Студопедия — Першыя крокі Піратэхнікі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Першыя крокі Піратэхнікі






У эпоху ранняга сярэднявечча вогненныя сродкі прымянялі не толькі ў свецкіх,

але і ў ваенных дзеях, дзе ўжывалі снарады як запальнага, так і светлавога дзеяння.

Карфагеняне, афіняне і рымляне пры аблозе крэпасцей выкарыстоўвалі балісты і ка-

тапульты, якія кідалі на ворага бочкі з запальнымі саставамі, а візантыйцы прымянялі

і светлавыя зарады (напрыклад, супраць славян у час аблогі г. Фесалонік (597 г.).

У выніку шматвекавых вопытаў па пошуку і удасканальванню запальных саста-

ваў піратэхніка паднялася на новы узровень. Падзеяй надзвычайнай важнасці стала

вынаходніцтва ў 668 г. ў Візантыі «грэчаскага агню», самай эфектыўнай тагачаснай

1396797550

зброі, якую стварыў механік і архітэктар Калінік з Геліяполісу (візантыйская правінцыя

на тэрыторыі сучаснай Сірыі). Грэчаскі агонь – гэта піратэхнічны састаў двух тыпаў:

першы меў якасці пораха і выкідваў з жалезных труб каменныя ядры; другі – здольны

гарэць, выдзьмухвалі з доўгіх труб для абпальвання сухапутных войск. Даследчыкі

выказваюць меркаванні, што асноўным саставам гэтага грэчаскага агню была смала

і сера, часам сала; для жыдкага грэчаскага агню дабаўлялі нафту, альбо гэты сас-

таў складаўся з нафты і негашанай вапны ці смалы і нафты. Гістарычныя дадзеныя

сведчаць, што ўжо праз пяць год пасля вынаходніцтва грэчаскі агонь скарысталі ў

марскім флоце для спальвання драўляных караблёў праціўніка. Першай яго ахвярай

стаў арабскі флот: у 673 г. ён быў поўнасцю знішчаны візантыйцамі ў марской бітве

пры Кізіке1. Яшчэ праз пяць год імператар Візантыі Канстанцін IV Паганат паспяхова

прымяніў новыя саставы баявой піратэхнікі супраць арабаў, якія асадзілі Канстанты-

нопаль. Візантыйскі імператар Леў ІІІ (717-741 гг.) у сваёй «Тактыцы» рэкамендаваў

для «грэчаскага агню» усталёўваць вогнекідальныя трубы на носе трыер (марскіх

караблёў) і гэта дало свой плён. У час араба-візантыйскай вайны (717-718 г.г.) арабскі

флот ізноў быў спалены грэчаскім агнём каля Канстантынопаля, і гэтыя звесткі не

адзінкавыя. Шырокавядомым з’яўляецца той факт, што ў 941 г. кіеўскі князь Ігар рас-

пачаў вайну супраць Візантыі. Жудасныя вынікі гэтага пахода апісаны ў «Повести

временных лет»: дзесяць тысяч караблёў Ігара высадзілі дэсант на паўночным уз-

бярэжжы Малай Азіі, але грэкі падцягнулі сілы, скінулі дэсант у мора і, скарыстаўшы

«грэчаскі агонь», спалілі рускія лодзіі. «Греки начали трубами огонь на лодьи русские

пускать. И бысть видение страшно. Тогда много людей русских сожжено и потоплено

греками, но некоторые, увидя оное, отступили и возвретися на Русь. Пришедшие же

поведали об этом насчасти от огня, его же греки на судах своих имея, пушают и гибнут

суда». Разгром быў поўны1. Грэчаскі агонь ужывалі не толькі ў ваеннай справе, але

і ў феерверках на ўрачыстых цэрымоніях, а таксама для ілюмінавання святочных

дзей. Ен з’яўляўся манаполіяй і дзяржаўнай тайнай грэкаў многія стагоддзі, а затым

стаў вядомы іншым еўрапейскім народам. Марк Грэк, які выдаў ў XIII ст. сваю працу

«Кніга аб агнях для спалення ворагаў», прыводзіць удасканалены састаў «грэчаскага

агню»: адна частка вугалю, адна частка серы і шэсць частак салетры.

У многіх гістарычных працах указваеццца, што пад уздзеяннем цесных узаема-

адносін грэкаў з арабамі грэчаскі агонь, які меў некалькі саставаў, стаў набліжацца

да пораху. Пачалося паралельнае развіццё гэтых сродкаў у двух народаў – грэкаў і

арабаў.

Арабскімі алхімікамі піратэхнічныя саставы, падобныя пораху, былі створаны

яшчэ у VIII ст. Гэтаму ў значнай ступені выгадна садзейнічалі пастаянныя войны з

Візантыяй, якія адбываліся ў гарах і нагор’ях Малай Азіі.

Ужо ў 1118 г. маўры (народнасць, якая жыла ў Паўночнай Афрыцы і засвоіла

арабскую культуру) прымянілі агнястрэльную артылерыю супраць іспанцаў пры асадзе

Сарагосы. Вядомы арабскі вучоны Недж эд Дзін Гасан Альрам напісаў каля 1290 г.

працу «Кіраўніцтва да мастацтва змагацца верхам і рознымі ваеннымі машынамі», дзе

адзначае прымяненне арабамі салетры, u1087 пораха, а таксама дае шматлікія рэцэпты з

запальнымі саставамі, якія атрымалі паэтычныя назвы і ужываліся не толькі ў баявых

дзеях, але і ў феерверках: «сонечныя промні», «луннае святло», «кветка».

Такім чынам, як бачым, развіццю піратэхнікі садзейнічала алхімія, ад якой піра-

тэхніка запазычвала эмпірычныя сумесі, выпадкова знойдзеныя пры правядзенні

розных хімічных вопытаў.

1 Прочко И.С. История артиллерии. СПб., 1994, с. 18.

10







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 459. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

ТЕРМОДИНАМИКА БИОЛОГИЧЕСКИХ СИСТЕМ. 1. Особенности термодинамического метода изучения биологических систем. Основные понятия термодинамики. Термодинамикой называется раздел физики...

Травматическая окклюзия и ее клинические признаки При пародонтите и парадонтозе резистентность тканей пародонта падает...

Подкожное введение сывороток по методу Безредки. С целью предупреждения развития анафилактического шока и других аллергических реак­ций при введении иммунных сывороток используют метод Безредки для определения реакции больного на введение сыворотки...

Философские школы эпохи эллинизма (неоплатонизм, эпикуреизм, стоицизм, скептицизм). Эпоха эллинизма со времени походов Александра Македонского, в результате которых была образована гигантская империя от Индии на востоке до Греции и Македонии на западе...

Демографияда "Демографиялық жарылыс" дегеніміз не? Демография (грекше демос — халық) — халықтың құрылымын...

Субъективные признаки контрабанды огнестрельного оружия или его основных частей   Переходя к рассмотрению субъективной стороны контрабанды, остановимся на теоретическом понятии субъективной стороны состава преступления...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.022 сек.) русская версия | украинская версия