Студопедия — Вогненна-сВетлаВыя дзеі ноВага году ў кітаi
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Вогненна-сВетлаВыя дзеі ноВага году ў кітаi






На раннім этапе развіцця піратэхнікі самым яскравым відовішчам у свеце з’яўля-

лася свята Новага года ў Кітаi. Гэтае свята, якое наладжвалі на працягу многіх тысяча-

годдзяў, надзвычайна ўражвае фантазіяй і тонкім мастацкім густам яго стваральнікаў.

Якое месца займае піратэхніка і феерверкі ў структуры навагодніх святкаванняў

кітайцаў, яскрава праглядваецца ў яго сціслым апісанні.

У старажытным Кітаi Новы год святкаваўся па луннаму каляндару, што ў пе-

ракладзе на грыгарыянскі каляндар адбываецца не раней 21 студзеня і не пазней

19 лютага. Святкаванне доўжыцца амаль два месяцы і складаецца з цэлага шэрагу

абрадава-рытуальных і свецкіх дзей.

За тыдзень да Новага года жыхары Кітая здзяйснялі абрад праводзін на Неба

боства хатняга ачагу Цзаошэня (Цзаованя, Цзаодзюня), культ якога склаўся прыблізна

ў III ст. да н.э. Пасля развітальнага абеда-ахвярапрынашэння, які складаўся з салодкіх

страў, выяву бога пад аглушальныя разрывы хлапушак вынасілі на двор і спальвалі.

У гэты перыяд святкавання Новага года трэск феерверкаў не змаўкаў цэлыя ночы.

Вуліцы і кварталы імкнуліся пафарсіць адзін перад другім у гэтым змаганні. Хлапушкі

запаўнялі порахам і сырой глінай. Продкамі гэтых хлапушак былі звычайныя ствалы

бамбуку, якія пры гарэнні з трэскам лопаюцца. Згодна народным павер’ям VI ст., такія

хлапушкі павінны былі ў навагоднюю ноч адпугваць чорных дэманаў. Папяровыя пора-

хавыя хлапушкі з кнотам увайшлі ў абіход кітайцаў з XI ст. У Кітаi верылі, што разрывы

хлапушак не толькі адганяюць злых духаў, але і прывабліваюць добрых бостваў. Гэты

шумны начны феерверк у выглядзе рознакаляровых успышак і грукату разнастайных

петард дагэтуль з’яўляецца для кітайцаў сімвалам навагодніх святкаванняў.

Мастацтва светлавога афармлення гістарычна выкрышталізоўвалася u1103 як мас-

тацтва асвятлення, ілюмінацыі і піратэхнічнага відовішча, якое суправаджала розныя

фрагменты святаў.

У многіх раёнах Кітая да XX cт. дажыў старажытны звычай у ноч на Новы год

запальваць у двары вялікі касцер, які быў сімвалам трыумфу святла і перамогі жыцця

над змрокам і смерцю, усеагульнага ачышчэння света ў Новы год.

На восьмы дзень, дзень зоркі, у большасці раёнаў Кітая здзяйснялі пакланен-

не зоркам, бо для кітайцаў зоркі – гэта жыллё духаў і герояў, здольных пастаянна

ўздзейнічаць на лёс людзей. Галоўным атрыбутам гэтага абрада былі асобыя лам-

падкі, напоўненыя духмяным маслам, з чырвоным і жоўтым кнотам. У час абраду,

калі гаспадар пачынаў адбіваць паклоны зоркам, на ахвярным стале і выкол яго

запальвалі 108 лампад, што раўнялася 12 месяцам, 24 паўмесячным перыядам і 72

пяцідзёнкам у кітайскім лунным годзе.

Кульмінацыяй і адначасова фіналам святкавання Новага года было свята ліхта-

роў, якому ужо бадай што паўтары тысячы год і якое адбываецца ноччу 13 чысла

першага месяца. Звычай начной ілюмінацыі, які суправаджаў афіцыйнае пакланен-

не зорцы Вянеры, вядомы яшчэ з глыбокай старажытнасці – у перыяд праўлення

дынастыі Хань.

Але толькі з VI ст. адзначаныя першыя ўпамінанні пра свяца Першай ночы

(Юаньсяо) як аб масавым карнавальным начным гулянні. Сярэднявечныя гістарыч-

ныя хронікі і паданні апавядаюць пра асвятляўшыя палацы знаці гіганцскія ліхтары,

упрыгожаныя жамчужнымі ніцямі і тысячамі каштоўных камянеў, пра грандыёзныя

1 Ивашкявичус А. Казимир Семенович и его книга «Великое искусство артилле-

рии». с. 4.

1

пікнікi ў парку імператарскага палаца, у час якіх па вадзе пускалі тысячы палаючых

ліхтароў.

Гэтае свята мае старажытныя вясковыя карані і адлюстроўвала агульную тэму

ўрадлівасці. У гэты дзень у многіх абласцях пакланяліся духу, які абараняў поле ад

саранчы, а ў правінцыі Цзян жыхары, назіраючы за выхадам юнакоў за межы вескі

з паходнямі, па колеру агнёў варажылі аб надвор’i ў будучым годзе: чырвоны колер

прадвяшчаў засуху, белы – паводку.

Падрыхтоўка да свята ў гарадах пачыналася за некалькі дзён да Новага году:

адкрываліся рынкі ліхтароў, якія прываблівалі тысячы пакупнікоў. Фантазія людзей

распрацавала ліхтары разнастайных традыцыйных арыгінальных канструкцый: у

выглядзе вялікіх шароў, кубоў і іншых геаметрычных фігур, а таксама пагад, авечак,

веераў, дамоў, зайцаў, малпаў, iльвоў, драконаў і г.д. Некаторыя ліхтары дагэтуль

уяўляюць сабой цуд фантазіі, як, напрыклад, ліхтары з лёду – ледзяныя блокі, вы-

разаныя ў форме чалавека, каней, якія скачуць. Сустракаюцца ліхтары нават больш

складанай канструкцыі: напрыклад, знешняя паверхня ледзяной фігуры пакрываец-

ца маладымі парасткамі пшаніцы. Спалучэнне свежай зеляніны маладой пшаніцы і

халоднага белага святла, які ідзе скрозь лёд, стварае прыгожае відовішча.

Многазначнасць палаючых ліхтароў адлюстравана ў паўночнакітайскім павер’і,

што ў ноч на 14 чысло ліхтары гараць на вуліцы для дэманаў (душ памерлых), у

ноч на 15-е – для багоў, у ноч на 16-е – для людзей. У свята Першай ночы на рацэ

пускалі чырвоныя і жоўтыя ліхтарыкі ў форме лотаса. Гэтыя ліхтары маглі лічыцца

данінай богу ракі, або непрыкаеным душам. У той час тыя, хто жадаў сабе нашчад-

каў, вылаўліваў плывучыя ліхтарыкі: жоўты ліхтарык прадвяшчаў нараджэнне сына,

чырвоны – дачкі.

Справа гонару амаль што любой кітайскай сям’і – выставіць на агульны агляд

які-небудзь асаблівы ліхтар. У многіх раёнах людзі хадзілі па вуліцах, трымаючы ў

руках бамбукавыя шасты з ліхтарамі, альбо нават цэлай гірляндай ліхтароў.

Амаль усе распаўсюджаныя ў XIX ст. тыпы ліхтароў былі вядомыя яшчэ ў час

праўлення дынастыі Сун (960-1278). Аднак дагэтуль невычэрпная фантазія майстроў

стварае ўсё новыя і новыя ўзоры ліхтароў у выглядзе караблёў, рыб, акварыумаў.

Ствараюцца ліхтары, папяровыя цыліндры якіх верцяцца ад цяпла палаючай унутры

свечкі.

Адной з найпапулярнейшых забаў кітайцаў на свяце ліхтароў былі феерверкі.

Калі ў першыя дні сустрэчы Новага года ўспышкі шуціх і ракет былі суправаджэннем

розных цырымоній, то цяпер яны станавіліся, як i ліхтары, самастойным відовішчам

і, больш таго, – мастацтвам, меўшым мільёны прыхільнікаў.

Знаўцы адрознівалі два «стыля» феерверка: грамадзянскі і ваенны. Першы меў

уласны стрыманы, някідкі, але вытанчаны падбор колераў, другі адрозніваўся бурным

рытмам выбухаў, яскравым каскадам фарбаў, громкім гукам.

Наладжвалі феерверкі на спецыяльных памостах, звычайна пасярод плошчы.

Тут кожны аматар піратэхнікі мог прадэманстраваць сваё уменне: адна за другой

узрываліся каробкі з порахам, з якіх выляталі вогненныя букеты і стрэлы, узляталі

ўвысь рознакаляровыя ракеты, з аглушальным трэскам лопаліся гаршкі, якiя выкідвалi

на гледачоў снапы іскраў. Вялікай папулярнасцю карысталіся ракеты з двайнымі

зарадамі: першы зарад узрываўся на зямлі, другі – пасля таго як ракета ўзлятала ў

паветра. Бывалі і такія гірлянды з зарадаў, з якіх пры кожным выбуху па чарзе ўтва-

раліся розныя карціны – краявіды, гуляючыя пары, іерогліфы і да т. п.

У шэрагу раёнаў Кітая захаваўся старажытны, зафіксаваны яшчэ ў эпоху праўлен-

ня дынастыі Сун, звычай будаваць на свяце ліхтароў памосты з постацямі звяроў

1396797550

і багоў, з альтанкамі, пагадамі і іншымі спарудамі, вырабленымі з рознакаляровай

паперы, асветленай ліхтарыкамі. У Чжэцзяне на такіх памостах наладжвалі сваеа-

саблівы парад багоў, якіх прадстаўлялі дзеці ў фантастычных касцюмах, і ўсе гэта

суправаджалася феерверкамі.

Яшчэ з часоў дынастыі Хань любімым прадстаўленнем кітайцаў на свяце ліхта-

роў быў «танец дракона». На гэтае шэсце выраблялі з бамбукавых прутоў тканіны

і паперы велізарнага дракона, у якога былі залацістыя ці сінія вочы, срэбныя рогі,

упрыгожаныя чырвонымі кістачкамі, доўгая зялёная барада і асвятлёная знутры

свечкамі пастка з зубамі і чырвоным языком.

Дракона прыводзілі ў рух людзі, якiя трымалi яго на бамбукавых шастах. Цела

гэтай пачвары было асветлена шматлікімі свечкамі, усталяванымі на яго доўгiм

каркасе. Наперадзе неслі залацісты мацерчаты шар – выяву сонца, якое дракон

– сімвал воблака – імкнуўся праглынуць. Калі працэсія з пачварай u1110 ішла па вуліцы,

яе удзельнікам выносілі з дамоў грошы, а дракон у адказ рабіў даравальнікам па-

клоны. У некаторых раёнах Кітая гледачы адкрывалі агонь па дракону маленькімі

прымітыўнымі снарадамі – бамбукавымі трубачкамі, запоўненымі порахам і кавалкамі

жалеза. Дракон, у сваю чаргу, нападаў на натоўп і ў той жа час імкнуўся не трапiць

пад абстрэл. Гэтая гульня працягвалася да тых пор, пакуль дракон не развальваўся.

Урэшце, дракона спальвалі. Паколькі дракон быў сімвалам урадлівасці, агонь, за-

палены ад агня гарэўшых на ім свечак, прыносілі ў дом, што павінна было спрыяць

нараджэнню мужчын.

Яшчэ адным папулярным прадстаўленнем на Новы год быў «танец iльвоў»,

які прынеслі выхадцы з Сярэдняй Азіі і Персіі ў эпоху ранняга сярэднявечча. Фігуру

льва рабілі з прутоў і тканіны, грыву – з каноплі: неслі яе звычайна два чалавекi. У

паўночным Кітаi гледачам часта паказвалі бітву двух iльвоў, ці гульні львоў з шарам.

У правінцыі Чуансі людзі, якія насілі льва, павінны былі як мага болей часу супраць-

стаяць нападу гледачоў, якiя бамбардавалi звера хлапушкамі і петардамі.

Свята ліхтароў заканчвала пару навагодніх забаў кітайцаў. Піратэхнічныя і фе-

ерверачныя вырабы, распрацаваныя і ўвасобленыя таленавітымі майстрамі-піра-

тэхнікамі сталі адным з яскравейшых сродкаў выразнасці ў структуры разнастайных

рытуальных і забаўляльных дзей Новага года, ператварыўшы галоўнае ўсенароднае

свята кітайцаў у сапраўдную сімфонію святла і агню1.







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 522. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Виды сухожильных швов После выделения культи сухожилия и эвакуации гематомы приступают к восстановлению целостности сухожилия...

КОНСТРУКЦИЯ КОЛЕСНОЙ ПАРЫ ВАГОНА Тип колёсной пары определяется типом оси и диаметром колес. Согласно ГОСТ 4835-2006* устанавливаются типы колесных пар для грузовых вагонов с осями РУ1Ш и РВ2Ш и колесами диаметром по кругу катания 957 мм. Номинальный диаметр колеса – 950 мм...

Философские школы эпохи эллинизма (неоплатонизм, эпикуреизм, стоицизм, скептицизм). Эпоха эллинизма со времени походов Александра Македонского, в результате которых была образована гигантская империя от Индии на востоке до Греции и Македонии на западе...

Особенности массовой коммуникации Развитие средств связи и информации привело к возникновению явления массовой коммуникации...

Тема: Изучение приспособленности организмов к среде обитания Цель:выяснить механизм образования приспособлений к среде обитания и их относительный характер, сделать вывод о том, что приспособленность – результат действия естественного отбора...

Тема: Изучение фенотипов местных сортов растений Цель: расширить знания о задачах современной селекции. Оборудование:пакетики семян различных сортов томатов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия