Студопедия — Паэтыка як навуковая дысцыпліна
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Паэтыка як навуковая дысцыпліна






3.1.1. Сутнасць паэтыкі.

Як мы ўжо гаварылі (гл.: 1.1. Сістэма ведаў пра літаратуру), паэ­ты­ка (ад грэч. poiētikē — паэ­тыч­нае мас­тацт­ва) — гэта дыс­цып­лі­на, якая вы­ву­чае ст­рук­ту­ру, ха­рак­тэр­ныя асаб­лі­вас­ці і змяс­­тоў­насць літаратурна-мастацкай фор­мы. Звернем увагу на слова «змястоўнасць», паколькі большасць вызначэнняў (адпаведна – і даследаванняў) паэтыкі абмяжоўваецца толькі структурай, характэрнымі асаблівасцямі літаратурна-мастацкай формы. У той жа час вызначыць кампаненты паэтычнай (у шырокім сэнсе слова) формы – толькі палова справы літаратуразнаўца. Трэба імкнуцца спасцігнуць сэнсавыяўленчае значэнне тых ці іншых т. зв. мастацкіх сродкаў.

Гаворачы пра значэнне ведаў у галіне паэтыкі не толькі для літаратуразнаўства, але і для агульнай культуры ўвогуле, яшчэ ў па­чат­ку 20-х гадоў ХХ ст. вя­до­мы рус­кі лі­та­ра­ту­раз­на­вец В. Жырмунс­кі слуш­на падк­рэс­лі­ваў­: «Паэ­ты­ка, як уся­­лякая на­ву­ка пра мастацтва, мо­жа адыг­ры­ваць іс­тот­ную прак­тыч­ную ро­лю ў мас­тац­кім выхаван­ні, а та­му яна ака­жа падт­рым­ку і лі­та­ра­тур­на­му кры­ты­ку, і пе­да­го­гу, і на­ват, ка­лі хо­ча­це, «ін­тэ­лі­гент­на­му чы­та­чу», вы­хоў­ваю­чы ў ім ува­гу да мас­тац­кіх асаб­лі­вас­цей лі­та­ра­тур­на­га тво­ра, аб­васт­раю­чы і паг­лыб­ляю­чы мас­тац­кую ўсп­ры­­маль­насць». Відавочна, не толькі тэарэтычнымі, але і названымі практычнымі задачамі абумоўлена зацікаўленасць пытаннямі паэтыкі яшчэ ў глыбокай старажытнасці, у прыватнасці, на Усходзе (Індыя, Кітай, Японія) і ў антычным свеце (Старажытная Грэцыя, Рым). Прычым, зацікаўленасць гэта вынікла і ўвасобілася ў фундаментальных працах незалежна адны ад другіх. Так, у Старажытнай Індыі задумваліся над пэўнымі чыннікамі, якія выклікаюць тое ці іншае эстэтычнае пачуццё пры ўспрыманні літаратурнага твора. Пачуццёвыя ўзбуджальнікі размяжоўвалі на асноўныя (персанажы) і дапаможныя (абставіны часу і месца дзеяння, з'явы прыроды). Узнікненне еўрапейскай паэтыкі адносіцца да 5—4 ст. да н. э. Яна пачынаецца вучэннямі сафістаў, працамі Платона, «Паэтыкай» («Пра паэтычнае мастацтва») Арыстоцеля, «Пасланнем да Пізонаў» Гарацыя і інш., у якіх гаварылася пра сутнасць мастацтва слова ўвогуле, пра тэорыю мíмесісу (пераймання), кáтарсіс (своеасаблівае «ачышчэнне» з дапамогай драматычных твораў), пра падзел мастацкай літаратуры на тры роды (лірыку, эпас і драму) і г. д. Пры гэтым паэтыка як мастацтва «пераймання» выразна аддзялілася ад рыторыкі як мастацтва «пераканання». У сваю чаргу, развагі на тэму «што пераймаць» і «як пераймаць» прывялі да разумення зместу і формы мастацкіх твораў. Змест вызначаўся як «перайманне падзей сапраўдных і прыдуманых», у адпаведнасці з чым вылучаліся «гісторыі» (аповед пра сапраўдныя падзеі -- у гістарычных паэмах), «міфы» (традыцыйныя сказанні, увасобленыя з творах эпічных і трагедыях) і «вымыслы» (сюжэты арыгінальныя, што распрацоўваліся ў камедыях). Форма звычайна вызначалася як «маўленне з дапамогай вершаванага памеру» і яе адносілі да рыторыкі, якая даследавала «адбор слоў», «спалучэнне слоў» і «ўпрыгожанне слоў» (тропы і фігуры з дэталёвай іх класіфікацыяй). У сённяшнім літаратуразнаўстве гэта адгукнулася вывучэннем гукавой, слоўнай і вобразнай структуры мастацкіх тэкстаў. У прыватнасці, аб'ект гукавога аспекту даследавання – фоніка (алітэрацыі, асанансы, рыфмы) і рытміка, метрыка і строфіка, чым займаецца вершазнаўства. Слоўны ўзровень (асаблівасці лексікі, марфалогіі, сінтаксісу) вывучае ў асноўным літаратурная стылістыка. Вобразны лад, да якога належаць персанажы, матывы, сюжэты, мастацкія дэталі, рэчы, прадметы, увасабляецца ў паняццях топікі (традыцыйны тэрмін), тэматыкі (Б. Тамашэўскі) ці ўласна паэтыкі (Б. Ярхо). Пры гэтым улічваецца як тып літаратурна-мастацкага маўлення (вершаваны ці празаічны), так і від слоўнага мастацтва (паэзія ці проза). У паэзіі перавага надаецца фоніцы і рытміцы, у прозе – сюжэту і кампазіцыі, з тропаў у паэзіі звычайна пераважае метафара, у прозе – метанімія і г.д.

Антычная паэтыка, у адрозненне ад рыторыкі, не была нарматыўнай. Стала яна такой у часы Срэдневякоўя і Адраджэння, калі напісанне вершаў на лацінскай мове ўвайшло ў школьнае еўрапейскае навучанне і з'явілася неабходнасць, на аснове антычных традыцый, стварыць пэўны звод уніфікаваных правілаў. Так узніклі працы М. Г. Віда «Мастацтва паэтыкі» (1527), П. дэ Рансара «Паэтычнае мастацтва» (1555), Ю. Ц. Скалігера «Сем кніг паэтыкі» (1561) і інш. Канчаткова ж паэтыка аформілася ў нарматыўную сістэму асобных прадпісанняў (у прыватнасці, пра тры «шцілі» ў літаратуры, адзінства часу, месца і дзеяння ў драматычных творах і інш.) у эпоху класіцызму, што замацавалася выхадам кнігі Н. Буало «Паэтычнае мастацтва» (1674). Аднак змены ў грамадскім жыцці, спробы тэарэтычнага асэнсавання не толькі паэзіі, але і прозы, працы асветнікаў (Г. Э. Лесінг, Д. Дзідро), развіццё філасофскай думкі (Г.В.Ф. Гегель), гістарычных ідэй (Дж. Віко, І. Г. Гердэр), узнікненне рамантызму, які звярнуў увагу і на фальклор, і на празаічныя віды слоўнага мастацтва, на індывідуальнае самавыяўленне мастака (Ё.В.Гётэ, браты Ф. і А. Шлегелі, Ф. Шылер) – усё гэта нанесла смяротны ўдар нарматыўнай паэтыцы класіцысцкага тыпу. Пахаваць нарматыўнасць ранейшай паэтыкі дапамаглі і працы рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў В. Бялінскага («Раздзяленне паэзіі на роды і віды», 1841), М. Дабралюбава, М. Чарнышэўскага, А. Герцэна, выказванні пра літаратуру А. Пушкіна, М. Гогаля, І. Тургенева, Л. Талстога і інш. У другой палове ХІХ ст. у Расійскай імперыі арыгінальныя канцэпцыі паэтыкі распрацавалі А.Патабня і А. Весялоўскі.

Пэў­ны ўк­лад у раз­віц­цё паэтыкі ўнес­лі ву­чо­ныя Бе­ла­ру­сі. Яшчэ ў XVI—XVIII стст. пільную ўвагу паэтыцы ўдзялілі вык­лад­чы­кі брац­кіх школ і езуіц­кіх ка­ле­гій, дзе аба­вяз­ко­ва вы­ву­ча­ла­ся тэх­ні­ка вер­ша­ван­ня. Лаўрэццій Зі­за­ній (1550—1634) у кні­зе «Грам­ма­ті­ка сло­венс­ка съвершенного искуства осми частій слова» (Віль­ня, 1596) упер­шы­ню ва ўс­ход­ніх сла­вян сціс­ла па­даў тэо­рыю па­бу­до­вы вер­ша. Грун­тую­­чы­ся на пра­ві­лах ан­тыч­на­га вер­шаван­ня, ён да­ваў тлума­чэн­ні мет­ра, ста­пы, ас­ноў­ных вер­ша­ва­ных па­ме­раў­, ха­рак­та­ру дэкламацыі, звяр­нуў ува­гу на рыф­му (ча­го не бы­ло ў ан­тыч­ным вер­шы). Мялецій Смат­рыц­кі (1577—1633) у сваім падручніку «Грам­матики сло­вен­ск­ия правиль­ная син­таг­ма…» (Еўе, цяпер г. Вевіс, Літва, 1618--1619) імкнуў­ся пе­ра­нес­ці за­ко­ны ан­тыч­на­га (мет­рыч­на­га) вершаван­ня на ўсходнеславянскую паэ­зію, звярнуў увагу на прасодыю. Най­­вы­шэй­шае да­сяг­нен­не тэа­рэ­ты­ка-лі­та­ра­тур­най дум­кі Беларусі, Літвы і Польшчы XVII ст. — трактаты (на ла­цінс­кай мо­ве) па паэтыцы, рыторыцы і міфалогіі Мацея Казіміра Сарбеўскага (1595—1640) «Пра дас­ка­на­лую паэ­зію», «Своеасаблівасць лірыкі», «Пра вартасці і недахопы элегіі», «Пра трагедыю і камедыю», «Пра вытанчанасць і даступнасць», «Пра фігуры думкі» і інш., у ас­но­ву якіх ляг­лі лек­цыі, пра­чы­та­ныя ім у По­лац­кім (1618—1620, 1626—1627) і Нясвіжскім езуіцкіх калегіумах і ў Віленскай езуіцкай акадэміі (1620—1622, 1628—1635). М.К. Сар­беў­с­кі прый­шоў да ары­гі­наль­ных выс­ноў пра сут­насць лі­та­ра­ту­ры, яе мес­ца ся­род роз­ных ві­даў мас­тацт­ва, пра суад­но­сі­ны фор­мы і змес­ту, кампанен­ты фор­мы, пра паэ­тыч­ныя жан­ры і інш. Нар­ма­тыў­ная паэтыка М.К. Сар­беў­с­ка­га паяд­на­ла тэа­рэ­тыч­ныя па­ла­жэн­ні эпо­хі Ад­ра­джэн­ня і Ба­ро­ка, выз­на­чы­ла кі­ру­нак да­лей­ша­га раз­віц­ця на­ву­кі пра лі­та­ра­ту­ру і са­мой мас­тац­кай лі­та­ра­ту­ры Бе­ла­ру­сі. У 1786 г. у Ма­гі­лё­ве на лацінскай мове выйш­ла кні­га Феафана Пракаповіча «De arte poetica» («Пра мас­тацт­ва паэ­зіі», напісана ў 1705 г.), у якой абг­рун­тоў­ва­лі­ся прын­цы­пы кла­сі­цыз­му. Дзевятнаццатае ста­год­дзе не па­кі­ну­ла знач­на­га сле­ду ў бе­ла­рус­кай паэтыцы. Най­боль­шую знач­насць маюць хі­ба што вы­каз­ван­ні Яна Ча­чо­та пра сі­ла­ба-та­ніч­ны верш і Iвана На­со­ві­ча -- пра на­род­нае вер­шаван­не. На па­чат­ку XX ст. да паэтыкі звяр­нуў­ся Максім Багдановіч. Яго мер­ка­ван­ні пра ед­насць фор­мы і змес­ту, пра санет, т. зв. наву­ко­вую паэ­зію і інш. ме­лі і маюць прын­цы­по­вае зна­чэн­не для тэо­рыі беларус­ка­га вер­ша­ва­на­га сло­­ва. Бе­ла­рус­кая паэтыка папоўнілася ў 20-я гады ХХ ст. пра­ца­мі Аляксандра Ваз­ня­сенс­ка­га «Паэ­ты­ка М. Баг­да­но­ві­ча» (Коў­на, 1926), Яўгена Ба­­ры­чэў­с­ка­га «Тэо­рыя са­не­ту» і «Паэ­ты­ка лі­та­ра­тур­ных жан­раў» (Мінск, 1927), грун­тоў­ным ар­ты­ку­лам Уладзіміра Ду­­боў­кі «Рыф­ма ў бе­ла­рус­кай на­род­най твор­час­ці» (1927) і інш. Пы­тан­ні паэтыкі так ці інакш зак­ра­на­лі­ся ў «Гісторыі беларускае літаратуры» Максіма Гарэцкага (Вільня, 1920; у яе 3-е выданне, што выйшла ў 1924 г., быў уключаны і невялікі літаратуразнаўчы слоўнік – «Назваслоўе»), у та­кіх даследаваннях, як «Бе­лару­сы» (вып.1—7, 1903—1922) Яўхіма Карс­ка­га, «Бе­ла­рус­кая дра­ма­тур­гія» (Мінск, 1928) Iвана За­мо­ці­на, «На­ры­сы гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры» (Мінск, 1928) Міхаіла Пія­ту­хо­ві­ча і інш. Панаванне ў савецкім літаратуразнаўстве вульгарнага сацыялагізму ў 1930-1950 гг. не спрыялі вывучэнню формы літаратурна-мастацкіх твораў. Паняцце і нават само слова «паэтыка» (як і «генетыка») было амаль цалкам выцеснена з літаратуразнаўчага ўжытку. Дас­ле­да­ван­ні па паэтыцы (як і рэабілітацыя самога тэрміна) па­ча­лі­ся з 60-х гадоў ХХ ст. З гэ­та­­га ча­су ў Бе­ла­ру­сі па­чы­наец­ца вы­ву­чэн­не мет­ры­кі і рыт­мі­кі вер­ша (Iван Раль­ко, Мікола Грын­чык, Вячаслаў Ра­гой­ша, Ала Ка­­ба­ко­віч, Віктар Ярац, Уладзімір Сла­вец­кі), яго кам­па­зі­цый­­ных асаб­лі­вас­цей і слоў­на-паэ­тыч­най воб­раз­нас­ці (Алесь Яс­ке­віч, Янка Шпа­коў­с­кі), метафары і сімвала (Ірына Шаўлякова-Барзенка). Дас­лед­чы­кі звяр­таюц­ца да паэтыкі асоб­ных жан­раў­: пры­ка­зак і пры­ма­вак (Мікола Ян­коў­с­кі), за­га­дак (Ніл Гі­ле­віч), пе­сень (Ніл Гілевіч, Арсен Ліс, Лія Са­ла­вей, Валянціна Коў­тун), дзі­ця­ча­га фаль­к­­ло­ру (Галіна Бар­та­шэ­віч). З’я­ві­лі­ся так­са­ма спе­цыяль­ныя дас­ле­да­ван­ні пра паэтыку Максіма Тан­ка (Вячаслаў Ра­­гой­ша), М. Баг­да­но­ві­ча (Ала Ка­ба­ко­віч), А. Разанава (Ганна Кісліцына), Р. Барадуліна (Алесь Дуброўскі), не­ка­то­рых ін­шых пісь­­мен­ні­каў (калектыўнае даследаванне «Стыль пісь­мен­ні­ка». Мінск, 1974). Вый­ш­ла не­каль­кі ву­чэб­ных да­па­мож­ні­каў па агуль­­най паэтыцы для сту­дэн­таў і школь­ні­каў­: «Ос­но­вы со­ветс­ко­го ли­те­ра­ту­ро­ве­ден­ия» Iвана Гу­та­ра­ва (2-е выд. Мінск, 1967), «Уво­дзі­ны ў лі­та­ра­ту­раз­наў­ст­ва» Мі'хася Ла­за­ру­ка і Алены Лен­су (2-е выд. Мінск, 1982), «Воп­ро­сы тео­рии ли­те­ра­ту­ры» Мікалая Пал­кі­на (2-е выд. Мінск, 1979), «Прак­ты­кум па ўво­дзі­нах у лі­та­ра­ту­раз­наў­ст­ва» Аляксея Май­сей­чы­ка (Мінск, 1980). Ст­во­ра­на не­каль­кі лі­та­ра­ту­раз­наў­чых слоў­ні­каў­: «Ка­рот­кі лі­та­ра­ту­раз­наў­чы слоў­нік» Алеся Ма­ка­рэ­ві­ча (2-е выд. Мінск, 1969), «Слоў­­нік лі­та­ра­ту­раз­наў­чых тэр­­мі­наў» Міхася Лаза­ру­ка і Алены Лен­су (2-е выд. Мінск, 1996), «Паэтычны слоўнік» (3-е выд. Мінск, 2004) і «Тэорыя літаратуры ў тэрмінах» (Мінск, 2001) Вячаслава Рагойшы. Бе­ла­рус­кая паэтыка раз­ві­ваец­ца ў рэ­чы­шчы ўсёй еўра­пейскай паэтыкі, якая стаіць сёння на мя­жы эс­тэ­ты­кі, літаратраз­наў­ст­ва, моваз­наў­­ст­ва, вы­ка­рыс­тоў­вае асоб­ныя па­ла­жэн­ні ма­тэ­ма­ты­кі, кі­бер­не­ты­кі, тэо­рыі ін­фар­мацыі, се­міё­­ты­кі. Ад­нак адзі­ная ме­то­ды­ка даследаван­ня яшчэ не вып­ра­ца­ва­на. Большасць вучоных, аба­­пі­раю­чы­ся на дасяг­нен­ні гу­ма­ні­тар­ных і дак­лад­ных на­вук, выс­ту­паюць суп­раць схе­ма­ты­за­цыі жы­вых лі­та­ра­тур­ных з’яў­, што на­зі­раец­ца ў су­час­ным ст­рук­ту­ра­ліз­ме, імкнуцца вы­ву­чаць эле­мен­ты фор­мы неад’ем­на ад змес­ту тво­ра.

Пытанні для самаправеркі:







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1095. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Кран машиниста усл. № 394 – назначение и устройство Кран машиниста условный номер 394 предназначен для управления тормозами поезда...

Приложение Г: Особенности заполнение справки формы ву-45   После выполнения полного опробования тормозов, а так же после сокращенного, если предварительно на станции было произведено полное опробование тормозов состава от стационарной установки с автоматической регистрацией параметров или без...

Измерение следующих дефектов: ползун, выщербина, неравномерный прокат, равномерный прокат, кольцевая выработка, откол обода колеса, тонкий гребень, протёртость средней части оси Величину проката определяют с помощью вертикального движка 2 сухаря 3 шаблона 1 по кругу катания...

Что такое пропорции? Это соотношение частей целого между собой. Что может являться частями в образе или в луке...

Растягивание костей и хрящей. Данные способы применимы в случае закрытых зон роста. Врачи-хирурги выяснили...

ФАКТОРЫ, ВЛИЯЮЩИЕ НА ИЗНОС ДЕТАЛЕЙ, И МЕТОДЫ СНИЖЕНИИ СКОРОСТИ ИЗНАШИВАНИЯ Кроме названных причин разрушений и износов, знание которых можно использовать в системе технического обслуживания и ремонта машин для повышения их долговечности, немаловажное значение имеют знания о причинах разрушения деталей в результате старения...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия