Студопедия — Імпрэсіянізм
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Імпрэсіянізм






Імпрэсіянізм (франц. impression — уражанне) — літаратурная плынь, якая зарадзілася амаль адначасова з сімвалізмам (Н. Ку­ба­ра­ва, адзін з аўтараў падручніка «Основы литературоведе­ния / Под. ред. В.П. Ме­ще­ря­ко­ва.— М., 2000», сцвярджае нават, што ім­прэ­сія­нізм існа­ваў у рамках сім­валізму [263]) і першапачаткова най­больш поў­на за­явіла аб са­бе не ў лі­та­ра­туры, а ў жывапісе. Менавіта па гэтай пры­­чыне Е. Ля­во­на­ва зазначае, што «існаванне імпрэсіянізму як ме­та­ду прызнана ўсімі да­следчыкамі лі­та­ратуры; бытаванне ж імп­рэ­сія­нізму як літаратурнай плы­ні, напрамку шмат каму ўяўляецца праб­лематыч­ным, бо ён (у ад­роз­нен­не ад жы­ва­піс­на­га) не знайшоў та­­кога глыбо­кага тэарэтычнага аб­грун­тавання, як, на­прык­лад, нату­ра­лізм ці сімвалізм. У той жа час існуе дум­ка, згодна з якой адсут­насць маніфестаў ужо сама па сабе з’яўляецца ха­рактэрнай прык­­ме­тай ме­навіта гэтай плыні ў літаратуры» [264].

Зараджэнне імпрэсіянізму адносяць да 60–70-х гг. ХІХ ст., ка­лі цэ­лая група мастакоў заявіла аб прынцыпова новай якасці жы­ва­пі­су. У 1874 г. адбылася першая выстава мастакоў-імпрэсіяністаў (Э. Манэ, К. Ма­­нэ, Э. Дэга, О. Рэнуара і інш.), іранічную нататку аб якой пад на­звай «Выстава імпрэсіяністаў» (менавіта такая назва ўзнік­ла ў выніку ад­штур­хоўвання ад наймення карціны К. Манэ «Ура­жанне. Усход сонца») на­пісаў адзін з тага­часных парыжскіх жур­налістаў Л. Леруа. З лёгкай ру­кі дадзенага рэ­парцёра імп­рэ­сія­нізм як тэрмін быў прыняты самімі мас­та­камі і зама­цаваўся за новай з’явай у мастацкім жыцці Францыі.

Імпрэсіяністычны жывапіс з самага пачатку быў успрыняты як вык­лік афі­цыёзу ў мастацтве, як бунт супраць традыцыйных уяў­лен­няў аб кам­па­зі­цыі, малюнку, каларыце і г. д. Асноўныя прык­ме­ты жывапіснага ім­прэ­сі­я­нізму — святланоснасць альбо эфект пле­нэр­на­сці (ад франц. рlеіn аіr — ад­­кры­тае паветра), акцэнтаванне ўвагі на беспера­пынных зменах, «пе­­ра­ход­­ных» станах прыроды, фік­са­цыя ўражанняў і адчуванняў, узба­га­­чэнне ко­­ле­равай палітры разна­стай­нымі адценнямі, кампаноўка кар­ці­ны па прын­­цы­пу імгненнага здым­ка ці выпадкова спыненага кадра. Уяў­ная не­ўраў­­на­ва­ж­анасць, фраг­ментарнасць кам­пазіцыі карціны, не­ча­ка­ныя ра­кур­сы — так­­са­ма прыкметы імпрэсіянізму як мастацкага метаду і сты­лю.

Імпрэсіянізм быў мастацтвам дэмакратычным, у ім адсутнічалі эле­мен­ты выключнасці, каставасці.

«Літаратурнаму імпрэсіянізму ўласцівы фрагментарнасць, ад­ры­віс­тасць расповеду, «стэнаграфаванне» асобнага, канкрэтнага, вы­­к­лючная ўва­га да дэталі, да найтанчэйшых нюансаў, паўценяў, паў­тонаў у ха­рак­та­ры, з’яве, прадмеце, сапраўды імпрэсіяністычная жы­вапіснасць у пе­ра­да­чы колеру, каларыту, стану, перавага такіх ад­­чуванняў, як няпэўнасць, рас­плывістасць, недагаворанасць, зыб­касць, хісткасць. Можна кан­ста­та­ваць, што імпрэсіянізм — форма мас­тац­кага спасціжэння чалавека і све­ту, але форма асаблівая, калі суб’ек­­тыўнае ўражанне мастака ад рэаль­ных прадметаў і з’яў зай­мае вядучае месца, пераважае над аб’ектыўным па­чаткам. Вялікая ўва­га надаецца музычнасці, меладычнасці твора» [265].

Найбольш вядомыя прадстаўнікі імпрэсіянізму ў літарату­ры — гэта П. Вер­лен, браты Э. і Ж. Ганкуры, Ж.К. Гюісманс (Фран­цыя), Р.М. Рыль­ке, Г. фон Гофмансталь, А. Шніцлер (Аўстрыя), О. Уайльд (Англія), К. Баль­монт, I. Аненскі (Расія).

Імпрэсіянізм выявіў сябе і ў беларускай літаратуры, аб чым свед­чаць лі­рыка М. Багдановіча, ранняя проза З. Бядулі, Яд­ві­гі­на Ш., многія вер­шы па­этаў беларускай эміграцыі, у прыватнасці, Н. Ар­сенневай (у апош­няй, а таксама ў творах некат. інш. бе­ла­рус­кіх паэтаў ёсць нават вершы з наз­вай «Імпрэсія»), М. Сяднёва, Я. Юх­наўца і інш., а таксама беларускі жы­­вапіс (карціны Я. Драз­до­ві­ча, В. Бялы­ніцкага-Бірулі). Шэраг твораў фран­­цузскіх імпрэ­сія­ніс­таў быў пера­кладзены беларускімі паэтамі. Асаб­­ліва многа ў гэтым пла­не зрабіў М. Багдановіч, які адаптаваў да на­шай культуры аж 22 вер­шы П. Верлена.

Некаторыя імпрэсіяністычныя мастацкія прыёмы атрымалі да­лей­шае развіццё ў авангардысцкіх літаратурных напрамках XX ст., у пры­ват­насці, у «плыні свядомасці» (Дж. Джойс, М. Пруст, У. Фолк­­нер), «но­вым рамане» ці «неарамане» (Н. Сарот) і інш.







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 712. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Решение Постоянные издержки (FC) не зависят от изменения объёма производства, существуют постоянно...

ТРАНСПОРТНАЯ ИММОБИЛИЗАЦИЯ   Под транспортной иммобилизацией понимают мероприятия, направленные на обеспечение покоя в поврежденном участке тела и близлежащих к нему суставах на период перевозки пострадавшего в лечебное учреждение...

Кишечный шов (Ламбера, Альберта, Шмидена, Матешука) Кишечный шов– это способ соединения кишечной стенки. В основе кишечного шва лежит принцип футлярного строения кишечной стенки...

Значення творчості Г.Сковороди для розвитку української культури Важливий внесок в історію всієї духовної культури українського народу та її барокової літературно-філософської традиції зробив, зокрема, Григорій Савич Сковорода (1722—1794 pp...

Постинъекционные осложнения, оказать необходимую помощь пациенту I.ОСЛОЖНЕНИЕ: Инфильтрат (уплотнение). II.ПРИЗНАКИ ОСЛОЖНЕНИЯ: Уплотнение...

Приготовление дезинфицирующего рабочего раствора хлорамина Задача: рассчитать необходимое количество порошка хлорамина для приготовления 5-ти литров 3% раствора...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия