Студопедия — Час і прастора ў мастацкім творы
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Час і прастора ў мастацкім творы






У літаратурных творах знаходзяць адлюстраванне часавыя і прас­то­ра­выя ўяўленні людзей, якія, заўважым, у большасці вы­пад­каў нясуць важ­ную ідэйна-сэнсавую нагрузку.

Вельмі вялікія магчымасці мастацкай літаратуры ў адлюстра­ван­ні жыц­ця абумоўлены такой якасцю і асаблівасцю яе твораў, як дыс­крэт­насць (перарывістасць) часу і прасторы ў іх. Дыскрэтнасць часу выяў­ля­­ец­ца ў тым, што пісь­мен­­нік можа ўзнаўляць не ўсю плынь часу, а толькі не­­ка­торыя, найбольш важныя яго адрэзкі. Дыскрэтнасць жа ўласна прас­то­ры «праяўляецца перш за ўсё ў тым, што яна звычайна не апіс­ваецца пад­рабязна, а толькі абазначаецца з дапамогай асобных дэ­талей, най­больш важных для аўтара. Астатняя ж (як правіла, боль­шая) частка «да­бу­доўваецца» ва ўяўленні чытача» [129].

Паколькі мастацкі свет твора заўсёды ў той альбо іншай сту­пе­ні ўмоў­ны, адпаведнай умоўнасцю валодаюць у ім таксама час і прас­тора. Ха­рактар гэтай умоўнасці надзвычай моцна залежыць ад ро­ду лі­та­ра­ту­ры. Так, умоўнасць часу і прасторы максімальная ў лі­ры­цы. Іншы раз прас­тора наогул можа адсутнічаць у лірычных тво­рах (вершы ме­ды­та­тыў­нага і філасофскага харак­тару). У дра­ме ча­са­ва-прасторавая ўмоў­насць крыху меншая, аднак пры гэ­тым творы да­дзенага роду літаратуры вы­карыстоўваюць час і прас­тору ў аб­ме­жа­ваным і, як правіла, замк­нё­ным выглядзе. Акрамя та­го, рэальны час і час мастацкі ў драме павінны су­­падаць. Як за­зна­чае А. Есін, «на фоне драмы відавочны намнога больш шырокія маг­чымасці эпіч­нага роду, дзе фрагментарнасць часу і прас­торы, пе­ра­ходы з ад­на­го часу ў іншы, прасторавыя перамяшчэнні ажыц­­цяў­ля­юцца лёг­ка і свабодна, дзякуючы фігуры апавядальніка — пас­­рэд­­ніка паміж ад­люстроўваемым жыццём і чытачом. Апавя­дальнік мо­­жа «сціс­каць» і, наадварот, «расцягваць» час, а то і спыняць яго (у апі­сан­нях, раз­вагах)» [130].

Паводле асаблівасцей мастацкай умоўнасці час і прастору ў лі­та­ра­ту­ры (ва ўсіх яе родах) можна падзяліць на абстрактныя і канк­рэтныя раз­навіднасці (дадзенае размежаванне асабліва важным з’яў­ляецца для прас­торы). Абстрактнымі будуць імянавацца такія час і прастора, якія ўспры­маюцца як усеагульныя (дзеянне можа ад­бы­вацца «заўсёды», у лю­­бы час, любую эпоху і «ўсюды», у любым мес­цы, краіне і г. д.). Канк­рэт­ныя ж час і прастора «прывязваюць» дзе­янне да пэўнага часу і да тых альбо іншых тапаграфічных рэалій.

Літаратура аперыруе вобразамі часу біяграфічнага (дзяцін­ства, юнац­тва, сталасць, старасць), гістарычнага (змена эпох і па­ка­лен­няў, знач­ныя падзеі ў жыцці грамадства), касмічнага (уяўленні аб веч­насці і ўся­ленскай гісторыі), каляндарнага (змена пор года, свя­таў і будняў), су­тач­нага (дзень і ноч, раніца і вечар; каляндарны і су­тачны час іншы раз мо­гуць набываць статус цыклічнага), а так­са­ма ўяўленнямі аб руху і не­ру­хомасці, аб суаднесенасці мінулага, ця­перашняга і будучага. Можна так­сама весці гаворку аб сім­ва­ліч­ным часе (напрыклад, раніца як пачатак уся­го, а таксама як пэўнае аб­наўленне). Прычым гэта аперыраванне да­во­лі свабоднае ў сэнсе пе­раходу з аднаго часу (альбо яго разнавіднасці) у ін­шы. Важнае зна­чэнне для аналізу мае завершанасць альбо, наадварот, не­­за­вер­ша­насць мастацкага часу. Часта пісьменнікі адлюстроўваюць у сва­­іх творах замкнёны час, які мае і абсалютны пачатак, і — што, да­рэ­чы, важней — абсалютны канец, які ўяўляе сабой, як правіла, і за­вяр­шэн­не сюжэта, і развязку канфлікту, а ў лірыцы — вычар­па­насць пера­жы­ван­­ня альбо разваг. У сувязі з асаблівасцямі ар­га­ні­за­цыі мастацкага ма­тэ­ры­ялу ў творы, ступенню яго «падзейнасці» ву­чо­нымі вылучаюцца так­са­ма такія тыпы часу, як беспадзейны альбо апі­сальны (пры ім рэальны час не «рухаецца», ён роўны нулю), па­дзей­ны (сюжэтны альбо фа­буль­ны), хранікальна-бытавы (яго фун­к­цыя заключаецца ў адлюстраванні пэў­нага і сталага ўкладу жыцця, уз­наўленні не дынамікі, а статыкі).

Калі ж браць прастору (у літара­ту­ра­знаўстве існуе нават спе­цы­яль­ны тэрмін топас (ад ст.-грэч. topos — месца) для абазначэння мастацкай прас­торы, увасобленай у сіс­тэме выяўленчых сродкаў твора), то гэта воб­разы прасторы замк­нё­най і адкрытай, зямной і касмічнай, рэальна бач­най і ў яўляемай, бліз­кай і аддаленай. Пры гэтым «літаратурныя творы ва­лодаюць маг­чымасцю збліжаць, як бы зліваць у адно цэлае прасторы са­мага роз­нага кшталту» [131].

Часавыя і прасторавыя ўяўленні, што знаходзяць адлюст­ра­ван­не ў тво­рах мастацкай літаратуры, складаюць пэўнае адзінства, якое ўслед за М. Бах­­ціным прынята называць хранатопам (ад ст.-грэч. сhronos — час і topos — месца, прастора). М. Бахцін вылучыў хра­на­то­пы ідылічныя, міс­тэ­рыяльныя, карнавальныя, а таксама хра­на­то­пы дарогі (шляху), парога (сфе­ра крызісаў, рэзкіх і нечаканых змен), зам­ка, гасцінай, салона, пра­він­цыйнага гарадка з яго непаспеш­ным і ад­настайным укладам жыцця. Вя­дома, гэта не ўсе ўстойлівыя ча­сава-прасторавыя спалучэнні-сімвалы, якія знайшлі выяўленне ў тво­рах сусветнай літаратуры.

Хранатопы, як правіла, надаюць твору філасафічны характар, бо скі­роў­ваюць на ўспрыманне таго, што адлюстроўваецца, у кан­тэк­сце цэ­лас­най быційнай карціны свету. «Хранатоп у значнай сту­пе­ні прадвызначае воб­лік літаратурных твораў» [132].







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 1023. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Задержки и неисправности пистолета Макарова 1.Что может произойти при стрельбе из пистолета, если загрязнятся пазы на рамке...

Вопрос. Отличие деятельности человека от поведения животных главные отличия деятельности человека от активности животных сводятся к следующему: 1...

Расчет концентрации титрованных растворов с помощью поправочного коэффициента При выполнении серийных анализов ГОСТ или ведомственная инструкция обычно предусматривают применение раствора заданной концентрации или заданного титра...

Условия приобретения статуса индивидуального предпринимателя. В соответствии с п. 1 ст. 23 ГК РФ гражданин вправе заниматься предпринимательской деятельностью без образования юридического лица с момента государственной регистрации в качестве индивидуального предпринимателя. Каковы же условия такой регистрации и...

Седалищно-прямокишечная ямка Седалищно-прямокишечная (анальная) ямка, fossa ischiorectalis (ischioanalis) – это парное углубление в области промежности, находящееся по бокам от конечного отдела прямой кишки и седалищных бугров, заполненное жировой клетчаткой, сосудами, нервами и...

Основные структурные физиотерапевтические подразделения Физиотерапевтическое подразделение является одним из структурных подразделений лечебно-профилактического учреждения, которое предназначено для оказания физиотерапевтической помощи...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия