Студопедия — МАСТАЦКАЯ ДЭТАЛЬ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

МАСТАЦКАЯ ДЭТАЛЬ






Мастацкая дэталь – выяўленчая мастацкая падрабязнасць: элемент пейзажа, партрэту, маўлення, псіхалагічнай характарыстыкі персанажа, сюжэта. Расійскі тэарэтык літаратуры Л. Крупчанаў дае наступнае азначэнне: “Дэталь мастацкая – адзін са сродкаў стварэння вобраза, які дапамагае ўявіць увасоблены характар, карціну, прадмет, дзеянне, перажыванне ў іх своеасаблівасці і непаўторнасці”. Савецкі даследчык М. Храпчанка пісаў: “Шляхі ад канкрэтнага да агульнага і агульнага да канкрэтнага ў мове не аддзелены адно ад другога. Яны цякуць адначасова, вельмі цесна пераплятаючыся паміж сабою. Знайшоўшы найменні агульным уласцівасцям і працэсам рэчаіснасці, чалавечая думка імкнецца акрэсліць іх спецыфічныя рысы і ўласцівасці”. Ролю вызначэння спецыфічных характарыстык прадметаў і з’яў якраз выконвае дэталь.

На нашу думку, існуюць два тыпы мастацкіх дэталей: адны з’яўляюцца адасобленымі кампанентамі ў тэксце, а іншыя – кампанентамі структуры паўнацэнных аб’ектных вобразаў. Першыя – асобныя адзінкавыя ўпамінанні ў тэксце нейкіх рэчаў, аб’ектаў ландшафту, людзей, жывёл або састаўныя часткі зборнага вобраза-пейзажа ці інтэр’ера, якія могуць складацца як бы з мноства дэталей. Іншыя – элементы партрэту ці характару персанажа, знешняга выгляду локуса ці рэчы і г. д. Некаторыя літаратуразнаўцы (Я. Добін, Г. Белая, А. Есін) адрозніваюць паняцці мастацкая дэталь і мастацкая падрабязнасць. Адзін з буйнейшых расійскіх тэарэтыкаў слоўнай мастацкай творчасці Г. Паспелаў сцвярджае, што ўсе тыя рысы жывога жыцця, з якіх складаецца мастацкі вобраз і якія працуюць, так бы мовіць, на стварэнне абагульнення ў вобразе, сутнаснае ў ім, можна назваць мастацкай дэталлю, у адрозненне ад падрабязнасці – неістотных рыс прадметаў і з’яў, якія перагружаюць вобраз, скажаюць характэрнае ў ім. “Усе дэталі вобразаў слоўнага мастацкага твора ствараюцца для выяўлення яго зместу, і таму ўсе гэтыя дэталі экспрэсіўныя”. Не зусім зразумела, як дакладна высветліць, якія рысы ў вобразах істотныя, а якія – не (на наш погляд, гэта ў вялікай ступені залежыць ад суб’ектыўнага чытацкага ўспрымання). І незразумела, чым будуць адасобленыя кампаненты ў тэксце. Іншыя аўтары ўсе падобныя з’явы называюць мастацкімі дэталямі. Да таго ж, самі згаданыя вышэй даследчыкі адзначаюць, што часта дэталі і падрабязнасці бывае цяжка адрозніць, і што адно можа пераходзіць у другое. Так, Я. Добін піша: “Розніца паміж дэталлю і падрабязнасцямі не абсалютная. Існуюць пераходныя формы, прамежкавыя ступені. Усеагульных, для ўсіх абавязковых колькасных крытэрыяў няма і быць не можа”.

Выпрацаванай універсальнай класіфікацыі тыпаў мастацкіх дэталей да гэтага часу не існуе. Асобныя класіфікацыі, якія трывала зацвердзіліся ў літаратуразнаўчай навуцы, не заўсёды магчыма прыкласці да твораў усіх жанраў, напрыклад да фальклорных тэкстаў. Таму звяртаемся да найбольш універсальных у гэтым плане. Напрыклад, паводле класіфікацыі даследчыка У. Кухарэнкі вылучаюцца наступныя віды дэталей:

1. Выяўленчыя. Дэталі гэтага тыпу павінны “ствараць зрокавы вобраз таго, што апісваецца” і часцей за ўсё ўваходзяць “у якасці кампанента ў склад вобраза прыроды і вобраза знешнасці”. Такім чынам, выяўленчыя дэталі адносяцца да тых, што ўваходзяць у склад макравобразаў.

2. Удакладняючыя. Наконт іх У. Кухарэнка адзначае: “Асноўная функцыя ўдакладняючай дэталі – шляхам фіксацыі нязначных падрабязнасцей факта ці з’явы стварыць уражанне іх дакладнасці, верагоднасці”. Менавіта да гэтага тыпу трэба аднесці, магчыма, усе дэталі, якія з’яўляюцца адасобленымі кампанентамі ў тэксце. Можна меркаваць, што яны служаць для запаўнення прабелаў у сюжэтнай лініі тэксту, для звязкі паміж іншымі кампанентамі, для стварэння ўражання пэўнай дакладнасці апісаных фактаў.

3. Характаралагічныя дэталі ўдзельнічаюць у фарміраванні характару вобраза-персанажа.

4. Імпліцытныя дэталі. “ Імпліцытная дэталь адзначае знешнюю характарыстыку з’явы, па якой угадваецца яе глыбінны сэнс”, стварае вобраз адносін паміж персанажамі; асноўнае прызначэнне такога кшталту дэталі – стварэнне падтэксту.

Прыведзеная класіфікацыя ў значнай ступені функцыянальная, вынікае з галоўнай функцыі кожнай дэталі ў тэксце.

Паводле іншай класіфікацыі (І. Мурзак), якая арыентуецца на розныя вобразныя планы, узроўні твора, вылучаюцца дэталі:

1) слоўныя (вылучаюць пэўныя асаблівасці ў мове персанажаў);

2) партрэтныя (падкрэсліваюць рысы знешнасці персанажаў, звязаныя з фізіялагічнымі прыкметамі);

3) прадметныя (падкрэсліваюць рысы знешнасці персанажаў, звязаныя з вопраткай і аксесуарамі);

4) псіхалагічныя (характарызуюць асобу персанажа);

5) пейзажныя (з іх дапамогай “ствараецца каларыт абстаноўкі”);

6) бытавыя (паказваюць бытавыя рэчы, мэблю і г. д.);

7) дэталь як форма мастацкага абагульнення (дапамагае тыпізацыі вобразаў, стварэнню вобразаў-сімвалаў і г. д.).


Крыніцы:

1. Кухаренко, В. А. Интерпретация текста: учеб. пособие для студентов пед. ин-тов по спец. № 2103 “Иностр. яз.” / В. А. Кухаренко. – 2-е изд., перераб. – М.: Просвещение, 1988. – 192 с.

2. Введение в литературоведение: учебник / Н. Л. Вершинина [и др.]; под общ. ред. Л. М. Крупчанова. – М.: Оникс, 2005. – 416 с.

3. Поспелов, Г. Н. Теория литературы: учебник для университетов / Г. Н. Поспелов / реценз. И. И. Стебун, Л. И. Тимофеев. – М.: Высш. шк., 1978. – 351 с.

4. Храпченко, М. Б. Язык художественной литературы / М. Б. Храпченко // Контекст. 1984. Литературно-теоретические исследования / ред. коллегия: Н. К. Гей, П. В. Палиевский, В. Р. Щербина. – М.: Наука, 1986. – С. 3–57.

5. Добин, Е. С. Искусство детали. Наблюдения и анализ / Е. С. Добин. – Л.: Сов. писатель, Ленингр. отд-ние, 1975. – 192 с.

 







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 2624. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Условия, необходимые для появления жизни История жизни и история Земли неотделимы друг от друга, так как именно в процессах развития нашей планеты как космического тела закладывались определенные физические и химические условия, необходимые для появления и развития жизни...

Метод архитекторов Этот метод является наиболее часто используемым и может применяться в трех модификациях: способ с двумя точками схода, способ с одной точкой схода, способ вертикальной плоскости и опущенного плана...

Примеры задач для самостоятельного решения. 1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P   1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P...

Типология суицида. Феномен суицида (самоубийство или попытка самоубийства) чаще всего связывается с представлением о психологическом кризисе личности...

ОСНОВНЫЕ ТИПЫ МОЗГА ПОЗВОНОЧНЫХ Ихтиопсидный тип мозга характерен для низших позвоночных - рыб и амфибий...

Принципы, критерии и методы оценки и аттестации персонала   Аттестация персонала является одной их важнейших функций управления персоналом...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.014 сек.) русская версия | украинская версия