Студопедия — Тэарэтычныя асновы падрыхтоўкі рамы-станка да работы
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Тэарэтычныя асновы падрыхтоўкі рамы-станка да работы






 

Падрыхтоўка рамы-станка да працы складаецца ў нацягванні нітак асновы. Спачатку неабходна вызначыць шырыню палатна габелена. Яе велічыня павінна адпавядаць памеру кардона. Калі праца ў далейшым будзе афармляцца ў раму, то неабходна зрабіць прыпуск 10-15 мм.

Коратка спынімся на запраўцы ткацкага станка.

На раму ўкругавую вакол гарызантальных планак нацягваем аснову з трывалых баваўняных ці льняных нітак. Сіла іх нацяжэння павінна быць такой, каб паміж імі свабодна праходзілі пальцы. Аснову нацягваем у дзве ніткі, каб мець магчымасць рабіць разнастайную фактуру паверхні палатна і павялічыць дакладнасць контураў малюнка пры ткацтве, звужаючы ці пашыраючы нітку асновы. Для ткацтва габелена, малюнак якога мае нескладаныя формы падыдзе аснова, якая нацягнута ў адну нітку.

Звяртаем увагу на крайнія ніткі. Калі аснова не вельмі тоўстая, іх лепш зрабіць падвойнымі і нацягваць крыху мацней, каб прадухіліць сцягванне бакавіц (боковых сторон) габелена.

Пасля выканання гэтай працы станок кладзём на стол бакавінамі ўніз. Такое становішча станка дазволіць у далейшым працягваць ніткі утку з дапамогай кручка, чаўнака і пальцамі рук, не кранаючы планак рамы.

Далей пракладваем знізу асновы ўраўняльную пляцёнку (коску) (рыс. 2.5). Такая пляцёнка дапамагае:

– размеркаванню нітак на пары і фіксацыі адлегласцяў паміж імі;

– фіксацыі асновы ў адну плоскасць з нітак ніжняга і верхняга раду і ўтарэнню першага гарызантальнага ўтка.

Для пракладання ўраўняльнай пляцёнкі ўнутр рамы, паміж двума радамі нітак, пакладзём палоску кардону.

Працэс пляцення складаецца ў наступным. Адзін канец баваўнянай ніткі прывязваем да бакавіны рамы. Свабодны канец ніткі левай рукой абвіваем вакол указальнага пальца правай рукі, нітку прытрымліваем вялікім і сярэднім пальцам. Утвараецца паўпятля. Свабодны канец ніткі кладзём на аснову (вышэй рукі). Далей сярэднім пальцам левай рукі ўздымаем верхнюю і ніжнюю нітку асновы (яны ляжаць у адной вертыкальнай плоскасці, напачатку асновы можа ў гэтай плоскасці быць толькі адна нітка, значыць уздымаем адну). Свабодны канец ніткі ўказальным пальцам гэтай жа рукі абвіваем вакол паднятых нітак зверху ўніз у паўпятлю. Нітку падцягваем. Утварылася першая пятля касічкі. Такі ж алгарытм працы мы выконваем для атрымання новых пецель ураўняльнай пляцёнкі. Звязаўшы ўсе ніткі асновы, свабодны канец ніткі прывязваем да працілеглай бакавіны рамы.

Пры пляценні ўраўняльнай касічкі неабходна свабодны канец ніткі трымаць у нацяжэнні. У канцы пляцення неабходна выраўняць адлегласць паміж ніткамі асновы. Для дадзенай мадэлі рамкі яня павінна складаць 5 мм.

Наступны этап – усталёўка пасярэдзіне станка п - падобнай перакладзіны на бакавіны і прывязка рэмізак. Станок як і раней павінен ляжаць бакавінамі ўніз. Моцнай баваўнянай ніткай даўжынёй 15 см абвіваем ніжнюю нітку асновы і перакладзіну, адначасова звужаючы адлегласць паміж імі. Ніжняя нітка павінна быць паднята вышэй верхніх на 5 - 7 мм. Зверху перакладзіны моцна, пажадана патройным вузлом, злучаем канцы нітак рэмізак і рэшткі нітак абразаем. Так, паслядоўна, уздымаючы кожную ніжнюю нітку асновы паміж двума верхнімі, прывяжам усе рэмізкі – і станок да працы гатовы.

 







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 502. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Реформы П.А.Столыпина Сегодня уже никто не сомневается в том, что экономическая политика П...

Виды нарушений опорно-двигательного аппарата у детей В общеупотребительном значении нарушение опорно-двигательного аппарата (ОДА) идентифицируется с нарушениями двигательных функций и определенными органическими поражениями (дефектами)...

Особенности массовой коммуникации Развитие средств связи и информации привело к возникновению явления массовой коммуникации...

Классификация потерь населения в очагах поражения в военное время Ядерное, химическое и бактериологическое (биологическое) оружие является оружием массового поражения...

Факторы, влияющие на степень электролитической диссоциации Степень диссоциации зависит от природы электролита и растворителя, концентрации раствора, температуры, присутствия одноименного иона и других факторов...

Йодометрия. Характеристика метода Метод йодометрии основан на ОВ-реакциях, связанных с превращением I2 в ионы I- и обратно...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия