Студопедия — Пазнавальны аспект мастацтва
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Пазнавальны аспект мастацтва






 

Пазнанне праз творы мастацтва пазамастацкай рэальнасці (пры­ро­ды, акаляючага асяроддзя, унутранага свету чалавека, гра­мад­­­скіх ад­но­сін) — адна з немалаважных функцый мастацтва.

Пазнавальны аспект мастацтва выяўляецца непасрэдна ў тэ­ма­ты­цы [21], якая складае неад’емны і пры гэтым фундаментальны пача­так мас­тац­кіх твораў.

Мастацкая тэматыка надзвычай складаная і шматпланавая. Іду­чы ўслед за В. Халізевым, мы будзем разглядаць яе «як су­куп­насць трох па­чат­каў. Гэта, па-першае, анталагічныя і антра­па­ла­гіч­ныя універсаліі, па-дру­гое — лакальныя (часам даволі маштабныя) куль­турна-гістарычныя з’явы, па-трэцяе — феномены індыві­дуаль­на­га жыцця (перш за ўсё — аў­тарскага) у іх сама­каштоўнасці» [22].

У мастацкіх творах увесь час адлюстроўваюцца (хоча таго аў­тар ці не) г. зв. канстанты быцця, яго фундаментальныя ўласці­вас­ці. Гэта перш за ўсё такія важнейшыя быційныя і прыродныя па­чат­кі (універсаліі), як ха­ос і космас, рух і нерухомасць, жыццё і смерць, свет і цемень, агонь і ва­­да. Усё пералічанае складае комплекс г. зв. ан­талагічных тэм мас­тац­тва.

Шматстайны таксама і антрапалагічны аспект мастацкай тэ­ма­тыкі. Ён уключае ў сябе, па-першае, уласна духоўныя пачаткі ча­ла­вечага быц­ця з іх антыноміямі (адчужанасць і прыналежнасць, гор­дасць і па­кор­лі­васць, грахоўнасць і праведнасць, жаданне ства­раць ці разбураць, і г. д.); па-другое, сферу інстынктаў, звязаных з ду­шэўна-цялеснымі памк­нен­ня­мі чалавека, куды адносяць лібіда, імк­ненне да ўлады, матэрыяльных благ, прэстыжных рэчаў, кам­фор­ту і г. д.; па-трэцяе, тое ў людзях, што вы­значаецца іх палавой пры­належнасцю (мужчынскасць, жаноцкасць) і ўзрос­там (дзя­цін­ства, юнацтва, сталасць, старасць); і, нарэшце, па-чац­вёр­тае, гэта над­эпахальныя сітуацыі чалавечага жыцця, гістарычна ўстой­­лівыя фор­мы існавання людзей (праца і адпачынак, будні і святы, кан­ф­­лікт­ныя і гарманічныя пачаткі рэальнасці, мірнае жыццё і войны ці рэ­­валюцыі, жыццё ў сваёй краіне ці на чужыне і г. д.).

Пералічаныя, а таксама некат. інш. быційныя пачаткі, пры­хо­дзя­чы ў мас­тацтва, складаюць багаты і шматпланавы комплекс г. зв. «веч­ных» тэм, мно­гія з якіх архетыпічныя і бяруць свае вытокі ў мі­фа­ла­гічнай архаіцы. Гэ­тая грань мастацкай творчасці з’яўляецца зда­быт­кам усіх краін і эпох. Яна выступае альбо ў якасці цэн­тру, ядра твора, альбо прысутнічае ў ім пад­спудна. А можа нават і не ўсведамляцца аўтарам (г. зв. «міфалагічны пад­тэкст»).

Побач з універсаліямі ўсяленскага, прыроднага і чалавечага быц­ця (і ў не­парыўнай сувязі з імі) мастацтва ўвасабляе таксама куль­турна-гіс­та­рыч­ную рэальнасць у яе шматпланавасці і багацці.

Так, мастацтвам спасцігаюцца і перадаюцца рысы плямёнаў, на­ро­даў, нацый, рэлігійных канфесій, уласцівасці дзяржаўных утва­рэн­няў і буй­ных геаграфічных рэгіёнаў, якія маюць пэўную куль­турна-гіс­та­рыч­ную спецыфіку (напрыклад, Заходняя і Усходняя Еў­ро­па, Далёкі і Блізкі Усход, Лацінская Амерыка і г. д.). Рэцыпіенты мас­тацтва даведваюцца пры гэтым аб асаблівасцях свядомасці (мен­та­літэту) таго альбо іншага на­рода, нацыі, іх культурных тра­ды­цыях, формах зносін, бытавым укла­дзе, рытуальна-абрадавых дзейс­твах, этыкеце і г. д.

Істотным звяном мастацкай тэматыкі становяцца таксама з’явы гіс­та­рычнага часу. Мастацтва ўсё больш і больш засвойвае жыц­цё народаў, рэ­гіёнаў і ўсяго чалавецтва ў яго дынаміцы. Яно праяў­ляе цікавасць да мі­нулага, часам вельмі далёкага. Сюды мож­на аднесці быліны, эпічныя пес­ні, балады, гістарычную дра­ма­тур­гію і раманістыку. Прадметам мас­тац­кага пазнання становіцца так­са­ма і будучае (жанры утопіі і ан­ты­уто­піі). Але найбольш важнай для мастацтва з’яўляецца сучаснасць. Яна па­вінна выступаць для творцы ў якасці першачарговай тэмы, нават, мож­на сказаць, свое­асаблівай «звыштэмы». Без сучаснасці няма сапраўднага і паў­­на­цэннага мастацтва.

Побач з тэмамі «вечнымі» (універсальнымі) і нацыянальна-гіс­та­рыч­ны­мі (лакальнымі, але ў той жа час надасабовымі) ў мастацтве ад­люст­роў­ваецца таксама і непаўторны, надзвычай індывідуальны ду­хоўна-бія­гра­фічны вопыт саміх аўтараў. Пры гэтым мастацкая твор­часць вы­сту­пае як самапазнанне. Дадзены бок тэматыкі мас­тац­тва В. Халізеў пра­па­нуе імянаваць «экзістэн­цыяльным» [23]. Асабліва моц­на экзістэнцыяльны па­чатак выяўляецца ў творах спавядальна-аў­табіяграфічнага характару. Мас­тацкае самапазнанне і ад­люст­ра­ван­не аўтарскіх экзістэнцый, бе­зу­моў­на, дамінуе ў лірыцы, якая з’яў­ляецца пераважна аўтапсіхалагічнай. Аса­бісты і аўта­біягра­фіч­ны пласты мастацкай тэматыкі з’яўляліся аб’ек­там асаблівай увагі прад­стаўнікоў біяграфічнага метаду (Ш. Сент-Бёў і інш.). На іх так­са­ма рабілі пэўную стаўку прадстаўнікі імпрэ­сія­ніс­тыч­най крытыкі ў асо­бах Р. дэ Гурмона, І. Аненскага, Ю. Айхенвальда і інш.

Ёсць у складзе мастацкай тэматыкі яшчэ адзін бок. Мастацтва ча­сам за­сяроджваецца на самім сабе. Аб гэтым сведчаць, па-першае, лі­та­ра­тур­ныя творы аб мастаках і іх тварэннях, такія, напрыклад, як «Па­куты ма­ла­дога Вертэра» І.В. Гётэ, «Егіпецкія ночы» А. Пуш­кі­на, «Партрэт» М. Го­­галя, «Майстар і Маргарыта» М. Булгакава, «Док­тар Фаустус» Т. Ма­на і інш. Па-другое, у шэрагу твораў сты­лі­за­цый­нага і парадыйнага ха­рактару ўвага аўтараў засяроджваецца на папярэдніх славесна-мас­тац­кіх формах.

Абазначаныя намі аспекты мастацкай тэматыкі не ізаляваны адзін ад аднаго. Яны актыўна ўзаемадзейнічаюць і здольныя скла­даць цэлыя тэ­матычныя «сплавы».

Тэматыка з яе шматлікімі гранямі можа ўвасабляцца ў творы ад­кры­та, напрамую, праграмна, экспліцытна альбо апасродкавана, ус­косна, пад­тэкстава, імпліцытна (абодва тэрміны — «экс­плі­цыт­на» і «ім­плі­цыт­на» — належаць В. Халізеву [24]). Другі, імпліцытны від ува­саб­лення тэ­ма­ты­кі, даволі часта выкарыстоўваецца паэтамі.

Як бы падсумоўваючы, зазначым, што важнейшую тэму, на­ват, мож­на сказаць, «звыштэму» мастацтва складае чалавек у самых роз­ных пра­явах яго быцця. Тут і універсальныя (антрапалагічныя) улас­цівасці і якас­ці чалавека; і рысы, сфарміраваныя культурнай тра­дыцыяй і ака­ля­ю­чым асяроддзем; і непаўторныя індывідуальныя па­чаткі. Спасцігаючы «ча­лавечую рэальнасць» і ўвасабляючы эс­тэ­тыч­ную сутнасць быцця, мас­тацтва настойліва імкнецца пазбегчы абст­рак­цый, якімі карыстаюцца на­вука і філасофія.

Завяршыць размову пра пазнавальны аспект мастацтва ха­це­ла­ся б вы­сновай І. Волкава, які піша, што «пры ўсім аграмадным значэнні па­зна­­­валь­най функцыі мастацтва яна не вычэрпвае яго сутнасці. Больш та­го, бу­ду­чы ў той альбо іншай меры заўсёды характэрным для мастацкай твор­­ча­сці, пазнанне не з’яўляецца разам з тым яго са­ма­мэтай. Яно пад­на­ча­лена ў мас­тацтве больш агульнай яго мэце — ажыц­цяўленню пашы­ра­ных кан­к­рэтна-пачуццёвых зносін людзей са светам і яго духоўна-аса­бо­ва­му за­сваенню» [25].







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 636. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Потенциометрия. Потенциометрическое определение рН растворов Потенциометрия - это электрохимический метод иссле­дования и анализа веществ, основанный на зависимости равновесного электродного потенциала Е от активности (концентрации) определяемого вещества в исследуемом рас­творе...

Гальванического элемента При контакте двух любых фаз на границе их раздела возникает двойной электрический слой (ДЭС), состоящий из равных по величине, но противоположных по знаку электрических зарядов...

Сущность, виды и функции маркетинга персонала Перснал-маркетинг является новым понятием. В мировой практике маркетинга и управления персоналом он выделился в отдельное направление лишь в начале 90-х гг.XX века...

Почему важны муниципальные выборы? Туристическая фирма оставляет за собой право, в случае причин непреодолимого характера, вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения общего объема и качества услуг, в том числе предоставлять замену отеля на равнозначный...

Тема 2: Анатомо-топографическое строение полостей зубов верхней и нижней челюстей. Полость зуба — это сложная система разветвлений, имеющая разнообразную конфигурацию...

Виды и жанры театрализованных представлений   Проживание бронируется и оплачивается слушателями самостоятельно...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия