Студопедия — На аснове статычнага рахункаводства
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

На аснове статычнага рахункаводства






 

У практычнай уліковай дзейнасці для кіравання і кантролю балансы актываў, абавязацельстваў і капіталу пачалі выкарыстоўвацца ў канцы XIV — пачатку XV стагоддзяў. Першапачаткова балансы распрацоўваліся на падставе інвентару і прызначаліся для выяўлення капіталу і фінансавага выніку ад дзейнасці прадпрыемства. У той час балансы састаўляліся нерэгулярна, часта пасля заканчэння гаспадарчага цыклу (вытворчасці і рэалізацыі, закупкі і продажу тавараў, выплаты падаткаў, пагашэння крэдытаў, а таксама ў выпадку адкрыцця новых ўліковых кніг. Такі падыход да распрацоўкі балансу выцякаў з кансерватыўнага мыслення прадпрымальнікаў, які сфарміраваўся к таму часу ў адпаведнасці з рымскім правам.

Кіруючыся прынцыпам асцярожнасці яны лічылі, што прадпрыемства можа выкарыстаць прыбытак толькі ў выпадку яго рэальнай або мяркуемай ліквідацыі. Зыходзячы з прынцыпу асцярожнасці прыбыткі або страты прадпрыемства можна вызначыць толькі пасля яго закрыцця і забеспячэння пагашэння даўгоў. Асноўнай задачай балансу было вызначэнне маёмаснага становішча ўласнікаў з мэтай атрымання адказу на пытанне: ці дазволіць выручка ад продажу актываў атрымаць суму, патрэбную для аплаты абавязацельстваў? Выяўленне прыбытку адносілася да другараднай задачы вядзення ўліку.

Аднак з развіццём камерцыйнай дзейнасці кансерватыўны падыход рымскага права да трактоўкі фінансавага выніку ад дзейнасці прадпрыемства пачаў супярэчыць інтарэсам уласнікаў паспяхова функцыяніруючых суб'ектаў гаспадарання з безупынным працэсам дзейнасці. Уладальнікі такіх прадпрыемстваў, будучы ўпэўнены ў тым, што банкруцтва ім не пагражае, сталі выплачваць сабе ўзнагароджанне за кошт часткі атрыманага прыбытку. Для гэтага праз пэўныя адрэзкі часу праводзілася інвентарызацыя маёмасці прадпрыемства і яго абавязацельстваў, па выніках якой вызначаўся прырост уласнага капіталу. Рознасць паміж велічынямі ўласнага капіталу на канец і пачатак пэўнага капіталу на канец і пачатак пэўнага перыяду, напрыклад года. З улікам карэкціровак на суму змянення ўласнага капіталу за кошт унясення членамі таварыства дадатковых укладаў, павелічэння капіталу за кошт укладаў новых членаў таварыства і яго памяншэння пры выхадзе ўдзельнікаў са складу таварыства складала прыбытак за справаздачны перыяд.

Калі ўявіць балансавую мадэль арганізацыі на пачатак перыяду як ураўненне

 

Апцмр = Пп + Кп,

 

дзе Апцмр — актывы на пачатак перыяду па цэнах магчымай рэалізацыі

Пп —абавязацельствы на пачатак перыяду;

Кп — уласны капітал на пачатак перыяду,

то на канец перыяду гэта роўнасць парушыцца за кошт атрыманых прыбытку або страт ад гаспадарчай дзейнасці арганізацыі, якія называюцца фінансавым вынікам, а таксама змянення велічыні ўкладаў заснавальнікаў, у выніку чаго атрымаем

 

Акцмр ¹ Пк + Кп,

 

дзе Акцмр — актывы на канец перыяду па цэнах магчымай рэалізацыі;

Пк — абавязацельствы на канец перыяду.

Крыніцай прыросту актываў на канец перыяду з'яўляецца прырост капіталу за кошт указаных вышэй фактараў, што можна паказаць наступным чынам:

 

Акцмр = Пк + Кп ± DК,

 

дзе —прырост (змяншэнне капіталу за балансавы перыяд, які складваецца за наступных элементаў:

 

DК = ДУЧ + УНЧ + ІПР ± Пр(Ст),

 

дзе ДУЧ — унесеныя членамі таварыства дадатковыя ўклады;

УНЧ — павелічэнне капіталу за кошт укладаў новых членаў таварыства;

ІПР — іншыя паступленні рэсурсаў (бюджэтныя асігнаванні, дабрачынныя ўзносы і г. д.)

Пр(Ст) — прыбытак (+), страты (–), атрыманыя арганізацыяй за справаздачны перыяд.

Зыходзячы з гэтага балансавае ўраўненне на канец перыяду можна запісаць як

 

Акцмр = Пк + Кп + ДУЧ + УНЧ + ІПР ± Пр(Ст),

 

а велічыня атрыманага за балансавы перыяд прыбытку або страт вызначаецца наступным чынам:

 

Пр(Ст) = Акцмр – Пк – Кп – ДУЧ – УНЧ – ІПР.

 

Баланс актываў, абавязацельстваў і капіталу, складзены на пэўную дату на аснове даных інвентарызацыі і ацэнкі па бягучых рыначных цэнах, асноўнай мэтай якога з’яўляецца вызначэнне дастатковасці маёмасці для пагашэння крэдыторскай запазычанасці, а другараднай — вызначэнне велічыні атрыманага прыбытку або панесеных страт, называецца статычным балансам. Дапусцім, актывы арганізацыі былі адлюстраваныя па перманентнай вартасці, якая сфарміравалася пры іх набыцці або стварэнні і не змянялася на працягу ўсяго тэрміну выкарыстання канкрэтных інвентарных аб'ектаў. Для трансфармацыі ўказанага балансу ў статычны неабходна вызначыць іх вартасць па цэнах магчымай рэалізацыі, што можна зрабіць у выпадку ўзнікнення пагрозы банкруцтва экспертным шляхам.

Дапусцім, вынік такой трансфармацыі адлюстроўвае табліца 1.2. У большасці выпадкаў вартасць актываў па цэнах магчымай рэалізацыі будзе меншай за іх гістарычную або ўзнаўленчую ацэнку, па якой яны ўлічваліся на рахунках арганізацыі, паколькі не ўсё можна прадаць на рынку ўвогуле, не гаворачы ўжо аб кампенсацыі той сумы, якая была затрачана на набыццё таго або іншага аб'екта маёмасці. Гэта тычыцца ў першую чаргу асноўных сродкаў, сыравіны і матэрыялаў, а таксама каштоўных папер.







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 334. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Деятельность сестер милосердия общин Красного Креста ярко проявилась в период Тритоны – интервалы, в которых содержится три тона. К тритонам относятся увеличенная кварта (ув.4) и уменьшенная квинта (ум.5). Их можно построить на ступенях натурального и гармонического мажора и минора.  ...

Понятие о синдроме нарушения бронхиальной проходимости и его клинические проявления Синдром нарушения бронхиальной проходимости (бронхообструктивный синдром) – это патологическое состояние...

Опухоли яичников в детском и подростковом возрасте Опухоли яичников занимают первое место в структуре опухолей половой системы у девочек и встречаются в возрасте 10 – 16 лет и в период полового созревания...

Признаки классификации безопасности Можно выделить следующие признаки классификации безопасности. 1. По признаку масштабности принято различать следующие относительно самостоятельные геополитические уровни и виды безопасности. 1.1. Международная безопасность (глобальная и...

Прием и регистрация больных Пути госпитализации больных в стационар могут быть различны. В цен­тральное приемное отделение больные могут быть доставлены: 1) машиной скорой медицинской помощи в случае возникновения остро­го или обострения хронического заболевания...

ПУНКЦИЯ И КАТЕТЕРИЗАЦИЯ ПОДКЛЮЧИЧНОЙ ВЕНЫ   Пункцию и катетеризацию подключичной вены обычно производит хирург или анестезиолог, иногда — специально обученный терапевт...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия