Студопедия — ТЭМАТЫКА КАНТРОЛЬНЫХ РАБОТ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ТЭМАТЫКА КАНТРОЛЬНЫХ РАБОТ






Месца пісьмовых кантрольных работ у самастойным вывучэнні курса “Гісторыя Беларусі” і асноўныя патрабаванні па іх выкананні і афармленні.

Значэнне кантрольнай работы выцякае з самой сутнасці завочнага навучання. Яны з`яўляюцца выжкім вздам вучэбнай работы для студэнтаў, вывучаючых гісторыю Беларусі галоўным чынам самастойна і пазбаўленых магчымасці сустракацца з выкладчыкам, як студэнты стацыянара.

Кантрольбная работа выконвае дваякую ролю. Па-першае, яна служыць сродкам кантролю з боку кафедры за вучэбнай работай студэнтаў-завочнікаў. Па-другое, выкананне кантрольных работ дапамагае студэнтам-завочнікам прыдбаць вопыт самастойнай працы з літаратурай па вывучаемай дысцыпліне, у значнай ступені падрыхтаваць да напісання курсавых і дыпломных работ на старэйшых курсах.

кантрольныя работы даюць магчымасць кафедры на працягу вучэбнага года аказваць студэнтам-завочнікам метадычную дапамогу ўў рабоце над курсам гісторыі Беларусі і, у пэўнай меры, ацэньваць іх веды яшчэ да экзаменацыйнай сесіі. Апошняя дапамагае самім студэнтам-завочнікам больш крытычна вызначыць узровень сваёй падрыхтованасці па вывучаемай дысцыпліне напярэдадні экзаменацыйнай сесіі. Апрача гэтага, творчая, самастойная работа спрыяе фарміраванню ў студэнтаў якасці даследніка.

Колькасць кантрольных работ ў тэрміны іх выканання вызначаюцца вучэбным планам.

 

Патрабаванні да кантрольных работ по гісторыі Беларусі.

Перш за ўсё, у рабоце павінен быць раскрыты змест абранай тэмы і паказана веданне летаратурных крыніц, на падставе якіх выконвалася работа. У рабоце студэнт павінен паказаць уменне самастойна выкладаць све думкі, раьіць высновы на падставе выкарыстанай літаратуры, пазбягаць паўтораў, падмацоўваць высновы гістарычнымі фактамі і статыстычным матэрыялам. Галоўнае – паказваць гісторыю нашай краіны такой, якой яна была, пераемнасць пакаленняў, што складае падставу матэрыяльнага і духоўнага багацця любой нацыі. Студэнт павінен заўважаць і тыя дэфармацыі, якія, на жаль, сустракаліся і сустракаюцца ў нашай і сусветнай гістарычнай навуцы, крытычна падыходзіць да канцэпцыі рускіх, польскіх, беларксуіх, літоўскіх і іншых вучоных адносна гісторыі нашага народа, нашай дзяржаўнасці, нашай культуры, нашай будучыні.

Сапраўднае адраджэнне нашага народа і станаўленне суверэннай дзяржавы Рэспублікі Беларусь не можа быць без ліківідацыі так званых “белых плямаў” у нашай гісторыі. І гэты момант павінен быць улічаны кожным студэнтам-завочнікам пры напісанні кантрольнай работы, увогуле пры вывучэнні праграмнага матэрыялу па гісторыі Беларусі.

 

Патрабаванні да афармлення кантрольных работ.

Аб`ём кантрольнай работы, як правіла, павінен складаць 22-24 старонкі вучнёўскага сшытка разам з планам і спісам выкарыстанай літаратуры. Апошнюю старонку трэба пакінуць для рэцэнзіі выкладчыка.

На тытульным аркушы /вокладцы сшытка/ павшнна быць назва вышэйшай навучальнай установы, факультэта і спецыяльнасці, курс, прозвішча, шмя і імя па бацьку /поўнасцю/, шыфр /нумар студэнцкага білета/, нумар кантрольнай работы, назва прадмета, а таксама хатні адрас студэнта. На першай старонцы сшытка пішацца назва тэмы і план кантрольнай, а ўканцы работы – спіс выкарыстанай літаратуры. Старонкі нумаруюцца арабскімі лічбамі па ўсім тэксце. На кожнай старонцы пакідаецца поле /3-4 см/ для заўваг рэцэнзента.

па структуры кантрольная работа павінна складацца з невялікага ўступу, асноўнай часткі з двух-трох пытанняў, кароткага заключэння і спісу выкарыстанай літаратуры, які складаецца ў алфавітным парадку.

Калі ў рабоце прыводзяцца цытаты, лічбы і г.д., то пры спасылках на твор, з якога яны ўзяты, прастаўляюць у квадратных дужках нумар, пад якім ён значыцца ў бібліяграфічным спісе. Спасылкі робяцца непасрэдна ў тэксце кнтрольнай работы так: [1, с.4; або: 2, с.35].

Калі кантрольная не залічана, то неабходна уважліва азнаёміцца з заўвагамі і парадамі рэцэнзента і, ўлічваючы іх, выканаць заданне паўторна. Новы варыянт высылаецца ў ВНУ разам з незалічанай кантрольнай. Кансультацыю па напісанні кантрольнай работы і ўвогуле па падрыхтоўцы да экзамену можна атрымаць на кафедры гуманітарных дысцыплін, у выкладчыка, які вядзе заняткі па дысцыпліне.

Тэма кантрольнай работы вызначаецца па пачатковай літары прозвішча студэнта. З названых тэм студэнт выбірае адну.

Пачатковая літара прозвішча Нумар тэмы
А; В; Е 1; 9; 18
Р; Б; Т 2; 10; 19
Ж; Н; Щ 3; 11; 20
У; Э; Г 4; 12; 21
З; И; О 5; 13; 22
Ю; Д; Л 6; 14; 23
Ф; Ш; К 7; 15; 24
Ц; Ч;Я 8; 16; 25
Х; С; М; П 9; 17; 26

 

Тэматыка і планы кантрольных работ

ТЭМА 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі (100 – 35 тыс. г. да н.э. – V ст. н.э.)

План

1. Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі Беларусі. Старажытныя паселішча.

2. Пераход ад прысвойваючай да вытворчай гаспадаркі.

3. Насельніцтва Беларусі ў раннім жалезным веку /VIII ст. да н.э. – V ст. н.э./. Змены ў гаспадарцы, матэрыяльнай і духоўнай культуры.

 

 

Літаратура:

1. Гісторыя Беларускай ССР: у 5 т. Мн., 1972. Т.1.

2. Гісторыя Беларусі: у 2 ч. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. Мн., 1998. Ч.1.

3. Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. Мн., 1994. Ч. 1.

4. Загорульский Э.М. Древняя история Белоруссии (очерки этнической истории и материальной культуры до IХ в.). Мн., 1977.

5. Очерки по археологии Белоруссии. Мн., 1970. Ч.1.

6. Эканамічная гісторыя Беларусі. Курс лекцый. Пад агульнай рэдакцыяй В.І. Галубовіча. Мн., 1996.

 

ТЭМА 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Полацкага княства /IХ – першая палова ХIII ст./

 

План.

 

1. Грамадска-палітычнае жыццё полацкай зямлі.

2. Полацкае княства – першая раннефеадальная дзяржава на тэрыторыі Беларусі.

3. Асноўныя галіны гаспадаркі, іх суадносіны і асаблівасці.

 

Літаратура:

 

1. Гісторыя Беларускай ССР. Мн., 1972 г. Т.1.

2. Гісторыя Беларусі. Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. Мн., 1998. Ч.1.

3. Нарысы гісторыі Беларусі. Мн., 1994. Ч.1.

4. Гісторыя Беларусі. Вучэбны дапаможнік. Пад рэд. Ю.Л. Казакова. Мн., 1996.

5. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 1993. Т.1. 1994. Т.2. 1996. Т.3.

6. Эканамічная гісторыя Беларусі. Мн., 1999.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 464. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Признаки классификации безопасности Можно выделить следующие признаки классификации безопасности. 1. По признаку масштабности принято различать следующие относительно самостоятельные геополитические уровни и виды безопасности. 1.1. Международная безопасность (глобальная и...

Прием и регистрация больных Пути госпитализации больных в стационар могут быть различны. В цен­тральное приемное отделение больные могут быть доставлены: 1) машиной скорой медицинской помощи в случае возникновения остро­го или обострения хронического заболевания...

ПУНКЦИЯ И КАТЕТЕРИЗАЦИЯ ПОДКЛЮЧИЧНОЙ ВЕНЫ   Пункцию и катетеризацию подключичной вены обычно производит хирург или анестезиолог, иногда — специально обученный терапевт...

Типы конфликтных личностей (Дж. Скотт) Дж. Г. Скотт опирается на типологию Р. М. Брансом, но дополняет её. Они убеждены в своей абсолютной правоте и хотят, чтобы...

Гносеологический оптимизм, скептицизм, агностицизм.разновидности агностицизма Позицию Агностицизм защищает и критический реализм. Один из главных представителей этого направления...

Функциональные обязанности медсестры отделения реанимации · Медсестра отделения реанимации обязана осуществлять лечебно-профилактический и гигиенический уход за пациентами...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия