Студопедия — Ад аўтараў
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Ад аўтараў






Вучэбны дапаможнік "Гiсторыя Беларусi XIX – пачатку XXI ст." прызначаецца для вучняў 11 класа агульнаадукацыйных устаноў.

Вучэбны дапаможнік уключае ўводзіны; 3 раздзелы, якія падзяляюцца на 33 параграфы; матэрыялы для вынiковага абагульнення; памяткі «Як вывучаць гiсторыю»; храналагiчную таблiцу “Важнейшыя даты гісторыі Беларусі (XIX – пачатак XXI ст.”; спiс лiтаратуры для дадатковага чытання.

Пачынаць вывучаць кожны параграф рэкамендуецца з адказу на пытаннi рубрыкi "Успомнiце", якiя накiраваны на аднаўленне ў памяці ўжо вядомых гiстарычных падзей, з'яў i працэсаў, неабходных для разумення i асэнсавання новага вучэбнага матэрыялу. Пры вывучэннi гiсторыi ў 11 класе вельмi важна не проста накоплiваць новыя гiстарычныя факты, а ўстанаўлiваць памiж iмi прычынна-вынiковыя, лагiчныя сувязi, якiя дазваляюць успрымаць гiсторыю як працэс, разумець абумоўленасць гістарычных падзей асаблівасцямі папярэдняга развіцця.

Канкрэтны гістарычны матэрыял (даты, паняцці, прозвішчы гістарычных дзеячаў), абавязковы для засваення ў 11 класе, выдзелены ў тэксце параграфа асобым шрыфтам. Аўтары ўлічвалі, што перыяд айчыннай гісторыі – XIX – пачатак XXI ст. – вывучаўся ў базавай школе, і пэўны гістарычны матэрыял вам ужо вядомы.

Эфектыўнаму засваенню вучэбнага матэрыялу павінны спрыяць пытанні і заданні пасля параграфаў. Да кожнага параграфа прапаноўваюцца два блокi пытанняў i заданняў: "Пытаннi i заданнi для самаправеркi", "Пытаннi i заданнi для абмеркавання на ўроку". Пытаннi i заданнi першага блоку прадугледжваюць рэпрадуктыўнае аднаўленне вучэбнага матэрыялу; па іх можна праверыць, ці засвоена вамі асноўная гістарычная інфармацыя з параграфа. Звяртаем увагу, што крынiцай гiстарычнай iнфармацыi з'яўляецца не толькi тэкст параграфа, але i ўсе дадатковыя матэрыялы да яго: iлюстрацыi, карты, схемы, таблiцы, графiкi.

Пытаннi i заданнi другога блоку накiраваны на засваенне i ўдасканаленне розных спосабаў дзейнасцi з гiстарычнай iнфармацыяй: аналiз, параўнанне, абагульненне, сістэматызацыю, вызначэнне асноўных тэндэнцый гістарычнага развiцця Айчыны; складанне тэзiснага плана, канспекта, паведамлення i iнш. Алгарытмы выканання гэтых заданняў змешчаны ў раздзеле вучэбнага дапаможніка: памяткі «Як вывучаць гiсторыю». Звяртаем увагу, што колькасць заданняў, якія выконваюцца вучнямі на уроку і пры падрыхтоўцы дамашняга задання, рэгулюецца настаўнікам.

У гiстарычнай навуцы iснуюць розныя погляды на гiсторыю Беларусi XIX – пачатку XXI ст. Заданнi рубрыкi "для абмеркавання на ўроку" прадугледжваюць знаёмства з рознымi меркаваннямi аб падзеях айчыннай гiсторыi, даюць магчымасць выказаць свае адносiны да вывучаемых падзей. Галоўным крытэрыем пры ацэнцы адказаў на такiя пытаннi з'яўляецца абгрунтаванасць выказанага меркавання. Спiс дадатковай лiтаратуры дапаможа вам пашырыць веды па вывучаемаму перыяду айчыннай гiсторыi, знайсцi адказы на пытаннi, якiя зацiкавiлi падчас яе вывучэння.

Немагчыма ведаць гісторыю Беларусі, не ведаючы гісторыі краю (вобласці, раёна, горада, вёскі), у якім вы жывеце. Шэраг заданняў вучэбнага дапаможніка арыентуе на падрыхтоўку паведамленняў з выкарыстаннем краязнаўчага матэрыялу. Работа з рознымі гістарычнымі крыніцамі (матэрыяламі музеяў, перыядычным друкам, мемуарамі і інш.) – адно з важнейшых уменняў, якім неабходна авалодаць у курсе гісторыі.

Спадзяёмся, што работа з вучэбным дапаможнікам дапаможа вам удасканалiць свае веды па гісторыі Беларусі XIX – пачатку XXI ст., выразней усвядомiць ролю Беларусi ў гiстарычным працэсе, дазволіць зразумець сучасныя тэндэнцыi развiцця беларускага грамадства i паспяхова знайсцi сваё месца ў вырашэннi задач, якiя стаяць перад iм. Жадаем поспехаў.








Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 459. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Уравнение волны. Уравнение плоской гармонической волны. Волновое уравнение. Уравнение сферической волны Уравнением упругой волны называют функцию , которая определяет смещение любой частицы среды с координатами относительно своего положения равновесия в произвольный момент времени t...

Медицинская документация родильного дома Учетные формы родильного дома № 111/у Индивидуальная карта беременной и родильницы № 113/у Обменная карта родильного дома...

Основные разделы работы участкового врача-педиатра Ведущей фигурой в организации внебольничной помощи детям является участковый врач-педиатр детской городской поликлиники...

Тактические действия нарядов полиции по предупреждению и пресечению групповых нарушений общественного порядка и массовых беспорядков В целях предупреждения разрастания групповых нарушений общественного порядка (далееГНОП) в массовые беспорядки подразделения (наряды) полиции осуществляют следующие мероприятия...

Механизм действия гормонов а) Цитозольный механизм действия гормонов. По цитозольному механизму действуют гормоны 1 группы...

Алгоритм выполнения манипуляции Приемы наружного акушерского исследования. Приемы Леопольда – Левицкого. Цель...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия