адбываецца чаргаванне ў роднасных словах: гады — у годзе, сады — у садзе, іду — ідзеш, малады — маладзейшы, пляту — пляці, буду — будзеш.

Гістарычныя чаргаванні — гэта вынік змен у фанетычнай сістэме мовы ў мінулым часе.

Пазіцыйныя чаргаванні зычных адбываюцца пад уплывам суседніх зычных гукаў у сярэдзіне слова або залежаць ад становішча зычных у канцы слова.

 

Вучэбна-практычныя матэрыялы

Заданне 1. Вызначце пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні галосных і зычных гукаў.

Несці — нёс — нясу —носьбіт; выберу — бяру — выбіраць; лёд — лядок — ледзяны; сохнуць — сухі;— засыхаць; замок — замыкаюць — замкнуць; сную — аснова — заснаваць; церці — сціраць — цёрла; гнаць — ганю — перагон; агонь — агню — аганёк — агеньчык; везці — вёз — вязе — возіць — вазіць; легчы — лёг — ляжыць — палажыў; бляск — блішчыць — блёсткі; крошка — крышыць; снег — снягі.

 

Заданне 2. Выканаць тэст.

 

1. Адзначце пары слоў з пазіцыйнымі чаргаваннямі галосных гукаў.

1) сем — сёмы; 6) баец — баяздольнасць;
2) вяселле — павесяліцца; 7) далёкі — далячынь;
3) палёгка — лягчэй; 8) шэсць — шосты;
4) холад — халадзільнік; 9) дрожджы — дражджавы;
5) стрэл — страляніна; 10) сэрца — сардэчны.

 

2. Адзначце пары слоў з гістарычнымі чаргаваннямі галосных гукаў.

1) бяроза — бярэзнік; 6) зрэдку — радзейшы;
2) сок — сакавіты; 7) сцялю — слаць;
3) рубель — рубля; 8) вяселле — вясёлы;
4) дрэва — драўніна; 9) сохнуць — сушыць;
5) светлы — світаць; 10) ордэн — ардэнаносец.

 

3. Адзначце пары слоў з пазіцыйнымі чаргаваннямі зычных гукаў.

1) кідаць — кінуць; 6) стагі — стог;
2) казаць — казка; 7) луг — на лузе;
3) мазаць — мажу; 8) пляту — пляці;
4) малады — маладзейшы; 9) казаць — кажу;
5) берагі — на беразе; 10) паглядаць — глянуць.

 

4. Адзначце пары слоў з гістарычнымі чаргаваннямі зычных гукаў.

1) малаціць — малацьба; 6) спявала — спяваў;
2) мяту — мяці; 7) шкода — пашкоджаны;
3) карміць — кармлю; 8) перавозіць — перавозчык;
4) сухі — сушыць; 9) сады — у садзе;
5) пяку — пячы; 10) густы — гушча.

 

Заданне 3. Устаўце патрэбныя літары (д, дз, т, ц).

Дынас…ыя, дыс…ыпліна, …ераза, …япліца, …ыбет, …элевізар, брыг…ір, гвар…еец, …весце, …ёмны, …ыбуля, …эманстрацыя, …есяты, …ікавы, …ыгр, …ыяграма, мара…ёр, ме…ыцына, гвар….ыя, ман…ёр, каран…ін, Мала…ечна, бало…істы, …эхніка, бан…эроль.

 

Заданне 4. Выпішыце з тэксту словы з пазіцыйнымі змяненнямі зычных гукаў. Падбярыце да іх аднакаранёвыя словы, у якіх гэты гук быў бы ў незалежнай пазіцыі.

Бабка Параска цяжка ўздыхнула і выйшла з пакоіка. Не сядзелася ў ім і Лабановічу. Перад тым, як пакінуць сваё трэцяе і апошняе настаўніцкае месца, яму захацелася яшчэ раз абысці ўсе тыя дарогі і сцежкі, дзе не раз вандраваў ён у вольныя хвіліны. Такія вандроўкі шмат прыносілі яму радасці і задавалення, і многія мясцінкі ў ваколіцах Верханя сталіся блізкімі і дарагімі. Не раз паўставалі і не раз паўстануць яны ў вачах Лабановіча, вабячы да сябе. як самыя прыязныя сябры. Дык як жа не развітацца з імі.

 


Тэма 2.6. Інтанацыя

Мэта: паўтарэнне, абагульненне і паглыбленне ведаў студэнтаў пра гукавую сістэму беларускай мовы.

План

1. Паняцце пра інтаналогію.

2. Кампаненты інтанацыі, або інтанемы (мелодыка, інтэнсіўнасць, рытм, тэмбр, тэмп, паўза).

3. Фанетычны аналіз.

 







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 1997. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Основные симптомы при заболеваниях органов кровообращения При болезнях органов кровообращения больные могут предъявлять различные жалобы: боли в области сердца и за грудиной, одышка, сердцебиение, перебои в сердце, удушье, отеки, цианоз головная боль, увеличение печени, слабость...

Вопрос 1. Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации К коллективным средствам защиты относятся: вентиляция, отопление, освещение, защита от шума и вибрации...

Задержки и неисправности пистолета Макарова 1.Что может произойти при стрельбе из пистолета, если загрязнятся пазы на рамке...

Понятие метода в психологии. Классификация методов психологии и их характеристика Метод – это путь, способ познания, посредством которого познается предмет науки (С...

ЛЕКАРСТВЕННЫЕ ФОРМЫ ДЛЯ ИНЪЕКЦИЙ К лекарственным формам для инъекций относятся водные, спиртовые и масляные растворы, суспензии, эмульсии, ново­галеновые препараты, жидкие органопрепараты и жидкие экс­тракты, а также порошки и таблетки для имплантации...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия