Студопедия — Сучасных умовах гаспадарання
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сучасных умовах гаспадарання






 

Бухгалтарская справаздачнасць уяўляе сабой сукупнасць паказчыкаў бухгалтарскага ўліку, адлюстраваных у зацверджаных вызначаным чынам формах табліц, якія характарызуюць яе гаспадарчыя аперацыі за справаздачны перыяд і фінансавае становішча на канец гэтага перыяду. Гэта фінансавая мадэль арганізацыі, якая, аднак, не з’яўляецца ідэальным адлюстраваннем вынікаў гаспадарчай дзейнасці, а толькі спробай бухгалтара найлепшым спосабам паказаць карыстальнікам рэальнае становішча спраў.

Форма справаздачнасці ¾ гэта сукупнасць рэквізітаў справаздачнага дакумента. Змест форм справаздачнасці павінен адпавядаць міжнародным стандартам фінансавай справаздачнасці і нацыянальным нарматыўным актам. Кожная складальная частка фінансавай справаздачнасці павінна ўтрымліваць яе найменне, указанне справаздачнай даты або справаздачнага перыяду, за які яна складзена, найменне арганізацыі з указаннем яе арганізацыйна-прававой формы, фармат падачы лічбавых паказчыкаў. Кожная форма бухгалтарскай справаздачнасці павінна быць падпісана кіраўніком арганізацыі, галоўным бухгалтарам і адказным выканаўцам, які запоўніў паказчыкі гэтай справаздачнай формы.

Такі падыход вядзе да поўнай аднолькавасці фінансавай справаздачнасці. Мэта такой аднолькавасці заключаецца ў тым, каб дасягнуць падачы ўніфікаваных форм фінансавай справаздачнасці, патрэбных для іх абагульнення вышэйшымі органамі кіравання. Гэта патрабуе ўстанаўлення адзіных метадаў уліку падобных гаспадарчых падзей нягледзячы на рэлевантныя абставіны. Для поўнай аднолькавасці фінансавай справаздачнасці арганізацыі вымушаны выкарыстоўваць адзіныя спосабы ацэнкі, класіфікацыі і методыкі ўліку.

Недахопам такога падыходу да аднолькавасці фінансавай справаздачнасці з’яўляецца абмежаванасць яе выкарыстання для прыняцця фінансавых рашэнняў і прагназавання пры строгай уніфікаванасці формаў і зместу. Поўная аднолькавасць фінансавай справаздачнасці забяспечвае яе параўнальнасць, патрэбную вышэйшымі органамі кіравання, аднак для ўнутраных і знешніх карыстальнікі на мікраўзроўні патрэбна не строгая ўніфікацыя, а абмежаваная аднолькавасць фінансавай справаздачнасці, якая, тым не менш, забяспечвае яе параўнальнасць. Яе галоўная мэта заключаецца ў забеспячэнні ўмоў для прыняцця фінансавых рашэнняў і прагназавання. Для гэтага фінансавая справаздачнасць павінна забяспечваць карыстальнікам магчымасць устанаўліваць падобнасць і адрозненне паміж эканамічнымі з’явамі, а таксама часавыя тэндэнцыі як на ўзроўні асобнай арганізацыі, так і групы арганізацый з улікам рэлевантных абставін.

Да карыстальнікаў бухгалтарскай справаздачнасці адносяцца юрыдычныя або фізічныя асобы, якія зацікаўлены ў інфармацыі аб дзейнасці арганізацыі. Для розных карыстальнікаў патрабуецца розная справаздачнасць, што і абумоўлівае яе раздзяленне на фінансавую, падатковую, статыстычную, кіраўніцкую і вытворчую. Кожная група карыстальнікаў выбірае свае метады фарміравання справаздачнасці, у сувязі з чым кожны паказчык бухгалтарскай справаздачнасці адначасова можа мець некалькі значэнняў. Пакуль бухгалтары працавалі толькі на дзяржаву, справаздачнасць была адзінай. Аднак час такой справаздачнасці ўжо мінуў.

У большасці галоўных бухгалтараў арганізацый нашай краіны сфарміраваўся схаластычна дагматызм мыслення, у адпаведнасці з якім яны лічаць, што справаздачнасць састаўляецца для вышэйшых арганізацый, банкаў і іншых знешніх карыстальнікаў. Таму яны абмяжоўваюцца толькі састаўленнем і падачай справаздачных форм, змест якіх адпавядае нарматыўным дакументам міністэрстваў фінансаў, статыстыкі і аналізу, падаткаў і збораў, а таксама іншых агульнадзяржаўных органаў кіравання. Безумоўна, суб’екты гаспадарання не могуць не выконваць прадпісанні агульнадзяржаўных нарматыўных дакументаў у дачыненні да падачы знешнім карыстальнікам бухгалтарскай справаздачнасці, паколькі заканадаўства прадугледжвае адпаведныя пакаранні за парушэнне зацверджаных правілаў.

Аднак інфармацыйныя патрэбнасці ўнутранага менеджменту такая справаздачнасць задаволіць не можа, паколькі паказчыкі, атрыманыя ў адпаведнасці з нарматыўнымі актамі дзяржаўных органаў улады, не заўсёды адлюстроўваюць фактычнае фінансавае становішча арганізацыі. З пункту погляду структур дзяржаўнай улады, асабліва падатковых органаў, камерцыйная арганізацыя перш-наперш з’яўляецца падаткаплацельшчыкам. Неабходнасць выкананне даходнай часткі бюджэту абумоўлівае імкненне павялічыць падатковую базу за кошт прызнання яшчэ не атрыманых даходаў, карэкціроўкі ў бок памяншэння фактычных выдаткаў, павышанай ацэнкі актываў і другіх фактараў.

Арганізацыя вымушана падпарадкоўвацца такім нарматыўным актам і састаўляць балансы, справаздачы аб прыбытках і стратах, а таксама іншыя справаздачныя формы правільныя ў юрыдычным разуменні, якія, аднак, некарэктныя з эканамічнага пункту погляду. У той жа час кіраўніцтву арганізацыі патрэбна справаздачнасць, якая аб’ектыўна раскрывае яе фінансавае становішча і паказвае ўсе пралікі, кіраўніцкія памылкі, недахопы арганізацыйна-вытворчага характару, а таксама нявыкарыстаныя рэзервы.

Таму кіраўніцтва арганізацыі, перш-наперш корпус галоўных бухгалтараў, павінны ўсвядоміць неабходнасць распрацоўкі двух варыянтаў бухгалтарскай справаздачнасці. Першы, як вынік афіцыйнай бухгалтэрыі, састаўлены па зацверджаных дзяржаўнымі органамі ўлады правілах, прызначаецца для знешніх карыстальнікаў. Другі, распрацаваны зыходзячы з прафесійнага меркавання бухгалтара і прызначаны для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў, для ўнутранага выкарыстання.

Трэба адзначыць, што дзеючае заканадаўства не забараняе ў дадатак да фінансавай, статыстычнай і падатковай справаздачнасці распрацоўваць кіраўніцкую справаздачнасць. Загадам кіраўніка арганізацыі могуць зацвярджацца формы справаздачнасці для ўнутранага выкарыстання службовымі асобамі арганізацыі. Гэта кіраўніцкая справаздачнасць, якая прызначана для бягучага маніторынгу выканання планавых заданняў асобнымі цэнтрамі адказнасці.

Такая справаздачнасць з’яўляецца камерцыйнай тайнай. Пры яе распрацоўцы перавага аддаецца не нарматыўным дакументам, якія ўстанаўліваюць правілы распрацоўкі справаздачнасці, а інтарэсам уласнікаў і адміністрацыі. Гэта ў першую чаргу тычыцца таго, што лічыць даходамі і расходамі. Ніхто не павінен перашкаджаць весці кіраўніцкі ўлік і састаўляць на яго аснове справаздачнасць так, як гэта трэба адміністрацыі для прыняцця правільных кіраўніцкіх рашэнняў.

Змест і частата падачы кіраўніцкай справаздачнасці вызначаюцца канкрэтнымі акалічнасцямі, якія ўзнікаюць у ходзе дзейнасці арганізацыі. Чым ніжэйшым з’яўляецца ўзровень кіраўніка структурнага падраздзялення, тым больш дэталёвымі павінны быць састаўленыя для яго кіраўніцкія справаздачы. Кіраўніцкая справаздачнасць, якая састаўляецца для вышэйшых менеджэраў кампаніі, павінна мець максімальна высокі ўзровень агрэгацыі даных.

Да кіраўніцкай справаздачнасці можна аднесці і дадатковую інфармацыю, якую ўліковы апарат можа падаваць кіраўніцтву. Гэта так званая інфармацыя, якая спадарожнічае бухгалтарскай справаздачнасці. Такая інфармацыя падаецца тады, калі кіраўніцтва арганізацыі або вышэйшы кіраўнічы орган лічаць яе карыснай для прыняцця эканамічных рашэнняў. У інфармацыі, якая спадарожнічае бухгалтарскай справаздачнасці, раскрываецца дынаміка важнейшых эканамічных паказчыкаў дзейнасці арганізацыі за некалькі гадоў, прагнознае развіццё арганізацыі, мяркуемыя капітальныя і доўгатэрміновыя фінансавыя ўкладанні, палітыка адносна пазыковых сродкаў, кіравання рызыкай і іншая інфармацыя. Такая інфармацыя можа быць пададзена ў выглядзе аналітычных табліц, графікаў і дыяграм.

 

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 319. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Измерение следующих дефектов: ползун, выщербина, неравномерный прокат, равномерный прокат, кольцевая выработка, откол обода колеса, тонкий гребень, протёртость средней части оси Величину проката определяют с помощью вертикального движка 2 сухаря 3 шаблона 1 по кругу катания...

Неисправности автосцепки, с которыми запрещается постановка вагонов в поезд. Причины саморасцепов ЗАПРЕЩАЕТСЯ: постановка в поезда и следование в них вагонов, у которых автосцепное устройство имеет хотя бы одну из следующих неисправностей: - трещину в корпусе автосцепки, излом деталей механизма...

Понятие метода в психологии. Классификация методов психологии и их характеристика Метод – это путь, способ познания, посредством которого познается предмет науки (С...

ОЧАГОВЫЕ ТЕНИ В ЛЕГКОМ Очаговыми легочными инфильтратами проявляют себя различные по этиологии заболевания, в основе которых лежит бронхо-нодулярный процесс, который при рентгенологическом исследовании дает очагового характера тень, размерами не более 1 см в диаметре...

Примеры решения типовых задач. Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2   Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2. Найдите константу диссоциации кислоты и значение рК. Решение. Подставим данные задачи в уравнение закона разбавления К = a2См/(1 –a) =...

Экспертная оценка как метод психологического исследования Экспертная оценка – диагностический метод измерения, с помощью которого качественные особенности психических явлений получают свое числовое выражение в форме количественных оценок...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия