Студопедия — І сістэматызацыі відаў мастацтва
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

І сістэматызацыі відаў мастацтва






 

Відаў мастацтва (альбо асобных, прыватных мастацтваў) шмат. Гэта абу­моўлена не толькі разнастайнасцю сродкаў і прыё­маў ства­рэння і па­бу­довы мастацкага вобраза, але і эстэтычнай шмат­гран­насцю свету, а так­сама разнастайнасцю эстэтычных за­пат­ра­ба­ван­няў чалавека.

Гегель вылучыў у свой час і ахарактарызаваў пяць г. зв. «вя­лі­кіх» мас­тацтваў. Да іх вучоны аднёс архітэктуру, скульптуру, жывапіс, му­зы­ку і паэ­зію (літаратуру). Сучасная эстэтычная і мастацтвазнаўчая думка, не дзелячы мас­­тацтвы на «вялікія» і «малыя», вы­лучае ў агульным мас­тац­кім ра­дзе ка­ля паўтара дзесятка асобных, прыватных відаў мастацтва. Най­­больш вя­домыя і распаўсюджаныя сярод іх — літаратура, архі­тэк­тура, дэ­ка­ра­тыў­на-прыкладное мастацтва, скульптура, жыва­піс, гра­фіка, му­зыка, ха­рэа­графія, тэатр, кіно.

Такая шматстайная галерэя асобных відаў мастацтва, якія, зра­зу­ме­ла, знаходзяцца паміж сабой ў цесных узаемасувязях і ўзае­ма­да­чы­нен­нях, патрабуе пэўнай структурна-функцыянальнай упарадкаванасці ўнут­­­ры агульнага мас­тацкага раду.

Найбольш распаўсюджанае размежаванне відаў мастацтва ад­бы­ва­ец­ца на аснове простых, элементарных, а менавіта знешне-фар­маль­ных прык­мет твораў. Яшчэ Арыстоцель адзначаў, што віды мас­тацтва адроз­ні­ваюцца паміж сабой сродкамі пераймання (ад­люст­равання) жыцця. Прык­ладна гэтак жа на дадзеную праблему гля­дзелі Лесінг і Гегель. Боль­шасць сучасных мастацтва­знаўцаў лі­чыць, што межы паміж відамі мастацтва вызначаюцца формамі, спо­сабамі мастацкага выражэння (у слове, у бачных выявах, у гуках і г. д.). Такім чынам, за аснову бярэцца свой, уласны, асаблівы і спе­цы­фічны для кожнага з відаў мастацтва ма­тэ­рыяльны носьбіт воб­раз­насці.

Побач з прыведзенай існуе і іншая, г. зв. «катэгарыяльная» трак­тоў­ка відаў мастацтва. Яна ідзе ад эпохі рамантызму [20]. У гэтай трак­тоўцы не на­даецца асаблівай увагі носьбітам вобразнасці, а на пер­шы план вы­хо­дзяць такія агульнабыційныя і агульнамастацкія ка­тэгорыі, як паэ­тыч­насць, музычнасць, жывапіснасць.

Наогул жа, з улікам і першай, і другой канцэпцый, а таксама на ас­но­ве некат. інш. адзнак і прыкмет, вылучаюць мастацтвы выяў­лен­чыя і экс­прэсіўныя; прасторавыя і часавыя, а на аснове зліцця і сін­тэзу прас­то­ра­вых і часавых характарыстык — прасторава-ча­са­выя; слыхавыя і зро­ка­выя; выканаўчыя і невыканаўчыя; простыя (альбо аднасастаўныя) і сін­тэтычныя (альбо шматсастаўныя); ві­до­вішч­­ныя (ігравыя); прык­лад­ныя (працоўныя) і г. д.

Як бачна, зыходных момантаў, на якіх грунтуецца класіфі­ка­­цый­нае азна­чэнне відаў мастацтва, шмат. Адпаведна і шмат са­міх схем-кла­сі­фі­ка­цый. Толькі ў айчыннай навуцы іх ка­ля дзе­сят­ка. Для прыкладу пры­вя­дзём дзве: так бы мовіць, «уні­вер­­саль­ную» кла­сі­фі­ка­цыю мастацтваў з пад­­ручніка «Марк­сис­т­ско-ленинская эстетика.— М., 1983»; кла­сі­фі­ка­цыю адна­сас­таў­ных мас­тацтваў Г. Паспелава, прыведзеную ў яго кнізе «Ис­­­кус­ство и эсте­тика.— М., 1984».







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 656. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Пункты решения командира взвода на организацию боя. уяснение полученной задачи; оценка обстановки; принятие решения; проведение рекогносцировки; отдача боевого приказа; организация взаимодействия...

Что такое пропорции? Это соотношение частей целого между собой. Что может являться частями в образе или в луке...

Растягивание костей и хрящей. Данные способы применимы в случае закрытых зон роста. Врачи-хирурги выяснили...

Психолого-педагогическая характеристика студенческой группы   Характеристика группы составляется по 407 группе очного отделения зооинженерного факультета, бакалавриата по направлению «Биология» РГАУ-МСХА имени К...

Общая и профессиональная культура педагога: сущность, специфика, взаимосвязь Педагогическая культура- часть общечеловеческих культуры, в которой запечатлил духовные и материальные ценности образования и воспитания, осуществляя образовательно-воспитательный процесс...

Устройство рабочих органов мясорубки Независимо от марки мясорубки и её технических характеристик, все они имеют принципиально одинаковые устройства...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.007 сек.) русская версия | украинская версия