Студопедия — Агульная характарыстыка. Своеасаблівасць перыядычнага друку (прэсы) вызначаецца тым, што яна з'яўляецца комплекснай крыніцай
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Агульная характарыстыка. Своеасаблівасць перыядычнага друку (прэсы) вызначаецца тым, што яна з'яўляецца комплекснай крыніцай






Своеасаблівасць перыядычнага друку (прэсы) вызначаецца тым, што яна з'яўляецца комплекснай крыніцай, якая аб'ядноўвае і традыцыйныя віды крыніц, і разнастайныя спецыфічныя жанры. Тут друкуюцца заканадаўчыя, справаводчыя, статыстычныя дакументы, мемуары, літаратурныя творы. Гістарычныя часопісы змяшчаюць шэраг крыніц, што датычацца старажытнай гісторыі. Другая група інфармацыі ствараецца самой перыёдыкай за кошт уласных крыніц і ў сваіх характэрных формах.

Апошнія падзяляюць на матэрыялы інфармацыйныя, аналітычныя і мастацка-публіцыстычныя. Інфармацыйныя матэрыялы пры ўсёй разнастайнасці іх жанраў (заметка, справаздача, рэпартаж, інтэрв'ю) аб'ядноўвае імкненне хутка і дакладна перадаць звесткі аб падзеі, факце. Аднак у такім імкненні да аператыўнасці аб'ектыўна закладзена магчымасць з'яўлення недастаткова праверанай інфармацыі. Спецыфічным відам інфармацыйных матэрыялаў з'яўляюцца аб'явы.

Да аналітычных матэрыялаў можна аднесці агляды, карэспандэнцыі, рэцэнзіі, артыкулы. Асноўная мэта гэтых матэрыялаў – перадача не столькі інфармацыі, колькі аўтарскага роздуму наконт іх.

Мастацка-публіцыстычныя матэрыялы (нарыс, фельетон, памфлет) даюць надзейную ацэнку, якая спалучае грамадска-палітычнае і эмацыянальнае гучанне. Тут прысутнічаюць і дакументалізм, і літаратурны вымысел.

Сістэматызацыя перыядычных выданняў. Звычайна іх падзяляюць:

а) па перыядычнасці (штодзённыя, штотыднёвыя, штоквартальныя). Калі нас цікавяць матэрыялы інфармацыйныя, у перыяды, калі кожны дзень насычаны падзеямі, што ўплываюць на развіццё грамадства, пажадана скарыстаць менавіта штодзённыя выданні. Яны адлюстроўваюць дынаміку развіцця. Выданні штотыднёвыя і штоквартальныя (гэта найчасцей часопісы) змяшчаюць пераважна матэрыялы аналітычныя і мастацка-публіцыстычныя. Такія жанры, як агляды, карэспандэнцыі, нарысы, памфлеты, даюць нам магчымасць акрэсліць розныя погляды на пэўную падзею і змены ў ацэнках факта на працягу часу;

б) па тэрытарыяльнай прыкмеце (друк сталічны, гарадскія выданні, рэгіянальныя). Сістэматызацыя такога роду дазваляе вызначыць рэакцыю розных груп насельніцтва на пэўную падзею, прасачыць дынаміку распаўсюджвання пэўных звестак і іх крыніцы;

в) па мове (рускамоўныя выданні, беларускамоўныя і г. д.). Умоўнасць такога крытэрыю ацэнкі толькі на першы погляд. Азначаныя адрозненні аказваюць уплыў і на змест апублікаваных матэрыялаў. Даволі часта мова выдання характарызуе яго пазіцыю (асабліва ў шматнацыянальных дзяржавах);

г) па выдаўцах (друк афіцыйна-ўрадавы, прыватны, грамадскіх арганізацый). Як мы пабачым далей, незалежнага друку фактычна не існуе. Пазіцыя пэўнага выдання шмат у чым залежыць ад выдаўца. І перш чым вывучаць матэрыялы прэсы, неабходна ўстанавіць, пазіцыю якіх сацыяльна-палітычных груп яны адлюстроўваюць;

д) па адносінах да цэнзуры (падцэнзурныя, легальныя, за мяжой). Гісторык павінен дакладна ўяўляць сабе канкрэтныя сацыяльна-палітычныя і культурна-бытавыя ўмовы таго часу, калі вывучаемыя выданні выходзілі ў свет. Умовы існавання перыёдыкі вызначаліся заканадаўствам аб друку, цэнзурнымі правіламі і статутамі, распараджэннямі аб друкарнях, урэшце ўсёй сукупнасцю мерапрыемстваў практычнай рэалізацыі ўнутранай і знешняй палітыкі ўрада. Вядома, што на цэнзурныя статуты ў перыяд Расійскай імперыі, на нарматыўныя дакументы аб друку ў савецкі час аказвалі ўплыў і погляды кіраўнікоў дзяржавы на перыёдыку. Лібералізм Аляксандра І у гэтым пытанні змяніў «Устаў» Мікалая І 1826 г., які сучаснікі назвалі «чугунным».

У савецкі час, вядома, цэнзура не знікла. Да 1923 г. цэнзуру друкаваных выданняў і кантроль за відовішчнымі мерапрыемствамі ажыццяўлялі розныя ведамствы: палітупраўленне Заходняга фронту, ЧК, рэпертуарная камісія Галоўпалітпрасвету. У 1923 г. была сфарміравана сістэма органаў Галоўліта (Галоўнага ўпраўлення па справах літаратуры і выдавецтва), у абавязак якога ўваходзіла ажыццяўленне рэпрэсіўнага кантролю за друкаванай прадукцыяй[cxx]. Галоўліт даваў ацэнку выдання, на падставе якой прымалася рашэнне аб магчымасці яго надрукавання і ўстанавліваўся тыраж. Пры Галоўліце быў створаны інстытут палітычных рэдактараў, якія кантралявалі змест матэрыялаў, прызначаных для друку, непасрэдна ў рэдакцыях газет і часопісаў;

е) па змесце і гістарычна склаўшыхся тыпах выдання (літаратурна-грамадскія, афіцыйна-ведамасныя, навуковыя і спецыяльныя, галіновыя, сатырычныя і ілюстраваныя журналы і газеты).

Апошні крытэрый сістэматызацыі выклікае найбольш пярэчанняў, паколькі асобныя перыядычныя выданні могуць быць аднесены адначасова да некалькіх відаў (літаратурна-грамадскія ці спецыяльныя выданні могуць быць адначасова ілюстраванымі і г. д.).

У апошнія гады ўсё менш становіцца адрозненняў паміж газетамі і часопісамі. Разам з тым у традыцыйным разуменні газета – гэта пераважна штодзённае выданне вялікага фармату, асноўная функцыя якога – паведамленне звестак аб бягучых падзеях і друкаванне надзённых актуальных матэрыялаў. Часопіс – перыядычнае выданне, што друкуецца штомесячна (штоквартальна) у выглядзе кніг з разнастайным палітычным, навуковым, літаратурным матэрыялам. Ад газет і часопісаў (прэсы) амаль неаддзельныя і па змесце, арганізацыйна-выдавецкіх і літаратурна-жанравых формах шматлікія выданні, што працягваюцца з году ў год (публікацыі прац устаноў і арганізацый – «Працы...», «Вучоныя запіскі»
і г. д., якія выходзяць у свет у выглядзе нумараваных тамоў, частак, выпускаў).







Дата добавления: 2015-09-19; просмотров: 440. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Классификация ИС по признаку структурированности задач Так как основное назначение ИС – автоматизировать информационные процессы для решения определенных задач, то одна из основных классификаций – это классификация ИС по степени структурированности задач...

Внешняя политика России 1894- 1917 гг. Внешнюю политику Николая II и первый период его царствования определяли, по меньшей мере три важных фактора...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

Концептуальные модели труда учителя В отечественной литературе существует несколько подходов к пониманию профессиональной деятельности учителя, которые, дополняя друг друга, расширяют психологическое представление об эффективности профессионального труда учителя...

Конституционно-правовые нормы, их особенности и виды Характеристика отрасли права немыслима без уяснения особенностей составляющих ее норм...

Толкование Конституции Российской Федерации: виды, способы, юридическое значение Толкование права – это специальный вид юридической деятельности по раскрытию смыслового содержания правовых норм, необходимый в процессе как законотворчества, так и реализации права...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия