Студопедия — Характэрныя тэрміны, паняцці. «Змаганне» – беларуская дэпутацкая фракцыя польскага сойма ў 1928–1930 гг
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Характэрныя тэрміны, паняцці. «Змаганне» – беларуская дэпутацкая фракцыя польскага сойма ў 1928–1930 гг






«Дзіўная вайна» – 03.09.1939 г. Велікабрытанія і Францыя аб’явілі вайну Германіі. Аднак на працягу 9 месяцаў (1939 – пачатак 40-х гадоў) гэтыя краіны ваенных дзеянняў не вялі.

«Змаганне» – беларуская дэпутацкая фракцыя польскага сойма ў 1928–1930 гг. Дэпутаты «Змагання», выступаючы ў сойме, крыты-кавалі ўнутраную і знешнюю палітыку польскага ўрада, патрабавалі вызвалення палітычных зняволеных, самавызначэння Заходняй Бела-русі. Дэпутаты патрабавалі перадачы сялянам зямлі без выкупу, для рабочых 8-гадзіннага працоўнага дня, навучання на беларускай мове. «Змаганне» праводзіла мітынгі і дэманстрацыі працоўных, выпускала газеты нацыянальна-вызваленчага характару – «Змаганне», «Свiтан-не», «На варце», «Голас Працы» і інш.

Аншлюс – палітыка гвалтоўнага далучэння Аўстрыі да Германіі ў сакавіку 1938 г.

Асадніцтва – інстытут ваенных і цывільных каланістаў, якіх польскі ўрад перасяляў з цэнтральных рэгіёнаў краіны ў Заходнюю Беларусь, дзе ім даваліся на льготных умовах або бясплатна зямельныя надзелы ў 15–45 га.

Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) – масавая легаль-ная рэвалюцыйна-дэмакратычная арганізацыя працоўных у Заходняй Беларусі ў 1925–1927 гг. Арганізавана ва ўмовах сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту з мэтай вызвалення Заходняй Беларусі з-пад улады Польшчы. Дзейнасць БСРГ узначальваў старшыня ЦК Б. А. Тарашкевіч, намеснік старшыні С. А. Рак-Міхайлоўскі, члены П. П. Валошын і П. В. Мятла. Праграма БСРГ змяшчала асноўныя дэмакратычныя і асобныя сацыялістычныя патрабаванні: самавыз-начэнне Заходняй Беларусі і аб’яднанне ўсіх беларускіх зямель у рэспубліку сялян і рабочых (уз’яднанне з БССР); стварэнне сялянска-рабочага ўрада; устанаўленне дэмакратычных свабод; канфіскацыя памешчыцкіх і царкоўных зямель, пераход іх ва ўласнасць дзяржавы і падзел без выкупу паміж малазямельнымі сялянамі і парабкамі; скасаванне асадніцтва; устанаўленне 8-гадзіннага рабочага дня; увядзенне рабочага кантролю ў вытворчасці, развіццё спажывецкай, вытворчай і крэдытнай кааперацыі; нацыянальная роўнасць і навучанне на роднай мове; свабода сумлення і інш.

Версальска-Вашынгтонская сістэма міжнародных адносін – сусветны парадак, асновы якога былі закладзены па завяршэнні Першай сусветнай вайны Версальскай мірнай дамовай (1919 г.), дамовамі з саюзнікамі Германіі, а таксама пагадненнямі, заключанымі на Вашынгтонскай канферэнцыі (1921–1922 гг.).

Камасацыя – састаўная частка аграрнай рэформы, абвешчанай польскім сеймам у 1919 г. Праводзілася ў Заходняй Беларусі на пад-ставе законаў 1923 і 1925 гг. Прадугледжвала ліквідацыю церазпа-лосіцы і стварэнне суцэльных індывідуальных сялянскіх гаспадарак.

Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ) – камуністычная партыя, якая існавала ў 1923–1938 гг. на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Партыя выступала за ажыццяўленне сацыя-лістычнай рэвалюцыі ў Польшчы, за права на самавызначэнне для За-ходняй Беларусі, за аб’яднанне ўсіх беларускіх зямель у адзіную Беларускую савецкую рэспубліку, за ліквідацыю памешчыцкага зем-леўладання і перадачу зямлі сялянам без выкупу.

Канцлагер у Бярозе-Картузскай – канцэнтрацыйны лагер, створаны польскімі ўладамі ў 1934 г. у горадзе Бяроза-Картузская (цяпер г. Бяроза, Брэсцкая вобласць) на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў якасці месца пазасудовага інтэрніравання праціўнікаў кіруючага рэжыму. З 1934 па 1939 гг. у ім утрымліваліся па абвінавачванні ў «антыдзяржаўнай дзейнасці» праціўнікі існаваўшага рэжыму. У верас-ні 1939 г. пасля пачатку вайны з Германіяй у лагеры ўтрымліваліся нямецкія ваеннапалонныя.

«Усходнія крэсы» (польск.: кresy – мяжа, канец, край) – афіцыйная назва ў польскіх даваенных дакументах заходне-беларускіх зямель.

Парцэляцыя – продаж праз зямельны банк часткі памешчыцкай і дзяржаўнай зямлі.

Санацыя (лац. sanatio – аздараўленне) дзяржаўна-палітычны рэ-жым у Польшчы, усталяваны ў выніку майскага дзяржаўнага перава-роту 1926 г., на чале якога стаяў Ю. Пілсудскі. Санацыя прадуг- леджвала стабілізацыю ўнутранай эканамічнай і палітычнай сітуацыі, а таксама карэнныя змены ў знешняй палітыцы Польшчы, якая знаходзілася ў варожых адносінах як з СССР, так і з Германіяй. Дзякуючы папулярнасці асобы Ю. Пілсудскага, яго крытычным адносінам да палітыкі папярэдніх урадаў, усталяваны рэжым спачатку атрымаў падтрымку шырокіх мас насельніцтва, у тым ліку ў Заходняй Беларусі. Аднак, працяг палітыкі паланізацыі і ўзмацненне рэакцыі вымусіла большасць заходнебеларускіх палітычных дзеячаў выступіць супраць новага курсу.

Таварыства беларускай школы (ТБШ) – культурна-асветніцая арганізацыя ў Заходняй Беларусі. ТБШ імкнулася распаўсюджваць і дапамагаць асвеце сярод беларусаў, пашыраць беларускія школы і беларускую асвету.

Фашызм – праварадыкальны палітычны рух і ідэалагічная плыня, узнік у Італіі ў 1919 г. Заснавальнік ідэалогіі фашызму Б. Мусаліні. Характэрныя рысы для фашызму – антыкамунізм, знішчэнне дэмакра-тычных свабод, культ насілля, шавінізм, расізм, антысемітызм, агрэсія.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 448. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Решение Постоянные издержки (FC) не зависят от изменения объёма производства, существуют постоянно...

ТРАНСПОРТНАЯ ИММОБИЛИЗАЦИЯ   Под транспортной иммобилизацией понимают мероприятия, направленные на обеспечение покоя в поврежденном участке тела и близлежащих к нему суставах на период перевозки пострадавшего в лечебное учреждение...

Кишечный шов (Ламбера, Альберта, Шмидена, Матешука) Кишечный шов– это способ соединения кишечной стенки. В основе кишечного шва лежит принцип футлярного строения кишечной стенки...

Классификация и основные элементы конструкций теплового оборудования Многообразие способов тепловой обработки продуктов предопределяет широкую номенклатуру тепловых аппаратов...

Именные части речи, их общие и отличительные признаки Именные части речи в русском языке — это имя существительное, имя прилагательное, имя числительное, местоимение...

Интуитивное мышление Мышление — это пси­хический процесс, обеспечивающий познание сущности предме­тов и явлений и самого субъекта...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия