Студопедия — Палітычны рух. Паўстанне 1830-1831 гг.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Палітычны рух. Паўстанне 1830-1831 гг.






Тайныя таварыствы.Вынікі Венскага кангрэса 1815 г., наданне аўта-номіі i канстытуцыі Царству (Каралеўству) Польскаму выклікалі ў адукаваных колах Літвы i Беларусі адпаведныя спадзяванні i надзеі на далучэнне беларуска-літоўскіх зямель да Царства Польскага. Гэтыя надзеі падмацавала стварэнне ў 1817 г. асобнага Літоўскага корпуса з ураджэнцаў беларуска-літоўскіх i ўкраінскіх губерняў. Яго ўзначаліў галоўнакамандуючы польскім войскам, вялікі князь Канстанцін Паўлавіч. Штандарам была за-цверджана "Пагоня" Вялікага княства Літоўскага, змешчаная на двухгало-вым срэбным арле. "Са стварэннем Літоўскага корпуса з'явілася надзея на далучэнне да Царства Польскага хаця 6 Літвы", - пісаў у верасні 1817 г. князь Любецкі да князя А.Чартарыйскага1.

Важным момантам у гэтых адносінах было выступление Аляксандра I на Варшаўскім сейме 1818 г., у якім ён падкрэсліў, што аднаўленне Польшчы "вызначана ўрачыстымі дагаворамі". У прыватных размовах цар абяцаў, што не пройдзе i двух гадоў, як да Каралеўства Польскага будуць далучаны Літва, Валынь і Падолія2.

Рост польскіх патрыятычных настрояў у Літве і Беларусі ў той час быў адлюстраваны ў мясцовых і літаратурных выданнях. У школах настаўнікі заклікалі вучняў вывучаць польскую гісторыю. Бургамістры ў гарадах i мястэчках звярталіся да насельніцтва з адозвамі, у якіх гаварылася аб хуткім далучэнні да Поль­шчы. Такія ж настроі былі шырока распаўсюджаны сярод студэнтаў Полацкай езуіцкай акадэміі. Калі прафесар акадэміі Глазко выступіў супраць гэтых настрояў, заявіўшы, што "тут не Польшча, a Расія", у адказ з Вільні i Варшавы прагучалі ў яго адрас інратэсты i абвінавачанні ў "абскурантызме"3.

У канцы 1817 г. сярод студэнтаў Вілен-скага універсітэта ўзнікла тайнае таварыства філаматаў, у склад якога ўвайшлі 12 чалавек (Т. Зан, Я. Чачот, А. Міцкевіч, I. Дамейка i інш.). Вакол сябе яны стварылі некалькі легальных i паўлегаль-ных студэнцкіх гурткоў ("Саюз літаратараў", "Саюз натуралістаў"). У маі 1820 г. па просьбе Т.Зана рэктар універсітэта дазволіў загарадныя сходкі студэнтаў дзеля "карыснай заба­вы". Удзельнікі ix атрымалі назву "прамяністых". Сходкі мелі культурна-асветніцкі і забаўляльны характар. 3 ліку "прамяністых" Т.Зан выбраў 40 чала­век i ў верасні заснаваў тайнае таварыства філарэтаў, мэтай якога была вызначана "ўзаемная дапамога ў нястачы, у набыцці ведаў i ў замацаванні духоўнасці". Арганізацыю падзялілі на шэсць аддзяленняў, якія адпавядалі факультэтам універсітэта. На чале ix паставілі філаматаў, што быццам аб'ядноўвала гэтыя таварыствы ў адно цэлае, у якім філарэты знаходзіліся на ніжэйшай ступені. Таемнай мэтай таварыства з'яўляліся падрыхтоўка i аб'яднанне сіл для аднаўлення Польшчы1.

У 1819 г. был i створаны два тавары­ствы вучнямі Свіслацкай гімназіі. У склад аднаго з ix увайшлі Д.Шаеўскі, І.Янкоўскі, Л.Малахоўскі i інш. Яны збіраліся перад заняткамі, зачытвалі свае творы. Пры гэтым лічылі неабходным "сваёй працай удасканаліць айчынныя мовы i памножыць творы польскага красам оўства". Другое таварыства атрымала назву "маральнага". Ускладзе яго былі вучні Я.Абрамовіч, І.Качальскі, М. Забела i інш. Яны таксамазаймаліся польскай мовай, пісалі сачыненні i вершы на гістарычныя тэмы2.

У пачатку 20-х гт. у піярскім вучылішчы Полацка таксама была ўтворана тайная група пад назвай "Таварыства філарэтаў". Яго заснавальнікамі былі выкладчыкі вучылішча, былыя студэнты Віленскага універсітэта Брадовіч i Львовіч3.

28 красавіка 1822 г. папячыцель Віленскай навучальнай акругі князь А.Чартарыйскі загадаў стварыць камітэт для даследавання дзейнасці тай­ных таварыстваў. Для правядзення следства ў Вільню прыбыў у 1823 г. сенатар М.Навасільцаў. Паягозагаду было арыштавана каля 100 чалавек. Пасля вынясення прысуду ў 1824 г. 20 чалавек былі высланы ў Пецярбург і ў адда-леныя губерні Расіі (А.Міцкевіч, ІО. Яжоўскі, Ф.Малёўскі i інш.), а найбольш актыўныя (Т.Зан, Я.Чачот, А.Сузін) павінны былі адбываць турэм-нае зняволенне з наступнай высылкай на Урал4.

Філамат М.Рукевіч, які ў 1823 г. за недахопам улік быў адпушчаны на волю, стаў адным з арганізатараў у мястэчку Бранск Беластоцкага павета тайнага та­варыства "Ваенныя сябры". У ім былі аб'яднаны афіцэры Літоўскага корпуса, мясцовая шляхта i чыноўнікі, вучнёўская моладзь. Таварыства мела тры ступені: "Ваенныя сябры" - кіраўнікі таварыства i афіцэры; "Згода" - грамадзянскія асобы i "Заране"- вучні Свіслацкай i Беластоцкай гімназій. Мэта таварыства была вызначана як "дабрабыт усяго грамадства". Кіраўнікі "Ваенных сяброў" раней належал i да навагрудскай масонскай ложы "Вузел адзінства", з членамі якой быў добра знаёмы А.Міцкевіч.

У 1819 г. у Каралеўстве Польскім была заснавана тайная арганізацыя "Нацыянальнае масонства", якая паставіла перад сабой такія задачы, як пад-рыхтоўка да аднаўлення незалежнасці Польшчы i правядзенне ў ёй рэформаў. Для канспіратыўнай дзейнасці былі выкарыстаны масонскія ложы. Арганізацыя змагла аб'яднаць да 200 чалавек i стварыць правінцыяльныя ложы. У маі 1821 г. на яе аснове было створана "Патрыятычнае таварыства", на чале якога стаяў Цэнтральны камітэт. Ён праводзіў актыўную агітацыйную работу для распаўсюджання ідэй таварыства. Для вярбоўкі новых членаў у Вільню быў накіраваны эмісар Аборскі. На базе віленскага аддзялення "Нацыянальнага масонства" ён стварыў "Патрыятычнае таварыства", у склад якога ўвайшлі прыхільнікі ідэі аднаўлення Польшчы ў межах да 1772 г. У склад рады таварыства на чале з М.Рамерам увайшлі князь К.Радзівіл, І.Вайніловіч, К.Навамейскі i А.Солтан. Але гэта арганізацыя не змагла наладзіць цесныя сувязі з Варшавай і практычна бяздзейнічала. 3 яе раскрыццём да следства былі прыцягнуты каля 40 чалавек з Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці, большасць з якіх была апраўдана1.

У рускіх дзекабрысцкіх тайных арганізацыях "польскае пытанне" выклікала вострую рэакцыю, асабліва абяцанні Аляксандра I вярнуць паля-кам землі, якія адышлі да Расіі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Так, у створаным у 1816 г. "Саюзе ўратавання" (членамі якога былі М. i A. Мураўёвы, С.Трубяцкой, П.Пестэль i інш.) палічылі гэтыя выказванні за непавагу з боку імператара да нацыянальнага гонару Pacii i яе дзяржаўных інтарзсаў. Тэрытарыяльнае пытанне ставілася i пры перагаворах у пачатку 20-х гг. паміж дзекабрыстамі і польскім "Патрыятычным таварыствам". Вясной 1824 г. П.Пестэль інфармаваў у Пецярбургу кіраўнікоў "Паўночнага тава­рыства" аб выніках перагавораў па пытаннях, звязаных з прызнаннем незалежнасці Польшчы i далучэннем да яе "польскіх губерняў". Такая ідэя не спадабалася кіраўнікам таварыства, якія лічылі далучаныя землі "старажытнай маёмасцю нашай"2.

У снежні 1825 г. па ініцыятыве афіцэраў К.Ігельстрома i А.Вягеліна Літоўскі піянерскі батальён адмовіўся прысягаць імператару Мікалаю I. За гэта, а таксама за ўдзел у тайных таварыствах капітан КЛгельстром, па-ручнік А.Вягелін, М.Рукевіч, М.Вільканец і іншыя былі спачатку асуджаны да смяротнай кары, якую пазней замянілі на розныя тэрміны катаргі або вайсковай службы на Каўказе.3

Разгром дзекабрыстаў у Расіі прывёў да росту апазіцыйнага руху ў Цар­стве Польскім. Ідэі ўзброенага паўстання супраць самадзяржаўя, якія існавалі ў польскіх тайных таварыствах, знайшлі водгук i сярод студэнцкай моладзі Віленскага універсітэта.

У 1827 г. ва універсітэце было ўтворана тайнае таварыства "Сармацкае племя" (або "Прыхільнікі Айчыны"), мэтай якога з'яўлялася аднаўленне Польшчы як самастойнай i незалежнай дзяржавы. Членамі яго былі студэнты К.Зах, Грантоўскі, Лісоўскі i інш. У 1828 г. улады раскрылі таварыства. Яго члены ў большасці былі аддадзены ў салдаты i адпраўлены на Каўказ1.

Паўстанне 1830-1831 гг.Натэрыторыі Каралеўства Польскага адбыва-лася далейшая ідэалізацыя Рэчы Паспалітай, аднаўленне якой у былых ме­жах да 1772 г. было асноўнай мэтай для тайных арганізацый. Рэвалюцыя ў Францыі, нацыянальна-вызваленчыя рухі ў Бельгіі, Італіі паскорылі набліжэнне паўстання ў Каралеўстве Польскім. У ноч на 29 лістапада 1830 г. пачалося паўстанне ў Варшаве. Паміж арыстакратычным лагерам, які ўзначаліў князь А. Чартарыйскі, i адноўленым "Патрыятычным таварыствам" пачалася барацьба за кіраўніцтва паўстаннем. 2 снежня А.Чартарыйскі ад імя Адміністрацыйнага савета, які захапіў кіраўніцтва паўстаннем, звярнуўся з заклікам да палякаў, у якім нагадваў, што царскі ўрад павінен дакладна прытрымлівацца канстытуцыі 1815 г. i далучыць да Каралеўства Польскага былыя ўсходнія правінцыі Рэчы Паспалітай. 3 снежня "Патрыятычнае таварыства" прад'явіла Адміністрацыйнаму савету шэраг патрабаванняў, сярод якіх было i патрабаванне, каб савет заклікаў жыхароў Літвы, Беларусі i Украіны далучыцца да паўстання.

Замест савета быў створаны Часовы ўрад, у склад якога ўвайшлі А.Чартарыйскі, I Лялевель, Ю.Нямцэвіч i інш. Урад аб'явіў аб скліканні сейма i ўстанаўленні дыктатуры галоўнакамандуючага польскіх войскаў Ю.Хлапіцкага. 18 снежня пачаў працаваць сейм, які аб'явіў паўстанне ўсенародным, а 20 снежня быў прыняты "Маніфест польскага народа". Ён адзначыў, што польскі народ паўстаў, каб "вярнуць сваю незалежнасць i старажытную магутнасць" i дасягнуць "злучэння" са сваімі братамі, якія пакутуюць пад прыгнётам "пецярбургскага кабінета".

Дыктатар, які быў праціўнікам вайны з Расіяй, накіраваў адно пасольства да Мікалая I для пачатку перагавораў, а другое - за падтрымкай да еўрапейскіх двароў. Мікалай I адмовіўся ўступаць у перагаворы i 18 студзеня 1831 г. Ю.Хлапіцкі зняў з сябе паўнамоцтвы дыктатара. 29 студзеня рашэннем сейма быў створаны Нацыянальны ўрад на чале з А.Чартарыйскім. Галоўнакамандуючым польскага войска быў прызначаны М.Радзівіл.

У сваю чаргу царскі ўрад прымаў меры, каб абмежаваць распаўсюджванне паўстання ў заходніх губернях. У снежні 1830 г. Заходняя Беларусь, Літва i Заходняя Украіна былі аб'яўлены на ваенным становішчы i на гэтых тэрыторыях павялічана колькасць войска. На маёнткі памешчыкаў, якія з'ехалі ў Каралеўства Польскае, быў накладзены арышт, звольнены многія з мясцовых чыноўнікаў.

Сярод насельніцтва пачаўся збор грошай i зброі для падтрымкі паўстання, распаўсюджваліся атрыманыя з Польшчы лістоўкі. Адна з ix утрымлівала зварот Нацыянальнага ўрада ад 25 студзеня 1831 г. да жыхароў Літвы, Валыні i Падоліі. У дакуменце паведамлялася, што польскі сейм i ўрад абвясцілі цэласнасць Польшчы, i ўзгадваліся тыя часы, калі ix продкі разам хадзілі на Маскву, не шкадуючы свайго жыцця i маёнткаў для выратавання агульнай Айчыны2.

У студзені 1831 г. пры падтрымцы эмісараў з Варшавы быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт, у склад якога ўвайшлі С. Шумскі, A. Гарэцкі, М. Балінскі, В. Пяткевіч, Л. Замбржыцкі, Э. Рэмер, Ю. Грабніцкі. Камітэт распрацаваў план паўстання, згодна з якім для падрыхтоўкі паўстання на месцах было вырашана стварыць тайныя павятовыя паўстанцкія камітэты. У паветы былі накіраваны прадстаўнікі камітэта.

У лютым Центральны камітэт сабраў у Вільні прадстаўнікоў павятовых камітэтаў. Было вырашана пачаць паўстанне з Віленскай губерні, дзе знаходзілася невялікая колькасць царскіх войскаў (3 тыс. у Вільні i інвалідныя каманды ў павятовых гарадах). У Гродзенскай гуоерні i Беластоцкай вобласці гэтых войскаў было значна больш1.

У канцы сакавіка 1831 г. пачалося паўстанне ў Літве i Заходняй Бела­русь Віленскі Цэнтральны камітэт не змог кантраляваць ход гэтага паўстан-ня. У кожным павеце быў створаны свой павятовы ўрад, які ўзначальвалі мясцовыя памешчыкі (П.Важынскі - у Ашмянскім павеце, В.Барткевіч - у Свянцянскім, І.Гяцэвіч - у Вілейскім i т.д.).

Урад кожнага павета прыводзіў насельніцтва да прысягі, у чым яму дапамагала каталіцкае духавенства, аб'яўляў рэкруцкі набор у войска, выдаваў розныя звароты да насельніцтва. Напрыклад, у Ашмянскім, Вілейскім, Дзісенскім паветах кіраўнікі паўстання заклікалі насельніцтва "ўзяцца за зброю, каб здабыць Айчыну i свабоду", абяцалі пасля перамогі скараціць тэрмін службы ў войску i надзяліць правамі, якія маюць сяляне i памешчыкі ў вольных краях2.

У красавіку паўстанне ахапіла ўсю Віленскую губерню, але сувязь паміж паветамі была перарвана. Таму Віленскі Цэнтральны камітэт вырашыў па­чаць падрыхтоўку да захопу Вільні i стварыць аб'яднанае войска на чале з К.Залускім, кіраўніком паўстання Упіцкага павета. У дапамогу яму быў створаны спецыяльны камітэт, якому былі падпарадкаваны войскі сямі паветаў. Залускі разаслаў загады ў Віленскі, Свянцянскі, Браслаўскі, Ашмянскі, Троцкі, Вілкамірскі i Упіцкі паветы аб неабходнасці сканцэнтраваць паўстанцкія войскі да 24 красавіка каля Вільні. Але замест 15-20 тыс. чалавек (такое войска спадзяваліся сабраць) падышло ўсяго каля 7 тыс. Таму было вырашана перанесці захоп горада на пазнейшы тэрмін3.

Паўстанне распаўсюдзілася i на Мінскую губерню. Некаторыя з памешчыкаў Барысаўскага павета збіралі зброю i стваралі атрады. Да сярэдзіны мая паўстанне ахапіла Мазырскі i Рэчыцкі паветы. Паўстанцкі кіраўнік Оўручскага павета В.Галавінскі ўступіў у пачатку мая на тэрыторыю Мазырскага павета i захапіў усе паштовыя станцыі. Сумесна з ім дзейнічаў i атрад мазырскага памешчыка Кеневіча. У чэрвені яны адышлі ў бок Оўручска-га павета. У Рэчыцкім павеце паўстанцы атрадаў Аскіркі i Крушэўскага дзейнічалі ў мястэчках Нароўлі, Барбарова. Усяго ў атрадах Пінскага, Ма­зырскага i Рэчыцкага паветаў налічвалася каля 1300 чалавек4.

У канцы мая на тэрыторыю беларуска-літоўскіх губерняў уступіў атрад генерала Д. Хлапоўскага (каля 700 чалавек), які быў пасланы з Польшчы для падтрымкі. Да яго далучылася яшчэ некаторая частка паўстанцкіх атрадаў, у хуткім часе атрад налічваў каля 5 тыс. чалавек5. Неўзабаве з Польшчы прыйшоў i 12-тысячны корпус генералаў А.Гелгуда і Г.Дэмбінскага, які пачаў наступление на Вільню, куды накіроўваўся і атрад Д.Хлапоўскага. Камандаваў аб'яднанымі войскамі А.Гелгуд. 11 чэрвеня 1831 г. ён сфарміраваў Часовы паўстанцкі ўрад, старшынёй якога быў абраны Т.Пінкевіч.

Згодна з інструкцыяй, якую атрымалі з Варшавы, было пачата фарміра-ванне "паспалітага рушання". Усе жыхары мужчынскага полу ад 18 да 45 гaдоў павінны былі мець агнястрэльную зброю або касу. Ад двух сялян або мяшчан неабходна было прадставіць аднаго рэкрута, а кожны шляхціц указанага ўзросту павінен быў уступіць у войска. Аб'яднаныя сілы каля Вільні склалі каля 24 тыс. чалавек. 19 чэрвеня пачаўся штурм горада. Але сілы былі няроўнымі, і дрэнна ўзброеным паўстанцам давялося адступіць1.

У маі - жніўні 1831 г. у Гродзенскай губерні паўстанцкім рухам был i ахоплены Лідскі, Навагрудскі, Пружанскі, Кобрынскі i Слонімскі паветы. У мястэчку Картуз-Бяроза ў канцы мая ксёндз Камінскі арганізаваў атрад з 30 чалавек, але ён хутка быў разбіты. У маёнтку Плянты стварыў свой атрад Т.Пуслоўскі, які ўзяў Драгічын, але хутка з яго быў выбіты i потым разбіты ў Пінскім павеце. У Навагрудскім павеце ў ліпені стварыў атрад павятовы маршалак дваранства Ю.Кашыц. 9 ліпеня паўстанцы ўзялі мястэчка Беліца, а потым Навагрудак. 15 ліпеня гэты атрад злучыўся з атрадам Г.Дэмбінскага i яны адышлі ў бок Белавежскай пушчы.

Некалькі атрадаў дзейнічалі ў Слонімскім павеце: Ю.Незабытоўскага (600 чалавек), Сівіцкагаі Вронскага.Янытаксамаперамясцілісяў Белавежскую пушчу, дзе ўжо дзейнічалі атрады К.Нямцэвіча, Я.Дылінскага i інш. Туды ж у сярэдзіне ліпеня прыбыў атрад Д.Хлапоўскага. Супраць ix былі выстаўлены ўзмоцненыя сілы расійскага войска на чале з генераламі Баленам i Саваіні. Не маючы надзеі на поспех, аб'яднаныя сілы паўстанцаў 19 ліпеня рушылі ў Польшчу.

Некалькі атрадаў (М.Гедройца, М.Шыманскага, С.Панкоўскага) яшчэ дзейнічалі ў Налібоцкай пушчы. Аднак вестка аб узяцці расійскімі войскамі 8 верасня Варшавы, 9 кастрычніка - Модліна, а 21 кастрычніка - Замосця вымусіла паўстанцаў, якія яшчэ заставаліся ў лясах, разысціся.

Рэпрэсіўныя меры супраць асоб, якія прымалі ўдзел у ваенных дзеяннях на баку паўстанцаў, пачаліся яшчэ да падаўлення паўстання. Указам Мікалая I ад 22 сакавіка 1831 г. Сенатам быў зацверджаны парадак "аб ажыццяўленні i выкананні прысуду над бунтаўшчыкамі". Згодна з ім шляхту, якая прымала ўдзел у паўстанні са зброяй, належала судзіць ваенным судом i прыгавор выконваць на месцы, маёнткі браць у казну, дзяцей асуджаных аддаваць у ваенныя кантаністы, прадстаўнікоў падатных саслоўяў адпраўляць на вайсковую службу ў Сібір. Сялянам жа, якія пасля выхаду указа вярталіся да свайго памешчыка, давалася дараванне.

Указам 6 мая 1831 г. былі выдзелены тры разрады "злачынцаў": да першага адносілі кіраўнікоў, да другога - тых, хто ўдзельнічаў у баявых дзеян­нях, да трэцяга - усіх іншых. Маёнткі абвінавачаных секвестраваліся. Ад секвестру былі пазбаўлены тыя, хто сам з'явіўся на працягу месяца пасля публікацыі указа i пакаяўся або даказаў, што яго прымусілі далучыцца да паўстання. Да следства за ўдзел у паўстанні ў беларуска-літоўскіх губернях было прыцягнута 2878 чалавек. 3 ix 1091 чалавек (38 %) пражывалі ў Віленскай, 931 (32,3 %) - v Гродзенскай, 837 (29, 8 %) - у Мінскай губернях. 3 Віцебскай губерні было 15 чалавек, а з Магілёўскай - 4. Сярод ix было 336 памешчыкаў, 103 прыватныя служачыя, 86 студэнтаў, 73 афіцэры, 6 аднадворцаў, 627 сялян1. Усяго канфіскавана маёнткаў: у Віленскай губерні - 118 (больш за 25 тыс. прыгонных мужчынскага полу); у Гродзенскай -70 (28,6 тыс.); у Мінскай - 22 (15,5 тыс.); у Віцебскай - 6 (15 тыс.) i ў Магілёўскай - адзін маёнтак (1,5 тыс.)2.

Курс на русіфікацыю.Паўстанне 1830 - 1831 гг. выклікала рэзкую пе-рамену палітычнага курсу царскага ўрада ў Беларусі, Літве i Правабярэжнай Украіне. Пераканаўшыся ў палітычнай нядобранадзейнасці мясцовага дваранства, урад Мікалая I зрабіў стаўку на поўную уніфікацыю дзевяці заходніх губерняў з Цэнтральнай Расіяй, г.зн. на русіфікацыю ix як адзіную надзейную гарантыю ўтрымання гэтай тэрыторыі ў складзе Расійскай імперыі. У верасні 1831 г. у Пецярбургу быў створаны Заходні камітэт для выпрацоўкі палітыкі ўрада ў дзевяці заходніх губернях адносна сістэмы кіравання, суда, асветы, культуры, шляхецкага саслоўя i інш.

Для абмежавання польскага ўплыву праз асвету i мову яшчэ ў лютым 1831 г. было забаронена выкарыстоўваць у справаводстве Гродзенскай i Віленскай губерняў польскую мову. У 1832 г. быў закрыты Віленскі універсітэт. Указам 1836 г. забаранялася выкладаць у навучальных установах польскую мову як самастойны прадмет3.

Шляхта з'яўлялася тым галоўным элементам, які актыўна ўдзельнічаў у паўстанні, звязваючы свае спадзяванні на паляпшэнне эканамічнага i caцыяльнага становішча з аднаўленнем Польшчы ў межах 1772 г. У 1816 г. у Віцебскай і Магілёўскай губерні налічвалася 28 тыс., у Мінскай, Віленскай i Гродзенскай - 110,5 тыс. шляхты. Царскі ўрад неаднаразова спрабаваў скараціць колькасць шляхты, асабліва немаёмаснай, шляхам высялення на ўкраінскія i крымскія землі. У 1825 г. дробная зямельная шляхта была абкладзена натуральнымі павіннасцямі нароўні з дзяржаўнымі сялянамі. Па-водле ўказа 19 кастрычніка 1831 г. шляхта, не зацверджаная ў дваранскім званні, пераводзілася з дваран у разрад аднадворцаў або грамадзян. Пры гэтым значная колькасць дробнай шляхты не змагла прадставіць дакументы аб сваім паходжанні, таму яе колькасць сярод беларускага i літоўскага насельніцтва зменшылася (з 6,2 % у 1816 г. да 5,5 % у 1834 г.)4.

У мясцовыя адміністрацыйныя органы заходніх губерняў прызначалі расійскіх чыноўнікаў, a мясцовых жыхароў прымалі толькі з пасведчаннямі аб ix "добранадзейнасці", зацверджанымі губернатарамі. Для заахвочвання рускіх да пераезду ім давалася перавага ў аплаце i павышэнні па службе.

Указам ад 25 чэрвеня 1840 г. было адменена дзеянне Статута ВКЛ на ўсе галіны гаспадарчага i палітычнага жыцця. Усе судовыя, адміністрацыйныя акты павінны былі складацца толькі на рускай мове5.

Ліквідацыя уніяцкай царквы.Мікалай I, каб узмацніць пазіцыі імперыі ў заходніх губернях, стаў на шлях скасавання уніяцкай царквы. Мэтай гэтага мерапрыемства было павелічэнне колькасці праваслаўнага насельніцтва як сацыяльнай апоры расійскіх улад.

У канцы 1827 г.- пачатку 1828 гг. з'явіўся праект скасавання уніяцкай царквы, падпісаны міністрам народнай асветы i галоўным кіраўніком дэпартамента замежных веравызнанняў А. Шишковым. Асноўная яго ідэя заключалася ў тым, каб пазбавіць уніятаў ад уплыву каталіцтва шляхам скасавання часткі базыльянскіх кляштараў, стварэння асобнай ад каталіцкай грэка-уніяцкай духоўнай калегіі; адкрыцця новых навучальных устаноў для перападрыхтоўкі юнакоў у праваслаўных традыцыях. Таксама прадугледж-валася ліквідаваць залежнасць уніяцкага духавенства ад памешчыкаў-католікаў, якія, з'яўляючыся кцітарамі, аказвалі не толькі матэрыяльную дапамогу царкве, але i ўплывалі на выбар кандыдатуры святара ў сваім маёнтку1.

Указам ад 28 красавіка 1828 г. былазаснавана асобная ад каталіцкай грэка-уніяцкая духоўная калегія. Адначасова замест чатырох уніяцкіх епархій ствараліся дзве - Беларуская i Літоўская. Улады звярнулі ўвагу i на адукацыю уніяцкага духавенства. Забаранялася накіроўваць юнакоў-уніятаў на вучобу ў Рым i Галоўную каталіцкую семінарыю ў Вільню; тыя, хто там ужо вучыліся, былі адкліканы. Было прызнана мэтазгодным адкрыццё грэка-уніяцкай акадэміі ў Полацку. Каб паменшыць уплыў польскай мовы на уніяцкіх вернікаў, паступіў загад выключыць яе з казанняў i навучання За­кону Божаму i карыстацца мясцовымі гаворкамі2.

За ўдзел базыльянскіх манахаў у паўстанні 1830-1831 гг. 2/3 ix кляшта-раў было ліквідавана (з 83 засталося толькі 23), адначасова скасоўвалася ўлада правінцыялаў ордэна. Урад дазволіў манахам скасаваных кляштараў, якія раней былі католікамі, вярнуцца ў каталіцызм. Да 1836 г. з ордэна адышло каля 200 базыльян.

Адной з мер па ўмацаванні праваслаўя ў Беларусі было адкрыццё ў 1833 г. трэцяй праваслаўнай епархіі - Полацкай, епіскап якой Смарагд (A. Кржыжаноўскі) далучыў на працягу 1833-1836 гг. да праваслаўя звыш 120 тыс. уніятаў4.

Наступным крокам было стварэнне ў 1836 г. Сакрэтнага камітэта па уніяцкіх справах. Абгрунтоўваючы неабходнасць далучэння уніяцкай цар-квы да праваслаўнай, міністр унутраных спраў Д. Блудаў адзначыў на пасяджэнні камітэта, што уніятаў неабходна ператвараць з "напаўпаляка -рымскіх католікаў, у верных сыноў нашай царквы i Pacii i тым самым паставіць моцны заслон варожым пакушэнням злачынцаў, якія яшчэ мараць аб раздзяленні"5.

23 лютага 1838 г. памёруніяцкі мітрапаліт I. Булгак, якібыўапошняй пе-рашкодай у справе скасавання уніі. Грэка-уніяцкую калегію ўзначаліў літоўскі епіскап І.Сямашка, які разам з епіскапамі В.Лужынскім, А.Зубко падтрымалі ідэю ліквідацыі уніяцтва.

У маі 1838 г. у заходнія губерні па загаду цара быў накіраваны надворны саветнік В.Скрыпіцын, які павінен быў наглядаць за настроем уніяцкага ду­хавенства i прыхаджан. У сваім дакладзе обер-пракурору Свяцейшага Сінода ён адзначыў, што ў 573 цэрквах уніяцкіх епархій былі зроблены іка-настасы, богаслужэнне вялося даволі правільна; маскоўскія служэбнікі былі амаль ва ўсіх цэрквах, духавенства ведала, што ix продкі былі праваслаўнымі. Уніяцкіх прыхаджан ён падзяліў умоўна на тры разрады: добранадзейныя (толькі уніяты Літоўскай епархіі - 633 прыходы); пакорлівыя (усе паветы Мінскай губерні i амаль усе Віцебскай і Магілёўскай губерняў 441 прыход), падазроныя (паўночныя паветы Віцебскай губерні - Себежскі, Полацкі, Лепельскі i Дрысенскі, Дзісенскі павет Мінскай, Сенненскі i Мсціслаўскі - Магілёўскай губерняў)1.

Каб пазбегнуць хваляванняў, прымаліся ўрадавыя меры. Генерал-губернатары павінны был i наглядаць за станам губерняў. У студзені 1839 г. у Віцебскую губерню быў накіраваны 29-ы казачы полк. 12 лютага 1839 г. у Полацку ў прысутнасці вышэйшага уніяцкага духавенства быў падпісаны Саборны Акт з просьбай аб далучэнні уніяцкай царквы да праваслаўнай. Пастанова Свяцейшага Сінода была зацверджана Мікалаем I. Усе святочныя багаслужэнні з гэтай нагоды прайшлі ў Беларусі i Літве спакойна, не выклікаючы сур'ёзных пратэстаў. На былых уніяцкіх святароў былі распаўсюджаны ўсе тыя пастановы, якія тычыліся правасл аўнага духавенства2.

Нягледзячы на шэраг мерапрыемстваў па ўзмацненню працэсу русіфікацыі ў заходніх губернях, 6 красавіка 1841 г. віленскі ваенны губернатар, гродзенскі, мінскі i беластоцкі генерал-губернатар Ф.Міркавіч у справаздачы Мікалаю I адзначаў, што мясцовыя жыхары "наогул маюць да карэнных рускіх нейкую непрыязнасць i няшчырасць... Імкненне ix да падтрымкі духа ў кірунку польскай народнасці ставіць пастаянную перашкоду да зліцця пачуццяў i ўсталявання ўзаемнага даверу... Каталіцкае духавенст­ва, пахваляючыся тут багаццем, усталёўвае ў масе рашучае паняцце, што яно ёсць пануючае, - i да таго часу, пакуль уплыў гэты будзе ў сіле, праваслаўнае духавенства, знаходзячыся ў беднасці, ніколі не прыдбае таго значэння, якое яму належыць"3. Такая выснова генерал-губернатара наконт праведзеных рэформаў сведчыла аб тым, што палітыка русіфікацыі не дасягнула той мэты, якую ставілі перад сабой царскія ўлады.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 719. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Тема: Кинематика поступательного и вращательного движения. 1. Твердое тело начинает вращаться вокруг оси Z с угловой скоростью, проекция которой изменяется со временем 1. Твердое тело начинает вращаться вокруг оси Z с угловой скоростью...

Условия приобретения статуса индивидуального предпринимателя. В соответствии с п. 1 ст. 23 ГК РФ гражданин вправе заниматься предпринимательской деятельностью без образования юридического лица с момента государственной регистрации в качестве индивидуального предпринимателя. Каковы же условия такой регистрации и...

Седалищно-прямокишечная ямка Седалищно-прямокишечная (анальная) ямка, fossa ischiorectalis (ischioanalis) – это парное углубление в области промежности, находящееся по бокам от конечного отдела прямой кишки и седалищных бугров, заполненное жировой клетчаткой, сосудами, нервами и...

Плейотропное действие генов. Примеры. Плейотропное действие генов - это зависимость нескольких признаков от одного гена, то есть множественное действие одного гена...

Методика обучения письму и письменной речи на иностранном языке в средней школе. Различают письмо и письменную речь. Письмо – объект овладения графической и орфографической системами иностранного языка для фиксации языкового и речевого материала...

Классификация холодных блюд и закусок. Урок №2 Тема: Холодные блюда и закуски. Значение холодных блюд и закусок. Классификация холодных блюд и закусок. Кулинарная обработка продуктов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия