Студопедия — Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж






Адлюстраванне прыроды і пейзажу (а дадзеныя моманты ў лі­та­ра­ту­ра­знаўчым ужытку трэба ўсё-такі размяжоўваць: паняцце пейза­жу больш шырокае і падразумявае пад сабой апісанне «любой не­зам­к­нёнай прас­торы знешняга свету» [121]) займае значнае месца ў мно­гіх творах мас­тац­кай літаратуры.

Калі браць уласна прыроду, дык формы яе прысутнасці ў літа­ра­ту­ры даволі шматстайныя. Гэта і перадача міфалагічна ўвасоб­ле­ных сіл пры­роды, і апісанне расліннага свету, жывёл, і, урэшце, уз­наў­ленне не­пас­рэдных прыродных пейзажаў.

Як сцвярджае В. Халізеў, «у фальклоры і на ранніх этапах іс­на­вання лі­таратуры пераважалі пазапейзажныя вобразы прыроды: яе сілы мі­фа­ла­гізаваліся, увасабляліся, персаніфікаваліся і ў гэтай яка­сці нярэдка ўдзель­нічалі ў жыцці людзей. Яркі прыклад таму — «Сло­ва пра паход Іга­раў». Шырока бытавалі параўнанні чала­ве­ча­га свету з прадметамі і з’ява­мі прыроды: героя — з арлом, сокалам, іль­вом; войска — з на­валь­ніч­най хмарай; бляску зброі — з маланкай і г. д., а таксама назвы-най­мен­ні ў спалучэнні з эпітэтамі, як правіла, ус­тойлівымі» [122].

Пейзажы ж з прыродай у цэнтры (умоўна іх можна імянаваць кла­січ­нымі альбо традыцыйнымі пейзажамі), якія ў ранніх формах пры­го­жа­га пісьменства таксама сустракаліся, але надзвычай рэдка, па­чалі па-са­праўднаму ўваходзіць у літаратуру толькі к сярэдзіне ХVІІІ ст. Гэта ў пер­шую чаргу звязана з зараджэннем сентымен­та­лісц­кай плыні ў лі­та­ра­ту­ры Асветніцтва. У гэты ж час у слоўнае мас­тацтва «ўвайшла рэфлексія як суправаджэнне сузіранняў пры­ро­­ды» [123].

Стала пейзаж «прыпісаўся» ў літаратуры толькі ў ХІХ ст. Прак­тыч­на ў кожнага буйнога пісьменніка-рэаліста гэтага часу пры­сут­нічаюць у тво­рах пейзажныя карціны, якія выконваюць тую альбо іншую мас­тац­кую функцыю, а часам і некалькі адразу (у да­дзе­ным выпадку можна вес­ці гаворку аб поліфункцыянальнасці пей­за­жу).

Першая функцыя пейзажу — гэта абазначэнне месца і часу дзе­яння. «Ме­навіта з дапамогай пейзажу чытач наглядна можа ўявіць сабе, дзе ад­бы­ваюцца падзеі (на борце цеплахода, на вуліцах го­рада, у лесе і г. д.) і ка­лі яны адбываюцца (г. зн. у якую пару года і час сутак)» [124].

Другой функцыяй пейзажу з’яўляецца сюжэтная маты­ві­роў­ка дзе­ян­ня. «Прыродныя і, асабліва, метэаралагічныя працэсы (зме­на надвор’я: дождж, навальніца, мяцеліца, шторм на моры і інш.) мо­гуць накіраваць плынь падзей у той альбо іншы бок. <...> Ды­на­мі­ка пейзажу адыгрывае вель­мі істотную ролю ў пераважна хра­ні­каль­ных сюжэтах, дзе на пер­шы план вылучаюцца падзеі, што не за­лежаць ад волі персанажаў («Ады­сея» Гамера, «Лузіяды» Ка­мо­эн­са). Пейзаж традыцыйна выступае ат­рыбутам жанру «падарожжаў» («Фрэгат Палада» І.А. Ганчарова, «Мо­бі Дзік» Г. Мелвіла), а так­са­ма твораў, дзе аснову сюжэта складае ба­раць­ба чалавека з пе­ра­шко­да­мі, якія чыніць яму прырода, з рознымі яе сты­хіямі («Працаўнікі мо­ра» В. Гюго, «Жыццё ў лесе» Г. Тора)» [125].

Наступная функцыя пейзажу звязана з перадачай душэўнага ста­ну пер­санажаў. Яе імянуюць псіхалагічнай. «Гэтая функцыя най­больш час­тая. Менавіта пейзаж стварае псіхалагічны настрой ус­пры­мання тэксту, да­памагае раскрыць унутраны стан герояў, пад­рых­тоўвае чытача да змен у іх жыцці» [126].

У якасці формы прысутнасці аўтара пейзаж выконвае яшчэ ад­ну сваю важную функцыю ў творах мастацкай літаратуры. «Пісь­мен­нік, ка­лі не імкнецца навязваць свой пункт гледжання чытачу, але пры гэтым хо­ча, каб яго правільна пачулі і зразумелі, часта ме­на­віта пейзажу да­вя­рае стаць выразнікам сваіх поглядаў» [127]. У якасці прык­ладу расійская дас­лед­чыца прыводзіць радкі з рамана «Бацькі і дзе­ці» І. Тургенева, у якіх пісь­меннік, не будучы згодным з мер­ка­ван­нямі Базарава наконт месца пры­роды ў жыцці чалавека, менавіта праз «гаворку кветак» перадае свой пункт гледжання на дадзеную праб­лему.

Літаратурны пейзаж мае даволі разгалінаваную тыпалогію. У за­­леж­насці ад прадмета, фактуры апісання, а таксама некат. інш. якас­цей і рыс, вылучаюць пейзажы дзікі і культурны (альбо ача­ла­ве­чаны), вяс­ко­вы і гарадскі (альбо урбаністычны), лясны, стэпавы, мар­скі (марыніс­тыч­ны), паўночны, паўднёвы, экзатычны і г. д.

У сусветнай літаратуры ёсць шэраг жанраў (ідылія, буколікі, пас­та­раль, эклога), у якіх пейзаж выконвае галоўную сюжэта­бу­даў­нічую функ­цыю.

Пры ўсёй актыўнасці выкарыстання апісанняў прыроды пісь­мен­ні­ка­мі зазначым, што не на ўсіх этапах развіцця літаратуры гэта ад­на­знач­на віталася. І нават тады, калі прыродны пейзаж заняў сваё ста­лае месца ў тво­рах. Так, пэўную адчужанасць у адносінах да пры­роды выявіла ма­дэр­нісцкая і постмадэрнісцкая эстэтыка з яе куль­там тэксту. Як лічыць В. Ха­лізеў, «аслабленне сувязей літара­ту­ры ХХ ст. з «жывой прыродай», на наш погляд, правамоцна растлу­ма­чыць не столькі «культам мовы» ў пісь­менніцкім асяроддзі, коль­кі ізаляванасцю сённяшняй літаратурнай свя­домасці ад вялікага ча­ла­вечага свету, яго замкнёнасцю ў вузкім пра­фе­сіянальным коле, кар­паратыўна-гуртковым, поўнасцю гарадскім» [128].

Пейзажныя замалёўкі і карціны шырока прысутнічаюць у тво­рах бе­ларускіх пісьменнікаў, пачынаючы са знакамітай «Песні пра зуб­ра» М. Гу­соўскага. Непераўзыдзеным майстрам лі­та­ратурнага пей­зажу ў бе­ла­рускім прыгожым пісьменстве выступіў Я. Колас, і най­перш у сваёй вы­датнай паэме «Новая зямля».

 







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 1280. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Классификация и основные элементы конструкций теплового оборудования Многообразие способов тепловой обработки продуктов предопределяет широкую номенклатуру тепловых аппаратов...

Именные части речи, их общие и отличительные признаки Именные части речи в русском языке — это имя существительное, имя прилагательное, имя числительное, местоимение...

Интуитивное мышление Мышление — это пси­хический процесс, обеспечивающий познание сущности предме­тов и явлений и самого субъекта...

Краткая психологическая характеристика возрастных периодов.Первый критический период развития ребенка — период новорожденности Психоаналитики говорят, что это первая травма, которую переживает ребенок, и она настолько сильна, что вся последую­щая жизнь проходит под знаком этой травмы...

РЕВМАТИЧЕСКИЕ БОЛЕЗНИ Ревматические болезни(или диффузные болезни соединительно ткани(ДБСТ))— это группа заболеваний, характеризующихся первичным системным поражением соединительной ткани в связи с нарушением иммунного гомеостаза...

Решение Постоянные издержки (FC) не зависят от изменения объёма производства, существуют постоянно...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия