Студопедия — У ТРАМВАІ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

У ТРАМВАІ






 

Карпавiч зайшоў у трамвай. У паношаным, але чыстым шэрым касцюме, на пiнжаку якога ў тры рады былi прышпiлены планкi ордэнаў i медалёў, са старым салдацкiм рэчавым мяшком. Памалу апусцiўся на краёк сядзення каля маладой жанчыны, паклаў на каленi рэчавы мяшок.

— Да вакзала, грамадзяначка, далёка? — спытаў у суседкi.

Тая не адказала.

— Не турбуйцеся — вадзiцель аб’явiць, — пачуў з другога боку лагодны жаночы голас.

Трамвай мякка пагойдваўся. Карпавiч сядзеў i думаў, што цяпер, падлячыўшыся ў шпiталi, з вялiкай ахвотаю — не, з прагаю ў сэрцы i руках — сядзе на свой трактар. Не марудзячы нiводнага дня. Зямля, поле… Душа глыбока-глыбока будзе ўдыхаць яго… Цi — не, спачатку, мусiць, ён сходзiць да Беседзi. Пастаiць там пад старой нiцай вярбою, паглядзiць на павольную плынь рэчкi, у якой так чыста i весела адлюстроўваецца блакiтнае неба…

Суседка Карпавiча, чвякаючы ротам, нешта жавала. Як бы незнарок таўханула яго локцем у бок, адхiляла ад сябе. Ён адсунуўся на самы краёк. Абапёрся абедзвюма рукамi на рэчавы мяшок, зноў з цiхай задаволенасцю падумаў: “От падрамантаваўся — i за справу. — I быццам пацвердзiў нешта: — Ага, у кабiну”.

Пасядзеў на крайку — няёмка. Падаўся трошкi да суседкi. Яна зноў яго — таўхель!

I так — некалькi разоў.

Нарэшце Карпавiчу надакучыла гэта. Ён кашлянуў у кулак, павярнуўся да суседкi.

— Ты, маладзiчка, у вёсцы была калi? — У вочы яму кiнулася, што белыя валасы жанчыны пазлямчылiся ў пасмы i льснiлiся.

— А то не. Мы шэфы. — Яна кальнула яго дзёрзкiм позiркам.

— Дык, можа, i на пашу завiтвала, дзе статак пасецца? — Карпавiч пiльна пазiраў на суседку.

— От яшчэ… мне! А што?

— Каровы на пашы наядзяцца травы-муравы i палягуць, жуйку жуюць. Малачко, значыцца, гатуюць нам. Ну, не былi б каровы… Дык не бачыла, грамадзяначка.

Жанчына ўставiлася на яго, лыпаючы начэрненымi вейкамi, перастала жаваць. Хвiлiнку няўцямна пазiрала, потым ускочыла з сядзення. Сiнiя выцертыя штаны, як нi лопнуць, абцягвалi яе клубы i ногi.

Пусцiце мяне, мне выходзiць.

Карпавiч устаў, усмiхнуўся зморшчаным карычневым тварам. Але спагадлiвыя i насмешлiвыя вочы яго не смяялiся. У iх стаiлiся горкая роспач i глыбока захаваны боль.

А. Капусцiн

 

КВЕТКІ САЛДАТА

 

У падземным пераходзе на плошчы Якуба Коласа выстраiлася шарэнга жанчын з кветкамi ў вёдрах. Да першай з iх падляцелi дзве Кацюшы, як я iх потым назваў сам сабе. Вiдаць, старшакласнiцы — у аднолькавых карычневых спаднiчках i белых блузках. Яны з захапленнем залюбавалiся алымi ружамi. Адна прыцiшана, з прыдыханнем выгукнула:

— Якое хараство-о!

Побач з iмi, нiбы вырас з-пад зямлi, стаў русявы статны салдат.

— Падабаюцца?

Кацюшы нiчога не адказалi, толькi ўважлiва, з прытоенай насцярожанасцю глянулi на яго: знаёмiцца хоча?

— Вось гэтую i гэтую, — паказаў пальцам вайсковец у вядро.

Жанчына торапка, наколькi дазвалялi яе тоўстыя вузлаватыя пальцы, адабрала ў букеце аблюбаваныя iм кветкi. Ён, як у лёгкiм паклоне, нахiлiў галаву, працягнуў iх Кацюшам:

— Калi ласка!

— Ой, што вы! — збянтэжылiся дзяўчаты. Вiдаць было, iм дужа хацелася атрымаць падарунак ад прыгожага хлопца, аднак штосьцi стрымлiвала iх.

— Калi ласка, прашу!

Яны ўзялi кветкi, i твары ўсiх трох засвяцiлiся чыстай, як ранiшняя зара на бясхмарным небе, радасцю.

Салдат павярнуўся да жанчыны:

— Колькi з мяне?

Вастраносы жаўтушны твар момант быў як застылы. Раптам на iм ажылi нейкiя рухавыя рысы.

— Нiколькi.

— Не, што вы! — запярэчыў салдат, дастаючы з кiшэнi кашалёк.

— Нiколькi, кажу, — замахала рукамi жанчына. — Няхай будзе ўсiм вам на радасць, на дабро.

Цi то яе расчулiла такая рэдкая па цяперашнiм тлумным часе чалавечая шчырасць, цi прыгадалася ёй нешта запаветнае, навек зберажонае ў сэрцы з яе далёкай маладосцi?

Нечаканы ўчынак жанчыны збянтэжыў салдата, але ён зразумеў: не возьме яна грошай, не. Ён выпрастаў плечы, наструнiўся, кiнуў руку да казырка:

— Шчыры вам дзякуй, мацi. — Павярнуўся да дзяўчат, усмiхнуўся: — Да пабачэння! — i пайшоў.

Ступаў ён цвёрдым чаканным крокам. У яго прыгожай паходцы адчувалася ўзнёслае юначае ўсведамленне мужчынскай годнасцi. Дзяўчаты праводзiлi яго ўдзячнымi замiлаванымi позiркамi. Я таксама пазiраў яму ўслед i падумаў: “Салдат беларускай армii…”

Аляксандр Капусцiн

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 760. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Задержки и неисправности пистолета Макарова 1.Что может произойти при стрельбе из пистолета, если загрязнятся пазы на рамке...

Вопрос. Отличие деятельности человека от поведения животных главные отличия деятельности человека от активности животных сводятся к следующему: 1...

Расчет концентрации титрованных растворов с помощью поправочного коэффициента При выполнении серийных анализов ГОСТ или ведомственная инструкция обычно предусматривают применение раствора заданной концентрации или заданного титра...

Измерение следующих дефектов: ползун, выщербина, неравномерный прокат, равномерный прокат, кольцевая выработка, откол обода колеса, тонкий гребень, протёртость средней части оси Величину проката определяют с помощью вертикального движка 2 сухаря 3 шаблона 1 по кругу катания...

Неисправности автосцепки, с которыми запрещается постановка вагонов в поезд. Причины саморасцепов ЗАПРЕЩАЕТСЯ: постановка в поезда и следование в них вагонов, у которых автосцепное устройство имеет хотя бы одну из следующих неисправностей: - трещину в корпусе автосцепки, излом деталей механизма...

Понятие метода в психологии. Классификация методов психологии и их характеристика Метод – это путь, способ познания, посредством которого познается предмет науки (С...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия