Студопедия — Каманды праводзяць 20-мтутны хакейны матч.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Каманды праводзяць 20-мтутны хакейны матч.






Камбінаваная эстафета канькабежцаў

1. Бег у бочцы без дна.

2. Бег удвух у адным гімнастычным абручы.

3. Рух наперад у пары тварам адзін да аднаго. Адзін слізгаецца, другі адштурхваецца. Каля стойкі партнёры мяняюцца ролямі.

4. Бег у пары на "трох" нагах (дзве звязаны).

5. Рух наперад да стойкі, седзячы на санях i адштурхваючыся лыжнымі палкамі. Назад — бег з санямі.

6. Бег, штурхаючы перад сабою сані з партнёрам. Каля стойкі ўдзельнікі тура мяняюцца ролямі.

7. Бег з вядзеннем клюшкай баскетбольнага мяча.

8. Слізганне на каньках з адштурхваннем лыжнымі палкамі.

9. Чарадою ўзяўшыся за доўгую вяроўку, усе ўдзельнікі бягуць да стойк1 i назад.

Гульнёвая праграма "Снежныя забавы ";

1. "Эстафета з коромыслам";

Лiнii старту i фінішу пазначаны драўлянымі бочкамі. Удзельнікі з поўнымі вёдрамі вады на каромыслах бягуць дыстанцыю, агінаюць бочку i, вярнуўшыся на месца, перадаюць ношу наступнаму таварышу. Перамагае каманда, якая прыходзіць да фінішу першай (улўчваецца колькасць захаванай у вёдрах вады).

2. "Пінгвіны";

Удзельнікі пераадольваюць дыстанцыю хуткім крокам, заціснуўшы мяч між каленяў i залажыўшы pyкі за cпiнy. Страта мяча або папраўка яго рукамі караюцца штрафным балам. Каманда, якая прыйшла першай i атрымала найменшую колькасць штрафных балаў, перамагае.

3. "Гарадкі са снежкамі”

На снежным полі ўдзельнікі вылепліваюць фігуры. З пазначанай лініі яны кідаюць у фігуры снежкі, стараючыся разбіць i паваліць ix на снег. Кожны ўдзельнік мае права дзвюх спроб. За адну спробу ён кідае тры снежкі. Колькасць фігур абумоўліваецца загадзя. Перамагае каманда, якая затраціла менш снежак, каб паваліць фігуры.

4. "Ледзяны лабірынт";

На дыстанцыі праз аднолькавую адлегласць расстаўляюцца ледзяшы. Па ciгнaлy два ўдзельнікі, пасадзіўшы на сані трэцяга, бягуць, агінаючы "кeглi" i паваротны круг i такім жа чынам вяртаюцца назад. Перакульванне санак або падзенне ўдзельніка з санак, збітая "кегля"-лядзяш караюцца штрафным балам. Перамагае каманда, якая хутчэй пераадолела дыстанцыю. Кожнае ачко штрафу ацэньваецца як пяць штрафных секунд.

5. "Збяры снежкі";

Двум удзельнікам завязваюць вочы. На гульнёвай пляцоўцы раскіданы снежкі (10 шт.). Павярнуўшыся вакол сябе тры разы, удзельнік падыходзіць да цэнтра, бярэ снежку, даходзіць да стартавай адзнакі i кладзе яе на зямлю. Затым за другой, трэцяй i г. д. Выйграе той, хто першым справіцца з заданнем.


 

6. "Арыентаванне";

На дыстанцыі стаіць снежная баба. Удзельнік з завязанымі вачыма павінен паставіць ей на месца носа моркву. Той, хто зробіць гэта найбольш дакладна, i стане пераможцам.

7. "Чарадзейная палачка";

Удзельнікі становяцца ў круг i пад музыку перадаюць адзін аднаму лядзяш. Музыка прыпыняецца. Удзельнік, у якога ў руках апынулася ледзяная палачка, выбывае з гульні. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль не застанецца адзін удзельнік. "Чарадзейнасць" палачкі ў тым, што яна прыносіць прыз, не застаючыся ў руках пераможцы.

S. "Вясёлыя снегасакі";

Удзельнік надзяе на твар шчыльную маску i бярэ ў рукі палку. З 10 крокаў ад яго знаходзіцца снежны шар. Павярнуўшыся тры разы вакол сябе, трэба падысці да шара i адным узмахам палкі разрубіць яго напалову.

9. "Футбол на снезе";

На зямлі ляжыць снежны шар. За 10 крокаў ад яго на лініі старту — мяч. Удзельнік павінен мячом патрапіць у шар.

10. "Канатоходцы";

Удзельнік павінен прайсці на адной назе па ледзяному гарызантальнаму бервяну, несучы на падносе тры ледзяныя шарыкі. Kaлi шарык падае з падноса, удзельнік здымаецца з дыстанцыі.

11. "Пеўні";

Два удзельнікі сыходзяцца насустрач адзін аднаму па ледзяному гарызантальнаму бервяну. Залажыўшы далонь левай pyкi за cпiнy, a правую выцягнуўшы ўперад, яны павінны, пляснуўшы ею ў далонь саперніка, скінуць яго з бервяна. Пераможца працягвае шлях да канца бервяна i выйграе, калі дасягне яго, не ступіўшы на зямлю.

12. "Бег на хадулях";

На дыстанцыі праз аднолькавую адлегласць устанаўліваюцца ледзяшы. Удзельнікі становяцца на хадулі — паўтараметровыя палкі, якія маюць брускі для пастаноўкі ног. Яны павінны дайсці да фінішнай рысы, абышоўшы ледзяшы i не збіўшы ix.

13. "Снежны сувенір";

На снежным кубе ляжаць прызы. Удзельнік становіцца на адлегласці 10 крокаў ад снежнага куба, надзяе на твар шчыльную маску. Выцягнуўшы правую руку ўперад i павярнуўшыся тры разы вакол сябе, удзельнік павінен падысці да снежнага куба i пакласці на яго руку. Kaлi рука трапіла на прыз, удзельнік атрымлівае яго ў падарунак.

Матчын ручнік

На ецэне — інтэр'ер беларускай сялянскай хаты, упрыгожанай ручнікамі. На пярэднім плане сцэны, з правага боку — прызба. Інсцэніроўка пecнi "Вочы".

2 дзяўчыны.

Вечарынка каля млына,

Льюцца пecнi, гоман, жарт,

А дзяўчына ў дзяўчыны

Пад гармошку нарасхват.







Дата добавления: 2015-09-07; просмотров: 443. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Реформы П.А.Столыпина Сегодня уже никто не сомневается в том, что экономическая политика П...

Виды нарушений опорно-двигательного аппарата у детей В общеупотребительном значении нарушение опорно-двигательного аппарата (ОДА) идентифицируется с нарушениями двигательных функций и определенными органическими поражениями (дефектами)...

Особенности массовой коммуникации Развитие средств связи и информации привело к возникновению явления массовой коммуникации...

Типология суицида. Феномен суицида (самоубийство или попытка самоубийства) чаще всего связывается с представлением о психологическом кризисе личности...

ОСНОВНЫЕ ТИПЫ МОЗГА ПОЗВОНОЧНЫХ Ихтиопсидный тип мозга характерен для низших позвоночных - рыб и амфибий...

Принципы, критерии и методы оценки и аттестации персонала   Аттестация персонала является одной их важнейших функций управления персоналом...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия