Студопедия — Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым у Беларусі (1941-1944)
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым у Беларусі (1941-1944)






У выніку акупацыі тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкімі войскамі былі ліквідаваны ўсе інстытуты ранейшай ўлады і створана новая сістэма органаў улады. Тэрыторыя Беларусі ўключана ў склад некалькіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных утварэнняў:

Беласточчына і Гродзеншчына былі непасрэдна далучаны да “Трэцяга рэйха”;

паўднёвая частка Беларусі разам з гарадамі Брэст, Пінск, Мазыр уключана ў склад рэйхскамісарыята “Украіна”;

цэнтральная і частка заходняй Беларусі ўключаны ў склад рэйхскамісарыята “Остланд” з цэнтрам у Рызе; гэты рэйхскамісарыят падзяляўся на некалькі генеральных акруг: некаторыя раёны паўночна-заходняй Беларусі далучаны да генеральнай акругі “Літва”; на астатняй тэрыторыі ўтворана генеральная акруга “Беларусь”, якая складала каля 1/3 тэрыторыі БССР і падзялялася на 11 акруг;

усходняя частка Беларусі ўваходзіла ў склад тылу групы армій “Цэнтр”.

У рэйхскамісарыятах і генеральных акругах утваралася грамадзянская адміністрацыя. Вышэйшым органам улады ў генеральнай акрузе з’яўляўся генеральны камісарыят на чале з гаўляйтэрам (у генеральнай акрузе “Беларусь” гэтую пасаду займалі В. Кубэ (1941-1943), К. фон Готберг (1943-1944). Генеральныя акругі падзяляліся на акругі і раёны. Адміністрацыйны апарат складаўся ў асноўным з нямецкіх грамадзянскіх служачых. У якасці дапаможных мясцовых устаноў ствараліся гарадскія і раённыя ўправы, валасныя старшыні і сельскія старасты. Іх работу накіроўвалі і кантралявалі спецыяльна прызначаныя германскія чыноўнікі – “камісары”, “каменданты”, “зондэрфюрэры” і г.д.

У тыле армій “Цэнтр” адміністрацыйныя функцыі выконвалі армейскія палявыя і мясцовыя камендатуры, якія надзяляліся ўсёй паўнатой улады ў зоне сваёй дзейнасці. Пры іх дзейнічалі мясцовыя грамадзянскія ўлады.

Узброенай асновай акупацыйнага рэжыму з’яўляліся вайсковыя гарнізоны – ахоўныя дывізіі, а таксама каманды жандармерыі, групы тайнай палявой паліцыі, служба бяспекі СД. Асаблівае месца ў сістэме сілавых органаў мелі аператыўныя групы СС, якія непасрэдна падпарадкоўваліся ўладам ў Берліне; іх асноўныя функцыі палягалі ў правядзенні карных акцый і знішчэнні яўрэйскага насельніцтва. Дапаможную ролю ў падтрымцы акупацыйнага рэжыму мела паліцыя, створаная з мясцовых жыхароў. Агульная колькасць ваенна-паліцэйскіх сіл на тэрыторыі Беларусі дасягала 160 тыс. чалавек.

Палітыка германскіх уладаў на тэрыторыі Беларусі была накіравана на максімальнае выкарыстанне людскіх і матэрыяльных рэсурсаў краю ў ваенна-гаспадарчых мэтах. Акрамя таго ставілася задача стварэння ўмоў для паступовай германізацыі Беларусі і яе зліцця з “Трэцім рэйхам”. Напярэдадні вайны у Мінітэрстве акупіраваных зямель Германіі быў распрацаваны план “ Ост ”, у адпаведнасці з якім прадугледжвалася знішчэнне каля 25% насельніцтва Беларусі (перадусім яўрэяў), 25% - павінна было быць пераселена за Урал, астатняе насельніцтва меркавалася выкарыстоўваць у якасці рабочай сілы на месцы або ў Германіі.

Для кіравання эканомікай акупіраваных тэрыторый СССР у Берліне быў створаны спецыяльны штаб “Ост”, які ўяўляў з сябе шматлікія спецыяльныя гаспадарчыя каманды, інспекцыі, атрады для збору сродкаў вытворчасці, а таксама 17 спецыяльных дзяржаўных і прыватных кампаній. Гэтыя арганізацыі праводзілі рэквізіцыі сельскагаспадарчай прадукцыі, нарыхтоўкі сыравіны, кіравалі дзейнасцю прамысловых прадпрыемстваў.

У перыяд германскай акупацыі на тэрыторыі Беларусі працавала каля 60 прамысловых прадпрыемстваў з колькасцю рабочых звыш 30 чалавек, а таксама значная колькасць дробных і рамесна-саматужных прадпрыемстваў. Большасць асноўных прадпрыемстваў апынулася ў руках германскіх дзяржаўных і акцыянерных арганізацый. Адбывалася пераарыентацыя прамысловых прадпрыемстваў на выпуск прадукцыі ваеннага прызначэння. Аднак прамысловая вытворчасць знаходзілася ў крызіным стане з-за недахопу сыравіны і працоўнай сілы. Акупацыйныя ўлады ўвялі прымусовую працоўную мабілізацыю ў прамысловасці, абавязковы ўлік беспрацоўных на біржах працы. Матэрыяльнае становішча рабочых значна пагоршылася: працоўны дзень складаў 10-12 гадзін у суткі, частай з’явай з’яўляліся звышурочныя работы, зарплата была мізэрнай, адбываўся рост цэн, устанаўліваліся высокія падаткі для насельніцтва. У гарадах уводзілася картачная сістэма; распаўсюджваліся такія з’явы як голад і эпідэміі. Акупацыйныя ўлады дазвалялі дробнае прыватнае прадпрымальніцтва, аднак на практыцы яго рэалізацыя была абмежаванай.

У сельскай гаспадарцы ўсходняй Беларусі былі захаваны калгасы і саўгасы, якія перайменоўваліся ў абшчынныя гаспадаркі і дзяржаўныя маёнткі. Калгасная сістэма ўяўлялася больш прыдатнай для выкарыстання сельскагаспадарчых рэсурсаў. У заходняй частцы Беларусі нешматлікія калгасы, утвораныя ў 1939 – 1941 гг., былі распушчаны. Вярталіся землі і маёмасць, канфіскаваныя ў 1939 – 1941 гг., былым уласнікам (аднак на зямельныя ўладанні плошчай звыш 60 га права прыватнай уласнасці не аднаўлялася, былыя гаспадары лічыліся толькі адміністратарамі сваіх маёнткаў). У 1942 – 1943 гг. выдаваліся распараджэнні аб аднаўленні прыватнай уласнасці на зямлю ва ўсходняй Беларусі. Аднак на практыцы аднаасабных прыватных гаспадарак было створана мала. Сялянскія гаспадаркі былі абкладзены вялікімі натуральнымі і грашовымі падаткамі. За невыкананне абавязковых паставак сельскагаспадарчай прадукцыі прадугледжваліся жорсткія пакаранні. Гэта прывяло да значнага падзення аграрнай вытворчасці ў Беларусі.

У шырокіх маштабах гітлераўскія ўлады вывозілі мясцовае насельніцтва на рабскую працу ў Германію. У 1941 – 1944 гг. на прымусовыя работы было вывезена каля 380 тыс. чалавек.

Для запалохвання мясцовага насельніцтва і барацьбы з антыфашысцкім рухам акупацыйны рэжым праводзіў масавыя рэпрэсіі. На тэрыторыі Беларусі было створана 260 канцэнтрацыйных лагераў, у якіх без суда і вызначэння тэрмінаў зняволення знаходзіліся дзесяткі тысяч чалавек. Яны падзяляліся на лагеры для ваеннапалонных (дулагі, шталагі, афлагі) і для цывільнага насельніцтва (працоўныя лагеры СД, перасыльныя лагеры СС, жаночыя лагеры, штрафныя лагеры). Яўрэйскае насельніцтва змяшчалася ў асобыя лагеры – гета. Найбольш цяжкім злачынствам нацызму стаў Халакост – масавае знішчэнне яўрэйскага насельніцтва. Буйнейшым лагерам на тэрыторыі Беларусі з’яўляўся Трасцянец каля Мінска, у якім падчас акупацыі было знішчана 206, 5 тыс. чалавек. Вялікія лагеры смерці былі створаны паблізу станцый Лясная і Бронная гара на Брэстчыне, Грэбенеўскі ў Магілёве, Баравуха каля Полацка.

У зонах актыўнага партызанскага руху нацысты праводзілі карныя экспедыцыі, якія суправаджаліся масавым знішчэннем насельніцтва і населеных пунктаў. На працягу 1941 – 1944 гг. было ажыццёўлена 140 карных экспедыцый, падчас якіх спалена разам з жыхарамі 628 вёсак. Усяго падчас акупацыі на тэрыторыі БССР загінула звыш 1 млн. 400 тыс. цывільнага насельніцтва і каля 810 тыс. ваеннапалонных.

У той жа час германскія цывільныя ўлады імкнуліся прыцягнуць на свой бок частку мясцовага насельніцтва. З гэтай мэтай заахвочвалася прыцягненне мясцовых жыхароў у адміністрацыйныя органы, аднаўлялася дзейнасць рэлігійных устаноў, дазвалялася навуковая і культурная дзейнасць, арганізоўваліся беларускамоўныя школы (у генеральнай акрузе “Беларусь”).

Супрацоўніцтва насельніцтва акупіраваных тэрыторый з нямецка-фашысцкімі ўладамі атрымала назву калабарацыя. У яе межах існавалі розныя плыні.

На тэрыторыі Беларусі найбольш значнай з’яўлялася беларуская нацыянальная калабарацыя. Яна была прадстаўлена такімі арганізацыямі як Беларуская народная самапомач, Саюз беларускай моладзі і інш. У іх удзельнічалі пераважна прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху, якія разлічвалі на стварэнне беларускай дзяржаўнасці пад пратэктаратам Германіі. У снежні 1943 г. з дазволу германскіх улад была створана Белаурская цэнтральная рада (БЦР) – прадстаўнічы орган беларускіх нацыянальных арганізацый пры адміністрацыі генеральнай акругі “Беларусь” на чале з Радаславам Астроўскім. Беларускія калабаранты актыўна ўдзельнічалі ў фарміраванні паліцэйскіх батальёнаў і іншых вайсковых адзінак. У сакавіку 1944 г. па ініцыятыве БЦР была абвешчана прымусовая мабілізацыя насельніцтва ў генеральнай акрузе “Беларусь” у Беларускую краёвую абарону (БКА), якая выкарыстоўвалася германскімі ўладамі як дапаможнае войска. Усяго ў БКА было прыцягнута каля 25 тыс. чалавек. Напярэдадні выгнання германскіх акупантаў беларускія калабаранты пад кантролем нямецкай адміністрацыі 27 чэрвеня 1944 г. правялі ў Мінску т.зв. “ Другі Усебеларускі кангрэс ”, які прыняў рэзалюцыі аб непрызнанні БССР і неправамоцнасці савецка-польскіх дагавораў, якія датычылі Беларусі.

Істотнай плынню ў межах калабарацыі з’яўлялася дзейнасць расійскіх прафашысцкіх арганізацый, якія ўтваралі вайсковыя адзінкі пераважна з ліку ваеннапалонных на тэрыторыі Беларусі: Руская вызваленчая народная армія, Руская нацыянальная народная армія і інш. Таксама на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі ўкраінскія, літоўскія, латышскія, казацкія, татарскія і іншыя калабаранцкія ваенна-паліцэйскія фарміраванні.

Такім чынам, на працягу 1941-1944 гг. на тэрыторыі Беларусі быў усталяваны нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым. Яго спецыфічнымі рысамі з’яўляліся скіраванасць на татальнае выкарыстанне людскіх і матэрыяльных рэсурсаў краю на патрэбы вядзення вайны, а таксама правядзенне масавых рэпрэсій супраць мясцовага насельніцтва, якія мелі характар генацыду.

 







Дата добавления: 2014-12-06; просмотров: 1313. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Закон Гука при растяжении и сжатии   Напряжения и деформации при растяжении и сжатии связаны между собой зависимостью, которая называется законом Гука, по имени установившего этот закон английского физика Роберта Гука в 1678 году...

Характерные черты официально-делового стиля Наиболее характерными чертами официально-делового стиля являются: • лаконичность...

Этапы и алгоритм решения педагогической задачи Технология решения педагогической задачи, так же как и любая другая педагогическая технология должна соответствовать критериям концептуальности, системности, эффективности и воспроизводимости...

Ведение учета результатов боевой подготовки в роте и во взводе Содержание журнала учета боевой подготовки во взводе. Учет результатов боевой подготовки - есть отражение количественных и качественных показателей выполнения планов подготовки соединений...

Сравнительно-исторический метод в языкознании сравнительно-исторический метод в языкознании является одним из основных и представляет собой совокупность приёмов...

Концептуальные модели труда учителя В отечественной литературе существует несколько подходов к пониманию профессиональной деятельности учителя, которые, дополняя друг друга, расширяют психологическое представление об эффективности профессионального труда учителя...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.031 сек.) русская версия | украинская версия