Студопедия — Графіка Беларусі ХVІІІ стагоддзя
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Графіка Беларусі ХVІІІ стагоддзя






У гэты перыяд мастацтва гравюры (друкаваны адбітак на паперы з пласціны (дошкі), на якой нанесены малюнак) на метале дапоўнілася новымі тэхнікамі – акватынтай (тэхнічная разнавіднасць гравюры, заснаваная на пратраўліванні кіслатой металічнай дошкі праз прыліплы да яе каніфольны пыл, што надае адбітку эфект, блізкі да тонавага малюнка) і афортам (від гравюры на метале, у якой паглыбленыя элементы друкарскай формы ствараюцца шляхам траўлення металу кіслотамі), якія ў параўнанні з традыцыйным медзярытам (гравюра на медзі) валодалі большымі пластычнымі сродкамі і мастацкімі прыёмамі. Акрамя таго значна паскорылася развіццё станковых форм графікі: гістарычныя і алегарычныя кампазіцыі, генеалагічныя дрэвы, абразы, карты, гербы, партрэты, віды гарадоў. Кніжная гравюра развівалася дзякуючы дзейнасці шматлікіх друкарняў, з якіх найбольш значнымі былі друкарні Супрасльскага манастыра, Магілёўскага Богаяўленскага брацтва і Віленскай акадэміі. Сярод мастакоў, якія дабіліся ў тэхніцы металаграфікі значных поспехаў вылучаецца імя М. Вашчанкі. Партрэтнае мастацтва найбольш ярка прадстаўлена ў Нясвіжскім альбоме партрэтаў роду князёў Радзівілаў.

Супрасльскія выданні - Супрасльская друкарня існавала з пачатку 1690-х гг. да 1803 г. пры Супрасльскім Дабравечшанскім манастыры (цяпер у Польшчы). Размяшчалася ў мураваным будынку манастыра, заснаванага ў 1498 г. беларускім магнатам Аляксандрам Хадкевічам. Выпусціла больш за 100 кірылічных выданняў, у тым ліку буквары славянскай мовы, “Собрание припадков краткое и духовным особам потребное”(1722) на старабеларускай мове, першы славяна-польскі друкаваны “Лексікон”(1722), першы кірылічны помнік нотадрукавання (1697). На польскай мове выдадзены “Кароткі збор польскай гісторыі і геаграфіі”, “Трактат пра пчол”, “Асновы земляробства”, “Прыгоды Гулівера” Дж. Свіфта.

Друкарня была добра абсталявана: асноўнае абсталяванне – прас і кірылічны шрыфт – атрымалі з віленскага манастыра, выкарыстоўвалі розныя шрыфты, мастацкія ўпрыгожванні, наборны арнамент, фігурныя дрэварыты і гравюры на медзі. У 1778 г. у Супраслі быў створаны адзін з шэдэўраў кніжнай графікі – ксілаграфічны тытул да “Актоіха”, падпісаны манаграмай. Трэба адзначыць, што большасць супрасльскіх графікаў засталася невядомай. У Супраслі працаваў іераманах Антанін Грушэцкі, прафесар жывапісных майстэрняў у Кракаўскай акадэміі. Магчыма, што ён прымаў удзел у стварэнні некаторых гравюр. У сярэдзіне XVIII ст. з Супрасльскай друкарняй супрацоўнічаў гравёр Павел Комар. Вядомы тры яго працы: дзве выявы “Маці Боскай” і “Распяцце”.

Друкарня уніяцкага Дабравешчанскага манастыра была другой на тэрыторыі Рэчы Паспалітай (пасля Магілёўскай брацкай друкарні), куды звярнуліся стараверы наконт друкавання кніг. У яе дзейнасці выдзяляюць два этапы.

Першы з іх датуецца пачаткам 70-80-х гг. XVIII ст. і звязаны з імем купца М.Г. Салаўёва. За гэты час было надрукавана ўсяго некалькі кніг, але ўжо да выхаду першай кнігі ў распараджэнні друкароў мелася спецыяльна падрыхтаваная для стараверскіх выданняў арнаментыка, імітуючая маскоўскую даніканаўскую. Менавіта тады атрымалі пашырэнне буйныя кветкавыя застаўкі і канцоўкі ў стыле барока. Ілюстрацыі сустракаліся рэдка і, як правіла, змяшчаліся на фронтыспісах. Для афармлення супрасльскіх выданняў прымяняліся металагравюра і дрэварыт у адрозненні ад кніг іншых друкарняў, дзе дамінавала ксілаграфія. Пазней узор гэтай арнаментыкі быў вывезены М.Г. Салаўёвым у Варшаву. У сувязі з агульным заняпадам кнігадрукавання стараверскія кнігі выходзілі толькі ва уніяцкіх друкарнях, у тым ліку і ў Супраслі. Друкарскай справай займаліся базыльяне – прадстаўнікі аднаго з грэка-уніяцкіх ордэнаў св. Васіля Вялікага. Яны прымалі заказы старавераў, якія не толькі добра аплачвалі працу, але і бралі на сябе ўсе клопаты, звязаныя з распаўсюджаннем выданняў. Такія цесныя ўзаемаадносіны паміж супрасльскімі базыльянамі і стараверамі былі характэрны для другога этапа друкавання кніг у Супраслі.

Гэты этап прыпадае на сярэдзіну 80-х – пачатак 90-х гг. XVIII ст. і супадае з часам, калі прэфектам манастырскай друкарні быў Мялецій Ассухоўскі. Ён надаў дзейнасці друкарні ярка выражаны камерцыйны характар. У гэтыя гады ў Супраслі друкуецца вялікая колькасць свецкай літаратуры, у тым ліку і літаратуры найноўшай, прыналежнай да эпохі Асветы. Усяго на пачатак 90-х гг. XVIII ст. у Супраслі было надрукавана каля 50 стараверскіх выданняў. Сярод іх і выданні ўласна стараверскіх сачыненняў, якія, як правіла, не выдаваліся ў другіх друкарнях.

Важнай асаблівасцю супрасльскіх стараверскіх кніг было і тое, што ў іх побач са спецыяльнай, імітуючай даніканаўскую, можна знайсці і арнаментыку, якая прымянялася супрасльскімі друкарамі пры выданні кніг уніяцкіх і свецкіх, на польскай і лацінскай мовах.

Магілёўская школа - Максім Ярмалініч Вашчанка (2-я палова XVII стагоддзя -1708 г.), быў гравёрам па медзі. Яго друкарская дзейнасць звязана з Слуцкам, а потым з Магілёўскім богаяўленскім брацтвам, дзе ён працаваў у друкарні (кіраваў ёю з 1690 да 1708 гг.). Сярод яго твораў неабходна вылучыць наступные: 16 гравюр для кнігі "Манархія турэцкая, апісаная Рыко" (Слуцк, 1678 г.); 23 гравюры (1680 г.) для кнігі "Акафісты і Каноны" (Магілёў, 1693 г.) і іншыя. Вядомы Максім Вашчанка і як аўтар прадмоў да шэрагу кніг, у якіх ён раскрывае свае погляды асветніка і гуманіста.

Сын Максіма Вашчанкі Васіль (г.н. і см. невяд.) праславіўся як гравёр па дрэве. У 1694-1730 гг. ён працаваў у друкарні Магілёўскага богаяўленскага брацтва. Вядомы яго 7 падпісаных і 15 непадпісаных гравюр, што вызначаюцца абагульненай і пластычнай трактоўкай формаў. Сярод яго работ: антымінсы (арыгінальныя ўзоры станковай гравюры на дрэве, надрукаваныя на палатне), "Палажэнне ў труну Хрыста"; загалоўныя лісты ў кнігах "Дзіоптра" (1698 г.), "Неба новае" Галятоўскага, "Перла мнагацэннае" (абодва 1699 г.), "Кніга жыцій святых" (1702 г., загаловачны ліст з відам Масквы) і іншыя.

У друкарні Богаяўленчага брацтва працавалі таксама Фёдар Ангілейка (“Успенне Багародзіцы”, 1700), Мікіта Антушкевіч, Янка Стральбіцкі.

Неабходна сказаць некалькі слоў і пра адмысловы стыль магілёўскіх друкароў і гравёраў – так званае "магілёўскае барока". Гэты стыль адрозніваецца спалучэннем мясцовых элементаў з рысамі Візантыйскага мастацтва і заходне-еўрапейскага барока. Гравюры М.Вашчанкі да кніг "Дзіоптра, альбо зерцала" і "Неба новае" вылучаюцца кампазіцыйнай разнастайнасцю, пластычнасцю фігур, дакладнасцю тонкай і дробнай штрыхоўкі.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 820. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

ЛЕЧЕБНО-ПРОФИЛАКТИЧЕСКОЙ ПОМОЩИ НАСЕЛЕНИЮ В УСЛОВИЯХ ОМС 001. Основными путями развития поликлинической помощи взрослому населению в новых экономических условиях являются все...

МЕТОДИКА ИЗУЧЕНИЯ МОРФЕМНОГО СОСТАВА СЛОВА В НАЧАЛЬНЫХ КЛАССАХ В практике речевого общения широко известен следующий факт: как взрослые...

СИНТАКСИЧЕСКАЯ РАБОТА В СИСТЕМЕ РАЗВИТИЯ РЕЧИ УЧАЩИХСЯ В языке различаются уровни — уровень слова (лексический), уровень словосочетания и предложения (синтаксический) и уровень Словосочетание в этом смысле может рассматриваться как переходное звено от лексического уровня к синтаксическому...

РЕВМАТИЧЕСКИЕ БОЛЕЗНИ Ревматические болезни(или диффузные болезни соединительно ткани(ДБСТ))— это группа заболеваний, характеризующихся первичным системным поражением соединительной ткани в связи с нарушением иммунного гомеостаза...

Решение Постоянные издержки (FC) не зависят от изменения объёма производства, существуют постоянно...

ТРАНСПОРТНАЯ ИММОБИЛИЗАЦИЯ   Под транспортной иммобилизацией понимают мероприятия, направленные на обеспечение покоя в поврежденном участке тела и близлежащих к нему суставах на период перевозки пострадавшего в лечебное учреждение...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.016 сек.) русская версия | украинская версия