Студопедия — Важнейшыя падзеі. 1772 г. –першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Важнейшыя падзеі. 1772 г. –першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй






1772 г. –першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй. Далучэнне ўсходняй часткі тэрыторыі Беларусі да Расійскай імперыі.

1773 г. –ставарэнне Беларускай каталіцкай епархіі з цэнтрам у Магілёве.

1785 г. –прынята «Даравальная грамата гарадам». У гарадах адмя-нялася панаванне свецкіх ці духоўных феадалаў, скасоўвалася магдэ-бурскае права. Кіраванне канцэнтравалася ў гарадской думе – прад-стаўнічым органе з гарадскіх саслоўяў. Купецтва атрымала права на арганізацыю гільдый, як гэта было ў Расіі.

1793 г. другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. Далучэнне цэнтральнай часткі Беларусі да Расійскай імперыі.

1794 г. царскі ўказ аб увядзенні «мяжы яўрэйскай аселасці» ў заходніх губернях.

1795 г. трэці падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Далучэнне заходняй часткі тэрыторыі Беларусі да Расійскай імперыі.

1796–1797 гг. тэрытарыяльна-адміністрацыйная рэформа. Утво-раны губерніі: Літоўская з цэнтрам у Вільні, Беларуская з цэнтрам у Віцебску, Мінская з цэнтрам у Мінску. Губерні падзяляліся на паветы, паветы – на воласці.

1802 г. тэрытарыяльна-адміністацыйная рэформа, у выніку якой Літоўская губерня была падзелена на Віленскую і Гродзенскую, Беларуская – на Віцебскую і Магілёўскую. У выніку рэформы былі ўтвораны два генерал-губернатарствы і пяць губерняў. У Літоўскае генерал-губернатарства ўвайшлі Віленская, Гродзенская, Мінская губерні. У Беларускае генерал-губернатарства – Віцебская, Магі-лёўская, Смаленская губерні.

1824 г. – пуск на р. Сож першага парахода, пабудаванага англічанінам А. Смітам – механікам гомельскага маёнтка графа М. Ру-мянцава.

1825 г. – пуск паравых суконных фабрык памешчыка В. Пус-лоўскага ў мястэчку Хомск Кобрынскага павета і мястэчку Косава Слонімскага павета.

1831 г., 1 студзеня – скасаванне Статута Вялікага Княства Літоўс-кага ў Віцебскай і Магілёўскай губернях.

1832 г. – стварэнне «Асабовага камітэта па справах Заходніх губер-няў».

1832 г. – закрыццё Віленскага ўніверсітэта.

1839 г., 12 лютага – скасаванне Полацкім царкоўным саборам Берасцейскай царкоўнай уніі і далучэнне ўніятаў да Рускай правас-лаўнай царквы.

1840 г., 18 чэрвеня – указ аб выкарыстанні ў афіцыйных даку-ментах назвы «Северо-Западный край».

1840 г. – адкрыццё Горыгорацкай земляробчай школы (з 1848 г. – земляробчы інстытут; дзейнічаў да 1864 г.).

1840 г., 25 чэрвеня – адмена дзейнасці Статута ВКЛ на тэрыторыях Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці.

1857 г., студзень – стварэнне Сакрэтнага камітэта «для абмер-кавання мер па ўладкаванню быту памешчыцкіх сялян».

1861 г., 19 лютага – адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі.

1862 г. – на тэрыторыі Беларусі пракладзена першая чыгунка – Пецярбургска-Варшаўская.

1862 г. – пачатак ваеннай рэформы ў Расійскай імперыі.

1862 г. – заснавана тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў г. Гродна.

1864 г. – земская рэформа. На Беларусі рэформа пачалася ў 1911 г.

1864 г. – судовая рэформа. На Беларусі пачалася ў 1872 г.

1864 г. – пачатак школьнай рэформы ў Расійскай імперыі.

1865 г. – пачатак цэнзурнай рэформы ў Расійскай імперыі.

1870 г. – пачалася рэформа гарадскога самакіравання. На Беларусі праведзена ў 1876 г.

1873 г. – стварэнне Мінскага камерцыйнага банка – першага прыватнага банка на тэрыторыі Беларусі.

1875 г. – пачаў выпуск прадукцыі найбуйнейшы шклозавод «Нёман» у Лідскім павеце.

1882 г. – заснаванне царскім урадам Сялянскага пазямельнага банка, які выдаваў сялянам доўгатэрміновыя пазыкі.

1893–1899 гг. – прамысловы ўздым у Расіі.

1889 г. – пачала працаваць першая ў Беларусі электрастанцыя ў Добрушы.

1892 г. – у Мінску адкрыта конна-чыгунная дарога, ці конка.

1897 г. – Усерасійскі перапіс насельніцтва.

1898 г. – увядзенне ў эксплуатацыю першага трамвая ў Віцебску.

1900 г. – пабудавана льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна» ў Віцеб-ску.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 538. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Условия, необходимые для появления жизни История жизни и история Земли неотделимы друг от друга, так как именно в процессах развития нашей планеты как космического тела закладывались определенные физические и химические условия, необходимые для появления и развития жизни...

Метод архитекторов Этот метод является наиболее часто используемым и может применяться в трех модификациях: способ с двумя точками схода, способ с одной точкой схода, способ вертикальной плоскости и опущенного плана...

Примеры задач для самостоятельного решения. 1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P   1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P...

Тактические действия нарядов полиции по предупреждению и пресечению групповых нарушений общественного порядка и массовых беспорядков В целях предупреждения разрастания групповых нарушений общественного порядка (далееГНОП) в массовые беспорядки подразделения (наряды) полиции осуществляют следующие мероприятия...

Механизм действия гормонов а) Цитозольный механизм действия гормонов. По цитозольному механизму действуют гормоны 1 группы...

Алгоритм выполнения манипуляции Приемы наружного акушерского исследования. Приемы Леопольда – Левицкого. Цель...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.022 сек.) русская версия | украинская версия