Студопедия — Аднаўленне эканамічнай сістэмы
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Аднаўленне эканамічнай сістэмы






У выніку вайны эканоміка Беларусі панесла цяжкія страты:

- загінула звыш 2 млн. 200 тыс. чалавек;

- цалкам або часткова разбураны 209 гарадоў, 9200 сёл і вёсак;

- на 85% скарацілася колькасць прамысловых прадпрыемстваў, на 98% - электрастанцый, моцныя страты атрымаў транспарт;

- у сельскай гаспадарцы на 40% скараціліся пасяўныя плошчы, на 50% пагалоўе буйной рагатай жывёлы, на 61% - коней, на 89% - свіней, амаль цалкам знішчана аграрная тэхніка.

Аднаўленне эканомікі БССР уключае ў сябе два этапы:

1) 1943-1945 гг. (перыяд ва ўмовах вядзення вайны);

2) другая палова 1940-х – пачатак 1950-х гг. (пасляваенны перыяд).

Першы этап аднаўлення эканомікі характарызаваўся ў першую чаргу арганізацыяй гаспадаркі на патрэбы вядзення вайны. Таму галоўная ўвага надавалася аднаўленню цяжкай прамысловасці і транспарту.

З заканчэннем Вялікай Айчыннай вайны пачынаецца другі этап аднаўлення эканомікі. Яго пачатак вызначыла пастанова Дзяржаўнага камітэта абароны СССР ад 26 мая 1945 г. “Аб мерапрыемтвах па перабудове прамысловасці ў сувязі са скарачэннем вытворчасці ўзбраенняў”. Аднаўленне эканомікі мела свае асаблівасці ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.

Прамысловасць

Аднаўленне прамысловасці БССР у другой палове 1940-х – першай палове 1950-х гг. адбывалася хуткімі тэмпамі Яно разглядалася як працяг індустрыялізацыі. Але калі да вайны галоўная ўвага надавалася лёгкай, дрэваапрацоўчай, харчовай вытворчасці, то з сярэдзіны 1940-х гг. ставілася задача стварэння ў БССР буйной цяжкай прамысловасці (машынабудавання, металаапрацоўкі, энергетыкі). На ажыццяўленне дадзенай мэты выдзяляліся значныя сродкі з саюзнага бюджэту. Для аднаўлення старых і будаўніцтва новых прамысловых прадпрыемстваў з розных рэгіёнаў СССР накіроўваліся неабходнае абсталяванне, сыравіна, кваліфікаваныя рабочыя кадры.

Крыніцы прамысловага будаўніцтва ў другой палове 1940-х – пачатку 1950-х гг. былі тыя ж, што і ў 1930-я гг. (перацягванне сродкаў з сельскай гаспадаркі, прымусовыя ўнутраныя пазыкі, даходы ад “лагернай эканомікі”, жорсткая эксплуатацыя рабочых). У разглядаемы перыяд з’явілася новая крыніца сродкаў на развіццё прамысловасці – рэпарацыі з краін, якія пацярпелі паражэнне ў Другой сусветнай вайне. Рэпарацыі спаганяліся ў трох формах:

- прамысловае абсталяванне;

- таварныя пастаўкі прадукцыі;

- праца ваеннапалонных і інтэрніраваных.

У выніку к канцу чацвёртай пяцігодкі (1950 г.) аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі павялічыўся на 15% у параўнанні з 1940 г. Былі цалкам адноўлены паліўна-энергетычная база прамысловасці і транспартная сістэма.

У другой палове 1940-х – пачатку 1950-х гг. істотна змянілася структура беларускай прамысловасці. Значна ўзрасла доля машынабудаўнічай і металаапрацоўчай вытворчасці, электраэнергетыкі. З’яўляюцца новыя буйныя прадпрыемствы: Мінскі трактарны завод, Мінскі аўтамабільны завод, Мінскі мотавелазавод і інш. У гэты перыяд пачынае фарміравацца спецыялізацыя БССР як “ зборачнага цэха” ў эканоміцы СССР. У той жа час значна знізілася ўдзельная вага харчовай, тэкстыльнай, дрэваапрацоўчай вытворчасці (аб’ём прадукцыі вытворчасці ў гэтых галінах на пачатак 1950-х гг. заставаўся ніжэй узроўню 1940 г.).

Пасляваеннае аднаўленне эканомікі суправаджалася цяжкім матэрыяльным становішчам працоўных. Заработная плата была нізкай; шырока ўкаранялася стаханаўская сістэма; цяжкімі былі жыллёвыя ўмовы. Да 1947 г. існавала картачная сістэма размеркавання прадуктаў. Да канца 1940-х гг. дзейнічала крымінальная адказнасць за самавольны адыход з прадпрыемстваў, прагулы, спазненні на працу, што каралася да 5-8 гадоў пазбаўлення волі ў ГУЛАГу. З канца 1940-х гг. назіраецца некаторае павышэнне заработнай платы і пенсій, зніжэнне цэн, пэўнае паляпшэнне жыллёвых умоў. Аднак рэальная заработная плата працоўных на пачатку 1950-х гг. заставалася ніжэйшай у параўнанні з даваенным узроўнем.

Сельская гаспадарка

У сельскай гаспадарцы БССР пасляваеннага перыяду існавалі пэўныя рэгіянальныя адрозненні: Ва ўсходняй частцы была цалкам адноўлена калгасна-саўгасная сістэма; у заходняй – да канца 1940-х гг. пераважалі індывідуальныя сялянскія гаспадаркі.

Аднаўленне сельскай гаспадаркі адбывалася значна больш павольна, чым у прамысловасці. Па стане на 1950 г. пасяўныя плошчы ў параўнанні з даваенным узроўнем склалі 94, 3%, пагалоўе буйной рагатай жывёлы – 96, 5%, коней – 62%, свіней – 64, 4%, авечак – 55%. На нізкім узроўні знаходзіліся ўраджайнасць, прадукцыйнасць жывёлы. Прычынамі маруднага развіцця сельскай гаспадаркі з’яўляліся:

- значны недахоп тэхнікі, працоўнай жывёлы, а таксама кваліфікаваных працоўных кадраў у калгасах і саўгасах;

- малая матэрыяльная дапамога з боку дзяржавы;

- правядзенне ў вялікіх аб’ёмах абавязковых паставак сельскагаспадарчай прадукцыі дзяржаве па заніжаных закупачных коштах;

- адсутнасць матэрыяльнай зацікаўленасці ў выніках працы з боку калгаснікаў, якія ў асноўнай масе працавалі бясплатна.

Сацыяльна-эканамічнае і прававое становішча калгаснікаў у разглядаемы перыяд характарызавалася наступнымі рысамі:

- надзвычай нізкі ўзровень аплаты працы (на 1948 г. толькі 6% калгаснікаў атрымлівалі грашовую зарплату; астатнія атрымлівалі або намінальную натуральную плату або зусім нічога);

- адсутнасць пашпартоў, пенсійнага забеспячэння, сацыяльнага страхавання;

- рэпрэсіі за парушэнні калгаснага парадку:

у 1947 г. быў адноўлены даваенны “закон аб трох каласках”;

у 1948 г. выдадзены закон, які прадугледжваў высяленне ў аддаленыя раёны дзяржавы на тэрмін да 8 гадоў тых калгаснікаў, якія ўхіляліся ад працы.

У дадзеных умовах фактычна адзінай крыніцай існавання калгаснікаў станавілася падсобная гаспадарка. Аднак асабістыя гаспадаркі павінны былі выконваць абавязковыя пастаўкі дзяржаве пэўнай колькасці малака, мяса, яек і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама былі абкладзены вялікімі грашовымі падаткамі. Невыкананне паставак і нявыплата падаткаў караліся вялікімі штрафамі. У выніку многія сем’і калгаснікаў знаходзіліся ў стане напаўгалоднага існавання.

З 1950 г. пачала праводзіцца палітыка аб’яднання дробных калгасаў у буйныя, а таксама перасялення сельскіх жыхароў з дробных вёсак і хутароў у буйныя пасёлкі.

У заходняй частцы БССР на мяжы 1940-1950-х гг. была праведзена масавая калектывізацыя. Яна праводзілася тымі ж сродкамі і метадамі, што і на ўсходзе ў 1930-я гг. Аднак яна была ажыццёўлена больш хутка, чым на ўсходзе. Калі на пачатку 1949 г. у калгасах знаходзілася 6, 8% заходнебеларускіх сялян, то на канец 1952 г. – 95%. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі суправаджалася “раскулачваннем”: толькі ў 1952 г. у Казахстан і Сібір было выселена каля 10 тыс. сялянскіх сем’яў.

Такім чынам, на працягу другой паловы 1940-х – пачатку 1950-х гг. адбывалася аднаўленне разбуранай падчас Вялікай Айчыннай вайны эканомікі. Хуткімі тэмпамі развівалася прамысловасць, што суправаджалася фарміраваннем новых галін: машынабудавання, металаапрацоўкі. Марудна праходзіла аднаўленне сельскай гаспадаркі, што тлумачылася падпарадкаваным становішчам аграрнага сектара ў адносінах да прамысловасці ва ўмовах камандна-адміністрацыйнай сістэмы.

 







Дата добавления: 2014-12-06; просмотров: 706. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Хронометражно-табличная методика определения суточного расхода энергии студента Цель: познакомиться с хронометражно-табличным методом опреде­ления суточного расхода энергии...

ОЧАГОВЫЕ ТЕНИ В ЛЕГКОМ Очаговыми легочными инфильтратами проявляют себя различные по этиологии заболевания, в основе которых лежит бронхо-нодулярный процесс, который при рентгенологическом исследовании дает очагового характера тень, размерами не более 1 см в диаметре...

Примеры решения типовых задач. Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2   Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2. Найдите константу диссоциации кислоты и значение рК. Решение. Подставим данные задачи в уравнение закона разбавления К = a2См/(1 –a) =...

Устройство рабочих органов мясорубки Независимо от марки мясорубки и её технических характеристик, все они имеют принципиально одинаковые устройства...

Ведение учета результатов боевой подготовки в роте и во взводе Содержание журнала учета боевой подготовки во взводе. Учет результатов боевой подготовки - есть отражение количественных и качественных показателей выполнения планов подготовки соединений...

Сравнительно-исторический метод в языкознании сравнительно-исторический метод в языкознании является одним из основных и представляет собой совокупность приёмов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.007 сек.) русская версия | украинская версия