Студопедия — І творчай дзейнасці людзей
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

І творчай дзейнасці людзей






 

Мастацтва як адна з форм сацыяльнай свядомасці, галін куль­ту­ры і твор­чай дзейнасці людзей знаходзіцца ў цесных узаема­су­вя­зях з іншымі па­добнымі з’явамі ў грамадстве — філасо­фіяй, на­ву­кай, этыкай і ма­рал­лю, міфалогіяй, рэлігіяй.

Цесныя ўзаемадачыненні ў мастацтва з філасофіяй. Яны су­да­кра­на­юц­ца на працягу ўсяго гістарычнага шляху развіцця мас­тац­тва. Фі­ла­соф­ская праблема сэнсу жыцця стала галоўным ма­тывам вя­лікай колькасці тво­раў мастацтва, і асабліва літаратуры. У мно­гім філасофская праблема ўза­емаадносін асобы і грамадства, вы­рашэння сацыяльных су­пя­рэч­на­сцей — таксама вечная тэма су­свет­нага мастацтва. Шэраг твораў ста­ра­жыт­най філасофскай думкі (на­прыклад, «Пір», «Іон», «Гіпій Большы» Пла­­тона), будучы філа­соф­скімі трактатамі, у якіх аб­мяркоўваюцца важ­ней­шыя праблемы быц­ця, пазнання, творчасці, маралі, па сваёй плас­тыч­на­сці, вы­раз­нас­ці, вобразнасці выкла­дання з’яўляюцца вельмі блізкімі да тво­раў мас­тацтва.

Часта мастацкія творы выступаюць у якасці важнейшых да­ку­мен­таў для навуковага аналізу і абагульненняў. Так, напрык­лад, «Ілія­да» і «Ады­сея» выкарыстоўваюцца навукай у якасці крыніцы для вывучэння над­звы­чай аддаленага ад нас па часе ан­тычнага гра­мад­ства. Творы вялікага фран­цузскага пісьменніка А. Бальзака ня­суць у сабе багаты матэрыял для вывучэння эканомікі, палітычных і пра­вавых адносін Францыі пер­шай паловы ХІХ ст. Творчасць Л. Тал­стога У. Ленін назваў «люстэркам» рус­кай рэва­люцыі».

Міфалагічныя матывы, сюжэты, вобразы практычна ўвесь час пры­сут­нічаюць у мастацтве, ўвайшоўшы ў яго творы на самых ран­ніх ста­ды­ях развіцця самога мастацтва. У прынцыпе мастацтва вы­рас­ла з мі­фа­ло­гіі. У апошнія часы ў мастацтве ўзрасла цікавасць да мі­фалогіі. Калі браць уласна мастацкую літаратуру, то аб гэтым свед­чаць творы Х. Бор­хе­са, Г. Маркеса, Ч. Айтматава і інш. пісь­мен­нікаў [37].

Яркія і змястоўна насычаныя рэлігійныя сюжэты (як правіла, біб­­лей­скія) сталі тэматычнай асновай многіх твораў выяўленчага мас­тацтва, лі­таратуры, музыкі і г. д.

Цесныя сувязі і кантакты мастацтва з навукай, філасофіяй, эты­кай і ма­раллю, міфалогіяй, рэлігіяй — гэта толькі адзін з ас­пек­таў праб­лемы яго ўзаемадачыненняў з формамі грамадскай свя­до­мас­ці, галінамі куль­ту­ры і творчай дзейнасці людзей.

Месца, роля, значэнне мастацтва ў розных сацыяльна-гіс­та­рыч­ных сі­туацыях разумеліся па-рознаму. Неаднойчы ат­рымліваў рас­паў­сю­джан­не погляд, згодна з якім мастацтва — гэта з’ява за­леж­ная, пад­на­ча­ле­ная, службовая: у адносінах да дзяр­жавы (эстэ­ты­ка Платона), да рэлігіі і ма­ралі (сярэднявечча), да данасці розуму (ра­цыяналізм класіцызму і Ас­ветніцтва), да наву­ковага пазнання (па­зітывісцкая эстэтыка), да афі­цый­най палітычнай ідэалогіі (апош­няе мела месца ў СССР, і асабліва моц­на ў 1930–1950-я гг.). Наўрад ці ёсць неабходнасць даказваць аднаба­ко­васць і гістарычную вы­чар­­панасць падобных уяўленняў, якія цяпер успры­маюцца як даг­ма­тыч­на вузкія і варожыя мастацкай культуры. З ця­гам часу ста­на­ві­ла­ся ўсё ясней, што мастацтва ва­лодае незалежнасцю (ня­хай сабе і ад­нос­най) ад іншых з’яў грамадскага і асабовага жыцця, што яно мае сваё, асаблівае пры­значэнне.

Унікальнасць, самакаштоўнасць і свабода мастацтва былі дэк­ла­ра­ва­ны нямецкай эстэтыкай рубяжа ХVІІІ–ХІХ стст. (І. Кант, іен­скія ра­ман­тыкі). Філосафы і мастакі эпохі ра­мантызму падкрэслівалі, што мас­тац­тва валодае велізарнай і ў ас­но­ве сваёй станоўчай сілай уздзеяння на ду­хоўнае жыццё асобы, гра­мадства, чалавецтва. Жывапісцы, музыканты, паэ­ты бачыліся лю­дзям таго часу правадырамі, настаўнікамі, нават пра­мы­мі за­ка­на­даў­цамі гісторыі развіцця чалавецтва. Лічылася, што яны здоль­ныя іс­тотна паўплываць на працэс развіцця грамадства, на жыццё на­­ро­даў. Безумоўна, абарона і абгрунтаванне самастойнасці мастацтва скла­­лі велізарную заслугу рамантыкаў перад гэтай важнай галіной куль­ту­ры і творчай дзейнасці людзей. Разам з тым філосафы і мас­та­кі ра­ман­тыч­най арыентацыі часам перабольшвалі магчымасці і гра­мадскую ро­лю мастацкай дзейнасці, ставячы мастацтва над ін­шы­мі формамі куль­ту­ры, грамадскай думкі і свядомасці. Яны нават ад­даліся летуценням на­конт усталявання мастакамі раю на зямлі, дэк­ларуючы свайго роду уто­пію — міф аб усемагутнасці мастацтва і яго поўным прыярытэце і пе­ра­ва­зе над іншымі формамі культуры, над жыццём у цэлым. Гэты міф ака­заў­ся жывучым. Ён працягваў існа­ваць і ў паслярамантычныя эпохі, у пры­ватнасці, у сімвалісцкай эстэ­тыцы. Абарона самастойнасці мас­тац­тва, як бачна, не­ад­на­ра­зо­ва абарочвалася яго аднабаковай апалогіяй, ча­сам нават агрэсіўнай. Іерар­хічнае ўзвышэнне мастацтва над усім, што су­пра­ваджае ча­ла­ве­чую жыццядзейнасць, абазначаецца тэрмінам «мас­тац­тва­цэнт­рызм», які так ці інакш роднасны эстэтызму — канцэпцыі, згод­на з якой эстэтычныя каштоўнасці ставяцца над усімі астатнімі.

Крытыка «мастацтвацэнтрызму» (адначасова і мастацкай твор­­часці як самакаштоўнай і непараўнальнай з ніякімі іншымі за­нят­камі чалавека і фор­мамі яго жыццядзейнасці) прысутнічае ўжо ў ра­мантычнай эс­тэ­ты­цы (Шэлінг, Вакенродэр, Жукоўскі і інш.). У ХХ ст. думкі-перасцярогі на­конт залішняй апалогіі мастацтва і мас­тац­кай дзейнасці, іх быццам бы над­звычайнага месца ў жыцці асо­бы і ўсяго грамадства выказвалі Л. Тал­стой, М. Цвятаева, А. Камю, В. Астаф’еў і многія іншыя мастакі.

Мастацтву (пры ўсім тым, што яго значэнне для чалавецтва з’яў­ля­ец­ца важным і унікальным) не патрабуецца іерархічнае ўзвы­шэн­не над ін­шымі формамі чалавечай жыццядзейнасці. Яно зна­хо­дзіц­ца ў шэрагу раў­напраўных галін (навукі, філасофіі, маралі, па­лі­ты­кі, асабістых зно­сін, навыкаў працоўнай дзейнасці і г. д.), зай­маю­чы там сваё адпаведнае мес­ца. Пры гэтым усе названыя галіны па­між сабой узаемазвязаны, у іх ёсць зоны сыходжанняў і ўзае­ма­ўплы­ваў. Для мастацкай творчасці з’яў­ля­­ецца надта нязручнай і зу­сім непатрэбнай устаноўка на яе аўтаномію (ло­зунг «чыстага мас­тац­тва»), на ізаляцыю ад жыццёвай рэальнасці.

Сапраўднае прызначэнне мастацкай твор­час­ці — даць чалавеку маг­чы­масць востра адчуць і напружана пе­ра­жыць асабістую свабоду і ад­на­ча­сова — сваю прыналежнасць быц­цю як цэламу, сваё адзінства са све­там і яго каштоўнасцямі, ста­лы­мі і вечнымі.







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 622. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

ОСНОВНЫЕ ТИПЫ МОЗГА ПОЗВОНОЧНЫХ Ихтиопсидный тип мозга характерен для низших позвоночных - рыб и амфибий...

Принципы, критерии и методы оценки и аттестации персонала   Аттестация персонала является одной их важнейших функций управления персоналом...

Пункты решения командира взвода на организацию боя. уяснение полученной задачи; оценка обстановки; принятие решения; проведение рекогносцировки; отдача боевого приказа; организация взаимодействия...

Толкование Конституции Российской Федерации: виды, способы, юридическое значение Толкование права – это специальный вид юридической деятельности по раскрытию смыслового содержания правовых норм, необходимый в процессе как законотворчества, так и реализации права...

Значення творчості Г.Сковороди для розвитку української культури Важливий внесок в історію всієї духовної культури українського народу та її барокової літературно-філософської традиції зробив, зокрема, Григорій Савич Сковорода (1722—1794 pp...

Постинъекционные осложнения, оказать необходимую помощь пациенту I.ОСЛОЖНЕНИЕ: Инфильтрат (уплотнение). II.ПРИЗНАКИ ОСЛОЖНЕНИЯ: Уплотнение...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия