Студопедия — Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар






1. З вялікай літары пішацца:

першае слова ў сказе: Былі пагодныя дні. З сонцам ад рання да вечара, з сінім небам (I. Мележ). Уцякай, мароз-дзядуля! Чуеш ты, стары, ці не? (Я. Колас). Усю дарогу праз лес мяне суправаджала нябачная птушка тоненькім жалобным плачам. Што яна страціла? Па чым плакала? (I. Шамякін). Найсмачнейшыя цяпер брусніцы – як вінныя яблыкі... Яны на пасецы растуць шышкамі. Як бабок на балоце (І. Пташнікаў);

першае слова пасля клічніка, якім выдзяляецца зваротак, а таксама выклічнік у пачатку сказа: Зямля Беларусі! Табой мы сагрэты, ніколі не сходзіш ты з нашых вачэй (П. Броўка). А-я-яй! Хто ж бы гэта мог падумаць! Гэтакі, здаецца, чалавек!.. (К. Крапіва);

першае слова ва ўстаўных сказах-рэмарках, якія падаюцца ў дужках у пачатку тэксту і пасля кропкі, клічніка, пытальніка і шматкроп’я ў канцы сказа: Гарлахвацкі. Не толькі сакрэт, а дзяржаўная тайна. (Ідзе ў свой кабінет.) (К. Крапіва). Я размяк. (Душа ў паэта чулая.) (П. Панчанка). С ы м о н. Калі пытаюся, то няхай кажа! (Да Данілкі.) Ну! Чуеш ці не? (Я. Купала). С ы м о н. А хто будаваў гэтай вось сякерай? (Трасе сякерай.) (Я. Купала). Д а н і л к а. Я ж табе, мама, казаў! Зоська пайшла… (Глянуўшы на матку, не дагаворвае.) (Я. Купала).

2. Па традыцыі з вялікай літары пачынаецца кожны новы радок (першае слова) у вершаваных тэкстах:

Дагарэў за брамай небакрай,

Месяц паміж воблачкаў плыве,

Выйду зноў, як у мінулы май,

Басанож прайдуся па траве.

(У. Караткевіч).

3. З вялікай літары пішацца першае слова пасля двукроп’я:

у пачатку простай мовы: Ён падумаў: «Ніхто цябе не бачыць, ніхто не ведае, якая ты слаўная і мілая, – і дадаў: – Дурні яны!» (Я. Колас). Уладзімір Святаслававіч паслаў да полацкага князя Рагвалода сказаць: «Хачу дачку тваю ўзяць за жонку». Рагвалод спытаў у дачкі: «Ці хочаш ісці за Уладзіміра?» Яна адказала: «Не хачу разуць сына рабыні, а хачу за Яраполка» (М. Ермаловіч);

у пачатку цытаты, якая з’яўляецца самастойным сказам: П. Глебка з поўнай падставай пісаў: «Лірычную плынь унёс у нашу празаічную мову М. Лынькоў» («ЛіМ»);

у сцвярджальнай частцы рашэння, пастановы, рэзалюцыі, пратакола, акта, выпіскі з дакумента і інш.

Напрыклад:

Пастанавілі:

Зацвердзіць справаздачу рэвізійнай камісіі аб фінансавай дзейнасці прафкама

(з пратакола прафсаюзнага сходу).

З арыгіналам згодна:

Сакратар выканкама (подпіс)

(з копіі дакумента).

4. Калі цытата ўключаецца ў просты ці складаны сказ у якасці яго граматычнай часткі, тады яна пачынаецца з малой літары: Якуб Колас справядліва ўказваў, што «родная мова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет» («ЛіМ»). Паводле глыбокага пераканання Дубоўкі, моўныя скарбы – у народзе, «настаўнікаў, мудрэйшых, чым народ, не бывае» («Беларуская мова. Энцыклапедыя»).

5. Пішацца з малой літары:

першае слова пасля шматкроп’я, калі яно стаіць у сярэдзіне сказа і абазначае прыпыненне ў маўленні: Зямля... зямля... туды, туды, брат, будуй яе... ты дай ёй выгляд... (Я. Колас). Т у л я г а. Толькі я хацеў запытацца ў вас, ці не будзе гэта... подласцю? (К. Крапіва). А што вы скажаце на крытыка, Іван Ант.., выбачайце, Мацвеевіч? (З. Бядуля);

першае слова ў сярэдзіне сказа пасля шматкроп’я, якое абазначае, што частка гэтага сказа апушчана: З невялікай і чыстай крыніцы лірычнага пачуцця... пачынаецца раман-паэма аб жыцці беларускага простага люду (А. Адамовіч);

першае слова пасля клічніка, калі ён стаіць у сярэдзіне сказа: І кожны, хто мяне спытае, пачуе толькі адзін крык: што хоць мной кожны пагарджае, я буду жыць! – бо я мужык! (Я. Купала);

першае слова ў словах аўтара, якія ідуць пасля простай мовы з клічнікам, пытальнікам або шматкроп’ем: «Надзя! Надзейка!..» – кліча жалейка (П. Броўка). – У школу я больш не пайду!.. – Як гэта – не пайду? А куды ты пойдзеш? – абурыўся Сяргей (I. Шамякін);

першае слова ў рэмарках да слоў дзейнай асобы, калі рэмарцы не папярэднічае кропка, клічнік, пытальнік ці шматкроп’е пасля гэтых слоў: Г а р л а х в а ц к і. А можа, і праўда бландзінка. Значыць, яна гэтае самае (круціць рукой каля валасоў) пабландзінілася, а я і не заўважыў (К. Крапіва).







Дата добавления: 2015-07-04; просмотров: 613. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Билиодигестивные анастомозы Показания для наложения билиодигестивных анастомозов: 1. нарушения проходимости терминального отдела холедоха при доброкачественной патологии (стенозы и стриктуры холедоха) 2. опухоли большого дуоденального сосочка...

Сосудистый шов (ручной Карреля, механический шов). Операции при ранениях крупных сосудов 1912 г., Каррель – впервые предложил методику сосудистого шва. Сосудистый шов применяется для восстановления магистрального кровотока при лечении...

Трамадол (Маброн, Плазадол, Трамал, Трамалин) Групповая принадлежность · Наркотический анальгетик со смешанным механизмом действия, агонист опиоидных рецепторов...

Реформы П.А.Столыпина Сегодня уже никто не сомневается в том, что экономическая политика П...

Виды нарушений опорно-двигательного аппарата у детей В общеупотребительном значении нарушение опорно-двигательного аппарата (ОДА) идентифицируется с нарушениями двигательных функций и определенными органическими поражениями (дефектами)...

Особенности массовой коммуникации Развитие средств связи и информации привело к возникновению явления массовой коммуникации...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия