Студопедия — для мэт фінансавага менеджменту арганізацыі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

для мэт фінансавага менеджменту арганізацыі






 

Нягледзячы на тое, што баланс распрацоўваецца па зацверджаных формах на аснове прынятых дзяржаўнымі органамі інструкцый, арганізацыі могуць праводзіць сваю балансавую палітыку. Пад балансавай палітыкай арганізацыі неабходна разумець сукупнасць выбраных спосабаў і метадычных прыёмаў фарміравання ў балансе паказчыкаў аб маёмасным і фінансавым стане арганізацыі ў межах прадугледжаных заканадаўствам граніц іх вар’іравання пры захаванні агульнапрынятых прынцыпаў састаўлення гадавой справаздачы. Для арганізацыі вельмі важна пры састаўленні балансу дасягнуць адначасова як паніжэння падатковага ціску, так і інвестыцыйнай прывабнасці. Вырашаецца гэта задача з дапамогай аптымальнай балансавай палітыкі.

Мэтай балансавай палітыкі арганізацыі з’яўляецца адлюстраванне ў справаздачнасці найбольш выгаднай у дадзены перыяд ацэнкі актываў, велічыні фінансавага выніку і іншых паказчыкаў, што дазваляе паменшыць падатковы цяжар, велічыню дывідэндаў і расходаў на сацыяльныя патрэбы, павялічыўшы за кошт гэтага ўласны капітал. Магчымасць правядзення балансавай палітыкі арганізацыі, якая адпавядае яе інтарэсам, абумоўлена дадзеным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь правам выбіраць з некалькіх узаконеных варыянтаў вядзення бухгалтарскага ўліку найбольш прымальны варыянт. Выбраныя на справаздачны перыяд метады ацэнкі актываў, налічэння амартызацыі, прызнання расходаў і даходаў, стварэння рэзерваў і іншыя рашэнні, звязаныя з вядзеннем бухгалтарскага ўліку, юрыдычна аформленыя загадам аб уліковай палітыцы, даюць магчымасць аказваць уплыў на велічыню паказчыкаў аб актывах, абавязацельствах і капітале на канец справаздачнага перыяду, а таксама фінансавым выніку за гэты перыяд.

Паколькі склад паказчыкаў бухгалтарскага балансу, прызначаны для знешніх карыстальнікаў, рэгламентуецца агульнадзяржаўным палажэннем, задачай гэтай часткі балансавай палітыкі з’яўляецца аптымізацыя ацэнак актываў, абавязацельстваў і капіталу. Тут павінен выкарыстоўвацца падыход дазіраванага раскрыцця фінансавага становішча арганізацыі і яе фінансавых вынікаў. Гэта інфармацыя павінна раскрывацца толькі ў аб’ёме, вызначаным нарматыўнымі актамі з улікам фарміравання патрэбнага іміджу і захоўвання камерцыйнай тайны.

Асноўваецца балансавая палітыка на ўліковай палітыцы. Уліковая палітыка арганізацыі можа мець перспектыўнае і рэтраспектыўнае прымяненне. Выкарыстанне новай уліковай палітыкі для адлюстраванне падзей і аперацый, якія адбываюцца пасля даты яе змянення называецца перспектыўным прымяненнем. Пры выкарыстанні палажэнняў новай уліковай палітыкі такім чынам, як быццам бы гэта новая ўліковая палітыка выкарыстоўвалася заўсёды, мае месца яе рэтраспектыўнае прымяненне. У Рэспубліцы Беларусь асновы фарміравання і раскрыцця ўліковай палітыкі рэгулююцца палажэннем па бухгалтарскім уліку “Уліковая палітыка арганізацыі” у рэдакцыі пастанаўлення Міністэрства фінансаў ад 12 лістапада 2003 г. № 152.

Неабходнасць змянення ўліковай палітыкі абумоўліваюць змяненні заканадаўства або нарматыўных актаў па бухгалтарскім уліку, распрацоўка арганізацыяй новых спосабаў вядзення бухгалтэрыі, рэарганізацыя, змяненне ўласніка або відаў дзейнасці. Бухгалтарскія змяненні, якія ўносяцца ў загад аб ўліковай палітыцы арганізацыі, могуць быць у прынятых арганізацыяй бухгалтарскіх прынцыпах, ацэнках і справаздачнасці. Пераход ад аднаго метаду ўліку запасаў і налічэння амартызацыі да другога адносіцца да змяненняў бухгалтарскіх прынцыпаў, а змяненне метадаў ацэнкі скарыстаных на вытворчасць прадукцыі матэрыялаў або тэрміну карыснага выкарыстання доўгатэрміновых актываў ¾ да змянення бухгалтарскіх ацэнак. Змяненні ў справаздачнасці звязаны са змяненнем зместу і форм справаздачных табліц.

Змяненні ўліковай палітыкі ўводзяцца з 1 студзеня месяца наступнага за справаздачным года. Наступствы змяненняў уліковай палітыкі, якія акажуць або могуць аказаць істотны ўплыў на фінансавае становішча, рух грашовых сродкаў або фінансавы вынік дзейнасці арганізацыі, ацэньваюцца ў грашовым выражэнні на аснове вывераных арганізацыяй даных на дату, з якой уводзяцца змяненні спосабаў вядзення бухгалтарскага ўліку і раскрываюцца ў тлумачальнай запісцы да фінансавай справаздачнасці. Неабходна раскрыць, як мінімум, прычыны змянення ўліковай палітыкі і іх наступствы ў грашовым выражэнні.

Для фінансавай справаздачнасці вялікае значэнне маюць такія патрабаванні да ўліковай палітыкі як выкананне прынцыпаў паўнаты (адлюстраванне ўсіх фактаў гаспадарчага жыцця), абачлівасці (большая гатоўнасць да адлюстравання расходаў і абавязацельстваў чым даходаў і актываў), прыярытэту зместу над формай (адлюстраванне фактаў гаспадарчага жыцця зыходзячы не толькі з прававой нормы, але і з іх эканамічнага зместу і ўмоў гаспадарання), не супярэчлівасць (тоеснасць справаздачных паказчыкаў даным сінтэтычнага і аналітычнага ўліку) і рацыянальнасць (выдаткі на распрацоўку справаздачнасці не павінны перавышаць эфект ад яе выкарыстання). Выкананне прынцыпаў абачлівасці і забеспячэння прыярытэту зместу над формай абумоўлівае неабходнасць распрацоўкі знешняга і ўнутранага аспектаў балансавай палітыкі.

Практычна гэта азначае састаўленне двух варыянтаў бухгалтарскага балансу ¾ знешняга і ўнутранага. Знешні баланс ¾ гэта баланс з узбуйненымі паказчыкамі і найбольш выгаднымі для арганізацыі ацэнкамі, аднак у поўнай адпаведнасці з дзеючымі нарматыўнымі дакументамі, прызначаны для публікацыі і падачы знешнім карыстальнікам. Такі баланс называецца яшчэ баланс-экстэрн. Другі варыянт, больш дэталізаваны з поўным забеспячэннем прынцыпаў абачлівасці і прыярытэту зместу над формай, уяўляе сабой камерцыйную тайну і прызначаны для кіраўніцтва дадзенай арганізацыі.

Такі падыход да падачы фінансавай справаздачнасці ў Рэспубліцы Беларусь у поўнай меры яшчэ не сфарміраваўся, аднак думка аб неабходнасці раздзялення адзінага бухгалтарскага ўліку на фінансавы і кіраўніцкі, нягледзячы на некаторы супраціў з боку бухгалтараў-практыкаў, становіцца ўсё больш папулярнай сярод кіраўнікоў арганізацый. Практычнае ажыццяўленне кіраўніцкага ўліку непазбежна абумовіць раздзяленне бухгалтарскага балансу і іншай справаздачнасці на знешнюю і ўнутраную.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 366. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Растягивание костей и хрящей. Данные способы применимы в случае закрытых зон роста. Врачи-хирурги выяснили...

ФАКТОРЫ, ВЛИЯЮЩИЕ НА ИЗНОС ДЕТАЛЕЙ, И МЕТОДЫ СНИЖЕНИИ СКОРОСТИ ИЗНАШИВАНИЯ Кроме названных причин разрушений и износов, знание которых можно использовать в системе технического обслуживания и ремонта машин для повышения их долговечности, немаловажное значение имеют знания о причинах разрушения деталей в результате старения...

Различие эмпиризма и рационализма Родоначальником эмпиризма стал английский философ Ф. Бэкон. Основной тезис эмпиризма гласит: в разуме нет ничего такого...

Примеры решения типовых задач. Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2   Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2. Найдите константу диссоциации кислоты и значение рК. Решение. Подставим данные задачи в уравнение закона разбавления К = a2См/(1 –a) =...

Экспертная оценка как метод психологического исследования Экспертная оценка – диагностический метод измерения, с помощью которого качественные особенности психических явлений получают свое числовое выражение в форме количественных оценок...

В теории государства и права выделяют два пути возникновения государства: восточный и западный Восточный путь возникновения государства представляет собой плавный переход, перерастание первобытного общества в государство...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.022 сек.) русская версия | украинская версия