Студопедия — Святы Кірыла Тураўскі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Святы Кірыла Тураўскі






На жаль, захавалася няшмат вестак пра дзяцінства св. Кірылы. Ягоны жыццярыс, які а.Надсан адносіць да ХІ V стагоддзя, называе будучага святога сынам багатых бацькоў. А.Мельнікаў, беручы пад увагу вялікую адукаванасць Кірылы, робіць смелую выснову, што ён мог быць нават сынам Яраслава Святаполчыча, сына Святаполка ІІ. Наўрадці так магло быць на самой справе. Тураў у ХІІ стагоддзі быў значным культурным цэнтрам: там быў біскупскі пасад і некалькі манастыроў, таму адукацыю на высокім узроўні мог атрымаць не толькі княскі сын. Аднак цалкам верагодным лічым сцвярджэнне, што аб арыстакратычным паходжанні свяціцеля сведчаць яго адметнае выхаванне і адукацыя, духоўная кар’ера і далейшыя адносіны з уладатрымальнікамі.

Няма адзінага меркавання што да даты нараджэння святога. Паводле а.А.Надсана, Кірыла нарадзіўся каля 1130 году. Мельнікаў ніжнюю граніцу нараджэння святога абмяжоўвае 1110 годам. Дакладна нам вядома толькі тое, што ў 1169 годзе Кірыла быў ужо біскупам. Пэўна, у гэтым часе ён меў ужо 40 год, а можа і больш.

Яшчэ ў маладым узросце Кірыла вырашыў прысвяціць сваё жыццё Богу і паступіў у манастыр св. Міколы. Там вёў суровае аскетычнае жыццё, поўнае малітвы і посту. Сваім ладам жыцця, пабожнасцю і, несумненна, вучонасцю, ён звярнуў на сябе ўвагу. Да Кірылы пачалі прыходзіць, каб паслухаць парады ці навукі і ён не адмаўляўся дапамагчы іншым. У сваіх павучаннях Кірыла асабліва падкрэсліваў неабходнасць унутраных цнотаў пакоры і паслухмянасці, а не вонкавага аскетызму. Аднак асабістыя схільнасці цягнулі святога да большай самоты. Пражыўшы некаторы час у манастыры, Кірыла пачаў новы подзвіг – стоўпніцтва. Жыццяпісец гаворыць, што ён “увайшоў на стоўп і там зачыніўся”. Стоўпніцтва –форма аскетычнага жыцця, распаўсюджаная на хрысціянскім усходзе V стагоддзя. Манахі, якія прагнулі самоты, будавалі сабе келлі на платформе, якая ўзвышалася над зямлёю на слупах (адсюль іх назва – стоўпнікі, па-грэцку стыліты). Кліматычныя ўмовы Беларусі не дазвалялі праводзіць класічнае стоўпніцкае жыццё, таму Кірыла, верагодна, проста зачыніўся ў стаўпападобнай вежы. Перыяд стоўпніцтва быў для Кірылы часам інтэнсіўнай духовай і інтэлектуальнай дзейнасці. Па словах жыццяпісца, святы “яшчэ больш стамляў сябе пастом і малітвамі, і паясняў шматлікія святыя пісанні”. Вельмі магчыма, што ў гэты час ён напісаў свае малітвы і каноны, а таксама творы пра духоўнае жыццё. Мельнікаў высоўвае гіпотэзу, што Кірыла ў апошнія гады манаства быў ігуменам, бо звяртаўся з павучэннямі да манахаў, акрамя таго, паводле звычая біскупам мог стаць толькі ігумен манастыра.

Так ці інакш, Кірыла быў настолькі вядомы, што, калі памёр Тураўскі біскуп Юры, князь і народ прасілі мітрапаліта прызначыць Кірылу на гэты пасад. Час біскупства стаў для яго часам напружанай душпастырскай і пісьменніцкай дзейнасці. Жыццяпісец піша, што Кірыла “працаваў шмат для Царства Божага”, напісаў “навукі на тэмы Евангельля і прарокаў, казанні на Гасподнія святы і шмат іншых твораў, карысных для душы; а таксама малітвы і пахвалы многім святым”. Заўсёды дбайны пра дабро іншых людзей, Кірыла, “напісаўшы ўсе гэтыя творы, перадаў іх Царкве, якая захавала іх да сённяшняга дня для суцяшэння і навучання верных усея Русі”.

Кірыла прымаў ўдзел у справах, якія датычылі ўсёй Кіеўскай мітраполіі. У 60-ыя гады ХІІ стагоддзя паўстаў раскол з-за нейкага Тодара, альбо Тодарца. Паводле Мельнікава, Тодарац адмаўляў вартасць манаства і ўвогуле бязжэннасці, адмяняў пост у серады і пятніцы, калі на гэтыя дні прыпадалі святы Гасподнія, а таксама на жаданне князя Андрэя Багалюбскага ўстанавіў свята Спаса і Багародзіцы 1 жніўня ў якасці галоўнага свята для сваёй еперхіі. Непасрэдна ад Канстантынопальскага патрыярха, мінуючы кіеўскага мітрапаліта Тодар подступам атрымаў прызначэнне на Растоўскі пасад (можа нават з санам архібіскупа). Кіеўскі мітрапаліт адлучыў Тодара ад Царквы і забараніў усялякія зносіны з ім. У адказ той пачаў ганенні на сваіх супраціўнікаў і адначасова прапаведаваў ерась.

Тодара падтрымліваў князь Андрэй Багалюбскі, які імкнуўся да стварэння ў сваёй дзяржаве незалежнай царкоўнай правінцыі. Але праз пэўны час князь змяніў палітыку – пачаў шукаць прымірэння з мітрапалітам, арыштаваў Тодара і паслаў яго ў Кіеў на мітрапалічы суд, дзе Тодар быў асуджаны і пакараны лютай смерцю ў траўні 1169 году.

У справе Тодарца Кірыла Тураўскі перш за ўсё бараніў біскупскую годнасць. У “Сказе пра душу і цела, альбо пра кульгавага і сляпога” ён выступае супраць тых, хто недастойна прагне біскупства. Таксама вядома, што Кірыла вёў перапіску з князем Андрэем Багалюбскім, якая, нажаль, ня знойдзеная. Магчыма, у сваіх лістах святы дакараў князя за ягоныя нягодныя ўчынкі і за разбурэнне царкоўнай еднасці.

З летапісу вядома, што на пастрыжэнні новага ігумена Кіева-Пячэрскай Лаўры Васіля ў 1182 годзе быў прысутны Тураўскі біскуп Лаўрэн. Гэта значыць, што ў гэтым годзе святога ўжо не было ў жывых, альбо, як думаюць некаторыя даследчыкі, ён адрокся ад біскупства і вярнуўся ў манастыр.

Такія нешматлікія звесткі мы маем пра жыццё святога Кірылы Тураўскага.







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 924. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Алгоритм выполнения манипуляции Приемы наружного акушерского исследования. Приемы Леопольда – Левицкого. Цель...

ИГРЫ НА ТАКТИЛЬНОЕ ВЗАИМОДЕЙСТВИЕ Методические рекомендации по проведению игр на тактильное взаимодействие...

Реформы П.А.Столыпина Сегодня уже никто не сомневается в том, что экономическая политика П...

Психолого-педагогическая характеристика студенческой группы   Характеристика группы составляется по 407 группе очного отделения зооинженерного факультета, бакалавриата по направлению «Биология» РГАУ-МСХА имени К...

Общая и профессиональная культура педагога: сущность, специфика, взаимосвязь Педагогическая культура- часть общечеловеческих культуры, в которой запечатлил духовные и материальные ценности образования и воспитания, осуществляя образовательно-воспитательный процесс...

Устройство рабочих органов мясорубки Независимо от марки мясорубки и её технических характеристик, все они имеют принципиально одинаковые устройства...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия