Студопедия — Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг.






У пачатку XX ст. расійскі капіталізм уступіў у імперыялістычную стадыю развіцця. Яна характаразавалася высокай ступенню канцэнтрацыі вытворчасці і капіталу і ўзнікненнем манапалістычных аб’яднанняў; зліццём прамысловага і банкаўскага капіталу і ўтварэннем фінансавага капіталу; вывазам капіталу за мяжу; барацьбой паміж буйнейшымі капіталістычнымі і асобнымі міжнароднымі манаполіямі за перадзел ужо падзеленага свету.

Расійскі імперыялізм меў большую чым на Захадзе ступень манапалізацыі прамысловасці і банкаў; вываз тавараў пераважаў над вывазам капіталу; у эканоміцы існавалі высокаразвітыя формы прамысловага і банкаўскага капіталу, а адносна развіты аграрны капіталізм суіснаваў з паўфеадальным землеўладаннем і адсталай сацыяльнай сістэмай. У межах расійскага імперыялізму свае асаблівасці мела развіцце прамысловасці на Беларусі.

Крызіс 1900-1903 гг. і дэпрэсія 1904-1908 гг. Беларускія прадпрыемствы ад крызісу пацярпелі менш, чым расійскія. У 1902-1903 гг. і ў 1906 г. пачалося часовае ажыўленне. У 1904-1907 гг. – наглядалася дэпрэсія (адсутнічаў рост вытворчасці). З 1908 па 1914 гг. – эканамічны ўздым, пад час якога сярэднегадавы рост валавой прадукцыі фабрычна-заводскай прамысловасці складаў 13,9%. Вынікам крызісу стала паскарэнне канцэнтрацыі вытворчасці; выцясненне дробных прадпрыемстваў буйнымі капіталістычнымі фабрыкамі і заводамі; будаўніцтва новых прадпрыемстваў; пераабсталяванне раней пабудаваных прадпрыемстваў.

Але пераважала, як i ранней, дробная прамысловая вытворчасць, яна складала 53,5% ад агульнай, а буйная - толькі 46,5%. Не гледзячы на перавагу, дробная прамысловасць адыгрывала дапаможную ролю (бытавыя паслугі насельніцтву), буйная прамысловасць пераважала ў асноўных галінах вытворчасці.

У параўнанні з папярэднім перыядам зменаў у галіновай структуры не адбылося. На 1913 г вядучыя галіны вытворчасці на Беларусі: харчовая прамысловасць, лесанарыхтоўкі і сплаў, дрэваапрацоўчая, папяровая вытворчасць, чыгуначныя і рамонтныя майстэрні, шкляная, тэкстыльная, гарбарна-абутковая, металаапрацоўчая, запалкаваявытворчасці.

Пачалі з’яўляцца на Беларусі манапалістычныя аб’яднанні. У чэрвені 1905 г. у Мінску быў створаны Камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга краю, які вызначаў манапольныя цэны на рынку, рэгуляваў вытворчасць і продаж запалак. Па прапанове Камітэта быў створаны Ўсерасійскі запалкавы сіндыкат з цэнтрам у Маскве. Адначасова дзейнічалі ў Віцебску мясцовы сіндыкат гаспадароў цагельных заводаў, у Оршы – сіндыкат піваварных заводчыкаў Паўночна-заходняга краю. У лясной і папяровай прамысловасці былі створаны Саюз лесапрамыслоўцаў Паўночна-заходняга краю. Але ўвогуле, ступень манапалізацыі была ніжэйшый, чым у Расіі.

Адначасова з утварэннем манаполій ішоў працэс акцыяніравання. На 1913 г. налічвалася 34 акцыянерныя прадпрыемствы, іх удзельная вага склала 14,8% ад усёй прамысловасці. Акцыянерныя таварыствы карысталіся падтрымкай банкаў што дазваляла праводзіць пераўзбраенне старых і будаўніцтва новых прадпрыемстваў. Акцыянернымі прадпрыемствамі былі мінская шпалерная фабрыка, буйную абутковую фабрыку “Скараход”, цэментны завод у Ваўкавыскім павеце, гродзенская тытунёвая фабрыка.

Беларуская прамысловасць прыцягвала замежныя інвестыцыі. На 1913 г. удзельная вага прадпрыемстваў з замежным капіталам склала 6,7%. У лесаапрацоўке пераважаў германскі капітал
(ст. Калодзішчы, лесапільна-фанерны завод нямецка-аўстрыйскага таварыства). У тэкстыльнай прамысловасцi пераважаў бельгійскі і французскі капітал. Першым належыла льнопрадзільная фабрыка “Дзвіна”; французы валодалі шоўкакруцільнымі фабрыкамі; аўстрыйскі капітал кантраляваў Высачанскую льнопрадзільную фабрыку. Выкарыстоўванне замежнага капіталу садзейнічала пераўзбраенню прадпрыемстваў, росту вытворчасці, росту збыту прадукцыі за мяжу.

У 1900-1913 гг. рост прамысловай вытворчасці на Беларусі адбыўся галоўным чынам за кошт буйной прамысловасці. Уся прамысловасць давала ў 1913 г. ужо 20,4% нацыянальнага даходу, што на 5,4% болей, чым у 1900 годзе. Але прамысловае развіцце Беларусі адставала ад Расіі. На душу насельніцтва прадукцыі атрымлівалася ў 2 разы менш. Беларускія рабочыя складалі ў 1913 г. толькі 3,5% ад усерасійскага пралетарыяту.

У першыя дзесяць год стагоддзя вызначыліся галоўныя прамысловыя цэнтры Беларусі. Гэта: Мінск з 69 цэнзавымi (буйнымі) прадпрыемствамi і 5.097 рабочымі (1913 г.).; Віцебск – 45 буйных прадпрыемстваў з 3.886 рабочымі; Гродна – 19 цэнзавых прадпрыемстваў з 2.342 рабочымі; Пінск, Гомель, Магілёў, Брэст, Барысаў, Мазыр, Смаргонь, Копыль і Орша – прамысловыя цэнтры з некалькімі прадпрыемствамі цэнзавай прамысловасці. Усяго на прадпрыемствах цэнзавай прамысловасці ў 1913 г. налічвалася
57 тыс. рабочых. Агульная колькасць наёмных работнікаў дасягнула 514 тыс. чалавек разам з сельскагаспадарчымі рабочымі, якіх налічвалася каля 114 тыс.

У нацыянальным складзе буржуазіі і пралетарыяту змен у пааўнанні з папярэднім перыядам, не адбылося. Доля беларускай буржуазіі складала каля 2% ад усёй колькасці беларусаў, ці каля
20 тыс. чалавек.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 648. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Менадиона натрия бисульфит (Викасол) Групповая принадлежность •Синтетический аналог витамина K, жирорастворимый, коагулянт...

Разновидности сальников для насосов и правильный уход за ними   Сальники, используемые в насосном оборудовании, служат для герметизации пространства образованного кожухом и рабочим валом, выходящим через корпус наружу...

Дренирование желчных протоков Показаниями к дренированию желчных протоков являются декомпрессия на фоне внутрипротоковой гипертензии, интраоперационная холангиография, контроль за динамикой восстановления пассажа желчи в 12-перстную кишку...

Хронометражно-табличная методика определения суточного расхода энергии студента Цель: познакомиться с хронометражно-табличным методом опреде­ления суточного расхода энергии...

ОЧАГОВЫЕ ТЕНИ В ЛЕГКОМ Очаговыми легочными инфильтратами проявляют себя различные по этиологии заболевания, в основе которых лежит бронхо-нодулярный процесс, который при рентгенологическом исследовании дает очагового характера тень, размерами не более 1 см в диаметре...

Примеры решения типовых задач. Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2   Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2. Найдите константу диссоциации кислоты и значение рК. Решение. Подставим данные задачи в уравнение закона разбавления К = a2См/(1 –a) =...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия