Студопедия — Генетычная класіфікацыя воблакаў
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Генетычная класіфікацыя воблакаў






Разнастайнасць воблачных форм паводле знешняга выгляду тлумачыцца рознымі ўмовамі іх утварэння, або паходжання (генэзіса). Па ўмовах утварэння воблакі падзяляюцца на чатыры генетычныя тыпы:

1) канвектыўныя воблакі, або вертыкальнага развіцця – утвараюцца ва ўмовах неўстойлівай стратыфікацыі паветранай масы;

2) воблакі ўзыходзячага слізгацення або франтальныя, узнікненне якіх абумоўлена фронтагенэзам;

3) воблакі ўстойлівастратыфіцыраваных паветраных мас, інакш воблакі выпраменьвання або хвалепадобныя;

4) араграфічныя воблакі.

У выніку канвектыўных рухаў пры неўстойлівым стане атмасферы ўтвараюцца кучавыя формы воблакаў (Сu, Сb) (рыс. 6.8). Канвектыўнае падняцце паветра, якое суправаджаецца адыябатычным ахалоджванем, узнікае летам над больш нагрэтымі ўчасткамі (поле, поўднёвы схіл). Над менш нагрэтымі ўчасткамі паветра апускаецца (лес, рака, возера). Канвектыўныя воблакі ўзнікаюць пры адвекцыі халодных паветраных мас на цёплую паверхню сушы і акіяна.

 

Рыс. 6.8. Схема ўзнікнення воблакаў канвекцыі

 

Зімой над халоднымі кантынентамі воблакі канвекцыі не развіваюцца, затое над акіянамі ў гэту пару іх развіццё звычайная з’ява.

Пры слабых канвектыўных токах першапачаткова ўтвараюцца кучавыя воблакі, якія пры ўзмацненні канвекцыі пераўтвараюцца ў кучава-дажджавыя.

Воблакі ўзыходзячага слізгацення ўзнікаюць на франтальнай паверхні. Гэта вельмі магутныя слаістападобныя воблакі, якія ахопліваюць тысячы кіламетраў і ўтвараюцца пры нацяканні цёплага паветра на франтальны клін халоднага паветра (рыс. 6.9).

Непасрэдна над лініяй фронта знаходзяцца самыя магутныя слаіста-дажджавыя воблакі Ns. Далей ад лініі фронта гэтыя воблакі пераўтвараюцца ў менш магутныя высокаслаістыя As, а на адлегласці некалькі сотняў кіламетраў ад лініі фронта назіраюцца перыстыя воблакі Ci, показчыкі набліжэння атмасфернага фронту.

Для халаднага фронта характэрны кучава-дажджавыя Cb і перыста-кучавыя Cc воблакі, а для фронта акклюзіі – высока-кучавыя Ac.

Хвалепадобныя воблакі--воблакі выпраменьвання. Да іх адносяцца слаіста-кучавыя Sc, высока-кучавыя Ac і перыста-кучавыя Cc, што ўтвараюцца пад слоем вышыннай інверсіі ў свабоднай атмасферы. У слаях вышыннай інверсіі, якая характэрна для антыцыклонаў, атмасфера ўстойлівастратыфіцыраваная. У межах інверсіі ўзнікаюць хвалістыя рухі паветра, дзе цёплае паветра размяшчаецца вышэй халоднага. Пры рухах цёплага паветра адносна халоднага на мяжы іх раздзела ўзнікаюць хвалі, падобныя на тыя, што паяўляюцца над морам пры наяўнасці ветру.

 

Рыс. 6.9. Цеплы (А) і халодны (Б) франты ў вертыкальнымразрэзе

 

Паветра, якое падымаецца ў грэбнях хваляў, адыябатычна ахалоджваецца, а вадзяная пара кандэнсіруецца, утвараючы адпаведнай формы воблакі (рыс. 6.10).

 

Рыс. 6.10. Утварэнне хвалістых воблакаў

 

У далінах хваляў паветра апускаецца, а вадзяная пара аддаляецца ад насычэння і воблакі не ўтвараюцца. Таму хвалепадобныя воблакі выцягнуты радамі (палосамі), паміж якімі бачны прасветы блакітнага неба.

Хвалістыя рухі паветра і ўзнікненне воблакаў можа адбывацца не толькі пад слоем вышыннай інверсіі, але таксама пры наяўнасці франтальнай інверсіі.

Араграфічныя воблакі ўтвараюцца пры падняцці паветранай масы ўздоўж горнага схіла. Звычайна гэта кучавападобныя воблакі. Аднак, пры абцяканні паветранымі масамі горных хрыбтоў могуць утварацца хвалістыя воблакі.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 534. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Краткая психологическая характеристика возрастных периодов.Первый критический период развития ребенка — период новорожденности Психоаналитики говорят, что это первая травма, которую переживает ребенок, и она настолько сильна, что вся последую­щая жизнь проходит под знаком этой травмы...

РЕВМАТИЧЕСКИЕ БОЛЕЗНИ Ревматические болезни(или диффузные болезни соединительно ткани(ДБСТ))— это группа заболеваний, характеризующихся первичным системным поражением соединительной ткани в связи с нарушением иммунного гомеостаза...

Решение Постоянные издержки (FC) не зависят от изменения объёма производства, существуют постоянно...

Разработка товарной и ценовой стратегии фирмы на российском рынке хлебопродуктов В начале 1994 г. английская фирма МОНО совместно с бельгийской ПЮРАТОС приняла решение о начале совместного проекта на российском рынке. Эти фирмы ведут деятельность в сопредельных сферах производства хлебопродуктов. МОНО – крупнейший в Великобритании...

ОПРЕДЕЛЕНИЕ ЦЕНТРА ТЯЖЕСТИ ПЛОСКОЙ ФИГУРЫ Сила, с которой тело притягивается к Земле, называется силой тяжести...

СПИД: морально-этические проблемы Среди тысяч заболеваний совершенно особое, даже исключительное, место занимает ВИЧ-инфекция...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия