Пляценне паясоў ўключае выраб паясоў у выглядзе круглых або плоскіх пляцёнак з нітак і паскаў скуры. На Беларусі найбольш пашырана пляценне паясоў на пальцах, на сцяне, на калодачцы.
Пры пляценні на пальцах на 3 сярэднія пальцы адной рукі і 2 (указальны і сярэдні) другой адзявалі па адной пятлі. Свабодным безыменным пальцам то правай, то левай рукі папераменна крайнія петлі з указальных пальцаў працягвалі ў сярэдзіну пляцёнкі. Узор «у елачку» ўтвараўся чаргаваннем каляровых нітак у петлях.
Пляценне на сцяне (на спецыяльнай раме або любых паралельных перакладзінах) выконвалі пераплятаючы нацягнутыя ніткі пальцамі (рыс. 17, а, б, в, г). Пляцёнка выпляталася адначасова з двух бакоў (пасярэдзіне ўтвараўся характэрны злучальны шоў) (рыс. 18, а). У паясах палатнянага і саржавага перапляцення пераважна бела-сіні, чырвона-фіялетавы ўзор (касыя палоскі, трохвугольнікі; характэрны для Віцебскай вобл.). Сетчатыя падоўжна-паласатыя паясы выпляталі пераважна на Палессі (рыс. 18, б).
|
|
|
|
а)
| б)
| в)
| г)
|
Рысунак 17 —Пляценне паясоў на сцяне (палатняная пляцёнка):
а) – замацаванне асновы; б) – першы рад пляцення; в) другі рад пляцення; г) – сеткаватая пляцёнка
|
Рысунак 18 — Пояс – пляценне на сцяне: а) – аднатонны пояс; б) – падоўжна-паласаты пояс
|
Пляценне на калодачцы (цыліндрычнай або прамавугольнай з адтулінай пасярэдзіне, вакол якой забіты цвічкі без галовак) падобна на вязанне пруткамі: папярэдне адзетыя на цвічкі петлі па чарзе перапляталі з рабочай ніткай (звычайна белай або чырвонай) (рыс. 19). Паясок, полы ўнутры, уяўляе сабой як бы мініяцюрную мадэль вырабу, вязанага на прутках па кругу (рукавіца, шкарпэтка) (рыс. 20). Для трываласці ўнутр пояса часам прапускалі пучок нітак. Тэхніка пляцення на калодачцы дазваляе атрымліваць нескладаныя ўзоры ў выглядзе папярочных рознакаляровых палосак.
Выпляталі таксама паясы-шнуры вязаннем вузлоў. Акрамя паясоў аналагічнымі спосабамі плялі аздобу для адзення, чапцы, пастухоўскія пугі і інш.
|
|
Рысунак 19 — Пляценне на калодачцы
| Рысунак 20 — Узоры паясоў, якія сплеценыя на калодачцы
|
|
Рысунак 21 — Ткацтва на дошчачках
|
|
Рысунак 22 — Фрагмент пояса (ткацтва на дошчачках)
|