Студопедия — Машачка. Цяпер, дзеці, будзьце велымі ўважлівымі, таму што зараз мы з вaмi створым незвычайны лясны аркестр, у якім я буду вашым галоўным дырыжорам
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Машачка. Цяпер, дзеці, будзьце велымі ўважлівымі, таму што зараз мы з вaмi створым незвычайны лясны аркестр, у якім я буду вашым галоўным дырыжорам






Цяпер, дзеці, будзьце велымі ўважлівымі, таму што зараз мы з вaмi створым незвычайны лясны аркестр, у якім я буду вашым галоўным дырыжорам, а вы мaiмi таленавітымі ляснымі музыкантамі. Згодны?

Вось тэты гурт рабят назавем "Совы". А совы, наставіўшы вушы, шырока расплюшчыўшы вочы i сярдзіта надзьмуўшыся, сядзяць у дуплах старых дрэў, у лясным гушчары, паволі машуць крыламі i голасна крычаць у-у-у-у, у-у-у аж на ўсю цэлую музычную ноту. Паслухайце, як гэта ў ix атрымоўваецца.

(Jlecaвiк выконвае музычны уступ. Машачка пад вясёлую рытмічную мелодыю паказвае, як выконваецца галасавая партыя савы і як правільна паказаць пры дапамозе рук (крылаў) працягласць рытмічнага гучання цэлай ноты. Музычна-рытмічную падрыхтоўку дзяцей вядучыя праводзяць перад кожным вывучэннем гучання новых "партый" аркестра.)

А зараз совы-музыканты выканаюць сваю партыю разам з намі. Малайцы. Вось якія сярдзітыя совы ў нас атрымаліся, аж нам з Лесавічком страшна зрабілася.

А вось гэты гурт —"Дзікія качкі".

Качкі здаля заляцелі на маленькае лясное возера, селі на беразе i здзіўлена круцяць галоўкамі, нібыта пытаюць адна ў адной: кра-кра, кра-кра, дзе ж мы апынуліся? Такім чынам у ix атрымоўваецца палавінная музычна-рытмічная нотка. Давайце паслухаем, як выконваецца палавінная нотка... А цяпер разам са мною пакажам, як размаўляюць качкі. I як яны выконваюць пры дапамозе свaix галовак музычны малюнак палавіннай ноты. Дзякуй качкам. Вы вельмі добра выканалі сваю партыю.

А гэты гурт — "Вераб’і”.

Яны вельмі жвавыя i дапытлівыя, таму i зляцеліся з усяго лесу пацікавіцца, што ж у нас робіцца. А прыляцеўшы — забыліся, чаго хацелі, раскрылі свае дзюбкі i весела заспявалі любімую песеньку, выконваючы чацвяртную рытмічную нотку чырык-чырык-чырык-чырык. Працягніце ручкі ўперад. Гэта будуць вашы дзюбкі. Вы cвaiмi далонямі, як дзюбкамі, адшчоўквайце чацвяртную музычна-рытмічную нотку, нібы выконваючы такім чынам галасавую музычную партыю. Poбiм разам з намі. Ой, якія вясёлыя i звонкія вераб’і.

А вось гэты гурт — "Мышкі".

Мышкі жвава круцяць cвaiмi хвосцікамі. Пакажыце, як вы круціце cвaiмi хвосцікамі? Вось якія ў нас хвосцікі. А яшчэ мышкі танюсенька пішчаць. А ну, пакажыце, як мышкі пішчаць. (Дзеці паказваюць.) Дык вось, калі мышкі пішчаць, яны выконваюць рытмічную нотку-васьмушку. А ну, мышкі, разам з намі пакруцім хвосцікамі i выканаем нотку-васьмушку. Вось якія ў нас музыкальныя мышкі атрымаліся.

I яшчэ да нашага аркестра зляцеліся працавітыя i вясёлыя пчолы.

Так, дзе мае пчолкі? Ага, вось яны (выбірае некалькі хлапчукоў i дзяўчынак.) Гэтыя пчолкі будуць мaiмi адказнымі памочнікамі. Яны створаць у аркестры пчаліны меладычны фон, будуць шпарка лётаць па паляне, моцна гудзець, хуценька махаць крылцамі. Ну, пчолы, пагудзіце i палётайце вакол мяне. Цудоўна. Якая дзіўная пчаліная песня атрымалася.

Ну вось, аркестр створаны, партыі падрыхтаваны, рэпетыцыі праведзены — можна пачынаць лясны канцэрт. Уважліва сачыце за мной i памятайце, што я ваш галоўны дырыжор, а вы мае таленавітыя выканаўцы. Падрыхтаваліся.

(Даецца музычны ўступ. Машачка па чарзе кipye гуртамі, якія выконваюць свае партыі. Вакол яе ўвесь час лётаюць i гудуць пчолкі. У канцы нумара ўсе "музыканты " апладзіруюць cвaiм сябрам i сабе.) Машачка.

Ну як, Лесавічок, цяпер ты пераканаўся, што гэтыя рабяты вельмі музыкальныя? Да таго ж усе яны вельмі шануюць лясных жыхароў, таму так добра i таленавіта выконвалі свае музычныя партыі.







Дата добавления: 2015-09-07; просмотров: 454. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Типы конфликтных личностей (Дж. Скотт) Дж. Г. Скотт опирается на типологию Р. М. Брансом, но дополняет её. Они убеждены в своей абсолютной правоте и хотят, чтобы...

Гносеологический оптимизм, скептицизм, агностицизм.разновидности агностицизма Позицию Агностицизм защищает и критический реализм. Один из главных представителей этого направления...

Функциональные обязанности медсестры отделения реанимации · Медсестра отделения реанимации обязана осуществлять лечебно-профилактический и гигиенический уход за пациентами...

Хронометражно-табличная методика определения суточного расхода энергии студента Цель: познакомиться с хронометражно-табличным методом опреде­ления суточного расхода энергии...

ОЧАГОВЫЕ ТЕНИ В ЛЕГКОМ Очаговыми легочными инфильтратами проявляют себя различные по этиологии заболевания, в основе которых лежит бронхо-нодулярный процесс, который при рентгенологическом исследовании дает очагового характера тень, размерами не более 1 см в диаметре...

Примеры решения типовых задач. Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2   Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2. Найдите константу диссоциации кислоты и значение рК. Решение. Подставим данные задачи в уравнение закона разбавления К = a2См/(1 –a) =...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия