Студопедия — Пра маю старую хатку
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Пра маю старую хатку






Бачу вербы роднай вёскі,

Берагі рачулкі бачу.

Тут пазнаў я шчасця росквіт,

Боль ад першае няўдачы.

Мацісон

 

За гарою за высокай

Леваруч дубы старыя.

Тут і Нёман цешыць вока,

Ён зялёны бераг мые.

 

А правей – як шляк, балота,

Вербалозы над дрыгвою.

А над імі і над слотай

На пяску гамоніць хвоя.

 

Паркановай трапіш вулкай

Да старой пахілай хаты.

Да зямлі яе прыгнула,

Мох страху закрыў і латы.

 

Цераз шчыліны ў драніцы

Можна немаль бачыць неба.

Гэта ўсё – мая святліца,

Лепшай мне нідзе не трэба.

 

Астракол, нібы на варце,

Каля весніц, перад ганкам.

А ў аградачцы, пры хаце,

Густалісты бэз альтанкай.

 

Перад вокнамі хаціны

Кветак, зёлак розных лешка.

Да агрэсту і маліны

Каля іх віецца сцежка.

 

Праз аградку бачыш поле,

Як плыве здалёку Нёман.

А пры шчытным астраколе

Ля вулля пчаліны гоман.

 

Тут маё ўсё ў агародзе,

Хоць убога ў ім і дзіка.

Тут я ў радасці, ў нягодзе

З рукапісам і матыкай.

 

Быццам сніцца сон цудоўны,

Так мне добра і вясёла.

Валатоўнай сілы поўны,

Пазіраю я наўкола.

 

Калі гляну на даліны

Ці на поплаў бераговы,

Ў захапленні вокам кіну

На шумлівы бор сасновы

 

Ці пушчу пагляд па хвалях,

Як рыбак на вёслах човен, –

Хараство прыносяць далі,

Пекнатою край мой повен.

 

Далягляд мой – нібы заля,

А рыбацкія хаціны,

А лясы, краса ўся ў далях –

Нібы ў залі той карціны.

 

Там аблокі над блакітам

Праплываюць ціхім статкам.

Покуль неба не закрыта –

Усё ж мая трывае хатка.

 

 

А як прыйдзе навальніца,

Абароніць дах наўдачу:

Цераз столь вада бруіцца,

Цераз сцены вецер плача…

 

 

З лесу звон сякеры чутны,

Вокал водгулле лунае.

Я вясёлы, я і смутны:

Хата будзе мне другая.

 

На старой маёй хаціне

Ўся страха амаль раскрыта.

У налецці я павінен

Жыць у новай самавіта.

 

Ах! Старую збураць хатку,

Ўсе куточкі, столь і сцены.

Дзе ж старыя дзену згадкі,

Дзе свае ўспаміны дзену!

 

Ці, бывала, цісне сэрца

Хваляваннем, сумным страхам,

Мне найлепш было сагрэцца

Пад маім збуцвелым дахам.

 

Ці, бывала, прыйдзе шчасце –

Адгукнуцца сцены рэхам.

Так пазбудзешся напасці,

А слязу прагоніш смехам.

 

Вось і прызба, вось і ганак…

Тут я слухаў напрадвесні:

Каля Нёмна ў ціхі ранак

Салавей спяваў мне песні.

 

Часам песнямі сваімі

Абуджаў ён жаль на сэрцы,

Часам сум такі узніме,

Што сляза ў слязу ліецца.

 

Неаднойчы… захапленне

Шчасным смуткам сэрца кроіць…

Але сэрцу гора меней,

Калі спогад шле другое!

 

Вось пакойчык мой самотны,

Фарбаваны ў колер цэглы.

Колькі думак тут гаротных

І прыбегла і прабегла…

 

На сцяне вяночак жыта –

Пра дажынкі ўспамінак.

Вось сафа, што пылам крыта, –

Мой ад працы адпачынак.

 

Столік мой – мая сталіца,

На стале паперак горы.

Кніжак поўныя паліцы:

Маё шчасце, маё гора…

 

А над столікам высока

Павуцінне вісне долу.

Там маё бывае вока

Ў часе думак невясёлых.

 

Павуцінне ў бляску сонца

Зіхаціць, нібы вясёлка,

Калі думку-валаконца

Я сную-складаю ў столкі.

 

Тут і комін – друг найлепшы,

Ён выносіць дым цыгарны.

Ў ім свае паліў я вершы,

Можа, часам марнатраўна…

 

Вось пакой таму для пары.

Хіба ў ім прасторы мала?

Тут бывала ява ў мары,

Думка з сэрцам размаўляла.

 

Ці стамлёны, ці знясілы

Супачыць я мог у хаце

І ў абоймах жонкі мілай,

І ля роднага дзіцяці.

 

На канапе разасланы

Дыванок, у кветы тканы.

Тут і столік для гарбаты,

Тут партрэты Банапарта…

 

Як любіў я, калі госці,

Ўсе найлепшыя суседзі,

Дадавалі весялосці

Роднай песняй пры бяседзе.

 

А яшчэ найлепш было мне

З другам шчырым, сябрам пэўным

Да паўночы ў ціхім гомане

Ўспамінаць аб задушэўным…

 

Супачыць калі ахвота, –

Мякка ў ложку, як на цэгле,

Тут жылі мае турботы,

Сны мае адгэтуль беглі…

Летуцеў я ў гэтай хаце,

Думка мару тут жахала.

На ўзгалоўе гэта, браце,

Слёз прабегла – эх! – нямала…

 

 

Спарахнееш, станеш тленам,

Хоць стаіш пакуль што, хата.

Як я ўрос у твае сцены,

Ты ў душу маю ўрасла так.

 

Што вазьму я са старое

На пярэбары да новай?

Будзе тое, ды не тое,

Хоць, мажліва, адмысловей.

 

Аднясу я ў хату тую

Стол, цыгары, узгалоўе.

Мо адновім быль старую,

А душу ўжо не адновім.

 

Цяжка ўражанняў шукаць мне

Заржавелымі вачыма.

Дзён мінулых новай хаце

Перадаць мне немагчыма.

 

Выгляд новы з новых вокан.

Тут на Нёман не зірну я

І лясоў, з другога боку,

Ціхі гоман не пачую.

 

А мой кветнік… Прэч сумоту!

Не вярнуць гадоў квяцістых…

Пра імпэт дарэмны клопат –

Трэба жыць цяпер статыстам…

 

Не вярнуць, не перайначыць!

Дай жыццю таму валету!

Па старому хай заплача…

Хвілька, хвілька… Дзе ты? Дзе ты?

15 лютага 1847, Залуча

Бусел

Зімка надходзіць, звіслі туманы,

І вецер і круціць і свішча,

На небе – цёмных хмар караваны.

Бусел узняўся і задуманы

Паплыў павольне на ржышча.

 

Сеў і клякоча, падняўшы ногу,

Дый жмурыць цёмнае вока.

Пэўне, ён думку ўздумаў глыбока,

Ужо выбірацца ў дарогу.

 

“Добра на вырай ляцець цяплейшы,

Пабачыць дзівы ў чужбіне,

Сонца над Нілам агонь яснейшы

І думаць думку пра край тутэйшы

На піраміды вяршыне.

 

А толькі… толькі ведама Богу,

Чы смерць у дарозе абміну!..

Пабачу жа Нёман і азярыну?!

Сяду ж на купцы мурогу?!

 

Я ж тут радзіўся, гдзе гэта хатка,

Шчасця знаў дзянькі нярэдкі:

Ось тут, гдзе выган і сенажатка,

Бывала, косіць касцоў грамадка,

Клякочуць жонка і дзеткі.

 

Добра ж тут была!.. Цяпер не знаю,

Чы не заплачу па згубе!

Чы, прыляцеўшы вясной з выраю,

Гняздо застану на дубе!

 

Рад бы застаўся ў гэтай старонцы,

Гдзе страх не страшыць, ні гора,

А толькі болей не грэе сонца,

Дый няма корму дзеткам ні жонцы,

Снег тут пасыпле ускора”.

 

Так пакружыўшысь думкаю шчырай,

Бусел, узняўшысь паволі,

Паплыў па небе кудысь на вырай

Шукаць і шчасця і долі.

1849

 

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 693. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Методика исследования периферических лимфатических узлов. Исследование периферических лимфатических узлов производится с помощью осмотра и пальпации...

Роль органов чувств в ориентировке слепых Процесс ориентации протекает на основе совместной, интегративной деятельности сохранных анализаторов, каждый из которых при определенных объективных условиях может выступать как ведущий...

Лечебно-охранительный режим, его элементы и значение.   Терапевтическое воздействие на пациента подразумевает не только использование всех видов лечения, но и применение лечебно-охранительного режима – соблюдение условий поведения, способствующих выздоровлению...

Разновидности сальников для насосов и правильный уход за ними   Сальники, используемые в насосном оборудовании, служат для герметизации пространства образованного кожухом и рабочим валом, выходящим через корпус наружу...

Дренирование желчных протоков Показаниями к дренированию желчных протоков являются декомпрессия на фоне внутрипротоковой гипертензии, интраоперационная холангиография, контроль за динамикой восстановления пассажа желчи в 12-перстную кишку...

Деятельность сестер милосердия общин Красного Креста ярко проявилась в период Тритоны – интервалы, в которых содержится три тона. К тритонам относятся увеличенная кварта (ув.4) и уменьшенная квинта (ум.5). Их можно построить на ступенях натурального и гармонического мажора и минора.  ...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия